Праклён Міндоўга - Максім Кутузаў


Максім Кутузаў

Праклён Міндоўга

© Кутузаў, М., 2019

Праклён Міндоўга

Дзейныя асобы:

Віцень вялікі князь літоўскі.

Гедымін вялікі князь літоўскі.

Міндоўг кароль літоўскі.

Марта жонка Міндоўга.

Войшалк старэйшы сын Міндоўга.

Рукля і Рупейка малодшыя сыны Міндоўга.

Даўмонт нальшчанскі князь.

Давыд сын Даўмонта.

Агна сястра Марты, жонка Даўмонта.

Богуш старшыня купецкай гільдыі.

Нарбут паганскі жрэц.

Румбольд мясцовы ваявода.

Вішымут Булевіч прадстаўнік слаўнага роду Булевічаў.

Міхаіл хрысціянскі місіянер.

Таўцівіл полацкі князь.

Транята жамойцкі князь.

Вацлаў князь плоцкі.

Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы вялікі князь цвярскі і ўладзімірскі.

Вартаўнік.

Дзея першая

Зява першая

1299 год

Навагрудак. Замак вялікага князя Віценя. Пакой для гасцей. У пакоі адпачывае стары тоўсты ды лысы чалавек хрысціянскі місіянер Міхаіл. Раптам у памяшканне ўрываецца невысокі доўгавалосы ды барадаты мужчына сярэдняга ўзросту паганскі жрэц Нарбут.

Нарбут:

Прачынайся! Прачынайся!

Міхаіл(сонна ды павольна):

Што вам ад мяне патрэбна? Я доўгі час амаль безупынна вандраваў і здарожыўся. Ваш мудры паважаны князь ласкава даў мне магчымасць адпачыць пасля складанага і небяспечнага шляху. І зараз я прагну спакою! Ідзіце прэч!

Нарбут:

Спакою? А наш народ нібыта не прагне спакою? Прагне! Яшчэ як! А хіба ён яго атрымлівае? Не! Бо ты і такія, як ты, увесь час паўзуць сюды, бы мярзотныя, брыдкія пацукі, каб падарваць веру нашых людзей! Пасля вас заўсёды толькі хваляванні, здрады і іншыя шматлікія непрыемнасці!

Міхаіл:

Няпраўда. Я ні ў якім выпадку не імкнуся падарваць веру вашага народа, які блукае ў цемры невуцтва. Я хачу дапамагчы вам знайсці сапраўднага Бога.

Нарбут:

Сапраўднага Бога? Я чуў, што адбываецца на тых забытых багамі землях, дзе бездапаможныя людзі змяняюць сваю шчырую веру на вашу. Вы прыдумваеце нейкія свае дурныя святы ў тыя дні, калі нашы людзі звыкліся святкаваць штосьці важнае і значнае для іх. Вы надаяце рысы і абавязкі нашых багоў сваім безаблічным святым, як вы іх называеце. І пасля гэтага вы будзеце сцвярджаць, што ваша вера сапраўдная і грунтоўная? Як жа цікава атрымліваецца. Што ж гэта за бязглуздая вера такая, калі ў любы момант можна прыдумаць нейкае новае свята ці нават нейкую асобу, каб яны занялі месца таго, да чаго даўно звыкліся вашы новыя вернікі? Мы безліч гадоў таму знайшлі сваіх багоў! Сапраўдных багоў, і іншых нам не трэба.

Міхаіл:

Я ж і кажу, вам патрэбна дапамога.

Нарбут:

Дапамога? Значыцца, зараз гэта называецца дапамогай? Калі няшчасных людзей бязлітасна забіваюць за тое, што яны не жадаюць адракацца ад сваёй веры, ад веры сваіх продкаў! Гэта дапамога? Не! Гэта не дапамога! Гэта самае сапраўднае дзікае злачынства і варяцтва!

Міхаіл:

Варяцтва гэта верыць у вялікую колькасць багоў адначасова і прыносіць ім ахвяры.

Нарбут:

Ахвяры? Расліны ды жывёлы гэта адна справа. Але вы прыносіце свайму Богу чалавечыя ахвяры, калі забіваеце тых, хто з вамі не згодны. Ваша вера вера рабоў. Я ведаю, у чым сэнс вашай веры, я падрыхтаваўся, я азнаёміўся Сэнс вашай веры пакорліва служыць вашаму Богу. Наш народ свабодныя людзі! Мы нікому не служым. Мы не служым нашым багам, мы іх паважаем і прыносім ім ахвяры таму, што мы ўдзячныя ім за ўсё тое, што ёсць у нас: пладавітая зямля, неабсяжныя багатыя лясы, паўнаводныя рэкі, смачная ежа усё-ўсё-ўсё, што ты можаш бачыць вакол нас. Усё гэта даюць нам нашы літасцівыя багі. За гэта мы ім і прыносім ахвяры. Бо добра разумеем, што калі не дзякаваць ім, злаваць іх, яны ў нас могуць адабраць усё тое, што далі. А вы гаротныя рабы! Пакорлівасць і паслухмянасць вось вашы найвялікшыя абавязкі. Пры гэтым вы самі бессаромна парушаеце запаветы вашага Бога. Так, я ведаю, у вашай галоўнай кнізе напісана: «Не забівай!» А вы што робіце з тымі, хто не жадае адракацца ад сваіх багоў і не прымае вашай ілжывай веры? Што вы робіце з маленькімі дзеткамі, якія не адракаюцца ад веры сваіх бацькоў? Што вы робіце з бездапаможнымі старымі, якія не адмаўляюцца ад таго, ува што верылі іх продкі, верылі яны ўсё сваё доўгае і няпростае жыццё? Вы іх забіваеце! Агнём ды мячом навязваеце сваю веру, пры гэтым парушаючы запаветы свайго ўласнага Бога. І тым самым даказваеце, што вы самі ў яго не верыце, не прытрымліваецеся яго светапогляду. Аднак вы не разумееце, што нельга прымусіць людзей верыць сілаю, якой бы моцнай яна ні была. Вера гэта тое, да чаго кожны чалавек павінен прыйсці самастойна. Так, з дапамогай мудрых парад сваіх бацькоў, сваякоў, якія перадаюць свой жыццёвы вопыт. Але парад, не прымусу! Ці вы думаеце, што тыя, хто пагадзіўся прыняць вашага Бога пад страхам смяротнага пакарання, будуць шчыра і аддана ў яго верыць? Не, ніколі! Ноччу, у непрагляднай цемры, калі ніхто не будзе іх бачыць, яны пойдуць туды, куды хадзілі ўсё сваё жыццё, і будуць прыносіць ахвяры сваім сапраўдным багам, у якіх яны вераць, нягледзячы на тое, што давялося казаць падчас жудасных катаванняў. І багі гэтых людзей будуць ім дапамагаць, бо ведаюць, што словы словамі, але ў верных сэрцах гэтых мужных людзей засталася сапраўдная, трывалая, бескарыслівая вера. І багі не будуць злавацца на гэтыя простыя словы, бо яны літасцівыя і не патрабуюць бяздумнай, сляпой пакорлівасці і зневажальнай, самааданай паслухмянасці, як ваш Бог.

Міхаіл:

Я не збіраюся з вамі гэта абмяркоўваць. А зараз ідзіце прэч!

Нарбут:

Я і пайду, але ведай: тут табе не радыя. Ты ніколі не зможаш прымусіць нас адмовіцца ад сапраўных багоў, у якіх мы верым, у якіх верылі нашы бацькі, нашы дзяды і дзяды нашых дзядоў. А ты што са сваім адзіным Богам? Хочаш сказаць, што мы памыляемся? Што ўсе нашы продкі памыляліся? Ты не зможаш адабраць у нашага народа сапраўдную веру. Бо вера гэта нашы звычаі, гэта тое, вакол чаго будуецца ўсё наша жыццё. Ты і такія, як ты, не зможаце ў нас усё гэта адабраць. Чуеш мяне? Не зможаце!


Нарбут хуткім крокам сыходзіць.

Зява другая

1299 год

Навагрудак. Замак вялікага князя Віценя. Галоўная зала ў княжым замку. У ёй сядзіць Віцень, з аднаго боку ад князя стаіць высокі прыгожы мужчына старшыня купецкай гільдыі Богуш, з іншага дужы барадаты ваяр мясцовы ваявода Румбольд. Хуткім упэўненым крокам уваходзіць Нарбут.

Нарбут:

Вялікі князь, колькі мы будзем трываць гэтага агіднага, нахабнага місіянера? Ён зусім не паважае нашых багоў і нават не хавае гэтага, не баіцца ні нашай лютасці, ні лютасці нашых багоў! Трэба гнаць яго безадкладна прэч, як мага далей ад нашага княства, ад нашага народа!

Віцень:

Паважаны спадар Нарбут, вы не горш за мяне ведаеце, што так неабходна. Няўжо вы забыліся, што, калі я дамаўляўся наконт саюзу з Рыгай, я абяцаў, што прыму хрысціянства?

Нарбут:

Вядома, памятаю. Нават калі б я і хацеў не памятаць, усё роўна складана забыцца на такое.

Віцень:

Але ж мы ўсе добра ведаем, што я ні ў якім выпадку не збіраюся так рабіць. Аднак калі я яшчэ і праганю хрысціянскага місіянера, тады дакладна непрыемных наступстваў нам усім не пазбегнуць.

Нарбут:

Усё роўна! Нават казаць такое вялікая непавага да нашых багоў! Вялікая абраза! Хай літасцівыя Багі нам гэта даруюць!

Віцень:

Гэта было неабходна, каб дасягнуць таго, што было нам патрэбна.

Богуш:

Так, вялікі князь, саюз з Рыгай гэта вельмі мудры і дальнабачны крок, які моцна паспрыяў хуткаму і паспяховаму развіццю гандлю ў нашым княстве.

Румбольд:

А перамогай пад Коркгаўзам нашы продкі будуць ганарыцца яшчэ шмат гадоў!


У гэты момант у залу ўваходзіць вартаўнік. Спрэчка заціхае.


Вартаўнік:

Вялікі князь, Вас жадае бачыць нейкі юнак. Ён кажа, што ў яго да Вас ёсць важная і неадкладная размова.

Віцень:

І што ж гэта за юнак такі? Як яго імя?

Вартаўнік:

Ён прадставіўся як Давыд, сын Даўмонта.


Некалькі імгненняў пануе поўная цішыня.


Віцень(праз паўзу):

Што ж, у такім выпадку хай Давыд, сын Даўмонта, уваходзіць.

Румбольд(шэптам, звяртаючыся да Богуша):

Няўжо гэта папраўдзе ён? Сын здрадніка? І як у яго толькі смеласці хапіла зявіцца ў Вялікім Княстве пасля таго, што нарабіў ягоны шалёны бацька? Ды не толькі зявіцца ў княстве, але яшчэ і прыйсці да нашага князя? Калі гэта сапраўды ён, тады яго неабходна неадкладна схапіць і пакараць смерцю.


Вартаўнік сыходзіць і вяртаецца з юнаком, які ўпэўненым крокам набліжаецца да вялікага князя і становіцца перад ім на калена.


Віцень:

Можаш устаць, Давыд, сын Даўмонта.


Юнак уздымаецца.


Віцень:

Што прывяло цябе на радзіму тваіх продкаў? Наколькі я ведаю, пасля смерці твайго бацькі табе прапаноўвалі стаць князем Пскова. Шчыра кажучы, я не чакаў цябе калі-небудзь убачыць тут, у нашай сталіцы, у маім замку.

Румбольд(звяртаючыся да Богуша):

За гэта я і паважаю нашага мудрага князя. Паглядзі, як годна ён трымаецца. На ягоным месцы я б адразу загадаў кінуць нашчадка здрадніка назаўсёды ў сутарэнне, і ўсё.

Богуш(амаль шэптам):

Пачакай, давай лепей паглядзім, што будзе далей адбывацца.

Давыд:

Так, вялікі князь, мой бацька памёр, але перад смерцю ён сказаў, што хацеў бы, каб я вярнуўся на радзіму ў Нальшчаны. І каб верна і мужна служыў вялікаму князю да канца свайго жыцця.


Юнак зноў становіцца на калена, дастае з похвы меч і працягвае яго Віценю.


Віцень(праз паўзу):

І ты згодны выконваць усе мае загады, якімі б яны ні былі? Нават калі гэта будзе складана і небяспечна?

Дальше