Затым: перашкаджае працы адсутнасць раскладу заняткаў, а таксама і тое, што не зяўляюцца некаторыя настаўнікі.
Калі гэтак справа будзе стаяць і далей, дык вынікаў добрых ад вучобы чакаць не прыходзіцца.
Трэба звярнуць на вячэрні рабфак больш увагі, каб 4 гадзіны, якія прызначаны на дзень на заняткі, выкарыстоўваліся на 100 процантаў.
Рабфакавец
Савецкая Беларусь, 22 кастрычніка 1927 года
2010, студзень
Навагоднія святы прамільгнулі хутка і нічым надзвычайным не запомніліся: ялінка, канфеці з хлапушкі, абавязковыя салата аліўе і шампанскае, якое Кміціч не любіў. Было пару паходаў у госці, дзе сябры знаёмілі яго з адзінокімі жанчынамі, аднак ніхто з іх не спадабаўся Паўлу настолькі, каб спаткацца яшчэ хаця б раз.
Чарговая зімовая раніца пачалася для Кміціча традыцыйна ў той час, калі большасць гарадскіх насельнікаў пару гадзін як знаходзілася на сваіх працоўных месцах. Ён уключыў кампютар і мадэм, які імгненна стаў падміргваць сваімі лямпачкамі, злучаючыся з інтэрнэтам. Сам Кміціч тым часам пайшоў гатаваць сабе традыцыйны сняданак халасцяка яечню і каву: займацца чымсьці больш грунтоўным не хацелася. З немудрагелістым сняданкам ён апусціўся ў фатэль перад маніторам: нічога не магло сапсаваць яму апетыт нават прагляд ранішніх навін, якімі б шакавальнымі яны ні былі.
Павел мімаходзь прагледзеў некалькі навінавых сайтаў нічога новага. Пастаянныя прагнозы эканамічнага гуру, які з году ў год прарочыць эканамічны крызіс, а той усё не наступае. (Затое калі крызіс усё ж здараецца, гуру тут як тут: «Я ж папярэджваў!» У гэтым ён не памыляецца, бо ні пра што іншае не папярэджваў.) Заклікі да вулічных акцый, паведамленні пра суды і штрафы за гэтыя самыя акцыі Традыцыйная для апошніх гадоў у Беларусі карціна, да якой псіхіка прызвычаілася, каб адчуваць пастаянныя згрызоты сумлення за тое, што ты нічога значнага не робіш, каб стаць поруч з тымі, хто за свае погляды і ўчынкі гатовы пайсці пад пабоі ці сесці ў турму.
«Мая задача як журналіста перадаваць звесткі пра гэта астатнім, каб усе гэтыя ўчынкі не былі дарэмнымі», супакоіў сябе Кміціч заўсёднай мантрай, якой суцішваў сумленне.
Павел зазірнуў у пошту: там яго чакаў ліст ад svetik85: мужчына адчуў, як унутры яго ўсё затрымцела. З гэтай дзяўчынай ён пазнаёміўся некалькі месяцаў таму на адным з сайтаў. Жыла яна ў Горадні, таму перспектыва нейкіх блізкіх адносін выглядала малаверагоднай, да таго ж Кміціч і не імкнуўся апошнім часам завязваць падобныя кантакты. Яна таксама не прыспешвала.
Пасля кароткага знаёмства, у якім высветлілася, што дзяўчына працуе медсястрой, яны абмяняліся кантактамі ў Skype і адрасамі электроннай пошты. Кміціч са Святланай фліртаваў, перакідваўся жартамі і кампліментамі («У цябе такі мужны выгляд на гэтым фота». «Мне прыемна чуць такія словы ад прыгожай жанчыны».), і гэтыя размовы паступова станавіліся ўсё больш двухсэнсоўнымі і небяспечнымі.
Урэшце аднаго разу Святлана прапанавала: «Хочаш, скіну табе свае фота? Толькі ты іх адразу пасля прагляду выдалі, калі ласка. Гэта я на Купаллі была».
Тры здымкі, якія прыйшлі пасля гэтага, займалі дыханне. Святлана, на якой быў адзін толькі вянок, стаяла на лузе ў паўабарота, з усмешкай гледзячы ў абектыў фотаапарата. Увагу Кміціча спярша прыцягнула задзёрыстая грудка, якая вытыркнула цікаўную смочку, потым пругкая попка. Але калі ён падняў вочы на твар, то зразумеў, што гэта самая сэксуальная частка кадра: злёгку прыкрытыя вочы і пажадлівыя вусны клікалі, клікалі да сябе яго, так, яго, Кміціча, а зусім не таго, невядомага фатографа, які націснуў кнопку на фотаапараце. І было ў гэтым твары столькі салодкіх абяцанняў, што Павел адчуў, як ён сам увесь напружваецца ад жадання.
На другім здымку дзяўчына была сфатаграфаваная са спіны: яна стаяла па калена ў рацэ, апускаючы на ваду свой вянок. На трэцяй фатаграфіі яна бессаромна раскінулася на нейкай посцілцы, разасланай проста ў траве, і вочы зноў былі бессаромныя, пажадныя, прагныя
«Ну, як я табе? Чаго маўчыш», піскнуў кампютар паведамленнем.
«Перажываю момант эстэтычнага захаплення», напісаў у адказ Павел.
«Выдаліш?»
«Зараз яшчэ крыху пазахапляюся і адразу выдалю», схлусіў ён.
Пасля гэтага іх перапіска ў мэсэнджарах і размовы сталі больш разняволенымі. Павел трошку дзівіўся гэтай адкрытасці, якую ён заўважаў за маладзейшым пакаленнем, якое не заспела або амаль не заспела часы Савецкага Саюза: сэкс і яго абмеркаванне былі для іх такой самай нармальнай тэмай для размовы, як і кіно, ежа, выбар вопраткі. Сам ён адчуваў у сабе большую закрытасць і не быў гатовы з лёгкасцю абмяркоўваць падобнае.
Хаця неяк у размове ён заявіў Святлане, што ў кожным чалавеку, мабыць, жыве аматар падглядвання. Прынамсі, у большасці мужчын. Іначай бы парнафільмы не карысталіся такой шалёнай папулярнасцю. А кім зяўляецца глядач парнафільма? Ды самым звычайным вуаерыстам, які падглядвае за чужым сэксам! І няважна, якія матывы яго штурхнулі на прагляд гэтага кіно, ён усё адно вуаерыст, падглядальшчык Навошта далёка хадзіць і сам ён, Кміціч, схільны да прагляду такіх фільмаў, дый ад прыгожага прыватнага стрыптызу наўрад ці адмовіцца
«А як жа прымаўка: у мяне ўжо не такі добры зрок мне трэба памацаць рукамі?» падкалола яго дзяўчына.
«Мабыць, у мяне яшчэ не настолькі сапсаваўся зрок», аджартаваўся ён.
Тады яна паабяцала даслаць яму відэа: «Толькі ты моцна не крытыкуй я сама наводзіла камеру, сама здымала. Карацей, вельмі аматарскае відэа».
І вось на пошту Кміціча прыйшоў акурат гэты абяцаны відэаролік.
Відэа атрымалася без гуку, але дзеянні Святланы сведчылі, што музыка там гучала, бо рухалася дзяўчына рытмічна. Яна выходзіла насупраць камеры і пачынала расшпільваць халацік, які лёгкім пухам падаў да яе ног. Потым галаву яна крыху нахіляла наперад, а рукі заводзіла за спіну расшпіляла станік. Нічым не стрыманыя грудкі пры гэтым калыхаліся і нібыта падміргвалі гледачу Потым надыходзіў чарод майткоў: дзяўчына пачынала іх павольна здымаць, але, апусціўшы на пяць сантыметраў, спынялася і пачынала спакушальна круціць клубамі пад нячутную Кміцічу музыку. Толькі пасля гэтага танца яна ўсё ж сцягвала майткі і заставалася цалкам аголеная.
Павел узяў сурвэткі, якія трымаў каля кампютара, і выцер выплюхнутую маціцова-белаватую вадкасць, парадаваўшыся, што не заліў нічога. Потым адным глытком дапіў рэшту астылай кавы і пайшоў у душ.
Вярнуўшыся, ён націснуў у паштовай праграме іконку «Адказаць» і набраў у адкрытым акенцы: «Ты абалдзенная! Спадзяюся, увечары ўдасца пагаварыць нармальна, а не праз пошту».
Выключыўшы кампютар, ён паспрабаваў настроіцца на іншыя думкі. Дзень яго сёння важны: наперадзе была чарговая сустрэча з Аляксеем Пятровічам і знаёмства з архіўнымі дакументамі.
Кастрычнік, 1927
Пальцы жоўтых кляновых лістоў
мкнуцца восень схапіць за шыю.
Не парушаць яе хараство,
не парушаць лісты залатыя.
Хлюдзінскі перабіраў у памяці гэтыя радкі нядаўна прачытанага верша Уладзіміра Дубоўкі, як католікі перабіраюць пацеркі на ружанцы. Вершы з іх медытатыўным рытмам заўжды дапамагалі яму суцішыцца, супакоіцца.
Вершы і шпацыр па свежым паветры.
Менавіта таму пасля прачуханца, атрыманага ў акруговым камітэце партыі, ён пайшоў бязмэтна бадзяцца па аршанскіх вуліцах, дыхаючы празрыстым восеньскім паветрам, якое вымывала з яго душы несправядлівыя словы партыйнага начальніка.
Музейшчык разумеў, што далі пытлю не проста так: ён пад строгім наглядам і партыі, і яе карных органаў у выглядзе чэкістаў, якія цяпер называліся АДПУ[1]. Пераезд з Заходняй Беларусі ва Усходнюю, на які ён наважыўся некалькі гадоў таму, стаў пераломным у яго жыцці. Так, у БССР ішла беларусізацыя беларуская мова была дзяржаўнай нароўні з польскай, рускай ды ідышам. Камуністы абвясцілі таксама каранізацыю стаўку на мясцовыя, карэнныя кадры. Аднак пры ўсім тым да такіх, як ён, да перабежчыкаў з-за кардона, ставіліся даволі насцярожана і пастаянна нагадвалі, што з яго не спускаюць вока баявыя атрады камуністычнай партыі. Ім, непралетарскім элементам, не грэбавалі нагадаць, што яны толькі спадарожнікі, «попутчики», якіх толькі трываюць, часова трываюць побач.
Хлюдзінскі не разумеў гэтага недаверу савецкай улады да тых, хто не выступаў актыўна супраць яе не ўздымаў зброю, не ладзіў нейкія мітынгі Так, яму не ўсё падабалася ў дзеяннях камуністаў, але нават за царскімі часамі салонных крытыкаў рэжыму не пераследавалі. Цяпер жа ён адчуваў, што кожнае яго неабачлівае слова яму могуць прыгадаць пры зручнай нагодзе.
Акурат таму да звестак, якія паведаміў Андрэй Камар, Хлюдзінскі паставіўся вельмі насцярожана: гісторыя, расказаная юнаком, вабіла сваёй таямнічасцю, але і пагражала небяспекай. Забіты невядома за што стары навуковец загадка, вартая таго, каб паспрабаваць яе раскрыць. Але няма сумневаў і ў тым, што ёю вельмі ўважліва зоймуцца і чэкісты, што пагражае цікаўным асобам увагай з боку нашчадкаў Дзяржынскага.