Ордэн Прамяністых - Зміцер Дзядзенка 8 стр.


Пасля забойства Пашкоўскага мяне паклікала да сябе Кавалёва. Яна перадала мне сшытак, які я прынёс вам. Для нас гэта не проста сшытак  гэта ў нейкім сэнсе наша духоўная гісторыя: у ім запісаныя легенды Ордэна Прамяністых, прычым некаторыя з іх, як кажуць, занатаваў сваёй рукой сам заснавальнік  Тамаш Зан. Для нас гэта вельмі важны і дарагі сшытак, пагатоў што самі легенды больш анідзе не запісаныя. Страта яго была б незваротнай.

Кавалёва прасіла, каб я гэты сшытак часова схаваў, бо яна падазравала, што забойца Пашкоўскага мог даведацца, што рукапіс зберагаецца ў яе. А цяпер я баюся, каб яго не знайшлі ў мяне

Не, там не толькі легенды  прыкладна палову сшытка займае гісторыя езуітаў у Воршы. Яе, як казаў Пашкоўскі, напісаў таксама Зан. Толькі яна па-польску.

Я па-польску чытаць не ўмею, на жаль, але ведаю, што там пра ўсе іхнія справы  і як яны свае касцёлы тут ставілі, і як інквізіцыю рабілі, на вогнішчах палілі Не? Не яны інквізіцыю?.. Дамініканцы?! А я ж думаў

Ну, значыць, пра інквізіцыю няма, але пра касцёлы ёсць. І пра багацці іхнія езуіцкія ёсць. Пашкоўскі казаў, што калі езуітаў цар з Расіі выгнаў, то яны перад адездам закапалі тут частку сваіх скарбаў, якую не маглі забраць. Вось у гэтым рукапісе, магчыма, і ёсць падказка, дзе знайсці тыя скарбы. Толькі я па-польску не ўмею

Вы ж да нас з Заходняй Беларусі пераехалі, так? У Вільні жылі, мабыць. Дык, можа, вы здолееце прачытаць, што там напісана? Калі мы знойдзем гэтыя скарбы раней за забойцу, то ён нам не страшны будзе.

Студзень, 2010

Кміціч сядзеў за кампютарам і дапісваў артыкул пра навукоўцаў, якім улады не даюць працаваць па спецыяльнасці. Дакладней, перакрываюць карерны рост, не прызнаюць навуковую ступень. Вышэйшая атэстацыйная камісія можа нават пасля абароны не зацвердзіць званне кандыдата або доктара навук, асабліва калі за гэтае званне змагаецца чалавек, да ўлады не вельмі лаяльны.

Назад