Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч 17 стр.


Выявы, якія адносяцца да адной і той жа падзеі, зьяўляюцца прыкладам індывідуальнага падыходу мастакоў да тэксту Бібліі.


Якаў змагаецца з Анёлам. Фрагмэнт. Хасэ Марыі Сэрт (18741945). Марка пошты Гішпаніі, выдадзеная ў 1966 годзе


Невядомы дабраславіў Якава і даў яму новае імя  Ізраіль («які змагаецца з Богам»). З таго часу імёны Якаў і Ізраіль сталі выкарыстоўвацца ў адносінах да Патрыярха і Габрэйскага народу, як узаемазамяняемыя.

Хіба кожны чалавек перажываў у сваім жыцьці этап барацьбы з Богам. Магчыма кожны з нас быў Якавам, які змагаўся ў цемры. Магчыма, барацьба суправаджалася нейкім блюзьнерскім пэрыядам. Хто з нас не меў такіх момантаў у жыцьці, што выкрыкваў Богу ўласнае бясьсільле, адчуваньне закінутасьці, тугі звыш сіл і горыч? Хаваем гэта ў сабе. Біблія паказвае шмат такіх пэрсанажаў: Якава, Ёва, сясьцёр Лазара. Вера не ёсьць спакойным ручаём, але ўнутранай спрэчкай чалавека пра сябе, свайго блізкага і свайго Бога. Мастакі рэагуюць на гэта сваімі творамі. Мастацтва  гэта запіс духоўнай сытуацыі. Не ёсьць гэта зразумелым, што да драбязі


Якаў змагаецца з Анёлам. Бодзіл Каалунд (19302016). Ілюстрацыя з новай дацкай Бібліі. Марка пошты Даніі, выдадзеная ў 1992 годзе


Ня гледзячы на ўсе хібы, у равіністычнай літаратуры прабацька Якаў разглядаецца як сымбаль габрэйскага народа, узор цноты і справядлівасьці. «Дык вось, калі ты прынясеш дар твой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супроць цябе, пакінь там дар твой перад ахвярнікам, і ідзі сьпярша памірыся з братам тваім, і тады прыйдзі і прынясі дар твой» (Паводле Мацьвея 5:23,24).

Адбылася сустрэча Якава з Ісавам і яны цёпла і сардэчна разышліся, ня трымаючы зла.

«Якаў сказаў: не, калі я здабыў упадабаньне ў вачах тваіх, прымі дарунак мой з рукі маёй; бо я ўгледзеў аблічча тваё, як бы хто ўбачыў аблічча Божае, і ты быў прыхільны да мяне» (Быцьцё 33:10).

Пад дубам каля Сіхему (Ханаан) Якаў зьнішчае ўсіх ідалаў, а ў Вэтылі, дзе яму зьявіўся Бог, ставіць Богу ахвярнік.


Прымірэньне Якава і Ісава (1624). Рубенс Пітэр Паўль (15771640). Дзяржаўная галерэя Шлейсхайм, Мюнхен. Персанальная марка, выдадзеная поштай Ізраілю ў 2014 годзе

Магіла Рахілі

як Рахіль і як Лію, якія абедзьве заснавалі дом Ізраілеў (Рут 4:11)

Калі Рахіль, каханая жонка Якава, нараджала другога сына, Веньяміна, яна памерла. У Бібліі аб гэтым напісана так: «І памерла Рахіль, і пахавана на дарозе ў Эфрату, гэта значыцца, Віфлеем. Якаў паставіў над магілай яе помнік. Гэта магільны помнік Рахілі да гэтага дня» (Быцьцё 35:19,20). У габрэйскай традыцыі яна стала ўвасабленьнем любячай маці.

У 2013 годзе поштай Ізраілю выпушчана марка і канвэрт першага дня (КПД), прысьвечаныя Рахілі. На марцы намаляваная магіла Рахілі, гістарычны купальны будынак і сымбалічны партрэт Рахілі. На прывесцы маркі дэталь унутранай часткі грабніцы і надпіс на габрэйскай і англійскай мовах: «Рахіль плача па дзецях сваіх» (Ерамія 31:15). На полі канвэрту малітоўная заля дабудаваная да магілы Рахілі і надпіс на габрэйскай і англійскай мовах: «Утрымай голас твой ад галашэньня і вочы твае ад сьлёз, бо ёсьць узнагарода за працу тваю, і вернуцца сыны твае ў межы свае» (Ерамія 31:16).


Рахіль і яе габніца. Канверт першага дня, выдадзены поштай Ізраілю ў 2013 годзе


Грабніца Рахілі, Матрыарха габрэяў, была прызнана ў яе цяперашнім месцазнаходжаньні недалёка ад раёна Гіла, на мяжы паміж Ерусалімам і Віфлеемам, на працягу 1700 гадоў. У старажытнасьці тут было ўсталявана надмагільле, якое складалася з 12 камянёў, сымбалізуючых сыноў Якава. Пазьней быў узьведзены купал, які абапіраецца на чатыры калёны, а ў 17 стагодзьдзі грабніца Рахілі была пераўтвораная ў закрытае збудаваньне. У 1841 годзе сэр Мозэс Монтэфьёрэ прыбудаваў яшчэ адзін пакой да магілы Рахілі.

Калектыўная Габрэйская памяць пра Рахіль, Матрыярха, мае два аспэкты  асабісты і Нацыянальны. Першы  трагічная і сумная гісторыя яе жыцьця, апісаная ў Кнізе Быцьця. Другі  прароцтва Ераміі пра суцяшэньне, у якім Рахіль, Матрыярха, апісаная як маці, якая плача над сваімі сынамі, і як тая, чые крыкі разарвалі браму нябёсаў, і якая пасьля прывядзе на шлях да адкупленьня, да зьбіраньня выгнаньнікаў і да вяртаньня народа Ізраіля на сваю зямлю. Гэта аснова нацыянальнай габрэйскай ідэнтыфікацыі з Рахіль.

Грабніца Рахілі. Марка Палестыны, выпушчаная ў 1928 годзе


Мільёны габрэяў наведвалі гэтае месца на працягу пакаленьняў, молячыся і заклікаючы да Рахілі, Матрыярха, каб яна зьвярнулася да Бога з просьбай пра здароўе, плодзе чэрава, сродках да існаваньня, а таксама аб нацыянальным і агульным выратаваньні. Прастата гэтага месца зачароўвала мінакоў, качэўнікаў і паломнікаў на працягу многіх гадоў. Яны запісвалі апісаньне грабніцы, звычаяў месца і вопыту, які разьвіўся вакол яе, першапачаткова ў пісьмовай форме, а затым з дапамогай малюнкаў і фатаграфій. Грабніца адлюстроўваецца на працягу многіх гадоў у габрэйскім мастацтве, у сьвятых кнігах і на марках. Пра самую Рахіль напісаныя паданьні і легенды, вершы і богаслужбовыя тэксты, апавяданьні і п'есы. Імя Рахілі застаецца адным з найбольш папулярных габрэйскіх імёнаў, якім бацькі называюць сёньня сваіх дзяцей.

Дванаццаць сыноў Якава

Вось усе дванаццаць каленаў Ізраілевых; і вось, што сказаў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і даў ім дабраславеньне, кожнаму сваё. (Быцьцё 49:28)

Якаў, чыё імя ад часу змаганьня з Богам было Ізраіль, дачакаўся дванаццаці сыноў. Але ці была яго сямя сапраўднай, ці была яна шчасьлівай?

Якаў любіў Рахіль, а Лія была «нелюбка». Убачыўшы гэта, Бог «адчыніў нутробу яе». Рахіль ж заставалася бясплоднай. Аднак Лія хацела не толькі дзіцяці, але і любові свайго мужа. Яна бачыла, зь якой пяшчотай Якаў зьвяртаецца да Рахілі, і ёй станавілася вельмі горка. І ўсё ж Лія не губляла надзеі заваяваць любоў мужа і нарадзіла яму сына. Яна назвала хлопчыка Рувім, што азначае «глядзі: сын», разважаючы такім чынам: «Гасподзь угледзеў маё гароцтва; бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой» (Быцьцё 29:32). Але Якаў не палюбіў яе. Не палюбіў ён яе і тады, калі яна нарадзіла яму другога сына. Лія назвала сына Сымон, што азначае «чуе». Яна падумала «Гасподзь пачуў, што я нелюбка, і даў мне і гэтага» (Быцьцё 29:33).

Дванаццаць сыноў Якава паказала на марках, выдадзеных у 1973 годзе поштай Ізраілю. На іх рэпрадукцыя прыгожых вітражоў, выкананых Маркам Шагалам, габрэйскім мастаком, народжаным у Віцебску ў Беларусі. Знаходзяцца яны ў вокнах сынагогі ў Цэнтры Мэдычным у Айн Карэм на заходным прадмесьці Ерусаліма.

Першы вітраж ясна нябескага колеру прасьвечаны Рувіму, першароднаму сыну Якава. На версе запісана цытата з Кнігі Быцьця: «Рувім, першынец мой! ты бушаваў, як вада» (Быцьцё 49:3,4). Гэта намёк на гвалтоўны характар Рувіма.


Рувім. Сымон. Вітражы. Марк Шагал (18871985). Маркі пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1973 годзе


Другі вітраж сіняга колеру прысьвечаны Сымону. Яго імя напісанае па-габрэйску ў памаранчавым коле ў версе з правага боку. У нізе цытата: «праклён гневу іхняму, бо ён жорсткі, і лютасьці іхняй, бо шалёная» (Быцьцё 49:7). Гэта намёк на крывавую помсту, якую зьдзейсьнілі Сымон і Левій за ганьбу іх сястры.

Бог «пачуў» Лію-гэта значыць, яна малілася пра сваё гора. Мяркуючы па ўсім, яна была верным чалавекам. Аднак яна не пазбавілася ад душэўнага болю, нават нарадзіўшы трэцяга сына. Лія дала яму імя Левій, што азначае «прыхільнасьць», патлумачыўшы: «вось цяпер прылепіцца да мяне муж мой, бо я нарадзіла яму трох сыноў (Быцьцё 29:34). Але пачуцьці Якава да яе не зьмяніліся. Верагодна, Лія зьмірылася з гэтым, паколькі ў імя яе чацьвёртага сына ўжо не гучыць надзея на тое, каб хоць неяк падпаліць сэрца Якава. Яна назвала гэтага сына Юда, што азначае «усхваляемы». Так Лія выказала сваю падзяку Богу, сказаўшы: «вось цяпер я праслаўлю Госпада» (Быцьцё 29:35).


Леыій. Юда. Вітражы. Марк Шагал (18871985). Маркі пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1973 годзе


Трэцяя яскраважоўтая марка прысьвечана Левію. Яго імя відаць над Зоркай Давіда. У нізе вылучаюцца дзьве табліцы Майсея з 10 Запаведзямі. Маісей, які паходзіў з калена Левія, атрымаў іх ад Бога на гары Сінай. Надпіс узяты з дабраславеньня Майсея: «вучаць законам Тваім Якава і запаведзям Тваім Ізраіля» (Другі закон 33:10). Чацьвёртая пурпуровая марка прысьвечана Юдзе. Яго імя над узьнесенымі да Бога рукамі. Надпіс гучыць: «Малады леў Юда, са здабычы, сыне мой, ты вяртаесься» (Быцьцё 49:9).

Лія працягвала пакутаваць, але і Рахілі было не лягчэй. Яна ўмольвала Якава: «дай мне дзяцей; а калі не, я паміраю» (Быцьцё 30:1). У Рахілі была любоў Якава, але яна хацела дзяцей. У Ліі былі дзеці, але яна хацела любові. Кожная прагнула таго, што было ў іншай, і ні адна не была шчасьлівая. Абедзьве любілі Якава і хацелі нарадзіць яму дзяцей. І тую, і іншую разьдзірала зайздрасьць. Якой няпростай была жыцьцё гэтай сям'і!

Назад Дальше