Чацьвёртая марка з відарысам льва сымбаля Юды. Калі Якаў благаслаўляў Юду, то сказаў наступныя словы: «Малады леў Юда, са здабычы, сыне мой, ты вяртаешся» (Быцьцё 49:9). І далей «Не адыдзе скіпэтар ад Юды і заканадаўца ад сьцёгнаў ягоных, пакуль ня прыйдзе Прымірэнец, і Яму пакорлівасьць народаў» (Быцьцё 49:10). Згодна з гэтай запаведзьдзю Юда стаў Прабацькам галоўнага ізраільскага роду. З гэтага роду паходзіць Давід і заложаная ім дынастыя, якая кіравала да 587 году да Р.Х. аж да Вавілонскага выгнаньня. З роду Юды паходзіць Язэп, муж Дзевы Марыі і апякун Ісуса Хрыста.
На пятай марцы, прысьвечанай Дану, вагі сымбаль справядлівага вырашэньня спраў. «Дан будзе судзіць народ свой, як адно з каленаў Ізраіля» (Быцьцё 49:16).
Сыны Валлы. Сымбалі родаў Дана і Напталіма. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1955 годзе. Сыны Зелфы. Сымбалі родаў Гада і Ашэра. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1956 годзе
Відарыс касулі на шостай марцы, прысьвечанай Напталіму спасылка на дабраславенства Якуба: «Напталім вольная касуля, гаварыцьмеш прыгожыя словы» (Быцьцё 49:21).
У 1956 годзе Пошта Ізраіля працягнула выпускаць сэрыю марак, якія паказваюць астатніх сыноў Якуба.
Сёмая марка паказвае сымбаль роду Гада, а менавіта намёт, які падкрэсьлівае характар Гада, як воіна.
Восьмая марка ў гонар роду Асіра. Яго сымбаль дрэва. Дрэва на Блізкім Усходзе зьяўляецца сымбалям урадлівасьці, дастатку і багацьця.
Дзявятая марка прысьвечана роду Ісахара. Яго сымбаль сонца і зоркі. У першай кнізе летапісе сказана, што нашчадкі Ісахара адрозьніваліся глыбокім разуменьнем часу і «якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю» (Першая Летапісаў 12:32). Сонца і зоркі вобразнае стаўленьне да гэтага.
Сыны Леі. Сымбаль роду Ісахара. Сымбаль роду Забулона. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1956 годзе. Сыны Рахелі. Сымбаль роду Язэпа. Сымбаль роду Веньяміна. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1956 годзе
Дзясятая марка адлюстроўвае сымбаль роду Завулона карабель. Гэта вельмі дзіўна, улічваючы, што старажытныя Ізраільцяне былі людзьмі пустыні і рэдка выходзілі ў далёкія марскія выправы. Але менавіта род Завулона павінен быў стаць выключэньнем. «Завулон каля берага марскога будзе жыць і каля прыстані карабельнай, і межы яго да Сідона» (Быцьцё 49:13).
Адзінаццатая марка паказвае сноп пшаніцы, сымбаль Язэпа. Сымбаль спасылаецца на сон Язэпа (Быцьцё 37:7), які ўяўляў сабой прадвесьце яго незвычайнага ўзвышэньня ў Егіпце. Сон, у якім сноп Язэпа падняўся і снапы яго братоў аддаюць яму паклон, стаў першапрычынай яго няшчасьця: Язэп быў прададзены братамі ў Егіпет.
Апошняя, дванаццатая марка з сэрыі, адлюстроўвае ваўка, сымбаль Веньяміна, наймалодшага сына Якава і Рахілі. Сымбалем Веньяміна зьяўляецца воўк, бо бацька кажа пра яго: «Веньямін драпежны воўк, раніцай будзе есьці лавітву і ўвечары будзе дзяліць здабычу» (Быцьцё 49:27).
Якаў перад сваёй сьмерцю ўсынавіў Яфрэма і Манасію, сыноў Язэпа. У выніку замест аднаго калена Язэпа, стала два (Быцьцё 48:5), так што ўсіх каленаў было 13. Аднак пры падзеле зямлі Ханаанскай лічылі толькі 12 каленаў, бо калена Левія, аддзеленае для сьвятарскага служэньня, не атрымала ніякага надзелу.
Пошта Уганды ў 2003 годзе выпусьціла марку з фрагмэнтам карціны галяндзкага жывапісца Рэмбрандта ван Рэйна «Якаў дабраслаўляе сыноў Язэпа Манасію і Яфрэма». Якаў, шаноўны Патрыярх, паказаны са стрыманай, велічнай годнасьцю, у той час як Язэп і яго жонка назіраюць за ім з пакорай і набожнай павагай. Рэмбрант абраў не самы эфэктны, але вельмі значны эпізод біблейскага аповеду. Язэп, падводзячы сваіх сыноў да састарэлага Якава для дабраславеньня, ставіць старэйшага, Манасію, справа ад бацькі, а малодшага, Яфрэма, зьлева. Аднак асьлеплы Якаў ускладае правую руку на галаву малодшага ўнука, маючы намер дабраславіць яго першым. Язэп вырашае, што адбылася прыкрая памылка. Ён спрабуе аднавіць належны парадак і перакласьці правую руку бацькі на галаву свайго першынца, але Якаў пярэчыць: «ведаю, сыне мой, ведаю; і ад яго пойдзе народ, і ён будзе вялікі; але меншы яго брат будзе большы за яго, і ад семені яго пойдзе шматлікі народ» (Быцьцё 48:19).
Якаў бласлаўляе сыноў Язэпа Манасію і Яфрэма (1656). Рэмбрандт ван Рэйн (16061669). Дзяржаўны музэй Касьсель. Марка пошты Уганды, выдадзеная ў 2003 годзе
Менавіта гэты момант прадстаўлены на карціне: лядашчы старац дакранаецца да залатых кучараў Яфрэма, а Язэп спрабуе асьцярожна перакласьці руку бацькі на галаву Манасіі. Галоўны герой карціны, цэнтар яе духоўнасьці сьляпы стары. Над чырвоным покрывам, якое займае ўсю ніжнюю частку палатна, зьзяюць яго белыя адзеньні. Сьвятло, зыходзячы з рукі старца, выліваецца на хлопчыка. «І сказаў Ізраіль Язэпу: вось, я паміраю; і Бог будзе з вамі і верне вас у зямлю бацькоў вашых» (Быцьцё 48:22).
Сымбалі дванаццаці каленаў захаваліся на працягу стагодзьдзяў. Іх крыніца дабраслаўленьне Якавам дванаццаці сыноў Язэпа, а таксама некалькіх іншых тэкстаў Старога Запавету, якія вызначаюць спэцыфічныя асаблівасьці радоў і іх прабацькаў.
Менора і сымбалі 12 каленаў Ізраіля. Марка пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1952 годзе
Дванаццаць сыноў Якава гэта слупы Ізраіля часоў Старога Запавету. Іх адпаведнікам у Новым Запавеце было дванаццаць апосталаў, выбраных Ісусам і спадарожных яму ў яго жыцьці, якія затым сталі сьведкамі Яго Ўваскрэсеньня.
Гісторыя Язэпа
Язэп-галіна пладаносная. (Быцьцё 49: 22)
Гісторыя Язэпа настолькі цікавая, насычаная «фантастычнымі» падзеямі і павучальная, што зь яе кароткага аповеду ў Кнізе Быцьця можна напісаць вялізную рамантычную кнігу. Гэту ідэю ажыцьцявіў нямецкі пісьменьнік Томас Ман. У ракавыя для сваёй краіны гады, з 1933 па 1943, ён стварыў манумэнтальны раман «Язэп і яго браты». У той час, калі ўсе дасягненьні цывілізацыі, здавалася, назаўжды адступалі пад напорам хаосу, гісторыя Язэпа дапамагла пісьменьніку здабыць надзею на выратаваньне: у сваім рамане ён распавёў пра станаўленьне маральнага пачатку ў чалавеку, зараджэньне маралі на сьвітанку гісторыі, пра тое, што ў аснове сьветабудовы ляжыць стваральны пачатак.
Язэп («Яхве дадасьць» на іўрыце) перадапошні сын біблейскага Праайца Якава ад каханай жонкі Рахілі (яго называюць таксама Язэп Выдатны). Напэўна гэта было адной з прычын, чаму Язэп быў любімым сынам Якава, які адкрыта выказваў гэтую сваю любоў. Такі стан рэчаў не мог падабацца братам Язэпа і яны яго неўзьлюбілі. І бацька і сын сваімі паводзінамі толькі пасільвалі гэту нелюбоў і ператваралі яе ў нянавісьць.
Так аднойчы Язэпу прысьніўся сон, што ён разам з братамі вязаў снапы. І раптам яго сноп падняўся, а снапы братоў сталі адбіваць яму паклон. У другім сьне ўжо сонца, месяц і адзінаццаць зорак аддавалі палон Язэпу.
Язэп стаіць перад братамі, якія ў задуменьні слухаюць яго. У верхняй частцы намалёваныя ў двух кругах сонца, зоркі і месяц вакол Язэпа і снапы, якія пакланіліся снапу Язэпа. Язэп расказаў свае сны бацьку. «І сказалі яму браты ягоныя: няўжо ты будзеш цараваць над намі? Няўжо будзеш валодаць намі? І зьненавідзелі яго яшчэ больш за сны яго і за словы ягоныя» (Быцьцё 37:8).
Язэп тлумачыць сны сваім братам. Рафаэль Санці (14831520). Фрэска лоджыі Рафаэля ў Ватыкане. Марка пошты Грэнады, выдадзеная ў 1983 годзе
Дзесяцігадовы кучаравы хлопчык Язэп вельмі ўсхваляваны і імкнецца як мага дакладней перадаць падрабязнасьці сваіх цудоўных сноў, цьмяна прадказваючых, што ён, Язэп, узвысіцца над усімі роднымі.
Язэп распавядае свой сон сям'і (1638). Афорт. Рэмбрандт. Нацыянальная мастацкая галерэя, Вашынгтон. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 2009 годзе
Язэп ведае, што сны яго прарочыя. Пра гэта ж здагадваюцца дванаццаць слухачоў, якія сядзяць па баках ад Язэпа тварам адзін да аднаго зьлева сівабароды бацька Якаў, справа малодшы брат Язэпа, Веніямін, які падняў галаву ад кнігі, слухаюць: бацька у глыбокім роздуме, Веніямін з чыста дзіцячай цікаўнасьцю. Адна толькі хворая маці Язэпа Рахіль, якая ляжыць у глыбіні зьлева, ахопленая трывожнымі прадчуваньнямі, прыпадняла галаву, у той час як старэйшыя браты Язэпа насьмешліва перашэптваюцца, шумяць, абменьваюцца непрыстойнымі жартамі і пырхаюць. Але на самой справе яны вельмі ўважлівыя, хоць і недаверлівыя. За іх увагай хаваецца бясконцая, якая зьядае іх душы, зайздрасьць.