Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин 3 стр.


 Завязваць бойку не раю,  быццам прачытаўшы Буславы думкi, прабасiў Фiлiн i, закусваючы, захрабусцеў агурком.

 Пакуль што выпю,  цяжка ўзняўся на ногi капiтан,  толькi за што?

 За сустрэчу,  здрыгануўся голас у Фiлiна, ён павярнуўся да Бусла.

 Ты?!  ашалела вылупiўшы вочы, ускрыкнуў аслупянелы капiтан.

 Я,  абыякава адказаў Фiлiн.

У пакоi надоўга запанавала цiшыня.

Бусел i Фiлiн знешне былi падобныя: аднолькава высокiя, шырокiя ў плячах, не абдзеленыя прыродай фiзiчнай сiлай i спрытам, толькi капiтан бялёсы, а Фiлiн чарнявы. Яны глядзелi адзiн аднаму ў вочы: Фiлiн спакойна, з адценнем абыякавасцi, Бусел разгублена-вiнаватым позiркам, здавалася, праглынаў злачынцу.

 Фантастыка!  напружана варухнулiся вусны капiтана, ён зрабiў крок уперад, быццам збiраючыся абняць злачынцу.  Вось гэта сустрэча!..

 Ты выпi,  працягнуў Фiлiн шклянку Буслу,  нiчога неверагоднага ў нашай сустрэчы няма.

 Ну, не скажы!  капiтан узяў прапанаваны двухсотграмовiк.  За гэта i сапраўды варта выпiць,  ён каўтануў гарэлку адным глытком, панюхаў хлебную скарынку i, цяжка ўздыхнуўшы, роспачна выдыхнуў:  Мой аднапалчанiн, сябрук Васiль Мароз кiлер Наёмны забойца! Цi, можа, я памыляюся?

 Лiчы, што табе пашэнцiла,  прабасiў Фiлiн i зноў прыклаўся да бутэлькi.  Нанялi б iншага не сустрэлiся б.

 Ды ўжо ж дзякуй табе,  зедлiва i пянавата адказаў Бусел,  удружыў дык удружыў!..

У Бусла ад выпiтай гарэлкi закружылася галава, але адчуў ён сябе i сапраўды лепей. Куды падзелася ламота ў касцях! Сцiх боль у патылiцы, прыемнае цяпло хвалямi расцякалася па стомленым целе, мышцы зноў налiлiся сiлай. I толькi душу рвала на часткi крыўда, не праходзiла злосць на самога сябе, што так проста даўся ў рукi злачынцам, як малое дзiця, дазволiў абвесцi сябе вакол пальца. Ён вылiў рэшткi з бутэлькi ў сваю шклянку.

 Колькi ж табе заплацiлi?  Бусел узняў на Фiлiна калючыя, халодныя ў сваёй рашучасцi вочы.

 Добра,  незласлiва кiнуў Фiлiн i, адкаркаваўшы новую бутэльку, таксама выпiў.

 А дзе памагаты, Прышч, здаецца?  пянавата дапытваўся Бусел.

Фiлiн не адказаў: ён тупаватым, асалавелым позiркам утаропiўся ў акно i, не зважаючы на Бусла, павольна соўгаў скiвiцамi, жуючы хлеб з салам.

 Цi, можа, яму адправiў капаць? Ён з задавальненнем мяне жывога зямлёй закiдае.

 Прышч паехаў у Мiнск,  не паварочваючы галавы i не мяняючы паставы, буркнуў Фiлiн.  А ты не кiпяцiся, лепш закусвай i слухай, што скажу.

 Будзеш вiнавацiцца?  ускiпеў капiтан i, няўпэўнена перасоўваючы ногi, зашпацыраваў па хаце, замахаў рукамi.  Скажаш, прабач, кораш, нявыкрутка атрымалася, не гадаў i не думаў, што былога сябра давядзецца прышыць

 Хопiць,  сурова ўзбычыў галаву Фiлiн,  калi сваiм розумам дапетрыць не можаш, сядзь i слухай. Па-першае, твая праўда: каб ведаў, што цябе павiнен адправiць у» магiлёўскую губерню», не пiлi б цяпер гарэлку. Але, што нi робiцца, усё да лепшага. Не я, дык хтосьцi iншы цябе б туды без музыкi справадзiў, ты iм косткай у гарляку сядзiш.

 Каму гэта «iм»?  пацягнуўся да бутэлькi Бусел, але Фiлiн перахапiў руку.

 Пачакай, паспееш,  адсунуў ён гарэлку.  Каму ты перайшоў дарогу, не ведаю, толькi, пакуль не зусiм пяны, запомнi: цябе я забiў!..

 Як забiў, калi вось ён я?  здзiвiўся Бусел.

 Растлумачу. Мы ведалi падлу, якая iшла на сустрэчу з мянтом,  Фiлiн, вiнавацячыся, спахапiўся:  Я хацеў сказаць, з табой. Мы павiнны былi прышыць мiлiцыянта, але на фотаздымку, якi ўсучылi ў апошнi момант, я пазнаў цябе,  Фiлiн паклаў фотаздымак на стол.  Ты другi злева, абведзены чырвоным фламастэрам i пазначаны крыжыкам.

 Такi ж фотаздымак ляжыць у мяне на працоўным стале пад шклом,  Бусел на хвiлiну заплюшчыў вочы, страсянуў галавой: i сапраўды выпiў лiшку.  Гэта мы год таму на Дзень мiлiцыi

 Атрымоўваецца, што хтосьцi з тваiх калег цябе здаў!  зедлiва, нацiскаючы на слова «калег», прагаварыў Фiлiн.

 Ты гавары, ды не загаворвайся!  адштурхнуў ад сябе здымак Бусел.  За кожнага ручаюся, разам не адзiн пуд солi зелi.

 I ўсё ж,  стаяў на сваiм Фiлiн,  тут, акрамя цябе, пяць чалавек, фатограф шосты, i хтосьцi з iх на табе паставiў чырвоны крыжык.

 А чаму ты не адмовiўся, калi пазнаў мяне?  спрабуючы змянiць тэму размовы, спытаў Бусел i пацягнуўся за пачкам цыгарэт.  Грошы засцiлi вочы?

 Грошы нi пры чым, не адмовiўся якраз таму, што пазнаў. Нарэшце зразумей, што я просты выканаўца, кiлер, i вырашыў цябе выратаваць. I, як бачыш, мая задумка ўдалася.

 Грошы нi пры чым, не адмовiўся якраз таму, што пазнаў. Нарэшце зразумей, што я просты выканаўца, кiлер, i вырашыў цябе выратаваць. I, як бачыш, мая задумка ўдалася.

 Не магу паверыць, што Фiлiн гэта ты!

 Пра мяне пагаворым потым, час будзе, а цяпер ты павiнен ведаць усё, што здарылася з табою.

 Ды як не ведаць, калi i цяпер галава гудзiць, быццам званiца!

 Я не пра тое. Гнiлога Прышч пасадзiў на пяро, сам улез у ягоную апратку i выйшаў на сустрэчу з табою. Дарэчы, месца сустрэчы i пароль нам таксама паведамiлi. Так што кумекай, сышчык, адкуль могуць расцi ногi. Сустрэчу з Прышчом ты памятаеш.

 Толькi да таго моманту, як увайшоў у нейкую развалюху,  пагадзiўся Бусел, якога больш i больш цiкавiў расповед Фiлiна.

 У той развалюсе я гваздануў цябе, ты ўжо выбачай, прыйшлося самому, бо Прышч вельмi злы на вашага брата, мог не разлiчыць. А потым пераапрануў цябе ў адзенне Гнiлога, а ўсё тваё нацягнуў на яго.

 Хочаш сказаць, што той чалавек павiнен сысцi за нябожчыка Бусла?

 Спадзяюся, так i будзе,  упершыню падчас размовы скупая ўсмешка слiзганула па вуснах Фiлiна.  Над Гнiлым папрацавалi мацi родная не пазнае, а астатняе адзенне, пасведчанне, нават твае трусы на iм. Ты ўжо выбачай, трэба, каб камар носа не падтачыў. Нам пашэнцiла, што валасы ў вас аднаго колеру, не прыйшлося галаву адразаць

 Карацей, пашэнцiла мне,  зморшчыўся Бусел.

 Можа, i так, асноўнае, ты жывы, хаця для ўсiх нябожчык.

 Якое ж тут шчасце?

 Вiдаць, я занадта цябе гваздануў, павольна думаеш. Ты застаўся жывы, мяняй прозвiшча i хоць сто гадоў тапчы зямельку. Станеш новым чалавекам, Iвановым, Сiдаравым, кiм захочаш. Цяперака ўцямiў?

Фiлiн выцягнуў з кiшэнi некалькi пашпартоў без фотакартак.

 Выбiрай, якое прозвiшча падабаецца больш, тое тваё.

 Не трэба мне такой дапамогi,  адштурхнуў руку з пашпартамi Бусел,  як-небудзь сам

Фiлiн адвёў вочы, плёснуў гарэлкi ў двухсотграмовiк, ажно разлiлася, пацякла праз берагi на стол. На шчоках ходырам захадзiлi нервовыя жаўлакi, твар счырванеў, рукi па-здраднiцку задрыжэлi. Ён каўтануў палову двухсотграмовiка i, унiкаючы глядзець на Бусла, цяжка ўздыхнуў:

 Скажы шчыра, ты прынцыпова грэбуеш маёй дапамогай цi баiшся запэцкацца?

 Прынцыпова.

 Калi так, то я абавязаны дапамагчы, хочаш ты гэтага цi не. Памятаеш, з чаго пачалося наша вайсковае сяброўства? Ты мне жыццё выратаваў.

 Ты б зрабiў тое самае.

 Не ведаю. Дзесяць гадоў дапякае гэтае пытанне, а адказу няма Калi шчыра, мне б смеласцi не хапiла на вышынi тысяча метраў ухапiць падаючага дэсантнiка, у якога не раскрыўся парашут. Кiшка была слабаватая

 А цяпер кiшка твая стала моцная?  здзеклiва ўпiкнуў Бусел.

 Я проста вяртаю доўг,  ледзь стрымлiваючы гнеў, прасiпеў Фiлiн i сцiснуў вялiзныя кулакi-кувалды так, ажно пабялелi пальцы.

 А цi добра падумаў? Я ведаю, хто ты i чым займаешся, для кагосьцi ты Фiлiн, а для мяне Васiль Мароз, i адразу папярэджваю: цябе будуць шукаць i знойдуць. Магчыма, гэтым прыйдзецца заняцца мне самому.

 Пакуль капiтан Бусел вырашыць асабiстыя праблемы, кiлеру Фiлiну хопiць часу спалiць за сабой усе масты i жыць там, дзе яго не знойдуць. Я буду пачуваць сябе спакойна, мы квiты: ты выратаваў мяне дзесяць год таму, я цябе учора. Вось такая мая фiласофiя, таварыш iнспектар крымiнальнага вышуку,  Фiлiн з цяжкасцю ўзняўся i, хiстаючыся, пакрочыў да выхаду; у дзвярах прыпынiўся i, чакаючы Бусла, дадаў:  Я б хацеў сустрэцца пры iншых абставiнах, але што маем, тое маем, жыццё мацнейшае за нас.

 Цiкавая фiласофiя, ты, пэўна, сабой ганарышся,  праходзячы мiма Фiлiна, насмешлiва прагаварыў Бусел.  А што тычыцца доўгу, дык ледзь слязу не выцiснуў, такi ты дабрадзей Куды iдзём?  стоячы на ганку, на поўныя грудзi ўздыхнуў капiтан i не адчуў тупога болю ў правым баку, што яшчэ гадзiну таму выклiкаў прыступы ўдушлiвага кашлю.

 Кiруй да студнi,  падштурхнуў Бусла ў спiну Фiлiн.

 Што шукае Прышч у сталiцы?  апускаючы ў студню рыпучы журавель з iржавым вядром, спытаў Бусел.  Пэўна, грошы? I ўсё ж колькi я каштую?

 Камерцыйная тайна,  неахвотна прабурчэў Фiлiн, скiнуў з сябе кашулю i падхапiў вядро празрыстай вады.  Плеханi, а то нешта на сон хiлiць.

 Баiшся, што задам лататы?  перахапiўшы вядро, Бусел зрабiў некалькi глыткоў.  Ого, халодная, ажно скiвiцы зводзiць!

 Вада i сапраўды што трэба, сiлу дае А наконт уцёкаў я спакойны, ранавата табе на людзях зяўляцца, пазнаюць

Назад Дальше