Мерэйна Патэстас - Яўген Аснарэўскі 2 стр.


Не ведаю, як атрымалася заснуць. У сне я бачыў чырвонае неба, такое неверагодна прыгожае, што хацелася крычаць ад захаплення. І на фоне гэтага неба рэзка з'явілася постаць маладой дзяўчыны. Яна наблізілася да мяне. На плячы незнаёмкі сядзеў вялізны чорны кот. У дзяўчыны былі вялікія вочы і доўгiя валасы.

 Ты ўсё добра прыдумаў, Генадзь,  сказала дзяўчына.  Дзейнічай і пакінь сумневы. Усё будзе добра, і ўсё атрымаецца як трэба.

Тут я прачнуўся.


«Гэта ж тая самая багіня з медальёна  Мерэйна». Вось гэта было дзіўным, насамрэч.

З раніцы нашы курганы завалакло густым туманам. Але днём з'явілася яркае сонца, і мы пачалi бадзёра капаць, адчуваючы прыемны пах сырой зямлі. Вечарам я адважыўся! Рашэнне было цяжкім, і я доўга блукаў па лесе, штурхаючы раскіданыя на сцяжынках сасновыя шышкі. Але нават водар жывой ігліцы не мог мяне супакоіць. Выпіўшы для адвагі, я зазваў у палатку Юрася і з выглядам мацёрага змоўшчыка шчыльна зачыніў уваход. Затым я дастаў артэфакт, паказаў яго хлопцу, і прама спытаў:

 Колькі далі б за такі, твае сябры чарнушнiкi, як думаеш?

Юрась зрабіў нявінныя вочы.

 Ты пра што, наогул?

 Кінь гэта! Ты ведаеш пра што!

У поглядзе Юрася паступова разгаралася здзіўленне, пакуль ён пiльна глядзеў на артэфакт. Я адчуваў, што Юрка ўжо падлічвае ў думках гіганцкую суму, якую можна атрымаць ад продажу медальёна на чорным рынку.

«Так, Юрась, ты не самы сумленны чалавек. І я сам, мабыць, таксама».

 Колькі ты хочаш?  нарэшце прама спытаў ён.

 Тысячу даляраў,  спакойна адказаў я, разумеючы, што рэальны кошт у дзясяткі разоў большы.

 Вось не прагавіты ты, Тарасавец. Дамовіліся!  імгненна адказаў радасны Юрась.

Праз месяц я прыехаў да суседкі. У кішэні ляжала тысяча даляраў, атрыманая ад Юрася, а дакладней  ад ягоных ценявых таварышаў.

Але ў кватэры чамусьці была пара незнаёмых людзей, а Вера Максімаўна адсутнічала. Я пацікавіўся, дзе ж гаспадыня.

 Яна памерла,  без усялякіх цырымоній сказаў адзін з незнаёмцаў.

 Але як гэта?  прашаптаў я, адчуваючы, што гатовы проста сесці на падлогу пасярод залы.

 Віталь вунь там, у пакоі. Можаце з ім пагаварыць, калі хочаце.

Аглушаны жахлівай навіной, я машынальна прайшоў да пакоя. Вiталька сустрэў мяне маўчаннем і злосным позіркам. Я глуха прамовіў:

 Вiталька, я магу купіць табе вазок. Мяне твая матуля прасіла. Грошы я дастаў.

Хвіліну Вiталька толькі злосна тарашчыўся на мяне, нічога не адказваючы. Нечакана ён апусціў галаву і прамармытаў:

 Не! Я не заслужыў. Маці столькі гадоў са мной мучылася. На пахаванне грошы ёсць, а больш не трэба нічога. Пакінь сабе грошы. Або лепш, ведаеш што,  тут ён падняў галаву і паглядзеў на мяне ўважлівым позiркам,  аддай грошы ў дзіцячы дом. Мая дачка ў дзіцячым доме вырасла. Ужо не паправіш нічога, яна мяне бачыць не жадае. Але можна іншым дапамагчы. Зрабі так, Гена, калі хочаш.

Я выйшаў з кватэры ні з кім не развітаўшыся. У гэты ж дзень я ахвяраваў тысячу даляраў у дзіцячы дом. Праз тры месяцы Юрася злавілі падчас яго махінацый і выгналі з працы. Юрка заўсёды быў шчасліўчык і яму пашанцавала зноў  абышлося без крымінальнай справы. А яшчэ праз паўгады медальён Мерэйны ўсплыў на буйным аўкцыёне. Нейкі ананімны спонсар купіў артэфакт і, кажуць, мае намер перадаць яго ў адзін з беларускіх музеяў. Напэўна, мой сон быў прароцкім  усё атрымалася так, як трэба. Вось толькі я да гэтага часу не ўпэўнены, што зрабіў як трэба.

Канатус

 Сяргей Арменавіч Лапаткоў?  спытаў мяне Эдуард афіцыйным тонам.

Я адчуў, што мой пухнаты «дварняковы» кот, вялікі і чорны, зноў вырашыў паджартаваць. Ён звяртаўся да мяне так афіцыйна, калі збіраўся мяне падражніць.

 Чаго табе, Эдуард?  спытаў я.

 Як чаго? Ты ж сам хацеў пагаварыць пра жыццё пасля эпідэміі?  спакойна, але не без ценю хітрай іроніі ў голасе, прамовіў кот.

 Так?  спытаў я, адчуваючы няўпэўненасць.

 Ну так,  пацвердзіў кот.

 Хм,  сказаў я шматзначна.

 Уся справа ў тым, што тут неабходны канатус,  сказаў кот.

 Што-што?  удакладніў я.

 Канатус гэта патрэба ў самаразвіцці. Вось ты, да прыкладу, не скончыш жа развіццё з-за віруса? Ты будзеш працягваць як мінімум таўсцець

 Гэта яшчэ пытанне хто тут больш таўсцее,  вызвiрыўся я  Вунь ты сам глянь, як на сваім сухім карме з вітамінамі ад'еўся.

 Не важна,  адказаў кот.  Важна, што ты зможаш зрабіць нарэшце тое, пра што марыў.

 Не важна,  адказаў кот.  Важна, што ты зможаш зрабіць нарэшце тое, пра што марыў.

 І аб чым гэта я марыў?

 Прачытаць кнігу Фіхтэ. Памятаеш, табе яшчэ ва ўніверы страшна спадабалася слова «Фіхтэ». Ты яшчэ думаў, што гэтае слова для няветлівай адмовы.

 Не было такога,  удакладніў я.

 Было-было,  адказаў кот.  Успомні лепш, як Машка Волкава на трэцім курсе сказала табе, што ў яе ёсць эпiкантус, а ты адразу закахаўся і ўяўляў сабе, дзе гэты эпiкантус ў яе знаходзіцца.

Я злёгку пачырванеў, або па меншай меры мне так здалося.

 Ты ж і цяпер яшчэ часам успамінаеш Машу? Праўда? Вось вазьмі і напішы ёй неяк у iнэце.

 Ну-у-у-у,  працягнуў я,  я ж жанаты. Як жа Наташа?

 Наташа?

 Так.

 А мы ёй не раскажам,  працадзіў кот і па-злачынску падняў вусы.

 Ага, вядома!  кінуў я злосна.

 Добра, не важна. Не важна, што ты будзеш рабіць, але галоўнае, каб ты быў у канатусе. Не хочаш здрадзiць жоначцы? Ну і малайчына! Але гэтая ізаляцыя на карантыне паставіла складаныя пытанні перад нашай сям'ёй, праўда ж? Калі вы не можаце не лаяцца хоць бы на працягу двух тыдняў, якія праводзіце ў шчыльным кантакце

 Што значыць у шчыльным кантакце?  удакладніў я.

 Як што? 24 на 7 адно з адным,  адрэзаў кот.  Хiба ж толькі ў прыбіральні і ў краме не разам, а ўвесь астатні час «тугезер», так бы мовіць. І ты ўжо гатовы прыдушыць жонку падушкай, пакуль яна спiць

 Зноў хлусіш,  сказаў я холадна.  Завязвай, Эдуард.

Кот хмыкнуў, а потым прыстукнуў лапамі па стале і прамурчаў сабе ў вусы.

 Добра, хочаш зачыняць вочы на праўду  справа твая. Але я б раіў быць са мной шчырым. Калі ўжо ты не можаш прызнацца ў сваіх жаданнях хатняму гадаванцу, то нядзіўна, што і жонцы да гэтага часу не сказаў, чаго хочаш у ложку

На гэты раз я дакладна пачырванеў.

 Ну я Я

 Ды хопіць мармытаць,  перабіў кот.  Скажы шчыра, што хочаш паспрабаваць утрох. Вось якраз Машу Волкаву можна было б паклікаць, з яе эпiкантусам.

 Можа лепш абмежавацца Фіхтэ,  нясмела прамовіў я, і потым умольна паглядзеў на ката, а той хмыкнуў і сказаў:

 Фіхтэ спатрэбіцца для іншага.

 Ды кінь глупствы гаварыць,  сказаў я, асмялеўшы.  Жартачкі плоскія! Ты сам разумееш пра што я  пра тое, што для твайго канатуса хопіць і простага чытання даўно заўважанай кнігі.

 Слабак,  адказаў кот, скептычна памахаўшы галавой.

 Хто? Ды сам ты слабак! Я, між іншым, вучыўся і паралельна працаваў на двух працах. Паспрабавалі б так тыя багацейчыкi, якіх мамка з таткай у інстытут чмохнулі,  ускіпеў я.

 А яшчэ ты ўжо два гады збіраешся пачаць бегаць кожную раніцу. Якраз ад атлусцення твайго дапаможа. Але нешта пакуль не пачаў,  заўважыў няўмольны кот.

Назад