Мікалай Паграноўскі
Інтэрпрэтацыі
© Паграноўскі, М. М., 2012
© ПВУП «Галіяфы», 2012
© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2015
Чароўны свет Наталлі Паплаўскай
Мастацкае жыццё ў Мінску надзвычай багатае і разнастайнае. Дастаткова ўспомніць апошнія выстаўкі ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Аматары мастацтва ўбачылі сучасны польскі партрэт са збору Радамскай галерэі, жывапіс сучаснага аўтара з Югаславіі Міліча ад Мачвы, а зусім нядаўна закрылася выстаўка славацкага мастака Марціна Бенкі (са збору Славацкай нацыянальнай галерэі ў Браціславе).
І вось яшчэ адна падзея: у канцы верасня ў залах Дзяржаўнага мастацкага музея БССР адкрылася выстаўка графікі Наталлі Паплаўскай. Імя вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. На многіх мовах свету выдадзеныя кнігі з ілюстрацыямі Н. Паплаўскай.
На выстаўцы ілюстрацыі да твораў Р. Кіплінга, Ш. Перо, В. Гаўфа, А. Ліндгрэн, зборнікаў «Балгарскія казкі», «Беларускія народныя казкі», «Казкі майго дзяцінства» Э. Межэлайціса.
Як пэўную ўдачу мастачкі трэба адзначыць работу над кнігамі беларускіх аўтараў І. Мележа «Людзі на балоце», М. Танка «Вярба і верабей», Я. Брыля «Апавяданні».
З асаблівай цеплынёй Н. Паплаўская ілюструе беларускія народныя казкі. Можна смела назваць вельмі абаяльнымі вобразы герояў казак «Дзядок», «Музыка», «Яблынька», «Андрэй за ўсіх мудрэй». Тут мы бачым дабрыню і мудрасць, сціпласць і тонкі гумар, на якія так багаты беларускія людзі.
Мастачка глыбока разумее рамантызм душы дзяцей, яна закаханая ў навакольны свет і глядзіць на яго вачыма чалавека, які захаваў дзіцячую шчырасць. Менавіта таму вобразы, створаныя ёй, так кранаюць сэрцы дзяцей, а дарослым даюць магчымасць успомніць тое, што мы страцілі.
Паплаўская жыве ў чароўным свеце, але казачныя вобразы іншы раз пераплятаюцца з рэальнымі. Здаецца, што герояў графічнага цыкла «Палессе» мы ўжо сустракалі ў казцы «Дзіва».
Творчы партрэт мастачкі быў бы няпоўны, калі гаварыць толькі пра кніжную графіку. Н. Паплаўская плённа працуе і ў галіне станковай графікі.
Мастачка любіць вандраваць. Як вынік гэтых падарожжаў мы бачым цікавыя цыклы, выкананыя ў рознай тэхніцы: «Прырода і дзеці», «Браслаўскія матывы», «Прыбалтыка», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Яны належаць усім». Але цыкл гэта не даніна модным уплывам, гэта перш за ўсё жаданне больш глыбока спазнаць і паказаць тую ці іншую зяву навакольнага свету.
Як і ў кожнага чалавека, у Н. Паплаўскай ёсць свае любімыя мясціны гэта Браслаўшчына з яе непаўторнымі краявідамі. Невыпадкова ў мастачкі амаль што кожны год зяўляюцца новыя творы, звязаныя з гэтым цудоўным куточкам айчыны. У цыкле «Помнікі культуры і архітэктуры Беларусі» час, здаецца, спыніўся. Мастачка ўважліва разглядае помнікі нашай гісторыі, нашай спадчыны.
У апошні час мастакі здзіўляюць нас новымі нязвыклымі формамі, адчуваннем дынамізму сённяшняга дня. Творы Н. Паплаўскай не ўражваюць, здаецца, навізной, і ўсё ж яны запамінаюцца: мастачка валодае тонкім пачуццём колеру, ад яе акварэляў нібы патыхае цёплым летнім ветрыкам, што прынёс з сабою водар кветак, лугавых траў і лясоў роднай зямлі.
Плённая праца Н. Паплаўскай адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі, медалём і дыпломам Францыска Скарыны, але самая галоўная ўзнагарода гэта шчаслівыя і ўдзячныя вочы дзяцей і дарослых, што прыйшлі паглядзець на цудоўныя творы.
Газета Знамя юности, 1986Зямля ў цэнтры Сусвету
Здзівіць сучаснага чалавека, асабліва творамі мастацтва, цяжка. Многія аўтары вынаходзяць розныя сродкі, каб зацікавіць гледача, і некаторыя часам дасягаюць пэўнага поспеху.
Васіль Баранаў не шукае новых тэхнічных сродкаў, не здзіўляе і навізною тэмы, але ўсё ж яго графічныя аркушы прыцягваюць увагу аматараў хараства. Ягонае мастацтва няспешнае, нібы павольная плынь глыбокай раўніннай ракі.
Першыя самастойныя творы малады мастак зрабіў у рэалістычным ключы. Дастаткова ўспомніць аркуш «Крык» з яго дыпломнай работы (1987). Мы бачым вялікую прастору поля, зацярушанага снегам, цёмныя шаты дрэў, хаткі, бездань цёмнага неба і, на пярэднім плане, сароку вястунку нейкай бяды. Тут рэзка і драматычна сустракаюцца святло і глыбокія цені, што надае твору напружанасць, нават надрыў.
У адным з аркушаў гэтага ж цыклу, «Спевы роднага краю» (1987), бачым трохпланавую кампазіцыю. На пярэднім плане паўстае студня, дакладней, фрагмент студні: мастак быццам прапануе гледачу самому дабудаваць яе. Нерухомыя купы дрэў на дальнім плане навяваюць спакой, але моцныя кантрасты святла і ценю (гэты прыём мастак выкарыстоўвае даволі часта) разбураюць ідылію спакою; і толькі вазок з сенам, які няспешна цягне конь, ды постаць чалавека надаюць раўнавагу гэтаму краявіду. Графічны аркуш кампазіцыйна не замкнёны ні злева, ні справа і пры жаданні можа быць падоўжаны ў любы бок. Узнікае складанае ўражанне ізаляванасці гэтага куточка зямлі і, адначасова, неабсяжнай яе прасторы.
Рэальныя краявіды Васіль Баранаў даводзіць да высокага абагульнення, ён нібыта «выпадкова губляе» нязначныя акалічнасці і пакідае на паперы толькі найзначнае, амаль што сімвал. З «маленькай» рэчы нечакана нараджаецца вялікі эпічны вобраз, і трэба сказаць, што гэта не канкрэтны лес, не канкрэтная вёска, гэта часцінка нейкай таямніцы, якую глыбока перажыў сам мастак пры сузіранні навакольнага свету. Вёска сярод палёў і пералескаў паўстае як вобраз усёй беларускай зямлі.
У 1990 годзе пачалася серыя графічных аркушаў, прасякнутых рэлігійнымі матывамі («Анёл», «Пахвала беларускім святым», «Іаан Хрысціцель»). Дагэтуль мастак працаваў у тэхніцы афорта, сухой іголкі. Натхнёны ідэяй хрысціянскай еднасці, ён шукае адпаведныя манументальныя формы для яе ўвасаблення. І выбірае гравюру на дрэве. В. Баранаў выступае ў новай працы не толькі як цудоўны знаўца гэтай тэхнікі. Ён знаходзіць асабістую інтанацыю ў выказе тэмы і здабывае самастойнасць як мастак. Не цураецца ён і фальклору. Беларускія фальклорныя матывы арганічна ўваходзяць у графічныя кампазіцыі «Калядная зорка», «Птушкі Варвары Арэхаўны», «Чорная кераміка Такарэўскага».
Як мы ўжо заўважылі, пачынаў В. Баранаў у рэалістычным напрамку, але праграма, на якой быў выхаваны малады мастак, здаецца, вычарпала сябе. На змену акадэмічнай школе прыходзіць эксперымент, і тады зяўляюцца «нечаканыя» малюнкі алоўкам, вельмі складаныя і далёкія ад рэальнасці. Хутчэй за ўсё, гэта пошук самога сябе на шляху да абстракцыі. Рэальныя выявы толькі ўгадваюцца, а часцей увогуле губляюцца. Мастак нібыта расхінае заслону чагосьці пэўнага, усталяванага і шчыра радуецца адкрыццю Сусвету, поўнага стыхійных жыццёвых сіл.
Прыгадаліся словы вядомага чэшскага мастака Мілаша Іранэка: «Добрая акварэль альбо малюнак могуць змяшчаць на некалькіх квадратных сантыметрах свайго фармату такую ж дозу мастацтва, як і самае вялікае палатно».
Графіка Васіля Баранава, як мне падаецца, цалкам адпавядае гэтаму мудраму выказванню.
Часопіс «Мастацтва». 1992, 8. С. 3437Застаецца толькі вечнасць
Напярэдадні каталіцкіх калядаў, у канцы 1992 года ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску была адкрыта выстава віцебскага мастака Алеся Мемуса. Экспанаваліся 30 акварэлей з цыклу «Сведкі».
Увасабленнем рэчаў мастак абвяргае агульнавядомы пастулат, што «нацюрморт мёртвая натура». Для А. Мемуса нацюрморт прызма, праз якую ён імкнецца паказаць гісторыю беларускае культуры.
Пафас даследавання «прыроды рэчаў» на нейкі час саступае месца замілаванню імі. Ужо ў сам выбар прадметаў для нацюрморта мастак кідае сюжэтнае зерне. У акварэльным аркушы «Шкло і кафля» (1989) аналізуецца жыццё кожнага прадмета, іх складаныя адносіны, чуецца іх ціхая размова. Мастак даволі дакладна перадае фактурнасць кафлі і шкла. Прадметы нібы вылепленыя скульптарам, яны абёмныя: гэта ўжо не шкло і кафля, а знакі мінуўшчыны.
У якасці плоскасці для размяшчэння прадметаў мастак часта выкарыстоўвае шахматную дошку. Гісторыя, з пэўнага гледзішча, таксама шахматная гульня, іншы раз вельмі жорсткая. Складаны лёс аскепкаў шкла, адлюстраваных у нацюрморце «Бывалі дні» (1982). Прадметы абяднаныя колерам і пластыкай. Светлае шкло кантрастуе з цёмным фонам нібыта дзве музычныя тэмы злучаюцца ў адну мелодыю, можа, і не вельмі гучную, але багатую на складаныя пачуцці. У нетаропкіх пералівах колеру на паверхні адпаліраванай формы адчуваецца напружаная выразнасць, даведзеная да знака. Нацюрморт атрымаўся вельмі аскетычны, але кампазіцыя з нешматлікімі прадметамі робіць кожную рэч важкай, значнай.
Колер і малюнак у акварэльных аркушах А. Мемуса непадзельныя. Дарэчы тут будзе ўспомніць выказванне вядомага французскага мастака ХІХ ст. Поля Сезана: «Чым больш гарманічны атрымліваецца колер, тым дакладней і малюнак; калі колер выяўляе сваё багацце, тады форма выказваецца ў поўнай меры»
Летапісец мінуўшчыны і паэт сучаснасці ў мастаку А. Мемусе злучаюцца ў адно цэлае. Такі сімбіёз мы назіраем у нацюрморце «Засохлыя цюльпаны» (1991): вытанчанасць і плаўнасць формы шкла, срэбнае ззянне мяккага, праломленага святла спалучаюцца з далікатнымі лініямі цюльпанаў. Жывапісная прастора з дапамогай рытмічнай гульні святла і ценю сплывае з рэальнасці, набывае мяккі рух, цякучасць. Жыццё рэчаў адбіваецца на шкляной паверхні, як рэха мунуўшчыны. Нараджаецца містычнае адчуванне: нібыта рэчаіснасць губляецца ператвараецца ў Вечнасць.
Летапісец мінуўшчыны і паэт сучаснасці ў мастаку А. Мемусе злучаюцца ў адно цэлае. Такі сімбіёз мы назіраем у нацюрморце «Засохлыя цюльпаны» (1991): вытанчанасць і плаўнасць формы шкла, срэбнае ззянне мяккага, праломленага святла спалучаюцца з далікатнымі лініямі цюльпанаў. Жывапісная прастора з дапамогай рытмічнай гульні святла і ценю сплывае з рэальнасці, набывае мяккі рух, цякучасць. Жыццё рэчаў адбіваецца на шкляной паверхні, як рэха мунуўшчыны. Нараджаецца містычнае адчуванне: нібыта рэчаіснасць губляецца ператвараецца ў Вечнасць.
Часопіс «Мастацтва». 1993, 11. С. 2124Уладзімір Слабодчыкаў
Ва ўспамінах ёсць свае заканамернасці. Першыя творчыя работы скульптара Слабодчыкава звязаныя з яго ўражаннямі.
Псіхолагі лічаць, што самае яскравае і запамінальнае гэта ўспаміны дзяцінства. Хто не памятае рамантычнага героя Дон-Кіхота? Свае дзіцячыя ўражанні Уладзімір, студэнт трэцяга курса скульптурнага аддзялення, так удала выявіў у невялічкай скульптуры, што неўзабаве Дзяржаўная Траццякоўская галерэя (Масква) купіла гэты твор. Потым, у розныя гады, Траццякоўская галерэя таксама звяртала ўвагу на творы маладога скульптара і набыла шэраг ягоных работ.