Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка 16 стр.


 Гэтага? Пастаіць Ён табе сам яшчэ каго хочаш пасадзіць, падажджыно І не на табурэтку, а на ножку табурэткі,  выдаў Даніла. Наколькі абыходліваветлівы быў ён са сваім камандзірам, настолькі цяпер стараўся паказаць камандзіру чужому, як пагарджае ім.

Ён прысеў на тапчан побач з дзедам. Паклаў побач шаблю, выдаўжыў ногі. Ладна абхоплівалі лыткі боты, блішчэлі доўгія, наваксаваныя халявы. Яшчэ да прыходу Чайкі паспеў ён перакусіць, перакурыць, тыя ж боты ў парадак прывесці; цяпер быў у гуморы, і вольны самы быў час пагаварыць з дзядком, гэта яны абодва любілі.

Дзед расказваў пра Семежава. Гісторыі гэтыя былі да таго неверагодныя, што Даніла, сам мясцовы, не ведаў, верыць ім ці не. Яму здавалася здзяцінеў стары і выдумляе розныя дзівосы, як выдумляюць дзецям казкі на сон.

Напрыклад, распавядаў сляпы дзядок, пасміхаючыся і гледзячы ў столь, яшчэ не так даўно Семежава было сталіцаю вакольных жабракоў. Тут яны збіраліся на свае сходкі: штогадовыя і экстранныя. Хаўрус іхні называўся цэхам. Было выбарнае начальства цэхмайстар, як правіла са сляпых, і ключнік, астатнія старцы зваліся таварышамі. Каб уступіць у таварышы, трэба было мець, папершае, фізічны недахоп або калецтва, падругое, шэсць (!) гадоў пабыць вучнем, а тады яшчэ вытрымаць іспыт на таварыша, «па прадметах»: жабрацкія законы, жабрацкая мова і малітвы. Пасля чаго шчаслівецабітурыент павінен пакланіцца таварышам, пацалаваць кожнаму руку і затым наладзіць банкет пачаставаць за свой кошт экзаменатараў; тады толькі ён мае права сесці побач з імі (папярэднія шэсць гадоў адно аціраўся, мабыць, у парозе, як чырвонаармейскі камандзір Лебедзеў цяпер) Правінных каралі штрафамі  напрыклад, купіць воску на свечкі; каралі «агуркамі» арыгінальным такім бізунчыкам, у якім пуга прывязвалася да жабрацкай палкі. І самая страшная кара абрэзванне торбы, што значыць забарона на час ці назаўсёды старцаваць, гэта і Данілу было зразумела.

 Дык ты, дзедку, мабыць, быў там самым галоўным ваенначальнікам?  пытаў Даніла, паварочваючы боты і так, і сяк і любуючыся бляскам халяваў.  Ты ж сляпы, як крот!

 Цэхмайстрам не быў, але ключнікам быў,  адказваў сляпы.

 А як ты лічыў грошы?

 А так і лічыў. Вось дай мне любыя, хоць паперкамі, хоць звонкімі  любыя: царскія, польскія, савецкія Сам пабачыш.

Асабліва цікавіла Данілу жабрацкая мова. «Папруць бальшавікі з торбаю па свеце, дык мо згадзіцца»,  казаў ён. Зрэшты, навука давалася яму туга. За колькі размоваў з дзедам запомніў ён усяго пяць слоў  два асацыятыўныя: сіверка (зіма) і сівер (мароз), і тры, якія будаваліся па прынцыпе «дзіцячай» мовы, праз прыстаўныя склады у жабрацкай мове гэта было «ку»: заўтра кузаўтра, часта кучаста і рана курана.

 Пастой, пачакай ты мне пасвойму кажы, а не панашаму!  прасіў Даніла, абдымаючы сляпога за худыя плечы.

 А ты разбярэш?

 Я?! Я табе любую казань разьбяру!

 Такіто ты ўжо разумны Ну, слухай. Манько епіць скіря дзеканы хрушч царызьнік хабні ў рэпсанкі, а конто клёвот?

 Так, так Дай падумаць Зараз усё табе перакладзецца!  гарачыўся Даніла.  Пра хрушча штосьці? Не?

 Ты ж казаў, разбярэш.

 Не спяшайся, не спяшайся,  Даніла стукаў сябе ў лоб.  Можа, ты сказаў: «Даніла, гарэлкі хочаш?» Не?

 Гарэлкі У мяне ёсць трыццаць царскіх грошай асігнацыямі, а што я за іх куплю?  вось што сказаў!

 Праўда? Малайчына, дзедку!..  пахваліў Даніла.  Чэшаш, як пажыдоўску ні хрэна не запомніць!..

 Праўда? Малайчына, дзедку!..  пахваліў Даніла.  Чэшаш, як пажыдоўску ні хрэна не запомніць!..

У гэты момант Чайкаў голас пазваў ардынарца, той падхапіўся, падчапіў шаблю і, не звяртаючы аніякай увагі на палоннага, пабег у большую хату. Лебедзеў ціхамірна стаяў каля вушака. Праз момант ардынарац паявіўся зноў. У адной руцэ ў яго была пустая патэльня, у другой міса. Нават ад парожніх, пахла ад іх шкваркамі і капустаю. Лебедзеў зглынуў сліну.

 Напшуд да камандзіра,  распарадзіўся Даніла, і калі Лебедзеў уваходзіў ужо ў расчыненыя дзверы, дадаў услед (як на жарабца свайго):  Ды не ўздумай мне балвацца!

ХІІІ

Увайшоўшы, Лебедзеў хутка і не без цікавасці пачаў абзіркваць баковачку. Пабеленыя столь і чатыры голыя сцяны, калі не лічыць на адной з іх ходзікаў з гірамі ў выглядзе шышак і фрагментам малюнка «Мядзьведзі ў сасновым бары» на цыферблаце, стваралі ілюзію, што баковачка большая, чым ёсць. Была яна даволі светлая, хоць на двары ўжо сутонела, чысценькая, і ўнутраным убранствам сваім нагадвала хутчэй жытло якойсьці набожнай, ахайнай, у перастарках засядзелай дзеўкі, чым прыстанак ваеннага чалавека; да таго ж Чайка не курыў, таму нават пахла тут чымсьці прытарнапосным, як пахне засунуты пад бэльку ці за абразы пучок зверабою або перакладзеная багуном ад молі пажоўклая бялізна ў старой шафе. Высокае, шырокае акно зноўтакі з нейкай дзявочай ахайнасцю завешана было празрыстым цюлем, які нават ў шырыню, каб не моршчыўся, расцягнуты быў на цвічках па перыметры рамы

Пры акне жалезны ложак з чатырма бліскучымі шарыкамі на білах, гладка, паказарменнаму засланы дзяружкай колеру чорначырвонай шахматнай дошкі. Побач столік, на століку лямпа, кніга і абразок. У кутку пры дзвярах падвешаны на вяроўцы чайнік для ўмывання, знізу таз. У другім кутку этажэрка з кнігамі і з паперамі.

Назад