Як вынік, на звычайнай Імшы ў рэфармаваным абрадзе ўсепаглынанне альбо адсутнічае, альбо яго вельмі мала ў абодвух сэнсах: у сэнсе свядомасці таго, што сама літургія мае дастаткова сродкаў, каб паглынуць нашыя сэрца і розум, а таксама свядомасці таго, што мы паглынаем тое, што яна прапануе. Яна не мае амаль нічога супольнага з Божым культам, са шчырым пакланеннем Богу, да якога з розным поспехам імкнуліся ўсе народы ўсіх культур у кожныя часы. Калі гэта сапраўды так, то ў новай літургіі вельмі мала што здольнае моцна прывабіць сурёзнага пілігрыма, які знаходзіцца ў пошуку жывога Бога: мусульманіна, які непераадольна жадае пакланяцца Усемагутнаму Пану неба і зямлі, будыйскага манаха, засяроджанага на ціхім дасягненні прасвятлення, артадаксальнага юдэя, жыццё якога ахоплена пашанай да Закону Найвышэйшага. Калі такія пілігрымы ўвогуле знаходзяць штосьці прывабнае ў каталіцкай веры ў тым выглядзе, у якім яна практыкуецца ў сучаснай парафіі, і нават навяртаюцца, то гэта найчысцейшая Божая міласэрнасць, ласка якой пераўзыходзіць абмежаванні прыроды і культуры. Новая літургія вельмі мала дапамагае ў гэтым. Параўнайце гэты смутны факт з бясконцымі гісторыямі дасаборных канвертытаў, такіх як Шарль Пэгі, якіх да каталіцкай веры прывабіла найперш ці найбольш глыбока менавіта тая святая літургія, якая калісьці служылася па ўсім свеце.
Закон спадаючай даходнасці
Прыняцце Novus Ordo і фактычнае скасаванне грыгарыянскай літургіі было асабліва неразумным з «экуменічнага» пункту гледжання28. Класічная літургія кідае выклік. Яна пытаецца: ці верыш ты ў тое, у што верыць Касцёл, ці не? Сама яе форма патрабуе адказу, і многія канвертыты прыйшлі ў Касцёл дзякуючы яго культу, таму што ён змусіў іх зрабіць выбар. Перагледжаная ж форма Імшы паводле задумы мае ў сабе пратэстанцкі элемент29. Які-небудзь пратэстант на новай Імшы можа нават адчуваць сябе настолькі ж камфортна, наколькі ён адчувае сябе на сваёй службе. Адпаведна, для пратэстантаў існуе значна менш сэнсу навяртацца, значна менш сэнсу захапляцца Верай у яе адрознасці і паўнаце праўды. Чаму ж у той перыяд гісторыі, калі пратэстанты альбо знікаюць у ліберальным прыцемку багоў, альбо вяртаюцца да сціслых лютэранскіх і кальвінісцкіх памылак, мы маем ласкавасць іх імітаваць? Ці ж не павінны мы хутчэй паказаць нашую любоў да несмяротных душаў нашых аддзеленых братоў, запрашаючы іх далучыцца да адзінага сапраўднага Касцёла, заснаванага Хрыстом на скале св. Пятра, і пакланяцца Богу так, як гэта рабілася ў згодзе з дзвюма тысячамі гадоў Традыцыі?
Уявім сабе яшчэ больш трагічны выпадак усходняга праваслаўнага хрысціяніна. Калі ён хоць крыху бесстаронна паставіцца да Захаду, ён зможа пабачыць у традыцыйнай малітве Заходняга Касцёла штосьці старажытнае, урачыстае і прыгожае, прысутнасць духу ранняга Касцёла, эпоху мучанікаў і вызнаўцаў. «Не можа любіць той, заўважае Арыстоцель, каму найперш не спадабалася тое, што ён убачыў». Але наш дэмантаж і інавацыі толькі пацвердзяць суровы прысуд, вынесены праваслаўнымі тэолагамі, што Заходні Касцёл знаходзіцца пад уладай рацыяналізму, які зяўляецца крыніцай пошасці мадэрнізму. Для праваслаўнага галоўная праблема, звязаная з Захадам, гэта тое, што нашая тэалогія гэта «тэалогія мысліцеля»: мы ствараем новыя тэорыі, пачынаем іх любіць і затым пачынаем змяняць нашы звычаі, практыку і нават нашу літургію, каб яны адпавядалі гэтым тэорыям. На Усходзе першаснае значэнне мае Традыцыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне; гэта павінна быць канчатковай мерай нашых цяперашніх унутраных паставаў і думак, і калі акажацца, што мы адыходзім ад гэтага альбо супраціўляемся гэтаму, мы павінны пакаяцца і навярнуцца. Сёння, бачачы, як лёгка перамяняецца ў сляпую пыху пастава «гары Афон», я не хвалю праваслаўных за іх вернасць Традыцыі; у некаторым сэнсе, яны здрадзілі ёй яшчэ больш, чым гэта зрабіў Захад. Чым я захапляюся, дык гэта іх фундаментальнай паставай адносна спадчыны, якую яны атрымалі: яны жадаюць быць вернымі ёй як каштоўнаму Божаму дару, і менавіта гэта і ёсць духоўна здаровая пазіцыя значна лепшая, чым пазіцыя заходніх «рэфарматараў» ці то XVI, ці то XX стагоддзя, для якіх каталіцкая Традыцыя гэта штосьці накшталт рынку, на якім кожны выбірае інгрэдыенты на свой густ.
Як жа мы маглі яшчэ больш аддаліцца ад візантыйскай Боскай літургіі якраз у той момант, калі ў адносінах з праваслаўнымі пачало праяўляцца ўзаемапаразуменне, якога не існавала стагоддзямі? Нягледзячы на вялікую і відавочную знешнюю розніцу па сваім духу старажытная літургія, асабліва калі яна цэлебруецца ў форме ўрачыстай спяванай Імшы, вельмі зразумелая для ўсходніх хрысціянаў. Яна размаўляе на той жа мове пашаны, урачыстасці і прыгажосці. У сваіх падарожжах я заўважыў пацвярджэнне гэтаму, бо ўсходнія біскупы, святары і манахі былі больш прыхільныя і сяброўскія да тых заходніх кляштараў, якія захоўваюць першынство літургіі, спеву і іншых сакральных сімвалаў, а таксама сурёзна і аддана жывуць пакліканнем сузірання30.

Такім чынам, несумненны паслясаборны крызіс можна ў вялікай ступені аднесці да літургічнай рэвалюцыі, да дэмантажу традыцыйнага культу Каталіцкага Касцёла. Імша зяўляецца квінтэсэнцыяй веры; калі яна моцная, жыццё вернікаў будзе засяроджана на Уладару і Цэнтры ўсіх сэрцаў, нашым Пану Езусе Хрысце. Калі яна моцная, таксама будзе моцным і місіянерскі імпульс: жаданне прывесці пратэстантаў у паўнату веры праз іх асабістае навяртанне, жаданне шукаць сапраўднай еднасці паміж Усходам і Захадам, заснаванай на супольнай духоўнай спадчыне.
Святое Пісанне: колькасць ці якасць?
Выдатную ілюстрацыю глыбокіх адрозненняў паміж дзвюма формамі рымскага абраду можна пабачыць у тым, як кожная з іх выкарыстоўвае найвялікшы з усіх тэкстаў: боганатхнёнае Пісанне.
У традыцыйнай літургіі Святое Пісанне прысутнічае паўсюль у форме радкоў, дастаткова кароткіх, каб іх можна было запамятаць, абдумаць і далучыць да свайго малітоўнага жыцця: інтроіт, градуал, аллелюя, антыфона аферторыя, антыфона на Камунію У старажытнай Імшы Божым словам моляцца, і моляцца глыбока, як і належыць абраду, які быў сфармаваны культурай lectio divina. У найлепшых абставінах (хоць ад гэтага і не менш нарматыўна) Божае слова спяваецца, прычым мелодыя дасканала адпавядае паэзіі лацінскай мовы. Над якімі тэкстамі ў гэтай слёз даліне (якую мы, сучасныя людзі, шукаючы больш стрэсу, ператварылі ў даліну хуткасных магістраляў і пастаянных электронных лістоў) мы можам спыніцца і паспяваць іх? Як казаў Аўгустын, «спяваць можа толькі той, хто любіць». Мы спяваем словы, якія любім, альбо словы, якія нагадваюць нам пра тых, каго мы любім. Кожны раз, калі на Трыдэнцкай Імшы спяваецца Пасланне ці Евангелле, гэта прымушае маё сэрца біцца хутчэй; гэта спеў любові, спеў чалавечага сэрца, якое трапіла ў раман са спрадвечным Словам. У новай жа літургіі Біблія амаль заўсёды чытаецца. Тут няма любоўных адносінаў; гэта размераная сустрэча, на якой трэба вырашыць пэўныя справы.
Насуперак паўсюднаму меркаванню, звычайная форма рымскага абраду таксама прапануе вернікам менш Пісання, калі казаць пра якасць. Старажытная літургія насычана Пісаннем не толькі ў зменных антыфонах і малітвах, але таксама і ў нязменных частках, і таму яна з большай моцай духоўна ўплывае на душу таго, хто моліцца. Пасланне і Евангелле старога абраду амаль заўсёды карацейшыя, мацнейшыя, больш непасрэдна звязаныя з самім святам, а таму больш эфектыўныя з пункту гледжання педагогікі31. Таму старая літургія вельмі добра надаецца для разважання і прапаведавання, заснаванага на Пісанні. Але заўважце, што паспяховай яна будзе толькі тады, калі яна застанецца тым, чым яна зяўляецца: літургіяй, багатай і поўнай пабожнасці; яна не задумвалася як заняткі па вывучэнні Бібліі.
Рэдактары лекцыянарыя для Novus Ordo кажуць, што мэтай было дадаць «больш Пісання», каб «карміць люд Божым словам». Аднак старажытны абрад значна больш прасякнуты Пісаннем праз жывое засваенне біблійнай мовы, рытмаў, тэмаў, чым новая Імша, якая, у адрозненне ад старажытнага абраду, прабягае праз «літургію слова» без усялякай затрымкі. Таму класічны абрад зяўляецца выдатным пастаянным катэхізатарам для тых, хто аддае сябе ў рукі малітваў і чытанняў. І ў надзвычайнай форме (калі яна рэцытаваная), і ў звычайнай форме да чытання Евангелля даходзіць праз пяць-дзесяць хвілін пасля пачатку Імшы, аднак удзельнік першай з іх будзе лепш падрыхтаваны: яго душа ўжо была апрацавана псальмам 42, двайным «Confiteor», дыялогам «Ostende nobis», узыходжаннем да алтара з дзвюма багатымі суправаджальнымі малітвамі і шматграннай калектай, якая выказвае многае малой колькасцю словаў. А ў звычайнай форме гэтая частка хуткая і разяднаная: знак крыжа, прывітанне, «Kyrie» (часта без «Confiteor», які так ці інакш выкарыстоўваецца ў скалечанай форме) і калекта. Няма адчування натуральнага руху, арганічнай цэласнасці; гэта больш падобна на праходжанне праз пункты плану. Затым бах! чытанне, якое амаль заўсёды чытае свецкая асоба, найчасцей жанчына, апранутая так, каб відавочна выпадаць з шэрагу прыслугоўваючых, нібыта мы хацелі падкрэсліць, што чытанні не зяўляюцца часткай культу і іх сэнс не заключаецца ў прынашэнні Богу ўцелаўлёнага Слова праз святарскае служэнне32. Традыцыйная літургія зяўляецца больш глыбока біблійнай, таму што яна засвоіла словы Пісання: малітвы каля прыступак алтара, заснаваныя на псальме; малітва пра агністы вугаль перад чытаннем Евангелля; аферторый са шматлікімі алюзіямі да Пасланняў; псальм, які чытаецца падчас абмывання рук; апошняе чытанне з першага раздзела Евангелля ад Яна усё гэта прысутнічае нават на ціхай Імшы. Урачыстая спяваная Імша яшчэ больш дыхае літарай і духам Пісання. Божае слова ўплецена ў тканіну старажытнай літургіі, косць ад косці, цела ад цела.