Калі вы зьведалі хаця б крыху віленскіх вулак, дворыкаў, касьцёлаў, галерэяў ды музэяў, калі вы трохі набрынялі крывіцкім духам і літоўскім півам, вы заўважаеце, што Вільня жыве. Я вось адзначыў, што чым бліжэй да вечара і да вакзала, тым менш чуваць літоўскай мовы. Palauk (пачакай), имеешь сигарету? Хлопец дзякуе за пачастунак і крычыць у сьпіну прыяцелю: Marek, zaczekaj. Марэк на выгляд мой аднагодка, але вышэйшы і здаравейшы. На ім дзедмарозаўская шапка. Ён энэргічна, але далікатна чапляецца да дзяўчат. Марэк з прыяцелем зьнікаюць у кірунку вакзала, а я рушу па Завальнай у супрацьлеглы бок паўз рынак у кірунку цэнтру.
У кішэнях ані цэнта. Я пазіраю то сабе пад ногі, то на ўлюбёныя віленскія зоркі. Да сустрэчнай сямейнай пары зьвяртаюся па-беларуску: Прабачце, каторая гадзіна? Дванаццатая. Дня ці ночы? ?!
?! дакладна такая рэакцыя ў дзяжурных паліцэйскага пастарунку, які месьціцца тут жа побач, на Завальнай.
Што мне трэба зрабіць, каб вы затрымалі мяне на ноч?
Сьмяюцца.
Ну, давайце, разабю во гэны графін на стале.
Не-е, гэты пацягне на пятнаццаць сутак.
***
Грошай няма, але ёсьць тэлефонная картка. Ад вакзала я не аддаліўся ані на мэтар, хіба зрабіў кола. Ад Завальнай да Шапэна тры хвіліны хады. Менскі прыяцель гасьцюе на гэтай вуліцы, таму ў маёй кішэні ўжо сорак літаў. Празь сем гадзінаў на Менск стартуе віленскі цягнік. Піва і чабурэкі ў прывакзальным кругласуткавым павільёне. Што яшчэ трэба, каб камфортна сустрэць апошняе 2 студзеня тысячагодзьдзя?
Віленскія чабурэкі смачнейшыя за менскія. А дзяўчыну-прадавачку клічуць Соня. Я ў Менску прадавачак з такім імём на бэджы ня бачыў. А вось сядаюць два маладзёны спазьніліся на цягнік Вільня-Клайпеда. Дзесьці там, у Прыбалтыцы, у жмудзкім мястэчку іх чакаюць бацькі са сьвяточнымі прысмакамі. А яны тут даганяюцца півам. Адзін зусім ніякі студэнты А вось і мясцовыя рэальныя пацаны: Сонечка, пивка, пожалуйста. Працытаваць я працытаваў, а вось паспрабаваць перадаць акцэнт віленскіх расейцаў я магу толькі ў жывой гутарцы. Адзін з маладзёнаў пачынае мармытаць штосьці пра русішку (расейскую мову), маўляў, кажыце па-літоўску. Я не понял, пацан, я чего, тебя обидел!? рэальны пацан сьціскае рэальныя кулакі і дадае, маўляў, панаехала калхозьнікаў. Літовец пачынае адмазваць прыяцеля-студэнта, маўляў, даруйце пянога падлетка. А я бяру сабе яшчэ піва.
***
Можна глядзець на зорнае неба. А можна ў яго скокнуць, калі глядзіш на адбітак на паверхні возера. А можна глядзець з вады дагары і зноў-такі скокнуць у неба. Як каму больш падабаецца. У кожным выпадку ніхто з прысутных у павільёнчыку не патрабаваў, каб я перайшоў на расейскую. Трэцяй пляшкай піва я цокнуўся з тым літоўцам, які ня спаў, і з Марэкам. Марэк зьявіўся без прыяцеля, але ўсё ў шапцы Дзеда Мароза. Марэк па-польску і па-расейску пераконваў Соню сустрэцца наступнага вечара. Соня з радасьцю пагадзілася. Ці атрымалася ў іх што ня ў курсе. Затое з Марэкам я прапіў апошнія літы. Уся справа ў беларускай мове. Я ёю выказваў свае думкі. А думак у мяне заўжды хапае. Асабліва іх паболела, калі Марэк пачаў адказваць мне на досыць прыстойнай беларускай мове. Не! Ён ня быў старшынёй Ліпоўскай раённай рады БНФ. Марэк, як і большасьць жыхароў віленскага раёну Ліпоўка, пазыцыянаваў сябе як паляк. Але, як і большасьць тых палякаў, у сямі карыстаўся сумесьсю польскай і простай моваў. Вось пра гэтую прастату мовы, пра трасянку, пра карані, пра памяць продкаў, пра Княства, пра Скарыну я і пачаў распавядаць прысутным у павільёне.
***
Можна глядзець на зорнае неба. А можна ў яго скокнуць, калі глядзіш на адбітак на паверхні возера. А можна глядзець з вады дагары і зноў-такі скокнуць у неба. Як каму больш падабаецца. У кожным выпадку ніхто з прысутных у павільёнчыку не патрабаваў, каб я перайшоў на расейскую. Трэцяй пляшкай піва я цокнуўся з тым літоўцам, які ня спаў, і з Марэкам. Марэк зьявіўся без прыяцеля, але ўсё ў шапцы Дзеда Мароза. Марэк па-польску і па-расейску пераконваў Соню сустрэцца наступнага вечара. Соня з радасьцю пагадзілася. Ці атрымалася ў іх што ня ў курсе. Затое з Марэкам я прапіў апошнія літы. Уся справа ў беларускай мове. Я ёю выказваў свае думкі. А думак у мяне заўжды хапае. Асабліва іх паболела, калі Марэк пачаў адказваць мне на досыць прыстойнай беларускай мове. Не! Ён ня быў старшынёй Ліпоўскай раённай рады БНФ. Марэк, як і большасьць жыхароў віленскага раёну Ліпоўка, пазыцыянаваў сябе як паляк. Але, як і большасьць тых палякаў, у сямі карыстаўся сумесьсю польскай і простай моваў. Вось пра гэтую прастату мовы, пра трасянку, пра карані, пра памяць продкаў, пра Княства, пра Скарыну я і пачаў распавядаць прысутным у павільёне.
Вы можаце высунуць справядлівае дапушчэнне, што я зрабіў мітынг у шапіку. Не. Я зрабіў штосьці сярэдняе між лекцыяй і казаньню.
Да майго цягніка заставалася пятнаццаць хвілін, а ў кішэні было грошай роўна на квіток, калі Марэк заявіў, што абавязаны пазнаёміць такога выключнага чалавека, як я, са сваёй сямёю. Мы прапілі мае апошнія сем літаў сорак цэнтаў і рушылі па ўжо ранішняй Вільні.
***
Ранішняя Вільня ў раёне двух вакзалаў чыгуначнага і аўтобуснага гэта вам ня ранішні Менск. У Менску ўсё чыста і акуратна. Там бомжы і пянчугі адсякаюцца мянтамі на падыходах да вакзалу. Прастытуткі не вяртаюцца з начной зьмены, бо іх даўно разагналі, а пяныя літоўскія журналісты не равуць пра тое, што літоўскія танкі пройдуць па менскіх вуліцах. У Менску законнасьць і парадак. А ў Вільні ўсё наадварот. Можна пабачыць пралетарскі мінэт, які робіцца ў кутку між шапікаў, і алкана, які ледзь ня гіне пад коламі аўтамабіля, а перапужаны кіроўца на вачох у людзей зьбівае небараку на горкі яблык. І беларускага журналіста, які жлукціць з рыльца гарэлку ў кумпаніі караіма і літоўца. Зь імі ён квасіў усю ноч, а цяпер пе разьвітальную ды празь імгненьне будзе крычаць, лежачы ў лужыне, лабусы підары!, абяцаць танкі пад бел-чырвона-белым сьцягам, а забяруць у пастарунак журналюгу паліцыянты-расейцы Я ж кажу: Вільня вельмі жывы горад. Праўда, не па навагодніх сьвятах.
2 студзеня 2000 году Вільня была ціхая, спакойная і прыбраная сьвежым сьнегам. Прынамсі, гэтак было на Ліпоўцы, дзе мы селі ў машыну і паехалі за дзесяць км ад Вільні ў бок беларускай мяжы.
***
Я сяджу на пачэсным месцы леваруч ад старэйшыны сямейнага кляну, 78-гадовага дзеда грэнадэрскай выпраўкі. Дзед адзіны, хто гаворыць са мной па-расейску. 2 студзеня Народзіны дзядзькі Марэка, таму сямя сьвяткуе. Пры стале дзед, дзядзька, ягоная жонка, іхняя дачка, два хлопчыкі-ўнукі, Марэк і я. Налягаю на вяндліны з кіўбасамі ды збольшага памоўкваю. Першыя пытаньні задавалі па-расейску, тады па-польску, але цяпер усе (апроч дзеда) гавораць па-беларуску (і як гавораць! у сэнсе мовы). Памоўкваць я памоўкваю, хіба ўжо пасьпеў распавесьці любімы віленскі анэкдот:
Dzien dobry, Maryla, jak sie masz?
Ганька, сёньня ж не нядзеля, можна па-просту.
А таксама ўсе ўжо выпілі за мой тост: Жыве Беларусь!
А пем мы ня піва, пем самаробную гарэлку. А таму я больш закусваю ды імкнуся як мага дыпляматычней адказваць на пытаньні пра жыцьцё ў Беларусі. А глядзяць у сямі БТ і вельмі зайздросьцяць грамадзянам РБ. Сямі жывецца цяжка: у іх прыватны бізнэс два мікрааўтобусы і вялікі хутар з гаспадаркай. Я акуратна тлумачу, чым адрозьніваецца інфармацыя БТ ад рэальнага жыцьця.
Ды ён жа нацыяналіст! выгукае Марэк.
Справа ў тым, што мы з Марэкам ужо не такія сябры, якімі былі ў павільёнчыку. Пакрысе далейшыя размовы са мной прывялі Марэка да правільнай высновы, што я нацыяналіст. Выснова шакавала Марэка, а мяне шакавала тое, што Марэк шакаваны сваім адкрыцьцём.
Але тут, за сталом, я ў поўнай эўфарыі. Я па-за сьпёртым паветрам РБ, у вольнай краіне, за добрым сталом, сярод простых беларускамоўных людзей! Учорашнія блуканьні вакол вакзалу падаюцца дурнаватым сном. Праўда, дзед усё кіпяціцца: не хавае сумневу. І ўрэшце наўпрост пытаецца пра маё стаўленьне да Лукашэнкі. Я адказваю, за якую частку цела падвесіў бы І ўмэнт вылятаю з-за стала! Дзед трымае мяне за каўнер і цягне да выхаду. Жанчыны войкаюць, шэптам выбачаюцца за дзеда і нясуць за мной вопратку. На двары Марэк прапануе пабіцца (але ў мяне баліць нага ды вабшчэ), і праз хвіліну я ў кумпаніі праважатых-дзетак тэпаю празь сьнежнае поле пад ясным студзеньскім сонцам у бок Менскай шашы.
Сьвята атрымалася.
***
P.S.: Празь некалькі дзён мне са Жмудзі ў Менск затэлефанаваў прыяцель Міндаўгас:
Ведаеш, вечарам першага студзеня па тэвэ паказвалі наведнікаў паліцэйскага пастарунку, зьнятых схаванай камэрай. Дык адным зь першых быў нейкі варят-беларус, які хацеў пераначаваць у паліцэйскім пастарунку. Во сьмяяліся!
А то! У Вільні і не такіх прывідаў пабачыць можна.
Патаемнае жаданьне
I. Калядная Паштоўка
Бывае сон усё роўна як фонавае мармытаньне тэлевізара, прачнуўся выключыў і забыўся на той сон. А бывае, суткамі ня можаш вынырнуць з убачагана сну. Углядаесься ў навакольную рэчаіснасьць, нібы рыбка праз шыбіны акварыюма.
А яшчэ бывае: раптам спасярод дня прамільгне згадка пра нейкі з тваіх колішніх сноў, жахлівых ці салодкіх. Прамільгне і зьнікне. Ты сілісься ўзгадаць і ня можаш. І яшчэ бываюць сны, на якія не забудзесься ніколі.
Мая гісторыя пачалася за тыдзень да Калядаў. Сякія-такія справы прывялі мяне ў адно мястэчка. Дакладней, у гарадзкі пасёлак. Там спазьніўся на вечаровы цягнік, а наступны меўся быць толькі раніцой. У роспачы я пайшоў бадзяцца па засьнежаных вуліцах. Была нетыповая для канца сьнежня ноч. Спакойная, крыху марозная, але галоўнае ясная.
Я блукаў сярод крываватых драўляных дамкоў, сярод нягеглых двух-пяціпавярховікаў. Я мог пайсьці ў адзіную ў г.п. рэстарацыю, у адзіны гатэль альбо затуліцца на вакзале. Такім жа нягеглым, як дамкі і будынак ДК, дзе ў тамтэйшай рэстарацыі віравала пераднавагодняе жыцьцё пасялкоўцаў. Але я паволі йшоў па вулках, паліў і прыдумляў тэкст для новай песьні. Магчыма, вы ведаеце наш рок-гурт, які зьявіўся на сцэне ў самым канцы тысячагодзьдзя. Калі вы любіце цяжкую альтэрнатыву, дык чулі нас і бачылі на айчынным TV дакладна. Нашыя афішы рэгулярна зьяўляюцца ў многіх гарадах краіны і нават замежжа. І вось тым разам я прыяжджаў у г.п., каб дамовіцца зь мясцовымі лабухамі на невялікую суму арэнды апарату.
Калі йдзеш па пустэльнай засьнежанай вулцы, залітай месяцовым сьвятлом, рэдка думаеш пра жыцьцёвую мітусьню. Прынамсі я не думаю. Я ўшчэнт забыўся на нядаўні торг з лабухамі і пра патрэбу знайсьці грошы на запіс дэма-вэрсіі, я тварыў.
Неспадзеўкі адчуў, што ня цямлю, дзе апынуўся. Хоць г.п. не такі ўжо вялікі, каб губляць арыенціры. Да мяне таксама дайшло, што не заўважыў, як на месяц накаціла хмара і наўкола зрабілася цёмна. Ліхтароў на вуліцы няма, а ў дамах не сьвяцілася аніводнага вакенца. Як рана тут людзі кладуцца спаць! Я зірнуў на гадзіньнік: зрэшты, для г.п. ня так і рана амаль поўнач.
Я стаяў у разгубленасьці, але раптам пачуў гук флейты. Прынамсі, цяпер мне падаецца, што я яго дакладна пачуў. Я пайшоў вузкай сьцяжынкай між дваровых платоў. Па ёй відавочна рэдка хадзілі сьнегу па калена. У момант, калі я надумаў паварочваць назад, выйшаў месяц і асьвяціў
Мне падалося, што я бачыў гэты дом, калі прыехаў ранкам і шукаў патрэбны адрас. Так, дакладна! Я зьвярнуў увагу на незвычайнасьць дому. У адрозьненьне ад суседніх драўляных, дом быў з цэглы. Старой чырвона-брунатнай цэглы. Аднапавярховы, нізкай пасадкі. Мяне ўразілі вокны дому чорныя і глыбокія.