Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Аляксеевіч Арлоў 7 стр.



Кожны з нас сустракаўся з тым, што Полацк называюць «древнерусским городом», адным з цэнтраў старажытнарускай дзяржавы, або Кіеўскай Русі. Але, па-першае, такой назвы Кіеўская Русь вы не знойдзеце ні ў адным летапісе. Па-другое, «дзяржава» гэтая была шматковая нетрывалая, абяднаная сілаю зброі, а Полацк трапляў у яе зусім ненадоўга, супроць сваёй волі і заўсёды імкнуўся як найхутчэй вызваліцца. А па-трэцяе, «адзіная старажытнаруская народнасць» (гэтаксама, як і «адзіная старажытнаруская мова»), ад якой нібыта паходзяць тры ўсходнеславянскія народы, міф, створаны дзеля абгрунтавання адвечных прэтэнзій маскоўскіх князёў і цароў на беларускія ды ўкраінскія землі. Логіка тут вельмі простая: паколькі мы, маўляў з аднаго кораня, значыцца, жыць павінны ў адной дзяржаве зразумела, у расійскай.

Дзіўная рэч: усе славянскія народы вядуць адлік свайго жыцця з VI-VIII стагоддзяў а беларусы і ўкраінцы, калі верыць афіцыйным расійскім ды савецкім «герадотам», чамусьці выходзяць на гістарычную сцэну толькі стагоддзі ў XIV, быццам раней не мелі анічога адметнага. Аднак і летапісы, і старажытныя нашы храмы, і археалагічныя знаходкі абвяргаюць гэтыя выдумкі, сцвярджаючы, што мы палачане, беларусы вядзём сваю (не агульную з некім, а менавіта нашу ўласную, беларускую) пісаную гісторыю з таго самага гарадзішча на беразе Палаты.

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

Дзіўная рэч: усе славянскія народы вядуць адлік свайго жыцця з VI-VIII стагоддзяў а беларусы і ўкраінцы, калі верыць афіцыйным расійскім ды савецкім «герадотам», чамусьці выходзяць на гістарычную сцэну толькі стагоддзі ў XIV, быццам раней не мелі анічога адметнага. Аднак і летапісы, і старажытныя нашы храмы, і археалагічныя знаходкі абвяргаюць гэтыя выдумкі, сцвярджаючы, што мы палачане, беларусы вядзём сваю (не агульную з некім, а менавіта нашу ўласную, беларускую) пісаную гісторыю з таго самага гарадзішча на беразе Палаты.


Летапісы называюць Полацк сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія прызнавалі старэйшым кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут трывалай. Горад нашых продкаў імкнуўся жыць незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Добрыя ўмовы гэтаму стварала выгаднае геаграфічнае становішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю са Скандынавіяй і славянскім светам. Абяднанню прыдзвінскіх земляў спрыялі агульнасць прыродных умоў (а значыцца, і ладу жыцця) і, вядома, этнічныя асаблівасці тутэйшых жыхароў, у чыіх жылах змяшалася балцкая і славянская кроў.

Каб усталяваць у новых землях сваю ўладу, славяне павінны былі стварыць больш высокую сацыяльную арганізацыю дзяржаву. Ад самага пачатку сваёй гісторыі Полацкае княства было не племянным, а тэрытарыяльным дзяржаўным утварэннем, дзе побач з крывічамі жылі дрыгавічы, а таксама рэшткі даўнейшага балцкага і, магчыма, фіна-угорскага насельніцтва. М. Ермаловіч слушна называе палачан «першай па часе мадэллю беларусаў».

У другой палове X стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. (Магчыма, ён быў сынам полацкай княгіні Прадславы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар.) Іначай кажучы, якраз у тыя часы і пачала існаванне першая беларуская дзяржава Полацкае княства.

На хаўрус з ёю мог разлічваць той, хто возьме за жонку Рагвалодаву дачку Рагнеду. Магла віраваць над Палатою вясельная бяседа з хмельным мёдам і заморскім віном, з песнямі гусляроў і прысягамі на вечную ўзаемную вернасць. Гісторыя ж вырашыла па свойму: не рамейскае віно лілося на Рагнедзіным вяселлі, а кроў

Спачатку Полацк прымаў сватоў ад кіеўскага князя Яраполка. Рагвалоду найвыгадней было, каб Кіеў ды Ноўгарад варагавалі, а крывіцкая дзяржава тым часам пашырала межы ды выходзіла на волакі, што злучалі Дзвіну з Дняпром і Ловаццю, дазваляючы трымаць у руках важную частку гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Але ў такім разе Полацк апынаўся паміж двух агнёў. Князь мусіў выбіраць і аддаў сваю прыхільнасць мацнейшаму, на яго думку, Кіеву. Па бацькавай волі дванаццацігадовая Рагнеда (у такім вяку дзяўчынка ўжо лічылася тады нявестаю) дала Яраполкавым сватам згоду і ўзялася рыхтавацца да замужжа. I тут неспадзеўкі заявіліся сваты з Ноўгарада, ад Уладзіміра Святаславіча. Другі Рагнедзін жаніх пакіне ў полацкай гісторыі глыбокі і страшны след, а таму пра яго асобу варта сказаць падрабязней.

Уладзімір даводзіўся ўнукам князю Ігару, з якім крывічы два разы хадзілі на Візантыю. Разам з вайсковым талентам лёс надзяліў Ігара страшэннаю сквапнасцю, якая яго ўрэшце і загубіла. Аднойчы ён пайшоў другі раз за год збіраць з племені драўлянаў даніну, выклікаў гэтым паўстанне і быў забіты.

Княгіня Вольга помсціла за мужаву смерць з нечалавечай вынаходлівасцю. Калі паслы ад драўлянаў прыехалі да яе з прапановаю ісці замуж за свайго князя Мала, яна загадала жыўцом закапаць іх у яме з гарачым вуголлем. Пасольства драўлянскіх баяраў адправіла мыцца ў лазню, дзе іх усіх спалілі. Пайшлі дымам драўлянскія гарады, ляцелі галовы знаных мужоў. Пяць тысяч мужчын забілі кіеўскія дружыннікі на трызне па Ігары. Злітавалася Вольга адно з дачкі ды сына драўлянскага князя з малых Дабрыні ды Малушы. Дзяўчынку княгіня зрабіла сваёй рабыняй-ключніцай, тая спадабалася Вользінаму сыну Святаславу і нарадзіла яму Уладзіміра, які і захоча пазней парадніцца з Полацкам.

Уладзіміраў бацька ў жорсткасці не саступаў бабулі. Перамогшы ў адным з паходаў балгар, Святаслаў загадаў укрыжаваць або пасадзіць на палі (тонкія завостраныя бярвёны) дваццаць тысяч палонных. Далейшыя падзеі паказалі, што ў такіх справах Рагнедзін жаніх быў годным наступнікам сваіх продкаў.


Вернемся да прыезду ноўгарадскіх сватоў. Вось што апавядае Лаўрэнцьеўскі летапіс: «Калі Рагвалод трымаў уладу і княжыў у Полацку, Уладзімір быў яшчэ паганінам і жыў у Ноўгарадзе. I меў ён дзядзьку Дабрыню, храбрага ваяводу I паслаў той да Рагвалода людзей, і прасіў яго аддаць дачку за Уладзіміра. Запытаўся ў дачкі Рагвалод: «Ці хочаш за Уладзіміра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуці рабыніча, а Яраполка хачу».

КОНЕЦ ОЗНАКОМИТЕЛЬНОГО ОТРЫВКА

«Не хачу разуці» тагачасная форма адмаўлення сватам. Існаваў звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак. Аднак тут не проста адмова, але і знявага, бо полацкая князёўна гучна абвясціла: жаніх сын рабыні, а такі бязродны ёй не трэба.

Далей летапісы кажуць пра гнеў Уладзіміра і яго дзядзькі, што набралі з ноўгарадцаў, пскавічоў, чудзі, весі і меры, а таксама са смаленскіх ды ізборскіх крывічоў вялізнае войска і рушылі на Полацк, дзе ўжо збіраліся выпраўляць Рагнеду ў Кіеў. 3 Уладзімірам ішла дружына варагаў. Князь паабяцаў ім усіх жанчын і грыўню срэбра з кожнага захопленага двара.

Трэба зазначыць, што летапісцы часта па свойму падавалі гістарычныя падзеі рабілі іх больш рамантычнымі, набліжаючы свой аповед да літаратурнага твора. Напраўду галоўная прычына нападу на Полацк не адмова сватам, а паход палачанаў на ноўгарадскія воласці з мэтаю забраць волакі.

Недзе на падыходзе да горада варожую раць сустрэла Рагвалодава дружына. Уладзімір напаў раптоўна, і полацкі валадар не паспеў сабраць усе свае сілы. Нашы продкі былі разбітыя, князь вярнуўся ў Полацк, ды не здолеў ні ўратаваццаі сам, ні выратаваць сямю. «I паланілі Рагвалода,  піша летапісец,  і жонку яго, і дачку. I зневажаў Дабрыня яго, і прыгадаў Рагнедзе, як назвала князя рабынічам, і загадаў Уладзіміру быць з ёю перад бацькам і мацерай. Пасля ж Уладзімір забіў бацьку яе, а самую ўзяў за жонку. I назвалі Рагнеду Гарыславаю». Іншыя летапісы дадаюць, што на вачах у князёўны правадыр чужынцаў пазбавіў жыцця двух яе братоў і маці, вынішчыў увесь род.

Усё жыццё не магла Рагнеда забыць тое «вяселле»: папялішча на месцы крывіцкае сталіцы, целы бязлітасна выразаных мужчын і плач паланянак, якіх чакалі нявольніцкія рынкі. Можа, якраз у тыя чорныя дні нехта з багатых палачанаў ці давераны чалавек самога князя Рагвалода закапаў у зямлю скарб, што ў 1972 годзе знойдуць на свежаўзараным полі хлапчукі з полацкай вёскі Казянкі, 7650 срэбных арабскіх манет (куфіцкіх дырхемаў) агульнай вагою дваццаць кілаграмаў. Напэўна, з тых далёкіх часоў Беларусь, а на беларускай зямлі Полаччына, і пачала па колькасці знойдзеных скарбаў трымаць ці не першае месца ў Еўропе. Самалюбства наша праз гэтае лідэрства, вядома, цешыцца, аднак прычына ў яго сумная: хаваць набытак змушалі бясконцыя войны, што тры наступныя стагоддзі вогненнымі віхурамі праносіліся па Полацкай зямлі праз кожныя шэсць-сем гадоў.

Вядомыя яшчэ некалькі полацкіх скарбаў X-XI стагоддзяў. Адзін, які складаўся з куфіцкіх дырхемаў, заходнееўрапейскіх дэнарыяў, зліткаў і рэзанага срэбра, быў адкрыты ў 1910 годзе на Верхнім замку. Другі 50 срэбных манет, бітых у часы Рагвалода ўладарамі Саманідскай дынастыі ў Самаркандзе і іншых сярэднеазіяцкіх гарадах, знайшлі ў 1888-м у прыгарадным маёнтку Струня, што належаў памешчыку Філіпчанку. Скарб адправілі на даследаванне ў імператарскую Археалагічную камісію, якая выбрала 10 манет для калекцыі Эрмітажа.

У горадзе і ў радыусе 25 кіламетраў вакол яго ўжо знойдзеныя каля 30 старажытных скарбаў і можна адно здагадвацца, колькі яшчэ тоіцца ў зямлі. Палачанка Марыя Краснова ў 1984 годзе падняла проста з-пад ног камяк зямлі, а ў ім аказаліся пяць залатых бранзалетаў і кавалак залатой грыўні.


Мужчынская лінія полацкіх князёў была высечаная Уладзімірам пад корань. Рагвалод прайграў, але назаўсёды застанецца ў кнізе нашага мінулага не толькі як першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісаў. Можна спрачацца, прыйшоў полацкі валадар з-за мора, як сцвярджаюць летапісцы, або быў крывічом. Можна спрачацца, славянскія ці скандынаўскія імёны мелі князь і яго дачка. Важней тое, што, гаворачы словамі гісторыка Міколы Ермаловіча, Рагвалод «першы ўбачыў і па сапраўднаму ацаніў вялікія магчымасці Полацкай зямлі, як асобнай дзяржавы са сваімі мэтамі і інтарэсамі, супрацьлеглымі мэтам і інтарэсам самога Кіева».

Драма на берагах Палаты адбылася каля 980 года, а праз колькі месяцаў Уладзімір Святаславіч ужо забіў Яраполка і зрабіўся князем кіеўскім. Знаную палачанку ён пасяліў водбліз сталіцы ў вёсачцы, якую пазней назавуць нібыта па імені Рагнедзінай дачкі Прадславіна.

Князь быў паганінам, а гэтая рэлігія дазваляла мнагажонства. Апрача полацкай князёўны, ён меў яшчэ сем ці шэсць жонак і трымаў восемсот наложніц. За неспатольную пажадлівасць Уладзімір заслужыў імя другога Саламона «в женолюбии»: біблійны герой, як вядома, выславіўся і розумам, і нястомнасцю ў плоцкіх уцехах.

Назад Дальше