Прыгоды Тома Соўэра - Марк Твен 9 стр.


Праз некалькі мінут на забітага, на труп, загорнуты ў коўдру, на дамавіну без крышкі і на разрытую магілу глядзеў толькі месяц. Навакол зноў было ціха.

Раздзел IX


Хлопчыкі анямелі ад жаху. Не спыняючыся, беглі яны к гарадку. Часам яны трывожна азіраліся, нібы хто за імі гнаўся. Кожны пень на дарозе здаваўся ім страшным ворагам, ад якога ў іх сціскалася сэрца. Калі яны прабеглі каля хутарка, што быў недалёка ад ваколіцы, на іх забрахалі сабакі, і ад гэтага ў хлапцоў нібы крыллі выраслі.

Толькі-б нам дабегчы да старой гарбарні, пакуль мы не страцім сілы! прашаптаў Том, задыхнуўшыся. Я ўжо, здаецца, больш не магу.

Гекльберы ў адказ толькі соп. Хлопчыкі напружвалі апошнія сілы. Нарэшце яны падбеглі да гарбарні, праскочылі праз адчыненыя дзверы і паваліліся зусім змораныя. Трохі счакаўшы, пульс іх пачаў біцца раўней, і Том шапнуў:

Гек, як табе здаецца, што з гэтага выйдзе?

Калі доктар Рабінзон памрэ, я думаю, выйдзе шыбеніца.

Ды што ты?

Я напэўна ведаю.

Том падумаў, потым сказаў:

Хто-ж раскажа? Мы?

Што ты? Зваряцеў? Ты толькі ўяві сабе, што справа як-небудзь павернецца на карысць індзейцу Джо, або ён уцячэ і яго не павесяць, ды ён-жа-ж тады нас абавязкова забе. Ужо нам тады не мінуць смерці.

Я і сам гэта думаю, Гек.

Калі ўжо каму данасіць, дык няхай Меф Потэр даносіць; у яго на гэта дуроты хопіць. Ён-жа ж заўсёды пяны.

Том нічога не сказаў ён думаў; потым шапнуў:

Гек, але-ж Меф Потэр не ведае, як-жа ж ён можа данесці?

Том нічога не сказаў ён думаў; потым шапнуў:

Гек, але-ж Меф Потэр не ведае, як-жа ж ён можа данесці?

Гэта-ж як ён не ведае?

А, вядома, не ведае. Яму-ж доктар трэснуў па галаве акурат у той момант, калі індзеец Джо ўсадзіў у доктара нож. Дзе-ж яму было бачыць?

І то праўда!

Апрача таго, хто ведае, можа ад гэтага ўдару яму і капут ужо.

Не, Том, гэта наўрад. Ён проста быў пяны. Я гэта заўважыў. Ды ён і заўсёды п'яны. Калі мой бацька пяны, яго можна трэснуць па галаве хоць цэлай вежай, нічога яму не станецца. Ён сам кажа. Таксама і з Мефам Потэрам.

Вось каб ён быў цвярозы, то, магчыма, ад такога пачастунку і сканаў-бы...

Том зноў падумаў.

Гек, ты ўпэўнены, што мы не абмовімся?

Ды ўжо хочаш-не-хочаш, а трымаць язык за зубамі трэба. Сам разумееш... Гэтаму дяблу метысу прыдушыць нас усёроўна, што прыдушыць пару кацянят. Калі толькі мы прагаворымся, а яго не павесяць прапалі нашы галовы! Слухай, Том! Калі ўжо нам хочаш ці не, трэба маўчаць, давай мы адзін аднаму паклянемся, што будзем трымаць язык прывязаным.

Я гатоў, Гек. Гэта самае лепшае. Ну, падымай руку...

О, не! Гэта не гадзіцца. Гэта добра ў звычайных справах, у глупствах, асабліва з дзяўчатамі, бо яны, нарэшце, усёроўна выкруцяцца і выкажуць, калі раззлуюцца; а ў гэтай справе трэба, каб дагавор быў пісаны і абавязкова крывёю.

Тому такая справа вельмі спадабалася. Яна была таямнічая, суровая і страшная. Пры святле месяца Том знайшоў чыстую сасновую трэсачку, выцягнуў з кішэні кавалак сурыка, сеў так, каб святло падала на трэску, і сяк-так накрэмзаў наступныя радкі, на кожным слове прыцмокваючы языком:

Гек Фін і Том Соўэр мы абодва клянемся што мы будзем трымаць язык за зубамі адносна гэтай справы і няхай мы ўпадзем мёртвымі на месцы калі хоць адным словам абмовімся.

Гек прышоў у захапленне ад здольнасці Тома так хутка пісаць, ды яшчэ такім высокім стылем. Ён выцягнуў з сваёй курткі булаўку і хацеў ужо пракалоць сабе палец, але Том спыніў яго:

Пачакай, не рабі гэтага булаўка медная. На ёй можа быць атрута.

Якая?

Іржа такая. Паспрабуй праглынуць, тады ўбачыш.

Тады Том узяў адну з сваіх іголак, і кожны хлопчык па чарзе ўкалоў сабе палец і выціснуў з яго каплю крыві.

Зрабіўшы гэта некалькі разоў і карыстаючыся мізінцам заместа пяра, Том вывеў унізе пачатковыя літары свайго імя, потым навучыў Гекльберы, як напісаць Г. Ф., і дагавор быў падпісаны. Яны ўрачыста, з рознымі царамоніямі і заклінаннямі закапалі трэску каля самай сцяны, лічачы, што цяпер іхнія языкі замкнутыя назаўсёды і ключы закінуты.

Праз дзірку на другім канцы напалову разбуранага будынка прабралася чалавечая постаць, але хлопчыкі яе не заўважылі.

Том, прашаптаў Гекльберы, ты ўпэўнены, што пасля гэтага мы ўжо не прагаворымся ніколі?

Вядома, упэўнены. Што-б ні здарылася, мы цяпер магіла. Мы зараз-жа на месцы павалімся мёртвымі, калі прагаворымся. Ці-ж ты забыў?

Яно так, ды...

Раптам недалёка ад іх, усяго за якіх-небудзь крокаў дзесяць, пачулася працяглае сумнае сабачае выццё. Хлопчыкі ў спалоху прыціснуліся адзін да аднаго.

На каго-ж гэта яна з нас? прашаптаў Гекльберы.

Не ведаю, паглядзі ў шчэлку, ды хутчэй-жа?

Не, ты паглядзі!

Не магу, не магу я, Гек!

Ды паглядзі, Том. Вось зноў...

О! як я рады! прашаптаў Том. Я пазнаю брэх: гэта сабака Гарбізона.

Ну, дзякуй богу! Ведаеш, я проста на смерць перапалохаўся, я думаў, што бадзяжны сабака.

У гэты час сабака зноў завыў. У хлопчыкаў зноў сціснулася сэрца.

Ох, не! Гэта не Гарбізонаў сабака, прашаптаў Гекльберы. Паглядзі яшчэ, Том.

Том, дрыжучы ад страху, зірнуў праз шчэлку і ледзь чутна прамовіў:

О, Гек, гэта бадзяжны сабака!

Глядзі, Том, глядзі, на каго ён брэша?

Пэўна на нас абодвых. Мы-ж поплеч, зусім блізка адзін ля аднаго. Ох, Гек, прапалі мы з табой! Я-ж ужо ведаю куды траплю. Я такі грэшны...

А я заўсёды гуляю, замест таго, каб вучыцца, раблю акурат тое, што мне забаронена... Я мог-бы быць добрым і паслухмяным, як Сід, каб толькі пастараўся, але мне, вядома, не хацелася. Ну, калі толькі я на гэты раз выкараскаюся, то абяцаю вывучыць напамяць усю біблію!


Том ціханька ўсхліпваў.

Том ціханька ўсхліпваў.

Ты грэшны?! і Гекльберы таксама пачаў усхліпваць. Які-ж ты грэшны? Ты ангел у параўнанні са мной!

Том праглынуў слёзы і шапнуў:

Глядзі, Гек, глядзі! ён стаіць задам да нас.

Гек узрадаваўся і прыціснуўся да шчэлкі.

Сапраўды задам... Ён і раней так стаяў?

Ну але, а я, дурань, і не звярнуў увагі. Вось добра! Але-ж на каго ён можа брахаць?

Сабака сціх. Том настаражыўся.

Тсс! Што гэта?

Нібы... нібы свіння рохкае. Не, гэта нехта храпе, Том.

Храпе-е? Ды дзе-ж храпе, Гек?

Мабыць у тым канцы. Храп нібы адтуль ідзе. Бацька тут часам начаваў разам са свіннямі, але ён ужо калі захрапіць, дык толькі трымайся з ног сабе! Ды ён, я думаю, больш і не вернецца ніколі ў гэты горад.

Энергія абудзілася ў хлопцаў.

Гек, ты пойдзеш туды, калі я цябе павяду?

Неахвота мне ісці, Том. А што, калі там індзеец Джо ?

Але спакуса была надта вялікай, і хлопчыкі парашылі пайсці паглядзець, умовіўшыся, што зараз-жа завярнуцца назад, калі храп спыніцца. Ціханька, на пальцах, пачалі яны красціся к спячаму. Праз некалькі крокаў Том наступіў на дубец: той зламаўся і храснуў. Спячы застагнаў, перавярнуўся на бок, і прамень месяца ўпаў на яго твар. У хлапцоў кроў застыла ў жылах, і самі яны застылі на месцы, калі спячы паварушыўся; але цяпер страх мінуў: гэта быў Меф Потэр.

Хлопцы вылезлі праз дзірку ў сцяне і збіраліся ўжо разыйсціся, як зноў пачулася злавеснае, працяглае выццё. Абодва разам адвярнуліся і ўбачылі чужога сабаку, які стаяў за два крокі ад таго месца, дзе ляжаў Потэр.

Ды гэта-ж ён на яго! у адзін голас усклікнулі хлопчыкі.

А ведаеш што? Кажуць, каля дома Джоні Мілера выў прыблудны сабака акурат у поўнач, гэта было тыдні два назад, і ночная ластаўка пела ў яго на сцяне ў той-жа самы вечар, а да гэтага часу ніхто ў доме не памёр.

Я ведаю. Ну, дык што з таго? А ці-ж Грэсі Мілер пасля таго ў суботу не трапіла ў печку і не апяклася?

Так, але-ж яна не памёрла. Яна нават папраўляецца.

Добра, пачакай, убачыш, што будзе. Ёй ужо не выздаравець. Справа скончаная, усёроўна як і Мефа Потэра. Гэта негры гавораць, а яны ўжо ведаюць, Гек.

І хлопчыкі разышліся.

Калі Том улез праз акно назад у спальню, ноч амаль мінула. Ён ціха раздзеўся і мігам заснуў, рады, што ніхто не даведаўся пра яго ночнае падарожжа. Ён не ведаў, што Сід, які нібы хроп, сапраўды не спаў і прачнуўся каля гадзіны таму.

Калі Том расплюшчыў вочы, Сід даўно ўжо адзеўся і вышаў. Па святлу і па ўсім відаць было, што час ужо позні. Том вельмі здзівіўся: чаму яго не пабудзілі, не лезлі да яго, каб ён уставаў, як гэта рабілася звычайна? Яму зрабілася жудасна, ён адчуваў нешта нядобрае. У пяць мінут ён адзеўся і сышоў ўніз, хаця яму хацелася яшчэ паспаць. Уся сямя была ў зборы і сядзела за сталом, але снеданне ўжо скончылася. Ніхто нічога не сказаў Тому, не папікнуў яго, але па вачах цёткі ён пазнаў, што яна ведае. Усе маўчалі, і ва ўсіх быў такі ўрачысты выгляд, што вінаваты пахаладзеў ад страху. Ён сеў і стараўся быць вясёлым але дарэмна! Ніхто нават не ўхмыльнуўся на яго жарты, і ён таксама змоўк, адчуваючы, як сціснулася яго сэрца.

Пасля снедання цётка адвяла яго ў бок, і Том бадай павесялеў, спадзяючыся, што справа скончыцца лупцоўкай. Але вышла не так. Цётка заплакала, пытаючыся, як у яго хапіла духу так разбіць яе старое сэрца, і сказала, што цяпер ужо ён можа рабіць, што толькі захоча: загубіць сябе, абняславіць яе сівую галаву, звесці яе ў магілу усёроўна выпраўляць яго бескарысна; яна ўжо больш не будзе і прабаваць.

Гэта было горш за ўсякую лупцоўку, і сэрца ў Тома балела цяпер больш, як яго стомленае цела. Ён сам расплакаўся, прасіў дараваць яму, панадаваў абяцанняў выправіцца і нарэшце быў адпушчаны, але адчуваў, што дараванне цётчына няпоўнае і давере яму вельмі слабае.

Ён вышаў з дому і быў такі няшчасны, што нават не падумаў адпомсціць Сіду, які выдаў яго, і Сід зусім дарма паспяшаўся ўцячы ад яго праз заднія дзверы. Том прышоў у школу смутны, пахмуры і выцярпеў разам з Джо Гарперам кару за ўчарашнюю гульню ў косці з выглядам чалавека, душа якога прыгнечана горам і не звяртае ўвагі на такія дробязі.

Вярнуўшыся на сваё месца, ён палажыў рукі на парту, а галаву на рукі і ўтаропіўся ў сцяну вачыма пакутніка. Локаць яго ўпіраўся ў нейкі цвёрды прадмет, і рука балела. Але ён не скора адсунуў руку, уздыхнуў і ўзяў гэты прадмет. Ён быў загорнуты ў паперу. Том разгарнуў і глыбокі, даўгі, цяжкі ўздых вырваўся з яго грудзей, і сэрца яго разбілася...

Гэта быў яго медны шарык з жароўні!

Апошняя саломінка зламала спіну вярблюда.

Раздзел X


А поўдні па ўсім гарадку раптам разнеслася страшная вестка. Не трэба было і тэлеграфа, аб якім ў той час і думаць не маглі, вестка гэтая пераходзіла з вуснаў у вусны, ад суседзяў к суседзям, з дома ў дом з няменшай шпаркасцю. Вядома, школьнікаў у гэты дзень адпусцілі па хатах: увесь горад палічыў-бы за дзіва, каб настаўнік не здагадаўся гэта зрабіць.

Назад Дальше