Затым, ва ўмовах «лукашызму, лукашэнкаўскай дыктатуры ды крывавага рэжыму» [4] (ізноў цытаваў са згаданага артыкула «Новага Часу» Беларускаму Народнаму Фронту 25-гадоў | Вытокі (vytoki.net) аўтара Марата Гаравога) ў 1999 годзе ў РБ утварылася Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ (КХП БНФ), і яе кіраўніком з замежжа стаў З. Пазьняк.
Што зрабіла гэтая партыя? Ды нічога асаблівага, акрамя легітымізацыі ўлады першага Прэзідэнта РБ Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на чатырнаццаць гадоў з 24 лістапада 1996 года па 19 снежня 2010 года праз удзел Зянона Станіслававіча і яго паплечнікаў па КХП БНФ у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 2006 гадоў.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001)
«15 чэрвеня 2001 года Канстытуцыйны суд дазволіў рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, хоць той пражываў 3 гады за мяжою, на падставе Артыкула 80 Канстытуцыі» [7]. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001) Вікіпедыя (wikipedia.org)
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006)
«Вылучэнне праводзілася ініцыятыўнымі групамі колькасцю не менш як у 100 выбаршчыкаў, што мусілі звярнуцца ў ЦВК за рэгістрацыяй не менш як за 85 дзён да выбараў цягам 7 дзён з часу іх абвяшчэння. Для рэгістрацыі вылучэнца патрабавалася цягам 30-дзённага тэрміна, што пачынаўся за 80 дзён да выбараў, сабраць і падаць за яго 100 000 подпісаў выбаршчыкаў. 27 снежня 2005 года ЦВК зарэгістравала 8 ініцыятыўных груп:
1304 чалавекі збіралі подпісы за Аляксандра Вайтовіча, старшыню Савету Рэспублікі 2-га склікання і былога старшыню Акадэміі навук. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 9 студзеня.
3073 за Сяргея Гайдукевіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў і кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
3347 за Аляксандра Казуліна, былога рэктара БДУ і старшыню Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».
6212 за Аляксандра Лукашэнку, дзейнага прэзідэнта.
5135 за Аляксандра Мілінкевіча, вылучэнца ад апазіцыйнага Кангрэса дэмакратычных сіл, што адбыўся ў кастрычніку 2005 года.
2354 за Зянона Пазняка, старшыню КХП-БНФ. З красавіка 1996 года пражывае ў ЗША. Паводле закону кандыдат мусіў пражыць у Беларусі 10 перадвыбарных гадоў, аднак у 2001 годзе Канстытуцыйны суд дазволіў яму балатавацца. Пасля прыпынення пракуратурай крымінальнай справы супраць Пазняка за артыкулы, надрукаваныя ў газетах «Свабода» і «Пагоня», за ўлік яго ініцыятыўнай групы прагаласавала 7 членаў ЦВК, супраць 5. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня.
143 за Сяргея Скрабца. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня на карысць Казуліна.
1151 за Валерыя Фралова, дэпутата Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання і генерала. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 1 лютага на карысць Казуліна, не сабраўшы дастатковай колькасці подпісаў.
Дастатковую колькасць подпісаў у ТВК падалі:
Гайдукевіч; Казулін; Лукашэнка; Мілінкевіч.
Праверка пададзеных подпісаў доўжылася 15 дзён. З 27 студзеня да 11 лютага вылучэнцы мусілі падаць у ЦВК дэкларацыі аб даходах і маёмасці за сябе і блізкіх сваякоў. 17 лютага ЦВК зарэгістравала 4 кандыдатаў» [8]. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006) Вікіпедыя (wikipedia.org)
Бо калі партыя, палітычная сіла, не лічыць вынікі рэферэндуму-1996 легітымнымі, то навошта ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах? Бо адпаведна афіцыйным вынікам рэферэндуму-1996 сталі дзейнічаць змены ў Канстытуцыі-1994, згодна з якімі праходзілі прэзідэнцкія кампаніі 2001 2006 гадоў, і палітычная гульня ў выбары праходзіла па правілах улады Лукашэнкі. Такім чынам КХП БНФ разам з іншымі палітычнымі сіламі і беларускі народ сваім удзелам у тых кампаніях легітымізавалі рэферэндум 1996 года і ўладу Лукашэнкі тую ўладу, ад якой авангард БНФ збег у замежжа ўвесну 1996 года.
«Патрэбны новы народны Рух». Пад такой назвай 14 сьнежня 2008 году cайт КХП БНФ апублікаваў выступ Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» Зянона Пазьняка на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» [9]. ПАТРЭБНЫ НОВЫ НАРОДНЫ РУХ Зянон Пазьняк Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ (pazniak.info), 2008.
25 жніўня 2016 года. «У цыклі Свабоды Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці» інтэрв'ю з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідарам Апазіцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком [10]. Пазьняк: Здабыць незалежнасьць авангард здолеў. Сілы, каб узяць уладу, ужо не было (svaboda.org), 2019.
У ім ён сказаў: «Сілы, каб узяць уладу, ужо не было».
Тады ж я дапісаў каментарый, і «Радыё Свабода» яго надрукавала, але потым выдаліла: «Але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы ўсё ж хапіла».
Васіль Быкаў: «Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.
Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп празьмерная апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх адэптаў. У вогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.
У прыведзенай цытаце з кнігі Васіля Уладзіміравіча апісана яго асабістая памылка, бо ён не прыслухаўся да меркавання Алеся Міхайлавіча. Як следства, зараз бачым вынік дзейнасці тагачаснага БНФ, і можна смела сказаць, што БЧБ частка нацыі, так бы мовіць, праспала ўвесь час так званага адраджэння 19891996 гадоў. Бо вялізнай, непапраўнай палітычнай памылкай авангарда Фронту было прызначэнне камандуючым БНФ Зянона Пазьняка. Менавіта дзякуючы яго бязмежным аналітычным здольнасцям і арганізатарскаму таленту ўсе мы, былыя і існыя прыхільнікі тагачаснага БНФ, якія тады бязмежна верылі і давяралі Зянону Станіслававічу, разам з ім, камандуючым, ішлі ў фарватары тагачаснай палітыкі ўлады беларускіх камуністаў і прывялі ў 1994-м да ўлады былую ўладу былой КПБ і яе стаўленіка Аляксандра Лукашэнку.
Некалькі дзён кляпаў гэты каментарый на сайце «Вытокі». Сто разоў рэдагаваў і 9 верасня 2022 года вырашыў спыніцца. Для мяне, хто добра ведае БЧБ свабоду слова і свабоду іншай думкі, бо іх няма і ніколі не існавала ні ў адным БЧБ СМІ (тутэйшым ці замежным), бо гэтае неіснаванне і ёсць сутнасць БЧБ дэмакратыі або ты ў БЧБ секце і пішаш па БЧБ, як «Радыё Свабода» + абавязкова «Лука-ла-ла-ла ды дыктатура і крывавы рэжым», або ты лукашыст ці кадэбіст, дзіўна, што рэдакцыя сайта «Вытокі» так і не заблакіравала мяне пад час тварэння гэтага опусу і не выдаліла разам з ім. Мяркую, што рэдакцыя яшчэ не вярнулася з вакацыі ці рана пачала капаць бульбу, і ёй не да майго тварэння. Але яна вернецца. Бо задзяўбуць рэдакцыю «Вытокаў» адраджэнцы «Радыё Свабода», сярод якіх нямала пазьнякоўцаў, ці іншых «Нашых Ніў» ды «Новых Часоў», не кажучы ўжо пра ўсю мафію БЧБ СМІ, якая па БЧБ здурнела сама і зрабіла зомбі сваіх БЧБ чытачоў з часоў псеўдаадкрыцця Курапатаў нашым вядомым адраджэнцам нацыі і да сённяшніх дзён, купаючыся ў БЧБ хлусні пра зя-БНФ «Адраджэнне» і яго вялікі БЧБ подзвіг у нашай гісторыі.
Пікам той хлусні сталі падзеі лета-восені 2020 года, калі на вуліцы выйшлі ўжо БЧБ зомбі, а не беларусы і беларускі, жадаючыя палітычных пераменаў, як маё пакаленне выходзіла ў канцы 80-х пачатку 90-х мінулага, XX стагоддзя. БЧБ зомбі гэта прадукт палітыкі адраджэння нацыі па бел-чырвона-беламу. Але гэта іншая гісторыя, і яе я таксама апішу. Паспрабую паспець апісаць тут. Мне ўсё ж крыху болей за 70.
Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Частка I
Кажуць, некалі Бог сабраў прадстаўнікоў грамадства з усіх краін, каб раздаць дэмакратыі. У яго шмат іх тады было
Пакуль чакалі Усявышняга, гудзеў чалавечы вулей, і Бог назіраў збоку, а потым, у залежнасці ад моцы гэтага гуду ў той ці іншай суполцы, раздаваў з торбы дэмакратыі. Урэшце дайшоў да беларусаў, якія стаялі моўчкі, і спытаў: «Чаму маўчыце, людзі?» У адказ таксама было доўгае маўчанне, і толькі адзін беларус Аляксандр вырашыў адказаць: «Яны ўжо некалькі стагоддзяў не размаўляюць адзін з адным, бо калісьці пасварыліся».
Бог аддаў яму торбу, махнуў на беларусаў рукой і заклапочана сышоў.
З тых часоў адзін Аляксандр ведае, што было ў той торбе. Бо астатнія па-ранейшаму маўчаць, па-ранейшаму байкатуюць дэмакратыю.
Якую самую сакрэтную тайну аб нас, беларусах і беларусках, ведае ЧЗ лукашызм? Мы не абядноўваемся. Гэта наш сакрэт. А навошта аб'ядноўвацца? Каб быць разам. З кім? З патрыётамі. Старыя людзі кажуць, калі на Беларусі зявілася бульба, то ад патрыётаў і праблем, звязаных з імі, беларусы хаваліся ў бульбу. Калі зявіўся інтэрнэт сталі хавацца на форумах за клавіятурай, галоўным чынам пад прозвішчамі. Хто такія патрыёты? Людзі. Мяркую, сёння на Беларусі амаль 9 499 999 патрыётаў. Было б роўна 9,5 мільёнаў, ды я сябе ў той спіс не ўключыў.
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка змагаецца з усімі. А Зянон Станіслававіч Пазьняк, так бы мовіць, бацька двух лукашызмаў бел-чырвона-белага і чырвона-зялёнага палітыкі хлусні, беззаконня і беларусаненавісніцтва. Бо ў 19881994 гадах сваім бел-чырвона-белым беларускамоўным адраджэнскім палітыканствам, у якасці ініцыятара стварэння БНФ і палітыка, спрыяў вяртанню нязменнай з 1919 года ўлады беларускіх бальшавікоў, узыходжанню Лукашэнкi ва ўладу, тым самым прывёў да яе не дэмакратыю, а чырвона-зялёны лукашызм, заклаўшы ў аснову ідэалогіі так званага адраджэння нацыі сваю асабістую нелюбоў да Расіі, а не любоў да беларускага народа ці Беларусі, да дзяржаўнасці Беларусі. Бо тады ж тэмай беларускай мовы ці так званай нацыянальнай ідэі забалбатаў разам з паплечнікамі тэму дэмакратыі улады, падкантрольной народу, тэму змагання за дэмакратыю, з-за чаго за амаль сем адраджэнскіх гадоў з 1989-га па 1996-ы нацыя ўпустую выпусціла рэвалюцыйны нацыяналістычны «пар», назапашаны амаль за 200 гадоў у Расійскай імперыі. Бо ў артыкуле «О русском империализме и его опасности», упершыню надрукаваным у «Народнай газете» 1517.01.1994 года [12] Зенон Позняк. О русском империализме и его опасности (knihi.com) за 5 месяцаў да вырашальных прэзідэнцкіх выбараў-1994, правакацыйна дэклараваў тэзісы сваёй БЧБ дыктатуры, БЧБ лукашызму, чым фактычна здаў уладу былым камуністам, а з ёй усе спадзевы і намаганні папярэднікаў і паплечнікаў адраджэння беларускасці. Бо артыкул згуртаваў парт-дзярж-гаспадарчую наменклатуру, ці, па сучаснаму, тагачасную эліту беларускага грамадства, прадстаўнікі якой па савецкай традыцыі працавалі ў выбарчых камісіях і, мяркую, кантралявалі выбары-1994. Бо зянонаўшчына бел-чырвона-белы лукашызм на беларускай мове, дыктатура мовы, яе неабмежаваная ўлада, якая не атрымалася таму, што прывяла да ўлады чырвона-зялёны лукашызм неабмежаваную дыктатуру «русского языка».
Слова «лукашызм» прыдумаў не я. Яно зявілася ў Беларусі як назва артыкула ў 1994 ці 1995 гадах. На жаль, не памятаю назву таго СМІ. Мне належыць не слова «лукашызм», а формула лукашызму палітыка хлусні, беззаконня і беларусаненавісніцтва, якую напісаў, азіраючыся на дзеянні ўлады Аляксандра Лукашэнкі. І толькі праз некаторы час, здаецца, у 2009 годзе, я ўбачыў, што мая формула лукашызму адзін у адзін падыходзіць да бел-чырвона-белай палітыкі. Таму ў нас мінімум дваццаць восем гадоў два лукашызма БЧБ і ЧЗ.
Нагадаю, што беларускія бальшавікі-камуністы з 1 студзеня 1919 года нікому ўладу не аддавалі. Тады ж на трэці дзень пасля стварэння Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі яны ў расійскім Смаленску абвясцілі стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь у складзе Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, якая потым выйшла са складу РСФСР і пазней стала Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай стала іх, нашых бальшавікоў-камуністаў, БССР, для якой іх прадстаўнікі, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання, 27 ліпеня 1990 года прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце і змянілі назву на Рэспубліку Беларусь. Гэта іх дзяржава, іх у яе ЧЗ сцяг і герб. Дзякуй, Зяноне!
Бо пасля ўцёкаў увесну 1996 года ў Польшчу і ЗША, дзе ў жніўні Зянон Станіслававіч папрасіў у Дзярждэпартамента палітычны прытулак і потым яго атрымаў, ён разам са сваімі паплечнікамі цягам наступных гадоў не аб'ядноўваў грамадства з мэтай барацьбы супраць ЧЗ лукашызму, а нават дзяліў, і таму ў 1999 годзе быў развалены БНФ «Адраджэнне». Бо не арганізатар, не менеджар ён, не кіраўнік, а апантаны ідэяй чалавек. Шоўмен. Бо сярод апазіцыйных ЧЗ лукашызму беларусаў, якія не падтрымліваюць яго ідэалогію i ЧЗ лукашызм, кажучы словамі паплечнікаў Пазьняка на форумах БЧБ СМІ, былі і ёсць лукашысты, правакатары, кадэбісты, грантасмокі і іншыя. А ён казаў, што:
«Нацыянальная рэвалюцыя на Беларусі можа стацца толькі Бел-Чырвона-Белай. Усё астатняе, усе іншыя расфарбоўкі ня будуць і ня могуць быць рэвалюцыяй на Беларусі, а якраз наадварот гэбоўскай антыбеларускай контрай, закамуфляванай пад нейкі фарбшцюк» [13]. Bielarus.net Беларуская Салідарнасьць» Развагі пра беларускія справы, 2005;
«Захад стымуляваў у нас стварэньне цэлай папуляцыі палітычных паразытаў, якія гатовыя ўдзельнічаць у любых выбарах і рэфэрэндумах, калі за гэта плацяць грошы» [14]. З. Пазьняк: «Мусіць быць байкот незаконным выбарам» (svaboda.org), 2009;
«Псэўдаапазыцыя і ўся гэтая квазі-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы». [15]. Bielarus.net Беларуская Салідарнасьць» З. Пазьняк: Ствараць грамадзкі грунт і сілу, 2012.
Ці аб'ядноўваліся б вы з такімі «іншадумцамі»? Я не! Дык і зянонаўцы не аб'ядноўваліся з намі ні на Беларусі, дзе пануе па іх мерках КДБ, ні за мяжой, дзе беларускай Канторы, мяркую, няма. Затое ў сваёй секце, якую яны называюць народнай партыяй, зянонаўцы адрадзіліся да ідала пакланення: «Толькі Зянон!» чуваць іх заклік на форумах, дзе ўжо шмат гадоў у часы існай улады зя-змагары змагаюцца з беларусамі, якія супраць ЧЗ лукашызму, і іх шматгадовая «барацьба» нагадвае мне расейскую «гапонаўшчыну» 1905 года, а таму некалі на форуме газеты «Наша Ніва» я назваў гэтую здрадніцкую дзейнасць зянонаўцаў сугучнай «зяпонаўшчына», а ідалапаклоннікаў, якія змагаюцца з беларусамі, «зяпонаўскімі паліцаямі».
Сайт Pazniak. Інфо: «Беларускі палітык, навуковец, публіцыст і паэт (год нараджэньня 1944). Кандыдат мастацтвазнаўства. Займаўся гісторыяй мастацтва і археалёгіяй. У 1988 годзе адкрыў і археалягічна дасьледваў Курапаты пад Менскам месца камуна-расейскага генацыду і масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва ў 19371941 гг. Заснавальнік і адзін з арганізатараў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ, 1988 г.) З 1989 г. старшыня БНФ. У 199096 гг. дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня (парляманту), кіраўнік парляманцкай Апазыцыі БНФ. Вылучыў канцэпцыю незалежнасьці Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам Народны Фронт і дэпутацкая Апазыцыя БНФ у жніўні 1991 г. дамагліся незалежнасьці краіны. Стварыў і ўзначаліў Ценявы Кабінэт, куды ўвайшлі лепшыя вучоныя, палітыкі і грамадзкія дзеячы Беларусі. У 1994 г. кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Пасьля ўсталяваньня прамаскоўскага аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі кіраваў Народным Фронтам і знаходзіўся ў апазыцыі да рэжыму. У 1996 г., пазьбягаючы арышту і заплянаванага забойства з боку антыдэмакратычнага рэжыму, вымушаны быў пакінуць Беларусь. Аўтар шматлікіх кніг па палітыцы і канцэпцыі Беларускага нацыянальнага Адраджэння, па мастацтву, архітэктуры і фатаграфіі. Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі і фотаальбомаў, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ (КХП БНФ), Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне». З 1996 г. знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі (адкуль ажыцьцяўляе агульнае палітычнае кіраўніцтва Партыяй і рухам)» [16]. Біяграфія Зянон Пазьняк Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ (pazniak.info)
Сайт "Академик.RU": «Зенон Станиславович Позняк (белор. Зянон Станіслававіч Пазьняк) белорусский политик и общественный деятель националистической ориентации, фотограф, археолог и искусствовед. Один из основателей «Мартиролога Беларуси» (1988) и Белорусского народного фронта, глава Консервативно-Христианской Партии БНФ. Внук Я. А. Позняка. С 1996 года некоторое время жил в Польше, затем эмигрировал в США
Родился 24 апреля 1944 года в деревне Субботники Ивьевского района Гродненской области. Католик. Рос без отца (отец погиб во время войны). В 1967 году окончил Белорусский государственный театрально-художественный институт, в 1972 аспирантуру при Институте этнографии, искусствоведения и фольклора при АН БССР. Защитил диссертацию по истории белорусского театра в 1981 году в Ленинграде. Кандидат искусствоведения. Работал заведующим сельским клубом, рабочим сцены, фотографом, художником-оформителем, младшим научным сотрудником в отделе археологии Института истории АН БССР, старшим научным сотрудником там же. С 1960-х годов активно боролся за сохранение историко-архитектурной среды города Минска, которая разрушалась в процессе социалистического градостроительства. В 1969 году опубликовал статью в газете «Правда» на эту тему, что отсрочило уничтожение многих исторически ценных зданий и кварталов в центре Минска. В 1974 году написал под псевдонимом Генрих Рокутович аналитическую записку на русском языке «Положение в Белоруси». В этой записке, распространявшейся в самиздате, Позняк отмечал: «Политика насилия и лжи проводится в Белоруси, почти не ослабевая, с 1930-х годов» [17]. Зенон Станиславович Позняк | это Что такое Зенон Станиславович Позняк? (academic.ru).
Сайт Pawet.NET. Аўтар Дзярновіч Алег. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць: «Як сапраўдны інфармацыйны выбух можна ацаніць аналітычны агляд Положение в Белоруси. 1974 год, падпісаны імем Генрыха Ракутовіча (за гэтым псеўданімам стаяў Зянон Пазняк). Аналітычны агляд пачынаўся з просьбы: Уничтожение нашей интеллигенции органами КГБ происходит в полном молчании. Если эти страницы попадут в руки наших братьев и единомышленников из других республик СССР, располагающих более широкими возможностями связи и информации, мы надеемся на их солидарность и помощь. Аўтар тэксту пры дапамозе моцных вобразаў апісваў сітуацыю ў Беларусі напачатку 1970-х: Политика насилия и лжи проводятся в Белоруси (так у арыгінале А. Д.), почти не ослабевая, с 1930-х годов. Во времена так называемой хрущёвской демократии мы не смогли полностью реабилитировать большинство своих национальных политических деятелей, писателей и поэтов. Насилие и ложь образовали в республике весьма специфическое положение. По существe мы стоим ещё по горло в крови 1930-х годов. Физические и моральные потери были тотальны и столь существенны, что наше поколение чувствует их постоянно (Дзярновіч, 1999: 65). Перадрукі ды фотакопіі гэтага агляду распаўсюджваліся ў Беларусі і за яе межамі» [18]. (PDF) Грамадская думка ў Беларусі 1960-х1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць | Aleh Dziarnovich Academia.edu, 2010.