Воўчы сон
Гаўл спадзяваўся, што пасля зграі Ачын яго нічога не здзівіць. І памыліўся. Мяжа са зграяй Вый-Кло была самай маленькай на поўдні зямель Суу-Ардун менш за трыста хвастоў. Можа таму пра яе ваўкоў рэдка расказвалі. Ды й мала хто сустракаў іх з цяперашняга пакалення.
Гаўл чакаў з вечара ўсю ноч. На ўсходзе зявіліся пробліскі святла, калі ён пабачыў іх. Дванаццаць ваўкоў, на іх баках віселі драўляныя дошкі, а на шыях бранзалеты з маленькіх вострых костак. Яны падыйшлі да самай мяжы і Гаўл адчуў, што з лесу за ім сочаць яшчэ больш шэрых.
Чаго трэба, воўк?
Я прыйшоў размаўляць са сходам зграі. У мяне пасланне ад нашага важака, Грыка.
Мы не будзем з табой размаўляць.
Паслухайце, гэта вельмі важна. Ад нашай размовы залежыць бяспека зграі.
Нам усё роўна, будзеце вы жыць, ці памрэце.
Не толькі мы, але і вы таксама. Гэта агульная небяспека для ўсіх ваўкоў.
Мы не будзем з табой размаўляць. Бывай.
Справа ў белых ваўках. Яны да ўсіх дабяруцца і ўсіх зядуць.
Дэлегацыя павярнулася спінамі да Гаўла і пайшла ў свой лес. Саветнік кінуўся следам.
Чакайце, вы не можаце прыйсці сюды і адмовіцца размаўляць. Гэта няправільна.
Ён хацеў дабегчы да ваўкоў, ды не паспеў пачуўся глухі шчоўк і Гаўла рэзка падкінула ўверх. Ён трапіў у пастку і балтаўся ў сетцы. Пад ім сабралося не менш за два дзясяткі ваўкоў, якія перашэптваліся між сабой: Няверны парушыў мяжу, За такое смерць, Забем яго і выкінем на чужую тэрыторыю, каб усе ведалі.
Калі зараз мяне забёце, то ў будучыні загінеце самі.
Ваўкі сцішыліся, агаломшаныя яго словамі. Галоўны паглядзеў на Гаўла і кіўнуў галавой.
Забіраем яго.
***
Да горада Вый-Кло Гаўла неслі звязаным за ногі і падвешаным уніз галавой на дліннай палцы. Калі праз дзве гадзіны яны дайшлі да месца, яму невыносна балела галава, а ногі анямелі. Саветніка не занеслі ў хату, а кінулі звязаным каля вогнішча, вакол якога ўтварылася кола з ваўкоў апранутых у незвычайную адзежу скуры жывёл з намаляванымі на іх незразумелымі сімваламі. Некаторыя насілі на галаве чэрапы зуброў, а восем з адзінаццаці былі без хвастоў.
Развяжыце яго. Няверны, ты парушыў святую зямлю Вый-Кло. Ніколі такога не здаралася. Ваўкі, у што б яны не верылі, не дазвалялі сабе парушаць традыцыі. І цяпер мы ня ведаем, што з табой рабіць. Адны кажуць забіць, іншыя адрэзаць хвост, трэція пусціць з мірам. Скажы нам, адзінаццаці апосталам месяца, які лёс для сябе хочаш.
Гаўл спрабаваў трымацца на нагах, але нічога не атрымалася і ён лёг на зямлю.
Ваўкі, мне трэба размаўляць ці з важаком, ці са сходам, ці з каралевай. У мяне навіна, якая патрабуе неадкладнага абмеркавання. Гэта пра белых ваўкоў.
Няверны, ты не маеш права гаварыць, чаго хочаш. І мы не будзем слухаць казкі пра белых ваўкоў.
Гэта не казкі. І калі нічога не рабіць хутка пабачыце белых на свае вочы.
Нас не пужае смерць. На месяцы нам будзе добра. Таму яшчэ раз пытаю які лёс для сябе хочаш?
Паважаныя прарокі, у кола ўвайшоў адзін з ваўкоў, які нёс Гаўла да горада. Мы б не неслі яго сюды, а забілі на месцы. Аднак ён прамовіў: Калі вы зараз мяне забёце, то ў будучыні загінеце самі. А гэта дакладныя словы прарока.
Цікавыя рэчы ты гаворыш, каб няверны Хто можа пацвердзіць гэта?
Усе вернікі, што былі разам са мной.
Кола ўстала і зрабіла крок у правы бок. Насупраць Гаўла цяпер стаяў іншы воўк.
Адкуль ты ведаеш словы нашага прарока, чужак?
Я не ведаю ніводнага ваўка з імем Прарок.
Прарок не імя, а прызначэнне. Раз ты не ведаеш гэтага, то альбо выпадкова прамовіў тыя словы, альбо сам месяц паслаў цябе да нас. Што ты думаеш пра гэта?
Думаю, што пагаджуся з любой прапановай, калі выслухаеце мяне.
Кола зрабіла яшчэ адзін крок у правы бок.
Як цябе клічуць, воўк? Адкуль ты і што хочаш расказаць?
Я Гаўл, саветнік важака зграі Суу-Ардун, што знаходзіцца на поўнач ад вас. І я прыйшоў прасіць дапамогі ў барацьбе з белымі ваўкамі.
Мы чулі пра іх і думаем, што гэта казкі
Не, не казкі. Тыдзень таму яны былі на нашай мяжы. Яны не размаўляюць, а забіваюць шэрых ваўкоў. І ніхто не можа перашкодзіць ім. Бо яны большыя па памерах, мацнейшыя Адзіны выхад абяднацца. Я заручыўся дапамогай зграі Ачын. І калі вы будзеце ваяваць разам з намі, мы пераможам захопнікаў.
Воўк-субяседнік змяніўся ў чарговы раз. Гаўла раздражнялі такія перамовы. Ён не мог вызначыць, хто з іх галоўны.
Дзякуй, што прыйшоў да нас, Гаўл. Мы можам дапамагчы, і не толькі войскам. У нас вялікія поспехі ў вырабе прылад для забойства. Але Мы не будзем дапамагаць нявернаму.
Не разумею. Што значыць верны ці няверны, хто такі Прарок, чаму вы завяцеся апосталамі і дзе важак зграі? І чаму, урэшце, вы ходзіце вакол мяне і гаворыце па чарзе?
Звычайна мы не распавядаем сваёй гісторыі няверным. Аднак, улічваючы, што цябе мог паслаць Месяц Слухай.
Кола ваўкоў зрабіла крок у правы бок.
Гісторыя пра прарока
Сто дванаццаць гадоў таму мы былі звычайнай зграяй. Мы палявалі на трусоў і птушак, будавалі фермы, адганялі ад межаў іншыя зграі. У нас былі важакі, якія казалі што рабіць, судзілі нас. А раз на пяць-шэсць гадоў яны біліся з маладымі ваўкамі, каб даказваць, што яшчэ маюць права займаць сваю пасаду. Не будзем доўга распавядаць пра былыя часы. Ты і сам ведаеш, як жывуць зграі.
Усё змянілася сто адзінаццаць гадоў таму нарадзіўся вялікі прарок. Гэты воўк быў непадобны да іншых. Як адарваўся ад матчынай цыцкі, ён днямі сядзеў у хаце і чытаў усё, што мог знайсці. Разварушыў нашы скураныя скруткі з гісторыяй зграі, схемамі пабудовы хат і ферм, запісамі традыцый. Іншыя ваўкі смяяліся з яго, бо прарок нават не ўмеў здабываць ежу. Выпраўляўся на паляванне, а вяртаўся з пустымі зубамі. А таму еў ягады ды яйкі птушак, якія робяць гнёзды на зямлі. Часам шанцавала і ён ласаваўся абедкамі ад іншых ваўкоў.
Прарок схуднеў, вочы яго запалі глыбока ў чэрап. Над ім перасталі смяяцца, а сталі пазбягаць, лічыць дурным ваўком. І на кожным сходзе нехта прапаноўваў прагнаць яго са зграі. Утрымлівалі традыцыі ніколі яшчэ за гісторыю не было ваўка, якога б мы выгналі.