Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч


Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства


Лявон Карповіч

© Лявон Карповіч, 2023


ISBN 978-5-0060-6209-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Незвычайнае акно ў Гісторыю

Для незаангажаванага чалавека паштовая марка-гэта маленькі кавалачак паперы, які служыць для выкананьня паштовай аплаты, а для філятэліста марка  гэта ня толькі прадмет для калекцыянаваньня, але крыніца ведаў. Маркі могуць ня толькі выклікаць цікаўнасьць, але быць нават мастацкімі цудамі.

Паштовыя маркі адлюстроўваюць ня толькі развіцьцё сістэм пісьмовай пошты за апошнія два стагодзьдзі, але яны таксама адлюстроўваюць увесь спэктр гісторыі, мастацтва і культуры, пачынаючы з пачатку нашай глябальнай цывілізацыі, погляды і стылістыку свайго часу.

Гэты маленькі кавалачак паперу  паштовая марка  ня толькі ўводзіць краіну ў каталёгі цэлага сьвету, робіць яе больш вядомай, але становіцца сымбалем трываласьці народу, сьведчаньнем яго існаваньня.


25 гадоў першай Беларускай паштовай марцы. Канвэрт пошты Беларусі, выдадзены ў 2017


У гэтых апавяданьнях маркі становяцца незвычайным вакном у гісторыю краіны, у якой мы жывем, запрашаюць нас паслухаць паданьні пра таямнічае і чароўнае Вялікае Княства Яны раскажуць пра багатую, шматслаёвую, захапляльную Гісторыю праз займальныя, часта прыгожыя, а часам і эксцэнтрычныя знакі паштовай аплаты. У той жа час трэба ўлічыць, што паштовая марка не адлюстроўвае ўвесь спэктр жыцьця. Яе зьмест залежыць найперш ад дзяржаўнага ладу краіны, ад самасьвядомасьці яе грамадзян, бо праект маркі ствараецца чалавекам і друкуюць марку ў дзяржаўных выдавецтвах. Таму тут дадзена слова ня толькі Беларускім маркам, як было задумана, але і маркам іншых краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства, бо адпаведных Беларускіх мрак няма Паштовыя маркі Беларусі маюць вельмі кароткую гісторыю і колькасьць выдадзеных паштовых марак малая, недастатковая, каб адлюстраваць усю гісторыю Вялікага Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі і адсутнічаюць некаторые вельмі значныя, бо ўсё залежыць ад таго, ці былі гэтыя падзеі адлюстраваныя на паштовых марках ці не

Яшчэ асаблівасьць гэтых апавяданьняў такая, што яны бясконцыя, бо Гісторыя Вялікага Княства жывая, папаўняецца новымі зьвесткамі, новымі адкрыцьцямі, новымі выданьнямі марак І новыя маркі будуць апавядаць новыя гісторыі ці дапаўняць ужо расказаныя. І гэта будзе матэрыял для наступнай кнігі апавяданьняў паштовых марак

Папараць-кветка Гісторыі Народу

Далёка тое, што ёсьць, і глыбока-глыбока: хто дастане яго?

(Эклезіяст 7:23)

Вялікае Княства Вялікае Княства нарадзілася на нашай зямлі ў выніку многавекавога падарожжа нашых продкаў па пакручастаму шляху Гісторыі, дасягнула найвышэйшага росквіту, стаўшы ўзорам для іншых, заняпала і зьнікла, разадраная кіпцюрамі зайздросных і драпежных суседзяў. Але ня зьнікла бясьсьледна, на што разьлічвалі ворагі, а стала для сваіх нашчадкаў таямнічай папараць-кветкай Гісторыі Народу І хто знаходзіць гэтую папараць-кветку, пачынае разумець мову сваіх продкаў, перад ім раскрываецца ўся прыгажосьць роднай зямлі і сэрца напаўняецца любоў да Радзімы

Любоўю да Радзімы напісаны Палянэз Агінскага Ля-мінор


Палянэз «Разьвітаньне з Радзімай». Блёк пошты Беніну, выдадзены ў 2015


У картушы надпіс на францускай мове: 250-годзьдзе з дня нараджэньня Міхала Клеафаса Агінскага, кампазытара, пісьменьніка і дыплямата (17651833). На полі блёку ўверсе слова POLONEZ, ніжэй  ноты і фрагмэнт Рацлавіцкай панарамы (Бітва пад Рацлавіцамі 4 красавіка 1794).

Словы да Палянэзу напісаў Сокалаў-Воюш. Там ёсьць такія радкі:

Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцінства, юнацтва (ад пачатку па XIV стагодзьдзе)

Спачатку былі шляхі-дарогі

Шляx  тaкcaмa вялiкaя дapoгa, aлe мae знaчэньне бoлeй шыpoкae i ўжывaeццa ў caмым paзнacтaйным cэнce. Мoжa пpaлягaць нe тoлькi пa зямлi, a i пa вaдзe  вoдны шляx, нaвaт пa нeбe  Млeчны Шляx, шляx дa iншыx плянeт  зopны шляx. Ёcць яшчэ жыцьцёвы шляx, бaявы шляx, гicтapычны шляx, a тaкcaмa  шляx як нaпpaмaк дзeйнacьцi, cпocaб i cpoдaк, якiмi дacягaeццa мэтa. Васіль Вітка

Сонечны Падарунак з Глыбіні Стагодзьдзяў

Звычайна гісторыя краіны ў кнігах пачынаецца з датаў і падзеяў. Я пачну Гісторыю нашай краіны з сонечнага каменя  Сонечнага Падарунку з Глыбіні Стагодзьдзяў. Так называе бурштын старажытнарымскі вучоны Пліні Старэйшы ў сваёй «Натуральнай гісторыі» згодна з легендай аб тым, што бурштын нараджаецца з сонечных прамянёў. Пра бурштын існуе мноства легендаў у многіх народаў. Грэкі называлі бурштын электронам  па назве зоркі Электра з сям'і Плеяд ў Сузор'і Цяляці. У старажытных грэкаў бурштын выклікаў асаблівую цікавасьць сваёй здольнасьцю электрызацыі.

Самае раньняе пісьмовае ўпамінаньне пра бурштын  клінапіс на абеліску Х стагодзьдзя да Р.Х., які знаходзіцца ў Брытанскім музэі.

Бурштын  адзін з першых каштоўных камянёў, што здабывалі і выкарыстоўвалі як упрыгожваньне і як лекавы сродак нашы продкі яшчэ ў часы палеаліту (45012 тыс. да Р.Х.).


Бурштын. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2009. Марка Латвіі, выдадзеная ў 2020


У легендах бурштын найчасьцей узгадваецца як сьлёзы ці то з нагоды гора, ці то з нагоды радасьці. Але насамрэч вучоныя кажуць, што бурштын  гэта сьлёзы дрэў у выглядзе смалы, што «плакалі» мільёны гадоў таму і якія застылі, утварыўшы сонечны камень.

Бурштын называлі золатам Поўначы, золатам Славянскім або золатам Прыбалтыкі за яго лекавыя ўласьцівасьці, за яго прыгажосьць і лёгкасьць у апрацоўцы і за легендарныя магічныя ўласьцівасьці. І з гэтай нагоды бурштын набыў яшчэ і уласьцівасьць тавару.

Бурштынавы шлях упершыню згадвае «бацька гісторыі» Герадот (484  425 да Р.Х.), хаця шлях дзейнічаў за тысячагодзьдзі да яго нараджэньня: вырабы з балтыйскага бурштыну былі знойдзены ў грабніцы Тутанхамона. Напрыканцы I тысячагодзьдзя да Р.Х. з пашырэньнем гегемоніі Рыма ў Міжземнаморі найбольш важным стаў вываз бурштыну па Вісьле  Бурштынавы шлях, які меў адгалінаваньне на Заходні Буг, а з II стагодзьдзя да Р.Х. пралягаў гандлёвы Бурштынавы шлях або Вялікі сонечны шлях і па Дзьвіне і па Нёмне, аб чым піша Кулакоў Уладзімір у кнізе «Нёманскі Бурштынавы шлях у эпоху вікінгаў». Заходняя Дзьвіна была добра вядомая старажытным грэкам і рымлянам і называлася Эрыдан, Рубон, Дуна або Дзіна.


Бурштынавы шлях паводле Абрагама Артэліуcа з XVI стагодзьдзя. Блёк пошты Польшчы, выдадзены ў 1993


Гісторыкі выказваюць думку, што гэта Рымскі імпэратар Нэрон (3768) -неўтаймаваны тыран і неабмежаваны марнатраўца  загадаў нейкаму свайму цэнтурыёну наладзіць пастаўкі бурштыну з Балтыкі ў Рым

Камень з агнём у жылах

Бурштын і вырабы з бурштыну насельніцтва нашых земляў атрымоўвала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы.


Першыя крэмневыя прылады працы. Марка пошты Джэрсі, выдадзеная ў 2010


Крэмневыя прылады працы ў вялікай колькасьці і высокай якасьці варабляліся, пачынаючы з ІІІ тысячагодзьдзя да Р.Х. у Краснасельскім комплексе (цяпер Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласьці) па здабычы і вырабу крэмневых вырабаў.


Крэмень. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2009


Па падліках археолягаў тут было выкапана да некалькі тысяч шахтаў. Шахты захаваліся да цяперашняга часу і ў пасёлку Краснасельскім створаны музэй пра жыцьцё нашых далёкіх продкаў. Ca здабытага з кожнай выпрацоўкі можна было змайстраваць да сотні сякер і іншых прылад. Яны ў асноўным прызначаліся для абмену.


Крэмневая шахта. Марка пошты Вялікабрытаніі, выдадзеная ў 2017


Бурштынавы скарб у сонечнае Міжземнамор'е перавозілі спачатку на лодках, а цягам стагодзьдзяў па нашым рэкам ужэ плылі гандлёвыя снеккары і кнорры, часам ваенныя суровыя драккары скандынаваў з галовамі цмокаў на носе карабля ды рымскія анерарыі, астаўляючы сьляды на шляху свайго падарожжа.


Драккар вікінгаў. Марка пошты Сьера Леонэ, выдадзеная ў 2019


Многа такіх «сьлядоў» засталося ў выглядзе манэт. Найбольш раньнія знаходкі належаць да часоў Аляксандра Македонскага і яго нашчадкаў. На Ашмяншчыне вядомая нават знаходка тэтрадрахмы Піліпа Другога  бацькі Аляксандра. Гэта срэбраная манэта, адбітая ў IV стагодзьдзі да Р. Х. Трапляецца і Пталямееўскі Егіпет ІІІ стагодзьдзя да Р.Х., а таксама манэты рэспубліканскага Рыму ІІ стагодзьдзя, яшчэ да Цэзара. Зрэдку  манэты грэцкіх калоніяў на Чорным моры: Ольвіі, Пантыкапею.


Тетрадрахм Піліпа Другога з галавой Зеўса. 359  336 да Р. Х. Марка пошты Грэцыі, выдадзеная ў 1956


Бурштынавы шлях заняпаў толькі ў сярэднявечча, калі зменшыўся попыт на бурштын і Прычэрнамор'е было захоплена мусульманскай Турцыяй. Але гандаль таварамі не прыпыняўся і на зьмену Бурштынаваму шляху прыйшоў Шлях «з варагаў у грэкі», які праіснаваў па XII стагодзьдьдзе. На тэрыторыю нашай краіны прыпадала важная частка гэтага шляху праз балтыйска-чарнаморскі водападзел, які трэба было пераадольваць па сушы. Караблі перацявалі, валаклі па напрамку, які злучаў Дзьвіну з Дняпром. Валокі бралі пад кантроль ураднікі, якія займаліся зборам «валочнага» падатку-мыта. У такіх месцах ўзьніклі першыя гарады і дзяржавы на нашых землях: Полацкае княства на Заходняй Дзьвіне, Смаленскае-на Дняпры і Тураўскае-на Прыпяці.


Старажытныя гандлёвыя шляхі. Счэпка «Шлях з варагаў у грэкі». Высадка скандынаўскіх маракоў. Славяне на баявой ладзьдзі. Сумесны выпуск Украіны і Эстоніі ў 2003


На верхняй марцы манэта дацкага караля Свэнда Эстрыдсена, а ў нізе маркі надпіс «Полоцьк». На ніжняй марцы срэбная манэта князя Уладзіміра Сьвятаслававіча.

Апісаньне маршруту ёсьць у «Аповесьці часовых гадоў» і ў творы бізантыйскага імпэратара Канстанціна VII Чырвонага «De administrando imperio» («Аб кіраваньні імпэрыяй»; складзена ў 943953). Узьнік у канцы IX  пачатку X стагодзьдзяў, заняпаў у 1204, пасьля разбурэньня крыжакамі Канстантынопалю, у выніку чаго цэнтар сьветавога гандлю перамясьціўся ў Вэнэцыянскую рэспубліку, што вядзе да яе росквіту і страты Кіевам і Полацкам свайго стратэгічнага значэньня. Купцы, якія дабіраліся ў Канстантынопаль за 4050 дзён, везьлі ў Бізантыю хлеб, рамёствы, срэбра ў манэтах, рабоў, футра, мёд, воск, а таксама тавары са Скандынавіі і Прыбалтыкі (зброю, бурштын). З поўдня па Дняпры везьлі віно, спэцыі, садавіну, дарагія тканіны, ювэлірныя вырабы, шкляны посуд. Дарэчы, нашы продкі пісалі і на васковых таблічках.


Байдак. Казацкая «Чайка». Маркі пошты Украіны, выдадзеныя ў 1999


Бізантыйскі імпэратар Канстанцін Багрянародны (905959) расказвае: «Славяне, падуладныя Русі, імёны крывічы і лучаны, а іншыя славяне сякуць дрэвы на лодкі ў зімовы пэрыяд, апрацоўваюць іх, а калі надыходзіць час, калі растане лёд, апускаюць у бліжэйшыя азёры. І як толькі іх спускаюць у Дняпро, яны ідуць па гэтай рацэ, прыходзяць у Кіеў».

Цікава, ці могуць маркі расказаць, што адбывалася вакол нас ў сьветавой гісторыі?

P.S. Падарожжа ў сьветавую гісторыю

Мэсапатамія  калыска чалавецтва

Ужо з пачатку 4 тысячагодзьдзя да Р.Х. на землях Мэсапатаміі (Міжрэчча) узьнікла калыска, асяродак найбольш старажытнай цывілізацыі. Культура Мэсапатаміі прынесла чалавецтву пісьменнасьць, заканадаўства, эпічную паэзію, кола Тут у Мэсапатаміі магчыма быў райскі сад Эдэм, у якім жылі першыя створаныя Богам людзі Адам і Ева, а каля 18501750 гадоў перад нараджэньнем Хрыста, ці каля 4000 тысяч гадоў таму, жыў Біблейскі Абрам. Роднай мясьцінай Абрама быў Ур на паграніччы паміж сучаснымі Іракам і Кувэйтам на поўнач ад Пэрсідзкай затокі. Адлюстравана гэта месца на марцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, прысьвечанай Мэсапатамскай цывілізацыі, дзе кругам вылучаны Ур.


Мэсапатамская цывілізацыя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012


Мэсапатамская цывілізацыя праіснавала па 12 кастрычніка 539 да Р.Х., калі Пэрсідзкае войска захапіла Бабілён і настаў канец гісторыі Старажытнай Мэсапатаміі, як палітычна самастойнага рэгіёну.

Перад стваральнікамі падобных марак паўстала вельмі складанае заданьне, што адлюстраваць на марцы, каб найдасканалей перадаць сутнасьць цывілізацыі Як у іх атрымалася, вырашайце самі.

Цывілізацыя фараонаў і пірамід

Старажытны Егіпет займаў тэрыторыю ў даліне і дэльце Нілу ў Паўночна-Усходняй Афрыцы. Праіснавала Эгіпецкая цывілізацыя з канца 4 тысячагодзьдзя да Р.Х. да 332 да Р.Х., калі Егіпет заваяваў Аляксандр Македонскі.


Эгіпецкая цывілізацыя. Блёк пошты Сан-Тамэ і Прынсіпі, выдадзены ў 2008 і блёк пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзены ў 2012


Культура Эгіпецкай цывілізацыі застаецца адной з самых загадкавых і таямнічых у сьвеце. У 1280 да Р. Х. Маісей выводзіць свой народ з Эгіпту і каля 12801240 атрымлівае Дзесяць Божых Запаведзей на гары Сінай.

У 1995 у рамках 100-годзьдзя кіно ў Танзаніі была апублікаваная сэрыя паштовых марак і блёк, які паказвае амэрыканскага акцёра Тэадора Робертса ў вобразе Майсея ў фільме «Дзесяць Запаведзяў», які дэманстраваўся ў 1923. Майсей назірае, як Бог піша Запаведзі на каменных плітах.


Дзесяць Запаведзяў. Кадар з фільму. Блёк пошты Танзаніі, выдадзены ў 1995

Краіна Арыяў

У наш час працягваюць сваё існаваньне дзьве старажытныя цывілізацыі  індыйская і кітайская. Індыйская цывілізацыя ўзьнікла прыблізна ў 3 тысячагодзьдзі да Р.Х. і разьвівалася ў даліне рэк Інд і Ганг. Ужо ў старажытнасьці аб Індыі ведалі як пра «краіну мудрацоў». Яе жыхары першымі ў сьвеце навучыліся вырошчваць рыс, бавоўнік, цукровы трысьнёг, першымі пачалі разводзіць хатнюю птушку. Індыя падаравала сьвету лічбы, вядомыя як «арабскія», таму што перайшлі праз пасярэдніцтва арабаў, дзесятковую сыстэму рахунку, а таксама такую вялікую гульню, як шахматы. Каставая сыстэма забясьпечвала захаваньне рэлігіі індуізму і на працягу стагодзьдзяў забясьпечвала стабільнасьць індыйскай цывілізацыі. Незвычайна важная асаблівасьць Індыйскай цывілізацыі  відавочная зьвернутасьць да Сусьвету і адначасова да ўнутранага сьвету чалавека, надзвычайную «прасякнутасьць» пачуцьцём каханьня

На блёках адлюстравана Цывілізацыя даліны Інда, або Харапская цывілізацыя, названая ў гонар старажытнага горада Харапа,  цывілізацыя бронзавага веку, тэрыторыя якой распасьціралася вакол даліны ракі Інд (сучасны Пакістан і яго навакольлі) прыкладна з 2600 да Р.Х. да 1900 да Р.Х. першы пэрыяд Індыйскай цывілізацыі.


Цывілізацыя даліны Інда, або Харапская цывілізацыя. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012

Паднябесная цывілізацыя

Цывілізацыя ў Старажытным Кітаі склалася прыблізна на мяжы 32 тысячагодзьдзяў да Р.Х. і, захаваўшы пераемнасьць традыцый, адметных рыс духоўнай і матэрыяльнай культуры, працягвае існаваць у сучасны пэрыяд. Кітайскае грамадзтва сфарміравалася ў басэйне ракі Хуанхэ (Жоўтай ракі). Найстаражытнейшым знойдзеным формам кітайскага пісьма 1600 гадоў. Падчас праўленьня першага імпэратара ў III стагодзьдзі да нашай эры пачалося будаўніцтва Вялікай сьцяны (фартыфікацыйная сыстэма), якая праіснавала да 16 стагодзьдзя, асноўнай яе функцыяй была абарона дзяржавы ад набегаў іншых народаў. Кітайцы лічылі, што іх краіна знаходзіцца ў цэнтры сьвету. Улада імпэратара была рэлігійна санкцыянаваная, а яго называлі сынам неба.

Дальше