Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч 7 стр.



Найбольшае супадзеньне агульных інтарэсаў Літвы і Польшчы прывяло да падпісаньня Крэўскага дагавору (1385). Гэтым Дагаворам Ягайла, сярод іншых абавязацельстваў, абяцаў прыняць каталіцтва і ахрысьціць Літву.

Крэўская Ўнія азначала ўзаемавыгадны хаўрус дзьвюх самастойных дзяржаваў. Ён значна павялічваў іх вайсковую магутнасьць (найперш у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам), спрыяў пашырэньню эканамічных і культурных сувязяў паміж нашым гаспадарствам і Польшчай, а таксама іншымі эўрапейскімі краінамі.

Ягайла прыбыў у Кракаў, дзе 15 лютага 1386 года прыняў хрышчэньне і прыняў імя Уладзіслаў, а 18 лютага заключыў у Вавэльскім саборы шлюб з Ядвігай і быў каранаваны Каралём Польшчы. Ядвізе на момант вясельля было трынаццаць гадоў, а Ягайлу каля 30.

Паданьне гаворыць, што Ядвіга, закаханая ў другога, не згаджалася на прымусовы шлюб з Ягайлам. Нясчасная Ядвіга звярнулася ў малітве па параду да Хрыста і нібыта пачула голас: «Ратуй Літву!». Каралева прымірылася са сваім лёсам дзеля звароту Літвы на хрысьціянскую веру.


Ядвіга (137499), Сьвятая, Кароль Польскі (138486). Уладзіслаў ІІ Ягайла (13511434) Вялікі Князь Літоўскі (137792), Кароль Польскі (13861434). Шэраг каралёй і князёў польскіх (189092). Ян Матэйка (183893). Маркі пошты Польшчы, выдадзеныя ў 1996


Хрысьціянізацыя Літвы адбылася ў 1387 па ініцыятыве Караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага Уладзіслава II Ягайлы і яго стрыечнага брата Вітаўта.


Ягайла і Вітаўт хрысьцяць Літву. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932


Гэта азначала афіцыйнае прыняцьце хрысьціянства Літвой, апошняй паганскай краінай Эўропы. У лютым-сакавіку 1387 у Вільні была ахрышчана літоўская шляхта, потым мяшчане і іншыя жыхары горада.


600-годзьдзе хрышчэньня Літвы (13871987). Ядвіга з Гербам Польшчы і Ягайла з Гербам Літвы. Маркі пошты Салідарнасьці, выдадзеныя ў 1987


У 1387 у Крэве на ўзвышшы каля замка быў узведзены касьцёл пад тытулам Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Заснавальнікам парафіі і фундатарам касьцёла быў сам Кароль Уладзіслаў Ягайла. 7 кастрычніка 1936 на тым самым узвышшы замест страчанага быў пабудаваны касьцёл Перамяненьня Пана і Маці Божай Міласэрнай (Ласкавай). У 1961 касьцёл быў зачынены і зьнішчаны. Адрадзіўся ў 1997 як мураваны пад тытулам Перамяненьня Пана.


Крэва. Касьцёл Перамяненьня Пана і Маці Божай Міласэрнай. Паштоўка, выдадзеная ў 1936


Каралева Ядвіга ўсе свае каштоўнасьці ахвяравала на аднаўленьне Кракаўскай Акадэміі.


Ягайла, Ядвіга і рэктар Універсытэту Кракаўскага. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1938


Рэктар Кракаўскага ўніверсытэту трымае ў руках Акт дару і шкатулку з каштоўнасьцямі. Ля ног Ягайлы і Ядвігі крыжацкі шлем і два легендарныя мячы з будучай Грунвальдзкай Бітвы.

Кракаўскі ўніверсітэт засноўваўся двойчы  спачатку паводле волі Караля Казіміра Вялікага ва Ўказе ад 12 траўня 1364, а затым рашэньнем Караля Уладзіслава II Ягайлы, які выконваў волю Каралевы Ядвігі, што і адбылося праз год Пасьля яе сьмерці 26 ліпеня 1400.


Заснаваньне галоўнай школы пераездам у Кракаў (18881889 (?). Ян Матэйка (18381893). Нацыянальны музэй у Варшаве. На карціне радам зь Ядвігай Казімір Вялікі і Уладзіслаў Ягайла. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1997


За 4 дні пасьля сьмерці каралеўская дачкі Альжбеты Баніфацыі 17 ліпеня 1399 у Кракаве ва ўзросьце 25 гадоў закончылася жыцьцё незвычайнай Каралевы. Пахавана ў Вавельскай катэдры. 8 чэрвеня 1997 Папа Рымскі Ян Павал II абвясьціў Каралеву Ядвігу Сьвятой.

Назад