Дахавік Казік - Васькоў Уладзімір 2 стр.


Дахавік Казік салодка соп у сваім маленькім ложку, які стаяў на гарышчы стогадовага дому ля такога ж стогадовага коміна. На антэнных кабелях, што аблытвалі бэлькі, быццам павуцінне, віселі Казікавы штонікі і сурдут. Дахавік сніў каляровы сон, у якім ён падарожнічаў з аднаго даху на другі па чароўнай вясёлцы, нібыта па мосце. Вясёлка выгіналася велізарнай дугой па-над горадам, і з яе гарба адкрываўся шыкоўны краявід. Казік сядзеў на вясёлцы і глядзеў уніз, на чырвоныя, зялёныя і шэрыя дахі, на тэлевежу, якая сваім шпілем даставала амаль да вясёлкі, на рэчку, што з вышыні здавалася тоненькай стужкай, на зеляніну дрэў. Побач з Казікам праплывалі белыя пухавікі-аблачынкі

Сон быў такі цудоўны, што Казіку нават не хацелася прачынацца. Але спрацаваў таймер тэлевізара, і гарышча ахутала бадзёрая музыка ранішняй тэлегімнастыкі. На экране сімпатычныя дзяўчаты выраблялі складаныя па. Казік хацеў быў паляжаць яшчэ пад коўдрай, але яго ногі самі сабою пачалі торгацца ў рытме музыкі. Хоцькі-няхоцькі, давялося падымацца і для парадку зрабіць некалькі простых рухаў, каб ногі і рукі супакоіліся. Пазаймаўшыся, дахавік памыўся, паснедаў кавай і булачкай з маслам, пачысціў зубы. Потым ён падняўся па драбінках на дах і сеў з краю, звесіўшы ножкі.

Пасля сняданку ўсе адпачываюць па-рознаму: адны чытаюць газету, іншыя глядзяць тэлевізар, а вось Казік любіў сядзець на краі даху і нічога не рабіць. Проста сядзець і глядзець навокал. Перад Казікам расцілалася цудоўная панарама горада: стромкія чырвоныя дахі старых камяніц, мудрагелістыя флюгеры, алоўкі хмарачосаў. Вунь праз некалькі дамоў стаіць былая воданапорная вежа, немаведама калі пераробленая ў звычайны жылы дом. А вунь відаць белая званіца касцёла Святога Францішка. Знаёмы краявід.

У доме насупраць ужо амаль усе прачнуліся. Праз адчыненыя вокны можна было пабачыць, чым у гэты час займаюцца жыхары. Казік кінуў позірк на другі паверх. Ён разгледзеў дзяўчынку Паўлінку, якая снедала на кухні. Побач, каля пліты, завіхалася яе матуля. Паўліна лыжкай корпалася ў талерцы і асцярожна касавурылася на маці мяркуючы па ўсім, есці Паўлінцы не хацелася. Нарэшце матуля выйшла з кухні. Дзяўчынка імгненна падхапілася, падбегла да акна і выліла змесціва талеркі на вуліцу.

«Снайперка»  падумаў Казік, калі манная каша (а ў талерцы была менавіта манная каша) вылілася на пана, якога собіла ў гэты момант праходзіць пад акном. Маленькі сабачка-таксяня, якога выгульваў пан, тут жа стаў аблізваць калашыны гаспадара. А Паўліна ізноў хуценька апынулася за сталом, ужо з пустой талеркай. Абліты пан у разгубленасці стаяў на тратуары і задзёршы галаву глядзеў угору

Тут на гарышчы зазвінеў Казікаў тэлефончык, і дахавік мусіў перапыніць назіранне, так і не даведаўшыся, чым усё скончыцца. Тэлефанаваў сябар Юзік.

Прывітанне, гультай!  са смехам прамовіў Юзік.

Ад гультая чую,  парыраваў Казік.  Як маешся, што чуваць у

свеце?

 У свеце крызіс і нестабільнасць. Еўра падае, даляр расце,  паведаміў Юзік.

 Я тут на абмене грошай трохі нажыўся, дык можа, куды-небудзь за горад выедзем адпачнём, грошы распусцім? Тым больш заўтра Купалле.

 А што, давай,  узрадваўся Казік,  толькі трэба з сабой і Карыну ўзяць. А то старая ўжо забылася, калі на прыродзе была.

 Згода.

Дахавікі дамовіліся сустрэцца назаўтра раніцай на аўтобусным вакзале

Калі Казік дабраўся а дзявятай да аўтавакзала, Юзік і Карына ўжо чакалі яго ля цэнтральнага ўвахода. Юзік быў з заплечнікам, у якім было паўнютка ўсялякай смакаты.

 Ну што, пайду квіткі купляць,  паведаміў Казік.

 Мне не трэба,  сказала Карына,  я прынцыпова езджу без квітка.

 Вольнаму воля,  прамовіў Казік і пайшоў па квіткі для сябе і для Юзіка.

Пачынала прыпякаць. На трэцяй пляцоўцы, ад якой адпраўляўся аўтобус, набралася багата народу. Падышоў аўтобус, і пасажыры пачалі заходзіць у расчыненыя дзверы. Але Карына, апярэдзіўшы ўсіх, улезла ў салон самая першая і, ускочыўшы на месца каля акна, пракаркала дахавікам:

 Хутчэй да мяне!

Сябры ўселіся побач з Карынай. Псс-с! Дзверы зачыніліся, і аўтобус пакаціў за горад. На першым жа загарадным прыпынку ў аўтобус зайшла кантралёрка і пачала правяраць квіткі ў пасажыраў. Кантралёрка брала квіток, глядзела дату і нумар рэйса і шчоўкала кампосцерам. Падышоўшы да сяброў, яна праверыла квіткі ў Казіка і Юзіка, потым звярнулася да Карыны:

 Ваш квіток.

Карына глядзела ў акно, быццам не чула.

 Ваш квіток,  гучней прамовіла кантралёрка.

 Га?  Карына прыкінулася глухой.

 Квіток!  яшчэ гучней сказала кантралёрка, пры гэтым адно яе вока чамусьці заторгалася.

 Пенсіянерка я,  адказала ёй варона.

Але кантралёрка і не думала здавацца:

 Плаціце штраф, а то высаджу з аўтобуса.

Грошай у вароны не было, таму плаціць за яе штраф давялося дахавікам. Як тут не заплаціш?

 Я аддам. Я аддам вам гэты талер,  нудзілася ўсю астатнюю дарогу Карына.  Даруйце мне.

Сябры выйшлі з аўтобуса на перадапошнім прыпынку і вузкай сцяжынкай накіраваліся праз лес да возера. Надворе было цудоўнае. Дахавікі іші і весела гаманілі, а Карына з сумным выглядам ледзь валаклася за імі. Калі кампанія прайшла з паўкіламетра, наперадзе пачуўся нейкі шум. З-за дрэў выскачыў невялікі сабака незразумелай пароды і кінуўся да сяброў.

 Схавайце мяне, калі ласка!  забрахаў сабака,  з мяне хочуць зрабіць шашлык!

Казік разгубіўся быў, але Юзік ужо скінуў заплечнік, і сабака ўскочыў туды з хуткасцю маланкі. Толькі паспеў Юзік закінуць заплечнік за спіну, як да іх падбег велізарны мужчына з чорнымі валасамі і такімі ж чорнымі вусамі.

 Вы не бачылі тут майго сабакі. Уцёк, халера!

 Бачылі,  адказаў Юзік.  Ён пабег у лес, вунь туды,  Юзік паказаў у той бок, адкуль яны прыйшлі. Калі мужчына знік, Юзік зняў заплечнік.

 Дзякуй,  сказаў сабака, калі вылез з заплечніка.  Вы мяне ўратавалі.

Так у Казіка, Юзіка і Карыны з'явіўся новы сябар сабака Маркіз.

І чатыры постаці весела рушылі ў бок возера насустрач сваім новым прыгодам


6. ІДЭЯ


Аднойчы дахавіку Казіку ў галаву прыйшла выдатная ідэя ён вырашыў успомніць старое і зноў папрацаваць камінарам. Казік адразу захацеў падзяліцца гэтай ідэяй з дахавіком Юзікам. Ён дастаў з кішэні сваіх чырвоных штонікаў мабільны тэлефончык і хутка набраў нумар найлепшага сябра.

 Юзік, прывітанне! Што робіш? Чым займаешся? Як заўсёды чытаеш свайго Міцкевіча? «Літво! Ойчызна моя! Ты естэсь як здрове» Хі-хі-хі. Давай прыязджай хутчэй да мяне, ёсць сурёзная размова.

Пасля гэтага Казік вылез з гарышча праз акно на дах, лёг на дыванок, які ён спецыяльна набыў, каб загараць, і падставіў жывоцік вясноваму сонейку. «Паляжу, пагрэюся, пакуль Юзік будзе дабірацца да майго дома»  падумаў Казік. Ён заклаў ручкі за галаву і заснуў. Што ён сніў невядома, бо некаторыя сны маюць такую ўласцівасць, што забываюцца адразу, калі прачынаешся. А Казік прачнуўся. Дакладней не сам прачнуўся, а яго пабудзіў сябар Юзік, які пачаў казытаць Казіка, водзячы пярынкай пад Казікавым носікам.

Назад