Основой советской партизанской историографии являлись три кита: показ руководящей роли Компартии, участия народа и эффективность боевых действий. Эффективность действий войск в своем тылу противник признал еще в военные годы. Причем, кроме военного эффекта, отмечалась и победа партизан в по л итико-психологической войне. Именно в связи с реально ощутимой партизанской угрозой немцы в Беларуси чаще, чем в Украине, проводили антипартизанские операции и связанные с ними репрессии против гражданского населения [8, с. 66–85; 31, 32]. Современные зарубежные историки признают партизанское движение в Беларуси вершиной антигитлеровского сопротивления в Европе [27]. Отечественные публицисты с таким подходом не согласны. Множественные споры вызывают величина и характер ущерба, нанесенного советскими партизанами войскам Вермахта на белорусской территории. А. Тарас постоянно говорит о проведенных С. Захаревичем перепроверках боевой деятельности партизан. Каким образом проводились эти проверки, нигде не упоминается: то ли документы изучает, то ли граждан, переживших войну детьми, опрашивает. В печатных СМИ и Интернете регулярно появляются материалы члена совета минского отделения международного общества "Мемориал" историка И. Кузнецова о том, что эффект от советской партизанской войны является полной фикцией [25]. Причем, никто из упомянутых разоблачителей не знакомился ни с немецкими, ни с отечественными архивами. Они по кругу ссылаются друг на друга.
Главные выводы из состояния общественного мнения о партизанском движении в период минувшей войны, которые должны сделать профессионалы, состоят в том, чтобы независимо от нашего принятия-непринятия такого способа тиражирования результатов научных исследований максимально использовать современные информационные ресурсы для ознакомления населения с результатами достижений науки. Учреждения образования должны приложить максимум усилий, чтобы жители Республики Беларусь с детства гордились своей героической историей и знали, что иноземных агрессоров надо гнать с родной земли всеми имеющимися средствами!
Источники и литература
1. Агееў, А. Р. Вобразы партызан, нацысцкіх акупантаў і паліцэйскіх ва ўспамінах жыхароў Магілёўшчыны. – БіГ. – Вып. 11. – У 2 т. – Т. 1. – С. 47–55.
2. Акудовіч, В. Код адсутнасці: вытокі беларускай ментальнасці / В. Акудовіч. – Мінск, 2007.
3. Анкудо, Е. Неизвестная война / Е. Анкудо // Белорусская газета. – 2002. – 25 ноябр.; 2 дек.
4. Армстронг, Д. Советские партизаны во Второй мировой войне / Д. Армстронг. – Лондон, 1964.
5. Пачатак: паліцаі і партызаны // ARCHE. – 2013. – № 1 (118).
6. Пачатак: ахвяры i каты // ARCHE. – 2013. – № 3(120).
7. Батшев, В. Партизанщина: мифы и реалии / В. Батшев // Электронный ресурс: lebed. com/2007/art4934/htm; lebed.com/2007/art4938.htm; lebed.com/2007/art4947.htm
8. Бартушка, М. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941–1944 гг. / М. Бартушка. – Вільнюс; Беласток, 2011.
9. Боярский, В. И. Партизаны и армия: история утерянных возможностей / В. И. Боярский. – Минск, 2001.
10. Бракель, А. Адносіны паміж савецкімі партызанамі і цывільным насельніцтвам… / А. Бракель // ARCHE. – 2013. – № 1. – С. 304–338.
11. Бракель, А. Найбольш небяспечны гнеў сялян… / А. Бракель // ARCHE. – 2010. – № 5. -С. 372–402.
12. Верт, А. Россия в войне 1941–1945 гг. / А. Верт. – М., 2003.
13. Вронская, Т. В. Право и бесправие в годы Великой Отечественной войны / Т. В. Вронская // Беларусь в годы Великой Отечественной войны: уроки и современность. – Минск, 2004.
14. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны: в 3 т. / редкол. А. Т. Кузьмин (предс.) [и др.]. – Минск, 1983–1985. – Т. 2. / А. А. Филимонов (рук.) [и др.]. – Минск, 1984.
15. Гогун, А. Партизаны против народа / А. Гогун // Электронный ресурс: ricolor.org/ journal/wr/hi/pd.
16. Гогун, А. Родня: полиция и партизаны.1941 – 1944. На примере Украины / А. Гогун, И. Дерейко, А. Кентий. – Укр. Изд. Союз, 2011.
17. Гогун, А. Сталинские коммандос / А. Гогун. – М., 2008.
18. Дын, М. Мікракосм: Халакост, калабарацыя і супраціў у Мірскам раёне / М. Дын // ARCHE. – 2013. – № 1 (118). – С. 234 – 273.
19. Захаревич, С. С. Партизаны СССР: от мифов к реальности / С. С. Захаревич. – Вильнюс, 2012.
20. Зданович, В. В. Партизансское движение на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны: дискуссионные вопросы. 1991–2006 / В. В. Зданович // Вести. Акад. МВД РБ. -2008.-№ 1.-С. 17–21.
21. Ивицкий, А. М. Основные источники и способы продовольственного обеспечения партизанских формирований Беларуси в годы Великой Отечественной войны / А. М. Ивицкий / Беларусь и Германия: история и современность: мат-лы Междунар. конф. – Вып. 10, т. 1. – Минск, 2012.-С. 150–155.
22. Иоффе, Э. Г. Что стоит за трагедией в Дражно / Э. Г. Иоффе // Электронный ресурс: www.homoliber.org/ru/uh/uh30702.shtml
23. Кара-Мурза, С. Не допустить перекройки символов / С. Кара-Мурза // Беларуская думка. – 2010. – № 4. – С. 54–57.
24. Копыл, И. Нябышына. Акупацыя вачамі падлетка / И. Копыл // Электронный ресурс: www.nv-online.info/by/56/300/10532www.nv-online. info/by/57/300/10763.
25. Кузнецов, И. Партизанское движение: правда и мифы / И. Кузнецов // Уроки Холокоста: история и современность. – Минск, 2009. – Вып. 3.
26. Никифоров, Ю. А. Фальсификация истории Второй мировой войны: к постановке проблемы / Ю. А. Никифоров // Партизанское движение в Беларуси и его роль в разгроме фашистских захватчиков в 1941–1944 гг.: материалы Междунар. конф., 25–26 июня 2009 г. – Минск, 2009. – С. 58–72.
27. Новиков, С. Е. Германская историография истории вооруженного сопротивления в Беларуси (1941–1944 гг.) / С. Е. Новиков // Беларусь. 1941–1945. Подвиг. Трагедия. Память: в 2 кн. – Кн. 1. – Минск, 2010. – С. 235–255.
28. Нордман, Э. Б. Не стреляйте в партизан / Э. Б. Нордман. – Минск, 2007.
29. Павлова, Е. Я. Многогранье всенародной борьбы: отношения партизан с местным населением / Е. Я. Павлова // Беларуская думка. -2014. – № 2. – С. 82–91.
30. Попов, А. Ю. НКВД и партизанское движение / А. Ю. Попов. – М., 2003.
31. Рудзінг, П. А. Навука забіваць. 201 батальён ахоўнай паліцыі і гаўптман Р. Шухевіч / П. А. Рудзінг // ARCHE. – 2013. – № 1(118). – С. 65–85.
32. Рудзінг, П. А. Тэрор і мясцовая калабарацыя ў акупіраванай Беларусі (прыклад 118 ахоўнага батальёна) / П. А. Рудзінг // ARCHE. – 2013. – № 1(118). – С. 99–148.
33. Сидорцов, В. Н. Народ во Второй мировой и Великой Отечественной войне / В. Н. Сидорцов, В. А. Латышева. – СПб., 2005.
34. Тарас, А. Е. Партизаны воевали со своими / А. Е. Тарас // Белгазета. – 2013. – 3 июня.
35. Туронак, Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі / Ю. Туронак. – Вільня, 2006.
36. Шарков, А. В. Карательная политика государства в отношении лиц, сотрудничавших с нацистским режимом в годы Великой Отечественной войны / А. В. Шарков // Беларусь и Германия: история и современность: мат. Междунар. конф. – Вып. 11. – Т. 1. – Минск, 2013. -С. 36–47.
Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі (1941–1944 гг.): гістарыяграфія пытання ў працах замежных даследчыкаў
С. Л. КАЗЛОВА (Минск)
Пытанне эканамічнай палітыкі нацыстаў на тэрыторыі акупаванай Заходняй Беларусі не было прадметам спецыяльнага разгляду ў навуковым асяродку замежных гісторыкаў Хутчэй яго разглядалі ў кантэксце іншых тэм, закранаючы толькі некаторыя асноўныя аспекты. Між тым без яго глыбокага вывучэння і аналізу немагчыма казаць аб аб’ектыўным і поўным асвятленні гісторыі Другой сусветнай вайны. Неабходна адзначыць, што ў працах замежных навукоўцаў вельмі рэдка засяроджваецца ўвага на адрозненнях эканамічнай палітыкі акупантаў, тым больш палітыкі аграрнай, ў розных рэгіёнах акупаванай Беларусі.
Замежную гістарыяграфію, якая закранае праблемы аграрнай палітыкі нацыстаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, мы можам падзяліць на англа-амерыканскую, нямецкую, польскую, украінскую і расійскую.
У канцы 1950 – пачатку 1960-х гг. ў ЗША з’яўляюцца першыя навуковыя працы, прысвечаныя гісторыі падзей Другой сусветнай вайны на Усходнім фронце. Тэта тлумачыцца тым, што значная колькасць дакументальных нямецкіх трафейных матэрыялаў была вывезена амерыканцамі і недаступна гісторыкам іншых краін. Американская і англійская гістарычная навука не была абцяжарана ніякімі складанасцямі для крытычнага паказу падзей.
У 1957 г. свет пабачыла значная навуковая праца, фундаментальнае даследаванне амерыканскага гісторыка А. Даліна [1]. Аўтар піша, што прычынай эканамічнай палітыкі на усходзе Берлін называў "карысць для нямецкай дзяржавы і народа". Усходнія тэрыторыі павінны былі забяспечваць Германію прадукцыяй сельскай гаспадаркі. Канцэпцыя "Grossraum" ("Вялікай прасторы") абмяжоўвала эканамічныя функцыі "больш нізкіх" абласцей, да якіх належаў СССР, элементарнымі галінамі эканомікі. Спажыванне на Усходзе павінна было скараціцца, каб Германія не мела абмежаванняў у аграрнай прадукцыі – вось, па меркаванні гісторыка, той ключавы пункт, на якім грунтаваліся нямецкія мерапрыемствы і нямецкая эканамічная палітыка. Асобнай праблемай гісторык называе адсылку остарбайтэраў у Германію, у выніку чаго на вёсцы змяншалася колькасць працоўных рук. Перад акупацыйнымі ўладамі, па меркаванні амерыканскага даследчыка, паўставалі дылемы: хто павінен больш спажываць аграрнай прадукцыі – Вермахт ці грамадзянскае насельніцтва Германіі? Чаму аддаць перавагу – сельскагаспадарчай вытворчасці ці максімальнай адсылцы працоўных у Германію? На гэтыя пытанні, як лічыць амерыканскі гісторык, ніколі не меўся аўтарытэтны і канчатковы адказ, меліся толькі кампрамісы, якія ажыццяўляліся пад ціскам некаторых уладных груповак сярод нямецкага вышэйшага кіраўніцтва.
Амерыканскі даследчык Н. Вакар у сваёй навуковай працы [2], якая выйшла ў свет у 1956 г., робіць спробы разгляду дзейнасці беларускіх мясцовых органаў улады ў сельскай мясцовасці падчас нацысцкай акупацыі. Увагу ён удзяляе таксама нямецкай палітыцы ў сферы эканамічнай вытворчасці, аграрнай рэформы А. Розэнберга, рэквізіцыі харчавання ў беларускага вясковага насельніцтва.
Для нашых даследчыкаў цікавае сучаснае навуковае даследаванне амерыканскага гісторыка, спецыяліста па мадэрнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Ц. Снайдэра [3], якое было пераведзена на беларускую мову і выйшла ў свет у 2013 г. Акрамя шматлікіх пытанняў таталітарызму, нацыяналізму і Халакосту, у дадзеным даследаванні аўтар удзяляе ўвагу таксама эканамічнаму выкарыстанню нацыстамі тэрыторыі Савецкага Саюза, у тым ліку Беларусь Ён сцвярджае, што савецкія тэрыторыі былі "адзіным надзейным пастаўшчыком харчавання" для нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. Гісторык дае кароткую характарыстыку плана "Ост", робіць выснову, што "ў доўгатэрміновай перспектыве план прадугледжваў захоп сельгасугоддзяў, знішчэнне тых, хто працаваў на іх і засяленне іх немцамі". Некаторую ўвагу гісторык ўдзяляе пытанню так званага плана голаду, які быў распрацаваны для будучых акупаваных усходніх тэрыторый яшчэ ў маі 1941 г. На думку аўтара, нацысты зыходзілі з таго, што падчас вайны і пасля яе завяршэння нямецкая армія і грамадзянская акупацыйная адміністрацыя павінны былі існаваць за кошт прадукцыйных рэсурсаў, адабраных у мясцовага насельніцтва. Аўтар падкрэслівае, што тэрор голадам і каланізацыя былі сутнасцю нямецкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
Англійскі даследчык А. Кей ў сваім навуковым даследаванні [4] на падставе архіўных крыніц паказвае эвалюцыю поглядаў нацысцкага кіраўніцтва на выпрацоўку стратэгіі эканамічнай эксплуатаций На яго думку, толькі са золением аграрна-эканамічных і больш шырокіх стратэгічных аргументаў па пашыранай эксплуатацыі еўрапейскай часткі Савецкага Саюза прапанова абмежаванай ваеннай аперацыі супраць СССР ператварылася ў "вайну на вынішчэнне" і кампанію па заваяванню "жыццёвай прасторы, зерня і сыравіны".
Нямецкія даследчыкі ў апошнія дзесяцігоддзі вельмі актыўна пачалі вывучаць гісторыю нацысцкай акупацыі Беларусі, выкарыстоўваючы пры гэтым новыя матэрыялы германскіх архіваў. У даследаванні [5] пад рэдакцыяй навуковага дырэктара Цэнтра ваенна-гістарычных даследаванняў у Пацдаме гісторыка Р.-Д. Мюлера сцвярджаецца, што тэарэтычная падрыхтоўка для магчымага эканамічнага выкарыстання савецкай эканамічнай прасторы была праведзена нацыстамі задоўга да пачатку вайны, пры гэтым выкарыстоўваліся савецкія статыстычныя распрацоўкі. Асноўнай дылемай нямецкай аграрнай палітыкі, якая стала відавочнай ужо пры планаванні і не магла вырашыцца да самага канца, называецца канфлікт паміж эканамічным прагматызмам і ідэалагічнымі ўстаноўкамі. У даследаванні сцвярджаецца, што закон аб новым аграрным парадку, у аснове якога была ліквідацыя калгаснай сістэмы і пераход да індывідуальнага землекарыстання, не адносіўся да тых тэрыторый, якія да 1939 г. не належалі Савецкаму Саюзу, таму што тут нешматлікія калгасы распаліся адразу з пачаткам вайны.
Як піша гісторык И. Шлотц у сваей кнізе [6], тэрор і прапаганда з’яўляліся двума бакамі нямецкай акупацыйнай палітыкі. Прымус да працы, крывавае падаўленне непакорлівых і знішчэнне не гарантавалі забеспячэння нямецкага панавання. Прапаганда выкарыстоўвалася дзеля таго, каб зрабіць беларускае насельніцтва лаяльным і пакорлівым. Нямецкая прапаганда базіравалася на канкрэтных мэтах грамадзянскай адміністрацыі: беларускае насельніцтва павінна было падтрымліваць акупацыйныя ўлады ў барацьбе з партызанамі, а таксама пастаўляць сельскагаспадарчую прадукцыю.
У сваёй навуковай працы [7] нямецкі гісторык X. Герлах паказвае шматлікія аспекты ваенна-эканамічнага рабавання захопленай тэрыторыі Беларусі. Аўтар сцвярджае, што Беларусь адразу трапіла ў сферу дзейнасці ваеннай адміністрацыі, якая была прадстаўлена гаспадарчай інспекцыяй, гаспадарчымі камандамі і гаспадарчымі групамі, якія актыўна выкарыстоўвалі яе прадукцыйныя рэсурсы. На думку аўтара, аддзелы сельскай гаспадаркі акружных камісарыятаў атрымлівалі распараджэнні непасрэдна з "усходняга міністэрства" і адказвалі перад ім за іх выкананне. Аўтар лічыць, што ідэю болып інтэнсіўнага выкарыстання захопленай вытворчасці было магчыма ажыццявіць праз змяненні ў арганізацыі сельскагаспадарчых работ, праз зацікаўленасць селяніна ў павышэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў, праз пашырэнне плошчы ворнай зямлі і г. д. Значны ўплыў на скарачэнне вытворчасці, як адзначае ў сваёй працы Герлах, на тэрыторыі Беларусі аказвалі партызаны.
У сваёй манаграфіі [8], выдадзенай на нямецкай мове і два разы перавы-дадзенай на беларускай, нямецкі гісторык Б. К’яры даследуе розныя пытанні гісторыі ваеннай штодзённасці беларускага грамадства ў перыяд нямецкай акупацыі. У ёй разглядаюцца ў тым ліку і пытанні эканамічнага і сацыяльнага жыцця мясцовага насельніцтва. Даследчык падрабязна апісвае структуру мясцовага самакіравання падчас акупацыі на ўзроўні ад раёна да вёскі, аналізуе яго нацыянальны і ўзроставы склад, адукацыйны ўзровень, паказвае яго цяжкае дваістае становішча "паміж молатам і накавальняй" (г. зн. паміж нямецкай адміністрацыяй і партызанскімі структурамі). Менавіта прадстаўнікі мясцовага самакіравання (старасты, раённыя бургамістры), па меркаванні гісторыка, адказвалі за здачу сялянскім насельніцтвам сельскагаспадарчых падаткаў. Гісторык адзначае, што заход небел арускія сяляне спадзяваліся на агульную прыватызацыю зямлі, падрабязна распавядае пра аграрную рэформу 1942 г. і фактычную немагчымасць яе ажыццяўлення. У навуковай працы надаецца значная ўвага ўплыву партызанскага руху на палітыку нямецкіх акупацыйных уладаў у галіне сельскай гаспадаркі.
Цікавым падаецца таксама даследаванне гісторыка М. Бартушкі [9], якое выйшла ў свет у Германіі ў 2008 г. і выдадзена на беларускай мове ў 2014 г. Некаторую ўвагу ён надае мэтам нямецкай акупацыйнай палітыкі ў Беларусі, сцвярджаючы, што лёс, які мусіў напаткаць Беларусь, доўгі час заставаўся спрэчным пунктам нямецкіх планаў. Згодна са сцвярджэннямі аўтара, частка гісторыкаў лічыць, што Беларусь паводле нацысцкіх планаў павінна была быць германізавана, а іншыя выказваюць меркаванне, што сюды павінны былі перасяліць частку "расава непаўнавартаснага" насельніцтва Прыбалтыкі і Польшчы. Пры гэтым савецкія тэрыторыі пасля чаканай хуткай перамогі павінны былі служыць выключна крыніцай аграрнай прадукцыі і сыравіны. Пасля таго, як надзеі на хуткую вайну не апраўдаліся, гэтая палітыка была зменена. Цяпер немцы планавалі выкарыстоўваць таксама мясцовую вытворчасць і працоўную сілу. Аўтар адзначае, што канфіскацыя лішкаў прадукцыі на карысць нямецкага ўнутранага фронту і войска вымусіла галадаць цэлыя пласты насельніцтва ў Беларусь Гатоўнасць пакінуць паміраць мясцовае насельніцтва ад голаду дзеля мэты забяспечыць сябе, на думку аўтара, таксама вынікала з расісцкай ідэалогіі нямецкага кіраўніцтва.
Цікавасць вызывае праца маладога нямецкага гісторыка А. Бракеля [10]. Даследаванне прысвечана малавядомым аспектам гісторыі Заходняй Беларусі, у тым ліку і эканамічным пытанням падчас Другой сусветнай вайны, на прыкладзе Баранавіцкай вобласці. Разглядаючы факты супрацоўніцтва нацысцкіх уладаў і мясцовага насельніцтва ў гаспадарчай сферы, ён сцвярджае, што ў асноўным тэта супрацоўніцтва насіла прымусовы характар. Аўтар паказвае агульную карціну прыцягнення мясцовага насельніцтва да прымусовай працы і падкрэслівае, што да канца 1943 г. на тэрыторыі Баранавіцкай акругі было зарэгістравана 134 тыс. чалавек мясцовай рабочай сілы, з якой 95 тыс. былі занятыя ў сельскай гаспадарцы.
Вынікі даследаванняў польскіх гісторыкаў могуць служыць у якасці зыходнага матэрыялу для правядзення параўнальнага аналізу асноўных накірункаў аграрнай палітыкі нацыстаў. Заканамернасць такой аналогіі тлумачыцца адзінствам некаторых форм і метадаў правядзення акупацыйнай палітыкі. Сярод гэтых даследаванняў можна выдзеліць працу Е. Карлікоўскага [11], які апісвае акупацыйную палітыку Рэйха і адзін з асноўных акцэнтаў робіць менавіта на аграрнай палітыцы, вельмі падрабязна характарызуе ўсю падатковую сістэму на вёсцы. Аўтар сцвярджае, што немцы, браўшы кантынгенты (натуральныя падаткі), тым не менш пакідалі сялянам сродкі для жыцця.