Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов 21 стр.


У працы Ч. Лучака [12] можна знайсці матэрыялы аб вырашэнні пытання адміністратыўнага падпарадкавання акругі "Беласток" і стварэння тут апарата кіравання. Гісторык сцвярджае, што гітлераўская акупацыйная адміністрацыя дамагалася выканання не толькі павялічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых раслін, але таксама і зменаў самой структуры іх вырошчвання, якая павінна была быць дастасавана да патрэб нямецкай ваеннай гаспадаркі. Патрабавалася павялічэнне сельскагаспадарчай і жывёлагадоўчай вытворчасці "любым коштам".

Польскі гісторык беларускага паходжання Ю. Туронак у сваёй працы [13] распрацаваў асабістую канцэпцыю аграрнай палітыкі немцаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Перш за ўсё ён адзначыў, што савецкая эвакуацыя, вываз сельскагаспадарчай прадукцыі і жывёлы не закранулі гэтую тэрыторыю, што зрабіла яе становішча лепшым у параўнанні з ўсходняй часткай Беларусь У дадзеным даследаванні разглядаецца таксама стаўленне польскага насельніцтва да новай сітуацыі, яго жаданне нанава злучыць Заходнюю Беларусь з Полынчай. Як сцвярджае даследчык, палякі пачынаюць актыўна ўдзель-нічаць у стварэнні польскай адміністрацыі і паліцыі на тэрыторыі Ззаходняй Беларусь Даводзілася выдаваць асобныя дэкрэты і загады для "altsowjetische Gebiete" і для Заходняй Беларусь Болынасць берлінскіх дэкрэтаў і распараджэнняў, якімі рэгулявалася дзейнасць акупацыйнай адміністрацыі ў Остландзе, не датычыліся Беларусі – для яе былі прадугледжаны асобныя ўказанні. Гісторык падкрэслівае, што пастаянна ўзмацнялася эксплуатацыя беларускай сельскай гаспадаркі, значэнне якой узрасло пасля страты немцамі Украіны.

Польскі гісторык Ч. Мадайчык [14] даследаваў пытанні аграрнай палітыкі немцаў ў сваім навуковым выданні "Фашызм і акупацыя". Ён разглядае Беластоцкую акругу, тэрыторыя якой уваходзіла раней у склад Заходняй Беларусі, якая была далучана да СССР за два гады да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і дзе новыя сацыяльныя з’явы яшчэ не паспелі замацавацца. Згодна са сцвярджэннем аўтара, на дадзеным абшары яшчэ засталіся рэшткі прыватнай уласнасці на зямлю, што было выкарыстана нямецкімі акупантамі у сваіх інтарэсах. Аўтар прыйшоў да пераканання, што нацысты трактавалі захопленую тэрыторыю Савецкага Саюза выключна як аб’ект эканамічнай эксплуатации Праблемам аграрнай палітыкі яны не надавалі спачатку вялікай увагі, бо былі перакананыя, што вайна хутка скончыцца перамогай. Аграрныя пераўтварэнні павінны былі ажыццявіцца пасля заканчэння ваенных дзеянняў з разлікам на будучую каланізацыю дадзенай тэрыторыі.

Як вядома, частка тэрыторыі Заходняй Беларусі (а менавіта генеральная акруга "Валынь-Падолія") па нямецкім адміністратыўна-тэрытарыяльным падзеле ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята "Украіна", таму для дакладнага асвятлення праблемы мы павінны звярнуцца да прац украінскіх гісторыкаў.

Украінскі гісторык В. М. Немяты ў сваёй працы [15] асаблівую ўвагу ўдзяляе барацьбе сялян супраць аграрных мерапрыемстваў захопнікаў. Аўтар сцвярджае, што немцамі прадугледжвалася размеркаванне захопленай савецкай аграрнай прадукцыі спачатку для арміі, пасля для нямецкага грамадзянскага насельніцтва і ў апошнюю чаргу – для насельніцтва акупаваных краін. Даследчык лічыць, што акупацыйныя ўлады ў мэтах кантролю за вытворчасцю, зборам і вывазам ў Германію сельскагаспадарчай прадукцыі лічылі неабходным захаваць на некаторы час на акупаванай савецкай тэрыторыі буйную сельскагаспадарчую вытворчасць. Але пры гэтым даследчык не адзначае асаблівасцей беларускіх і украінскіх заходніх тэрыторый.

У 3-томным украінскім энцыклапедычным выданні [16] даволі шырока адлюстраваны аграрныя мерапрыемствы нацыстаў. Сцвярджаецца, што рэйхскамісар Украіны Э. Кох лічыў "злачынствам" любы план разданы зямлі мясцовым сялянам. Захопнікі свядома і наўмысна асуджвалі насельніцтва акупаваных тэрыторый на галодную смерць. Задача рэйхскамісарыята заключалася ў тым, каб забяспечыць Вермахт і Германію аграрнай прадукцыяй. У 1943 г. на Украіне і ў іншых раёнах па прамым загадзе стаўкі Гітлера пачалі стварацца так званыя прадукцыйныя крэпасці – базы для нямецкіх войск з непарушным запасам прадуктаў па спецыяльным спісе на "выпадак стратэгічнага адступлення" ці "выпрамлення фронту"; прадукты для гэтых баз рыхтавалі акупацыйныя ўлады за кошт рабавання мясцовага насельніцтва.

Асабліва трэба адзначыць працы сучасных украінскіх гісторыкаў, сярод якіх сваёй грунтоўнасцю, аналізам новай факталагічнай інфармацыі вылучаецца праца маладога навукоўца А. Перахрэста, выдадзеная ў 2010 г. [17]. Гісторык адзначае, што яшчэ ўлетку 1941 г. нацысцкае кіраўніцтва, разумеючы, што аднаразовымі рэквізіцыямі сельскагаспадарчый прадукцыі ў мясцовага насельніцтва нельга забяспечыць Вермахт і Германію, выдала распараджэнне, у якім паспрабавала спыніць некантраляванае рабаванне і пачаць праводзіць распрацаваную аграрную палітыку. Галоўнай задачай была названа арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Аўтар піша, што сярод нацысцкай вярхушкі існавалі розныя пункты гледжання адносна метадау здзяйснення аграрнай палітыкі. Кіраўніцтва міністэрства па справах акупаваных усходніх тэрыторый на чале з А. Розэнбергам выступала за роспуск калгасаў і лічыла, што сельскагаспадарчая вытворчасць павінна быць заснавана на індывідуальных гаспадарках. А ведамства па чатырохгадовым плане на чале з рэйхсміністрам Г. Герынгам лічыла патрэбным захаваць савецкую кал гасну ю сістэму і планавала арганізаваць сельскагаспадарчую вытворчасць на базе вялікіх гаспадарак. Асаблівую ўвагу гісторык надае таксама стварэнню сістэмы аграрнага кіраўніцтва на акупаваных тэрыторыях, падрабязна разглядае правядзенне пасяўных і ўборачных кампаній 1941–1943 гг., паказвае аграрныя мерапрыемствы гітлераўцаў.

3 1990-х гг. у расійскай гістарыяграфіі пачаўся новы этап, які характарызуецца стварэннем умоў для далейшага паглыблення ведаў пра вайну, магчымасцю крытычнага асэнсавання дасягненняў папярэдняга перыяду. Разнастайнасць падыходаў пры вывучэнні розных навуковых праблем, засваенне расійскімі гісторыкамі новых пластоў замежнай літаратуры ў цэлым спрыяльна адбіліся на аб’ектыўным асвятленні малавывучаных старонак Вялікай Айчыннай вайны. Побач з метадалагічным плюралізмам галоўнай перадумовай удасканалення гістарычных ведаў стала істотна павялічаная крыніцавая база даследаванняў.

У апошнія гады расійскія навукоўцы зрабілі важныя крокі, прапанаваўшы грамадскасці новыя фундаментальныя працы па гісторыі Другой сусветнай вайны. У кнізе "Мировые войны XX ст." [18] на падставе дакументаў айчынных і замежных архіваў асвятляецца прадгісторыя вайны, мэты нацысцкай Германіі, падрыхтоўка германскай арміі да вайны з СССР, планы па эканамічным рабаванні савецкіх абласцей, пытанні прапаганды ў будучай вайне, германскія планы на перыяд пасля заканчэння кампаніі з Савецкім Саюзам.

У 1998 г. выйшла ў свет выданне "Вялікая Айчынная вайна (1941–1945 гг). Ваенна-гістарычныя нарысы" у 4 кнігах (пад рэд. У А. Залатарова і Р М. Севасцьянава) [19]. У ім адзначаецца, што становішча акупантаў ў захопленых раёнах СССР у канцы 1942 г. – пачатку 1943 г. вельмі змянілася ў параўнанні з ранейшымі некалькімі месяцамі, аднак кіраўніцтва Германіі не губляла надзеі змяніць ход падзей на сваю карысць. Яны і не імкнуліся штосьці змяняць у сэнсе паслаблення ў сваёй акупацыйнай палітыцы, хаця і разумелі, што вайна, запланаваная як маланкавая, зацягнулася і надоўга. Наадварот, вялікія страты Вермахта на Усходнім фронце, вычарпанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў Германіі прыводзілі яе кіраўнікоў да высновы, што поспехі на фронце ў значнай ступені залежаць ад эфектыўнай працы прамысловасці і сельскай гаспадаркі акупаваных тэрыторый. Чым горш было становішча Германіі ў ваенна-эканамічнай сферы, тым больш акупацыйная адміністрацыя імкнулася прымусова прыцягнуць цывільнае насельніцтва да працы непасрэдна на месцы. Расійскія гісторыкі сцвярджаюць, што напад на СССР, згодна планаў фюрэра, не быў простай ваеннай акцыяй. Ён праследаваў асаблівыя мэты: заваяваць на ўсходзе жыццёвую прастору для нямецкіх каланістаў Заснаванае ўлетку 1941 г. ўпраўленне акупаваных тэрыторый было адбіткам таго, што Птлер не ўспрымаў ніякіх іншых рашэнняў, акрамя "поўнай каланізацыі" захопленых раёнаў СССР. Даследчыкі адзначаюць, што ў розных рэгіёнах акупанты намагаліся ажыццявіць аграрную рэформу парознаму На Украіне яны дзейнічалі вельмі асцярожна, баючыся рэзкімі зменамі дэзарганізаваць вытворчасць у гэтым багатым сельскагаспадарчым рэгіёне; у Беларусі дзейнічалі рашуча ў накірунку дэкалектывізацыі, узнаўлення прыватнай уласнасці на зямлю.

Неабходна адзначыць таксама гісторыка-дакументальнае выданне ў 2-х кнігах "1941 год. Страна в огне": "Очерки", "Документы и материалы" [20], якое выйшла ў 2011 г. у Маскве як калектыўная праца акадэмічных гісторыкаў Беларусі, Украіны і Расіі. Аўтарскі калектыў выдатна выканаў сваю задачу па ўвядзенні ў навуковы зварот новых фактаў і дакументаў. Цэлы раздзел "Очерков" прысвечаны перыяду акупацыі Беларусі. Увага надаецца планам нацыстаў па каланізацыі, кіраванню акупацыйнай тэрыторыяй, прапагандысцкай палітыцы ў адносінах да мясцовага сельскага насельніцтва. У раздзеле "Война и белорусское общество" таксама зроблены акцэнт на аграрную палітыку нацыстаў у Беларусі, на канфіскацыю ў мясцовага сялянства сельскагаспадарчай прадукцыі ў першыя месяцы вайны, стварэнне дзяржаўных маёнткаў, на адрозненні нацысцкай аграрнай палітыкі ў Заходняй і Усходняй Беларусі.

Разам з тым, аналіз замежнай гістарыяграфіі сведчыць аб тым, што праблема аграрнай палітыкі нямецкіх захопнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі недастаткова разгледжана на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі. Гісторыкі не ў дастатковай ступені адлюстравалі асаблівасці забеспячэння і ажыццяўлення аграрнай палітыкі нямецкіх захопнікаў на Беларусі ў залежнасці ад зон акупацыі і этапаў вайны. Даследчыкамі разглядалася ў асноўным беларуская тэрыторыя, якая ўваходзіла ў склад Генеральнай акругі Беларусь. Даследаванне нацысцкай палітыкі на той частцы тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі, якія падчас вайны ўваходзілі ў склад генеральнага камісарыята "Валынь-Падолія" (рэйхскамісарыят "Украіна") і акругі "Беласток" (Усходняя Прусія), амаль што не праводзілася. А між тым на кожнай з гэтых тэрыторый аграрная палітыка нямецкіх акупантаў мела свае асаблівасці і адрозненні, якія залежалі ад шматлікіх унутраных і знешніх фактараў, аналіз якіх дазволіць больш дакладна высветліць мэты, метады і вынікі аграрнай палітыкі ў цэлым на акупаванай беларускай зямлі.

Крыніцы і літаратура

1. Dallin, A. German rule in Russia 1941–1945: A study of occupation policies / A. Dallin. -London, 1957.

2. Vakar, N. Belorussia: The Making of a Nation / N. Vakar. Cambridge; Massachussets, 1956.

3. Снайдэр, Ц. Крывавыя землі: Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Ц. Снайдэр. – Мінск, 2013 г.

4. Kay, A. Exploitation, Ressetlement, Mass Murder: Political and Economic Planning for German Occupation Policy in the Soviet Union, 1940-41 / A. Kay. – New-York, 2006.

5. Die deutsche Wirtschaftspolitik in den besetzen sowjetischen Gebieten 1941–1943: Der Abschlußbericht der Wirtschaftsstabes Ost und Aufzeichnungen eines Angehörigen des Wirtschaftskommandos Kiew / hrsg. und eingeleitet von Rolf-Dieter Müller. – Boppard am Rhein, 1991.

6. Schlootz, J. Deutsche Propaganda in WeiBruBland 1941–1944: Eine Konfrontation von Propaganda und Wirklichkeit / J. Schlootz. – Berlin, 1996.

7. Gerlach, Ch. Kalkulierte Morde. Die Wirtschafts– und Vernichtungspolitik in WeiBruBland 1941 bis 1944. 2. Auflage / Ch. Gerlach. Hamburg, 2000.

8. Chiari, B. Alltag hinter der Front: Besatzung, Kollabaration und Widerstand in WeiBruBland 1941–1944 / в. Chiari. – Dtisseldorf, 1998.

9. Бартушка, M. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941–1944 гг. / М. Бартушка. – 3-е выд. – Смаленск, 2014.

10. Brakel, А. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche Weißrußland unter sowjetischer und deutscher Besatzung / А. Brakel. – Paderborn; München; Wien, Zürich, 2009.

11. Karlikowski, J. Polityka okupacyjna III Rzeszy w Okręgu Bialostokim, 1941–1944 / J. Karlikowski. – Bialystok, 1965.

12. Łuczak, Cz. Polityka ludnościowa i ekonomiczna hitlerowskich Niemiec w okupowanej Polsce / Cz. Łuczak. – Poznań, 1979.

13. Туронак, Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Ю. Туронак. – Мінск, 1993.

14. Madajczyk, Cz. Faszyzm i okupację 1938–1945: wykonywanie okupacji przez państwa Osi w Europie: 2 t. / Cz. Madajczyk. – Poznań, 1983–1984. – T. 1–2.

15. Всенародная борьба против экономических мероприятий фашистских оккупантов на Украине (1941–1945 гг.). – Киев, 1980.

16. Украинская ССР в Великой Отечественной войне Советского Союза 1941–1945 гг.: в 3 т. / ред. колл.: И. Д. Назаренко [и др.]; пер. с укр. – Кіїв, 1975.

17. Перехрест, О. Г. Сільське господарство України в роки Великої Вітчизняної війни (1941–1945 рр.) / О. Г. Перехрест / НАН України, Ін-т історії України. – Кіїв, 2010.

18. Мировые войны ХХ ст. – Кн. 4: Вторая мировая вайна. Документы и материалы. – М., 2002. 19. Великая Отечественная вайна (1941–1945 гг). Военно-исторические очерки: в 4 кн. / под ред. В. А. Золотарёва і Г. Н. Севостьянова). – М., 1998.

20. 1941 год: страна в огне: истор. – док. изд.: в 2 кн. Кн. 1: Очерки; Кн. 2: Документы и материалы. – М., 2011.

Акадэмія навук БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны: агляд навуковай літаратуры

І. І. Шаўчук (Брэст), Г. У. Карзенка (Мінск)

Гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук айчынная гістарыяграфія з 1940-х гг. надавала пэўную ўвагу. Яна знайшла адлюстраванне ў публікацыях тагачасных прэзідэнтаў акадэміі: аб’ёмістым артыкуле М. I. Грашчанкава "Академия наук Белорусской ССР", змешчаным у зборніку, прысвечаным акадэміям навук саюзных рэспублік [6, 35–72], трох выданнях кнігі В. Ф. Купрэвіча "Академия наук Белорусской ССР. Очерк истории и деятельности" (1957, 1958 і 1968 гг.) [18].

Праца па вывучэнні дзейнасці НАН Беларусі актывізавалася і набыла сістэмны характар пасля стварэння па ініцыятыве прэзідэнта акадэміка М. А. Барысевіча, трупы па вывучэнні гісторыі навукі ў складзе Інстытута гісторыі (1973 г., 1980 г. – аддзел, кіраўнік П. Ц. Петрыкаў). Першым значным вынікам навуковых пошукаў яе супрацоўнікаў і вялікага аўтарскага калектыву стала выданне гісторыі Акадэміі навук у 1979 г. [1].

Такім чынам, патрэбы развіцця айчыннай навукі, пільна адчутыя кіраўніком Акадэміі, не толькі знайшлі выйсце ў інстытуалізацыі гісторыка-навуко-вых даследаванняў, але мелі вынікам стварэнне фундаментальнай гісторыі навуковага цэнтру рэспублікі. Працягам гэтых працэсаў стала стварэнне шэрагу прац, прысвечаных асобным установам НАН Беларусі [25]. У большасці іх перыяду Вялікай Айчыннай вайны – лёсу супрацоўнікаў і асноўным накірункам дзейнасці – нададзена толькі фрагментарная ўвага. Гэта заканамерна, паколькі ў невялікіх аб’ёмах, як правіла, юбілейных выданняў, стварыць шырокую панараму ваеннага мінулага ўстаноў наўрад ці магчыма.

Больш падрабязна тэты перыяд апісваецца ў артыкуле М. I. Грашчанкава і, зразумела, кнізе В. Ф. Купрэвіча. Выдзяляецца калектыўная манаграфія, апублікаваная ў 1979 г., дзе асобны трэці раздзел спецыяльна прысвечаны функцыянаванню Акадэміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ("Академия наук в период Великой Отечественной войны") [5, с. 47–58] і пасляваеннага аднаўлення ("Академия наук в годы послевоенного восстановления") [19, с. 58–77]. У працы выдзелены наступныя часткі: пачатак вайны і эвакуация акадэмічных падраздзяленняў, прафесійная дзейнасць вучоных у розных арганізацыях савецкага тылу, вызваленне Беларусі і аднаўленне Акадэміі навук. Звернута некаторая ўвага на дзейнасць навукоўцаў у нямецкім тыле і на франтах вайны ў складзе рэгулярных фарміраванняў Чырвонай Арміі. Да безумоўна станоўчага моманту можна аднесці тое, што ўсе падзеі, працоўныя і ваенныя, не безасабовыя, а разглядаюцца праз прызму ўнёску ў навуку і баявыя справы канкрэтных людзей. Такім чынам, выданнем "Академии наук Белорусской ССР" былі закладзены асноўныя накірункі наступнага, больш дэталёвага вывучэння яе гісторыі.

Тэма АН БССР перыяду Вялікай Айчыннай вайны атрымала працяг у манаграфіі старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі навукі М. У. Токарава [26]. У спецыяльным раздзеле (с. 93-156) выдзяляюцца чатыры параграфы: "Арганізацыя працы вучоных акадэміі ў савецкім тыле", "Унёсак беларускіх вучоных ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны", "Удзел супрацоўнікаў АН БССР на франтах, у партызанскіх фарміраваннях і партыйным падполлі", "Навукова-арганізацыйная дзейнасць АН БССР пасля вызвалення Беларусі". Па сутнасці, аўтар развівае палажэнні, закладзеныя раней ў калектыўнай манаграфіі. Аўтарам шырока прадстаўлены архіўныя матэрыялы з Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, якія раней у навуковы зварот не ўводзіліся. Разам з тым, і ў калектыўнай, і індывідуальнай манаграфіях прадэманстраваны розныя падыходы ў рэканструкцыі працэсу пасляваеннага аднаўлення. Тэта адлюстравана нават у назвах адпаведных раздзелаў: "Акадэмія навук у гады пасляваеннага аднаўлення" ("Академия наук Белорусской ССР", 1979 г.) і "Навукова-арганізацыйная дзейнасць АН БССР пасля вызвалення Беларусі" (М. У. Токараў).

Для лепшага разумения структуры наступнага тэксту мусім зазначыць дзве акалічнасці. Першая: пры аналізе гісторыка-навуковай праблемы даследчыкам, чыёй базавай спецыяльнасцю з’яўляецца пэўная навука, заўсёды адбываецца своеасаблівы ўхіл менавіта ў яе, што ёсць аксіёма ў супольнасці гісторыкаў навукі. Другая: сярод акадэмічных вучоных найбольшай актыўнасцю ў вывучэнні гісторыі сваёй установи вылучаюцца гісторыкі. Імі на працягу сямнаццаці гадоў выдадзена дзве брашуры і адна калектыўная манаграфія, у якіх адлюстраваны шлях, пройдзены ўстановай з 1929 г. да, адпаведна, 1992 [8], 1999 [10], 2009 гг. [9]. Мусім звярнуць увагу, што брашура 1999 г. канцэптуальна нічым не адрозніваецца ад папярэдняй. Нязначныя адрозненні ёсць у фактычным матэрыяле, за выключэннем новай інфармацыі за 1993–1999 гг., а адзін раздзел (аўтар У. I. Навіцкі) дык і ўвогуле амаль цалкам перапісаны з першай брашуры (1992) [гл. падрабязней: [27, с. 69–78]. М. У. Токараў яшчэ раз звярнуўся да тэмы вайны. У 1992 г. тэты перыяд асобна нават не быў выдзелены ці пазначаны ў змесце. А з 13 старонак раздзела "Стварэнне і развіццё Інстытута гісторыі АНБ (1929–1941 гг.)" яму прысвечаны толькі дзве (с. 11, 19).

Такая звышканспектыўнасць некалькі пераадолена ў наступным выданні. Скарэктаваная і назва: "Утварэнне і дзейнасць Інстытута гісторыі ў 30-я гг. і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны". Цяпер 1941–1945 гг. адведзена 3,5 старонкі. Праўда, і тут М. У. Токараў паўтарае нічым не верыфікаваную інфармацыю пра акадэміка М. М. Нікольскага, "які падтрымліваў сувязь з партызанамі" (с. 19), што пацвярджаецца хіба толькі словамі самога М. М. Нікольскага. Наконт "сувязі" трэба мець на ўвазе, што ў чэрвені 1943 г. Прэзідыум АН, СНК і ЦК КП(б)Б не мелі даных пра лёс сямі акадэмікаў, у тым ліку і пра М. М. Нікольскага [20, арк. 66]. Відавочна, што сціпласць тэксту, а адсюль і нізкая інфарматыўнасць, абумоўлены у вызначальнай ступені фарматам выдання, зададзеным рэдактарам брашуры дырэктарам інстытута М. П. Касцюком.

Назад Дальше