Источники и литература
1. Леонтьева, О. Б. Историческая память и образы прошлого в российской культуре XIX – начала XX вв. / О. Б. Леонтьева. – Самара, 2011.
2. Хальбвакс, М. Коллективная и историческая память / М. Хальбвакс. – Неприкосновенный запас [Электронный ресурс]. – 2005. – № 2–3. Режим доступа: http://magazines.russ.ru/ nz/2005/2/ha2.html. Дата доступа: 07.04.2014.
3. Вельцер, X. История, память и современность прошлого. Память как арена политической борьбы / X. Вельцер – Неприкосновенный запас [Электронный ресурс]. – 2005. – № 2–3. -Режим доступа: http://magazines.russ.ru/nz/2005/2/. Дата доступа: 07.04.2014.
4. Память о войне 60 лет спустя: Россия, Германия, Европа. – М., 2005.
5. Сенявская, Е. С. Освободительная миссия Красной Армии в контексте информационной войны / Е. С. Сенявская [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.kurginyan.ru/ clubs.shtml?cat=60&id=455. – Дата доступа: 11.04.2014.
6. Мировые войны XX века: в 4 кн. Кн. 4: Вторая мировая война. Документы и материалы. – М., 2002.
7. История войны на Тихом океане: в 5 т. Т. IV: Второй период войны. – М., 1958.
8. Ющенко, А. Гитлер капут! / А. Ющенко [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http:// kino.meta.ua/film/42108/recenziya/l/1423. – Дата доступа: 15.04.2014.
9. "Расскажу вам о войне…" Вторая мировая и Великая Отечественная войны в учебниках истории и сознании школьников славянских стран / отв. ред.: Т. С. Гузенкова; Рос. ин-т стратег. исслед. – М., 2012.
10. Гузенкова, Т. С. Как сохранить память о Великой Отечественной войне? / Т. С. Гузенкова [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.world-war.ru/kak-soxranit-pamyat-o-velikoj-otechestvennoj-vojne. – Дата доступа: 21.04.2014.
11. Лихачев, Д. С. Письма о добром и прекрасном / Д. С. Лихачев. – М.,1985.
Ваенная тэма ў творчасці Івана Шамякша
А. І. Шамякіна (Мінск)
Вялікую Айчынную вайну Іван Шамякін сустрэў на Поўначы, пад Мурманском, дзе праходзіў вайсковую службу ў зенітна-артылерыйскім дывізіёне. У гады вайны пісаў апавяданні і нарысы для армейскай газеты, якія, на жаль, да нашага часу не захаваліся. Таму цяжка сказаць, на якія тэмы былі напісаны гэтыя творы. Болын сур’ёзна I. Шамякін стаў займацца літаратурнай творчас-цю ў 1944 г., пачаўшы пісаць на старонках руска-фінскага слоўніка апавяданне "У снежнай пустыні". I ўжо з яго ў творчасць пісьменніка ўвайшла тэма вайны, якая паслядоўна перайшла ў такія творы, як "Выпрабаванне пачуццяў", "Бацька", "Браты", "Помета", "Глыбокая плынь", "Трывожнае шчасце", "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Вазьму твой боль", "Зеніт" і інш.
У дзённіках "Роздум на апошнім перагоне" I. Шамякін зазначыў наступнае: "Першы свой твор пра вайну "Глыбокая плынь" я напісаў роўна праз тры гады пасля нашай перамогі над фашыецкай Германіяй. Сказаць, што я пісаў гістарычны раман, нельга было, праз тры гады тэта была самая што ні ёсць найсучаснейшая тэма. Тэма, якая хвалявала ўвесь народ, кожнага чытача.
Пазней жа, калі ўжоў сталым узросце – праз дваццаць, праз трыццаць гадоў пасля вайны – я звяртаўся да гэтай тэмы, то ўзнімаў яе парознаму. I непасрэдна пісаў пра вайну, як аповесці "Гандлярка і паэт" і "Шлюбная ноч". I рэтраспектыўна, калі лес герояў цягнуўся з вайны, адтуль пачыналіся сюжэтныя калізіі – так, у прыватнасці, пабудаваны раманы "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Вазьму твой боль". Дарэчы, што датычыцца "Сэрца на далоні" і асабліва "Снежных зім", то там гісторыя прысутнічае яўна. Многія ўдзельнікі партызанскага руху на Беларусі пазналі прататыпаў, пазналі тыя падзеі, якія леглі ў аснову калізій, у аснову сюжэтаў гэтых раманаў" [3, с. 9].
Трэба адзначыць, што партызанская тэма прысутнічае ў большасці шамякінскіх твораў: у "Глыбокай плыні", "Снежных зімах", "Вазьму твой боль", а таксама і ў некаторых апавяданнях. У аповесцях "Гандлярка і паэт", "Шлюбная ноч", рамане "Сэрца на далоні" адбыўся як бы сінтэз двух напрамкаў – ад-люстравання партызанскага руху і барацьбы падпольшчыкаў Сам I. Шамякін, як ужо адзначалася, ваяваў на Поўначы, непасрэдна не ведаў партызанскага руху і жыцця на акупаванай тэрыторыі. Але, вярнуўшыся з фронту і пачаўшы работу настаўнікам у вясковай школе, пісьменнік апынуўся сярод былых партызан, якія шмат расказвалі пра сваю барацьбу.
Вось як у навеле "Сюжэты" з цыкла "Начныя ўспаміны" I. Шамякін напісаў пра задуму рамана "Глыбокая плынь" і яе рэалізацыю: "Безумоўна, "Глыбокая плынь" зарадзілася з тэмы – напісаць аб партызанах. Але адной тэмы мала. Трэба характар чалавека, жыццё яго, радасці і беды, яны рухаюць сюжэт. З’явілася Таццяна Маеўская, яе зварот дадому, у сям’ю. Уратаванне яўрэйскага дзіцяці. 3 яе прыходу завязваецца першы сюжэтны вузел. Не таю, што далей, у атрадзе, іншыя характары засланяюць гераіню – Жэнька Лубян, Лясніцкі, хоць апошні напісаны для пэўнай ідэйнай функцыі. Але без гарачага стаўлення аўтара да ўсяго маштабу падзей, што сталі прадметам апісання, твор будзе сляпы, як той нябога-інвалід, які мацае зямлю, па якой ідзе, кіем – што там: груд, яма, камень. У добра арганізаваным творы не можа быць цёмных месц. А хто нарадзіў Таццяну? Мая жонка Маша. Яна, дваццацігадовая фельчарыца, праз месяц пасля пачатку вайны ішла з двухтыднёвай дачкой ад Краснаполля рэчыцкага да роднай Церухі трыццаць кіламетраў у пустэльным балотным міжрэччы Дняпра і Сожа. Але не было б рамана без аўтарскай фантазіі. Яна нібыта нязначная – дзіця чужое, але які вузел завязвае.
Малады нявопытны пісьменнік, якога армія, вайна на пяць гадоў адарвалі ад роднай моўнай стыхіі і якому шмат якія партызанскія рэаліі адкрылі былыя партызаны, сачыніў для таго часу нядрэнны раман, і тады ацэнены высока (Сталінская прэмія), і праз амаль шэсць дзясяткаў гадоў мне не сорамна пачынаць збор твораў "Глыбокай плынню".
Не магу не адзначыць, што добрым памочнікам у пакуль што таемнай для мяне працы быў Іван Сяргеевіч Бібікаў, старшыня Пракопаўскага сельсавета, былы партызан з трагічнай біяграфіяй – немцы і паліцыі па-зверску забілі ўсю яго сям’ю – траіх дзяцей, жонку, цешчу" [2, с. 450–451].
I калі задума рамана "Глыбокая плынь" узнікла адразу, то сюжэт аповесці "Гандлярка і паэт" пісьменнік выношваў многія гады. У той жа навеле "Сюжэты" знаходзім наступнае: "Ды, можа, трыццаць гадоў жыў вобраз жанчыны, пра якую я пісаў, з якой пазнаёміўся на Лагойскім тракце. Вольта (і ў жыцці Вольта) была пляменніцай нашай гаспадыні. У выхадныя, у святы Вольта з дачкой-вучаніцай наведвала цётку…
Гаспадыня з гонарам паведаміла, што Вольта – падпольшчыца. Але ад самой весялухі я не выцягнуў нічога такога, што магло стаць сюжэтам хоць бы аповесці.
А потым я убачыў яе на Камароўскім рынку, яна бойка гандлявала гароднінай. Тэта мяне расчаравала: падпольшчыца – гандлярка!.. Як мы тады глядзелі на гандляроў! (У навеле "Сябры" я пісаў, як мае "прагрэсіўныя" сябры паставіліся да аповесці: гераіня – гандлярка, жах! "Дапісаўся партыйны аўтар да ручкі").
А гады праз два, калі я ўжо меў кватэру ў цэнтры і забыўся на былых гаспадароў, аднойчы адвячоркам сустрэў Вольту на вуліцы з партфельчыкам. Павіталіся бадай узрадавана.
– Куды вы?
– У школу.
– Бацькоўскі сход?
– Не. Я вучуся ў вячэрняй школе, ужо ў дзясятым…
Падпольшчыца, гандлярка, вучаніца… Вобраз! I доўга-доўга ён жыў, доўга прасіўся галоўнай гераіняй у раман. Была ў сюжэце "Сэрца на далоні". Але з’явілася пакутніца Зося Савіч. У "Снежных зімах" ёй месца не было: там не падполле – партызаны. I раптам… Сяджу ў Саюзе пісьменнікаў. Кірую. Заходзіць жанчына, незнаёмая. Расказвае сумную гісторыю. У пачатку вайны ў лагеры ў Драздах яе сястра выкупіла палоннага раненага чырвонаармейца. Такіх немцы прадавалі міласэрным жанчынам. Гады два хлопец жыў у яе, ірваўся ў бой, пісаў вершы. Памёр. А сшытачак застаўся. I жанчына вырашыла прынесці яго нам, у Саюз пісьменнікаў, можа, надрукуем.
Вершы былі пачаткоўскія, хоць глыбока патрыятычныя, гнеўна антыфашысцкія. Але не ўчынак жанчыны – столькі берагла сшытак! – не вершы мяне ўразілі. Адразу, уміг, як бліскавіцай, высвеціўся сюжэт з Вольгай: во што яна робіць – выкупляе палоннага, паэта. Яго пакахала, з ім уключылася ў барацьбу. За ім ідзе на смерць.
Так з’явілася "Гандлярка і паэт" [2, с. 466–467].
У 1977 г. аповесць "Гандлярка і паэт" была вы л у чана на Дзяржаўную прэмію СССР. Але прэмія не была прысуджана з-за інтрыг А. Асіпенкі, Н. Пашкевіча, У. Юрэвіча: гэтыя літдзеячы на пасяджэнні Савета па беларускай літаратуры Саюза пісьменнікаў СССР у Маскве выступілі супраць. Так, У. Юрэвіч вельмі растрывожыўся, што I. Шамякін забыўся на прынцып гістарызму: Вольга Ляновіч – дачка патомнага рабочага, і на працягу дзесяцігоддзяў жыцця ва ўмовах сацыялістычнага грамадства ў яе не павінна было застацца ні граму прадпрымальніцкай жылкі. Аргумент: Вольга сама працуе ў вагонным дэпо, скончыла восем класаў школы. Ну ніяк не можа яна гандляваць на Камароўцы! У савецкай школе гандляваць не вучылі! Нават векавы жаночы боль за тых, хто пакутуе (маецца на ўвазе выкуп з плена Алеся Гапанюка), крытык змог павярнуць ў цынічнае русла: "Гэта хутка прынаравіўшаяся да акупацыйнага рэжыму жанчына, свая сярод паліцаяў, сумавала не па мужу, а па мужчыне". А Н. Пашкевіч даказваў усім прысутным, што не было ніякіх рабаўніцтваў крамаў і складоў у першыя дні бамбёжкі Мінска: "Людзі акуратна стаялі ў чэргах у чаканні хлеба на чале з міліцыянерам". Аргумент Н. Пашкевіч прывёў таксама жалезны: ён тры разы быў у акупаваным горадзе і нічога такога не бачыў Але ж I. Шамякін таксама нічога не выдумваў у сваёй аповесці: ён абапіраўся на ўспаміны, аповеды тых людзей, якія жылі ў акупаваным Мінску з першага дня акупацыі і да вызвалення, а не былі тры разы ў акупаваным горадзе. Пацверджанне гэтаму можна знайсці ў кнізе гісторыка I. Ю. Варанковай "Двадцать второго июня, ровно в четыре часа…", дзе адзначана наступнае: "Примечательно, что неприглядные факты беспорядков в Минске в этот период безвластия впервые были обнародованы не историками, а народным писателем Беларуси И. П. Шамякиным в его повести "Торговка и поэт", изданной в 1976 г." [1, с. 204].
Гэтак жа доўга выношвалася пісьменнікам і задума рамана "Зеніт", прысвечанага складанай праблеме – дзяўчаты на вайне, у прыватнасці, як ваявалі дзяўчаты ў зенітна-артылерыйскіх часцях. Зноў-такі спашлемся на навелу "Сюжэты": "Зеніт" – раман аб лёсе няшчасных салдат у спадніцах – напісаўся ажно праз 40 гадоў, у другой палове 1980-х. Вунь колькі выношваў жыццё зенітчыц! У некаторых дэталях я паўтараў "Агонь і снег". Але на іншым узроўні, вышэйшым, з большым напружаннем, з новымі героямі, значна пашыраным іх складам. Я, аўтар, задаволены гэтым раманам" [2, с. 455].
Такім чынам, з упэўненасцю можна сцвярджаць, што вайна ў творах I. Шамякіна адлюстравана з розных бакоў: партызанскі рух ("Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Вазьму твой боль", "Браты"), барацьба падполынчыкаў ("Сэрца на далоні", "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт"), ваенныя дзеянні непасрэдна на перадавой ("Выпрабаванне пачуццяў", "Бацька", "У снежнай пустыні", "Помета", "Трывожнае шчасце", "Зеніт"), жыццё на акупаванай тэрыторыі ("Трывожнае шчасце", дзённікі "Роздум на апошнім перагоне").
Крыніцы і літаратура
1. Воронкова, И. Ю. "Двадцать второе июня, ровно в четыре часа…": Минск и минчане в первые дни Великой Отечественной войны. – Минск, 2011.
2. Шамякін, I. 36. тв.: у 8 т. – T. 8. – Мінск, 2007.
3. Шамякін, I. Роздум на апошнім перагоне /1. Шамякін. – Мінск, 1998.
Канцэпты памяціi абавязку ў ваеннай лірыцы Аркадзя Куляшова
І. М. Шаладонаў (Мінск)
Вайна як праява зла і пакуль вечная спадарожніца чалавецтва існуе і функцыянуе ў свеце найперш таму, што ў грамадстве не стае сіл духу. Ва ўсіх сваіх праяўленнях яна ёсць параджэнне анігіляцыі, разарванасці чалавечых узаемасувязей, непамернага працэсу аб’ектывацыі ў стасунках паміж людзьмі. Ваяваць па-сапраўднаму магчыма толькі з аб’ектам, з тым, каго ты лічыш намнога ніжэйшым за сябе, істотай нікчэмнай, з якой мець узаемаадносіны не мае сэнсу. Вайна – тэта машына самазнішчэння як прайграўшых, так і пераможцаў
Усё XX стагоддзе, як і наша сучасная рэчаіснасць, з’яўляецца выразным пацверджаннем гэтай трагічнай дадзенасці. Сублімацыя духу ў сацыяльным і грамадскім развіцціз’ява вельмі складаная і цяжка ўлоўная. Сучасны прагрэс цывілізацыйных сіл не можа нам прадставіць аптымістычных прагнозаў у поглядзе на духоўнае і маральнае ўдасканаленне людзей, грамадскіх супольнасцей. Вайна паранейшаму застаецца амаль галоўным сродкам уладкавання тых ці іншых палітычных, нацыянальных, эканамічных і канфесіянальных канфліктаў, якія ўзнікаюць у той ці іншай "гарачай кропцы" свету.
Татальная пранізанасць чалавечай натуры і гісторыі энергетыкай барацьбы, эгаістычнай канкурэнцыі, культам сілы, уладай грошай выразна паказвае на тое, што людзі і зараз застаюцца ў асноўным раўнадушнымі да заваёў сіл духу, культуры, гуманізму і найбольш схільны давяраць толькі моцы духу сілы. Гэта, праўда, зусім не адмяняе таго, што і ў такія цяжкія моманты гісторыі, як вайна, рэвалюцыя, крызіс, людзі імкнуцца зрабіць прарывы ў царства свабоды, ісціны і праўды, сцвердзіць сябе сапраўднымі падзвіжнікамі свайго высокага боскага прызначэння на зямлі.
Узняць свой голас у абарону сапраўднага боскага вобраза чалавека ў драматычныя моманты ваеннага ліхалецця памайстэрску змагла і беларуская мастацкая літаратура ў асобе сваіх таленавітых паэтаў і пісьменнікаў. Менавіта выразнае імкненне многіх майстроў слова ўбачыць у тым ці іншым чалавеку не столькі пылінку гісторыі, а яе суб’екта, асобу, надзеленую патэнцыяльнай магчымасцю перастварыць тэты недасканалы свет, уладкаваць яго па лекалах любові, спагады, дабра і прыгажосці дазваляла шмат у чым прыцішаць драбільны ход кола гісторыі.
Літаратура ў асобе сваіх лепшых прадстаўнікоў, у сваім духоўным напаўненні заўсёды бачыла сваю задачу заступіцца за самую трагічную іпастась калатнечага, бесчалавечнага часу – простата чалавека, чыім лёсам і жыццём так любілі і любяць распараджацца ўсе вялікія свету гэтага, ператвараючы божую яго сутнасць у простую механістычную адзінку забойства і самазабойства, нізводзячы яго да істоты хаатызаванай, раз’яднанай, пазбаўленай свайго ўнутранага компасу быцця.
Вельмі яскравы, душэўна-шчымлівы і разам з тым тыповы вобраз ахвяры вайны паказаны ў вершы А. Твардоўскага "Две строчки" (1940).
Из записной потертой книжки
Две строчки о бойце парнишке,
Что был в сороковом году
Убит в Финляндии на льду.Лежало как-то неумело
По-детски маленькое тело.
Шинель ко льду мороз прижал,
Далеко шапка отлетела.Казалось, мальчик не лежал,
А все еще бегом бежал,
Да лед за полу придержал…Среди большой войны жестокой,
С чего – ума не приложу, -
Мне жалко той судьбы далекой…Как будто мертвый, одинокий,
Как будто это я лежу,
Примерзший, маленький, убитый
На той войне незнаменитой,
Забитый, маленький, лежу.[1, с. 118]
Як выразна бачна з прыведзенага ўрыўка, вайна страшэнна прыніжае чалавечую сутнасць індывіда, ствараючы татальны прымат калектыўнай волі над індывідуальнай, нізводзячы яго да паслухмянага выканаўцы чужой, найчасцей ананімнай волі, якая не хоча бачыць у ім вянца прыроды, важнейшую праекцыю ў імкненні да духоўна-абсалютнага.
Цяжкасць вырашэння праблемы вайны ў першую чаргу звязана з яе амбівалентным характарам праяўлення. Будучи сама па сабе выразнай праявай разнузданасці разбуральных негатыўных сіл чалавечай праяўленасці, вайна не заўсёды можа быць самым вялікім злом свету, асабліва калі яна імкнецца вызваліць чалавецтва ад самага вялікага зла, татальнага зла чалавеканя-навісці.
Тады ў нетрах самой вайны могуць актыўна праяўляць сябе самыя высокія духоўна-маральныя сілы. Такія, як гераізм, вера ў чалавека, шчырае сяброўства, патрыятызм, любоў і спагада не толькі да блізкага, але і да ворага, дзе ў людзях прачынаецца вызначальны каштоўнасны механізм бачыць у іншых сабе падобнага.
Незнішчальную пакуль жывучасць перманентнай праяўленасці вайны як вызначальнага фактару гісторыі трэба бачыць яшчэ і ў тым, што яна мае выразны акцэнт да вяртання праз пакаленні, калі забываюцца яе папярэднія разбуральныя дзеянні і негатыўныя ўрокі. I калі напамін і ўспамін пра яе набывае саладжавы смак рамантызацыі, гераізацыі і прыхарошвання.
Менавіта тады народна-псіхалагічны рэфлекс на двухадзіную працу памяці і забыцця пачынае даваць выразны збой на карысць забыцця страшэнных вынікаў вайны, калі памяць пачынаюць выкарыстоўваць толькі ў чыста прапагандысцка-ідэалагічных і выбарачна-карыслівых мэтах.
Вельмі добра пра гэта выказаўся аднойчы паэт Б. Акуджава: "Братцы, все вернется вновь, // Новые родятся камандиры, // Новые солдаты будут получать // Вечные казенные квартиры".
Канцэпты як духоўна-маральныя фокусы ментальнага жыцця і мыслення нацьй маюць у мастацкім выражэнні спадчыны таго ці іншага геніяльнага аўтара выключную ідэйна-каштоўнасную значнасць, каб раскрыць сапраўдную вартасную сутнасць яго творчасці.
Вось чаму наш зварот да канцэптаў "памяці" і "абавязку" набывае такую асаблівую значнасць пры звароце да ваеннай лірыкі народнага паэта Беларусі А. Куляшова, стогадовы юбілей якога мы святкуем сёлета.
Творчасць А. Куляшова з’явілася адной з тых мастацка-духоўных галаграм народнага жыцця, якая захавала ва ўсёй сваёй паўнаце шматстайны спектр чалавечых адносін беларуса са светам у трагічна-драматычны перыяд яго існавання ў XX стагоддзі – гады Вялікай Айчыннай вайны. А. Куляшову давялося быць непасрэдным удзельнікам гэтай чалавечай драмы жыцця, якую ён змог адлюстраваць у сваёй паэзіі ва ўсёй паэтычнай паўнаце.
А. Куляшоў у сваёй творчай рэалізацыі паспяхова выкарыстоўвае сваю выключную здольнасць бачыць свет у кантынуумным адзінстве рэчаў матэрыяльна-прасторавага і маральна-духоўнага напаўнення, амаль візіянерскі адчуваць суладнасць і гарманічнасць быцця і жыцця ў тэты драматычна-трагічны перыяд жыцця краіны.