Надаючы асаблівую ролю прасторава-вобразнай сістэме сімвалізацыі ў раскрыцці галоўнай ідэі твора пры паказе экстрэмальнага трагічнага часу вайны, Аркадзь Куляшоў стварае драматычны малюнак эпізоду гібелі Мікіты Ворчыка. Мікіта, даведаўшыся аб трагічнай смерці жонкі, становіцца зусім зламаным, бязвольным чалавекам.
У той жа час ваенная лірыка паэта яскрава выявіла своеасаблівае светаўспрыманне ім лірычнага героя, якое фарміруецца ва ўмовах памежнай няўстойлівасці і нявызначанасці жыцця, так званым часе метамарфознасці. Калі прыходзілася шмат у чым спадзявацца на тое, што закладзеныя ў глыбіні народнай памяці праявы патрыятызму, адказнасці за свой грамадзянскі і чалавечы абавязак у большасці людзей павінны і вымушаны былі спрацоўваць амаль на аўтаматычным, падсвядомым рэжыме. На гэтыя свядомыя і падсвядомыя рэцэптары людской псіхалогіі памяці абвострана і арыентавалася ваенная творчасць А. Куляшова.
Канцэпт "памяці" ў яго вершах найчасцей выступае тым духоўным цэнтрам, які кандэнсуе ў сабе глыбінныя энергетычныя сілы чалавека, надае ім высокую шкалу каштоўнаснай рэалізацыі. Толькі ўнутранай, крэпка знітаванай з роднымі каранямі мінулага духоўнай працы памяці пад сілу найбольш дакладны і маральна апраўданы выбар мэты і сродку дзеяння, толькі ёй дадзены часавы зазор погляду ў мінулае, для таго каб "расцягнуць" яго, упусціць у тэмпаральны працэс сучаснасці.
Менавіта памяць і задае вышыню той асноўнай маральнай планцы ў выбары дзеянняў чалавека. Таму наша паяднанне ў адзіны мастацка-псіхалагічны комплекс канцэптаў "памяці" і "абавязку" ўтрымлівае пад сабой яшчэ і задачу раскрыцця творчага механізму перадачы ідэйна-пафаснай скіраванасці ваеннай лірыкі А. Куляшова як найбольш выразнай адзнакі яго паэзіі.
Так, у вершы "Паведамленне ТАСС", напісаным у 1941 г., паэт шчыра заяўляе, што калі з цягам часу яго лірычны герой прыедзе ў родны кут і знойдзе ў бацькавай хаце старую газету, дзе прачытае: "Паведамленне ТАСС", то адразу – "I ўспомню ўсё, чым жыў на свеце, //1 ўсё, што хвалявала нас" [2, с. 36].
Шчырае жаданне лірычнага героя верша, акрыленага новымі жыццёвымі павевамі і турботамі, захаваць у сваёй памяці кожную важную старонку жыцця народа як асабісты маральна-духоўны клопат падкупляе сваім грамадзянскім і чалавечым духоўным аптымізмам, прыдае ўпэўненасць паверыць у яго сапраўднае перажыванне за свой край і Радзіму.
У фінальным слупку верша выразна абазначана вялікая роля, якая адведзена менавіта чалавечай памяці як асноўнаму носьбіту духоўнасці ў чалавеку:
Захочацца з юнацкай далі
Яшчэ раз навіну пачуць,
А там,
Як класікі пісалі,
Навек забыцца і заснуць.[2, с. 36]
"Забыцца і заснуць" тут зусім не азначае выпасці з народнага жыцця, а хутчэй наадварот. Сон у дадзеным выпадку мае пад сабой выразнае азначэнне аб пераходзе жыццёвай біяграфіі героя ў актыўную фазу падсвядомага народнага жыцця, бо сон тут не столькі пасіўная, а, наадварот, вельмі актыўная духоўная фаза ўнутранага адчування героя. I таму аўтар з вялікай павагай ставіцца да дасягнення сусветнай класічнай літаратуры, беручы яе ў свае сведкі і дарадцы, таму што мастацкая класіка заўсёды бачыла ў чалавеку несмяротную яго сутнасць – боскую душу.
У сваім знакамітым вершы "Балада аб чатырох заложніках" А. Куляшоў, засноўваючыся на рэальным факце вайны, вельмі абвострана ставіць пытанне аб абавязку чалавека. Камандзіру партызанскага атрада бацьку Мінаю карнікі-фашысты прапануюць зрабіць выбар: ці здацца і скарыцца ім на міласць, ці стаць віноўнікам, як яны лічаць, смерці чатырох блізкіх людзей – сястры і трох яго родных дзяцей, якіх захопнікі ўзялі ў заложнікі.
У сюжэтнай канве балады паэт выразна акцэнтуе ўвагу на тое, што, нягледзячы на сваю гаротную долю быць расстралянымі, заложнікі не хацелі б, каб бацька і брат скарыліся ворагу, бо старэйшыя з іх добра разумеюць, што фашысты іх ужо ніколі не выпусцяць са сваіх крывавых лап. I калі нават бацька прыйдзе і скарыцца ворагу, то не будзе затым каму адпомсціць забойцам, не толькі за іх смерць. I паэт вуснамі сястры Міная дакладна даводзіць тэту думку:
Спі, засні, – суцяшае кабета, -
Спі, сынок, не твая тэта справа.
Спі, наш татка не прыйдзе,
На тэта
Ён не мае бацькоўскага права[2, с. 62]
Захопнікі, нелюдзі, якія лічаць апраўданым расстрэльваць малых дзяцей, не могуць дыктаваць законы маральнага права, нават любога права, таму барацьба і перамовы з імі не могуць весціся па нейкіх правілах. 3 імі трэба весьці барацьбу толькі да іх поўнага знішчэння:
Цэліць кат
У льняныя галовы,
Пачынае
3 сына Міная.
Стрэл.
Упаў хлапчук трохгадовы,
Кат ізноў пісталет узнімае.[2, с. 62]
Не бачыць у дзіцячых "льняных галовах" боскіх анёлаў можа толькі самая антычалавечая сіла, сіла беспрасветнай цемры, з якой не можа быць ніякага прымірэння. Толькі фальшывы пацыфізм неяк спрабуе, нават сёння, апраўдваць зладзейства гэтых гнастычна-хтанічных сіл. Свой абавязак перад Радзімай і родным краем, а таксама сіламі святла і дабра бацька Мінай поўнасцю выканаў, хоць і з вялікім унутраным болем і незагойнай душэўнай ранай для сябе. Вось чаму прызывае А. Куляшоў:
Перад бацькам Мінаем
Станьце, ўсе бацькі, на калені![2, с. 62]
У ваенна-патрыятычным вершы-баладзе "Над брацкай магілай" (1942 г.) паэт складае гімн-рэквіем загінуўшым на рускай зямлі воінам-землякам, якія ў баі з ворагам "чэсна галовы злажылі". Рэфрэнам у творы праходзяць такія радкі, якія ў пачатку твора гучаць наступным чынам:
Мы без слёз іх хаваем,
Памятаем
Пра свой абавязак,
Нашы слёзы саромяцца
мужных вінтовак і касак.[2, с. 64]
Менавіта феномен памяці найбольш дапамагае салдатам быць мужнымі і стойкімі ў найцяжэйшых умовах ваеннага змагання. Помніць – гэта значыць вечна тварыць унутры сваиго сэрца і розуму цяжкую маральную працу у адказнасці за адпаведнасць сваіх учынкаў высокаму званию чалавека.
Заканчваецца верш ужо больш жорсткім і пашыраным прызывам-зваротам змагацца з захопнікамі:
Мы сяброў засыпаем зямлёй -
Ленінградцы, татары, узбекі,
Мы клянёмся варожай крывёй
Напаіць беларускія рэкі.
Мы салют аддаём,
памятаючы свой абавязак,
I не плачам, бо слёзы
суровых саромяцца касак[2, с. 64]
Ёсць у народа такое павер’е, што калі зямля змешваецца з вадой, то яна робіцца граззю, а калі яна злучаецца з крывёю сваіх сыноў, то становіцца Радзімай, святой зямлёй. У гэтых заключных радках балады выразна праяўляецца мудрасць народнага мыслення. Кроў варожых салдат не можа злучыцца з захопленай імі зямлёю, яна павінна быць змыта вадою нашых чыстых рэк. А кроў нашых воінаў, бо кроў заўсёды была сімвалам генетычнай памяці народа, павінна яшчэ болей натхніць абаронцаў Айчыны ў змаганні з лютым ворагам.
Вяршынным творам ваеннай лірыкі А. Куляшова, безумоўна, стала яго паэма "Сцяг брыгады", якая па праве лічыцца ўзорам беларускай героіка-патрыятычнай паэзіі савецкага прыгожага пісьменства.
Сам жанр паэмы ў выглядзе вядзення галоўным героем дзённіка, думаецца, абраны аўтарам дзеля рэалістычнага раскрыцця шмат у чым непадуладных лагічнаму тлумачэнню трагічных падзей пачатку ваеннай навалы. Тэта гаворыць аб тым, што А. Куляшову хацелася як мага дакладней і скрупулёзней ухапіць рэальны план драматызму наступіўшых перамен у жыцці асобнага чалавека і народа.
Мастацкая форма дзённіка дазваляла аўтару крыху спрасціць фармальную задачу разгортвання тэксту ў часе, але разам з тым надавала яшчэ большую вагу выяўленню прасторава-часавай панарамы падзей у іх сімвалічна-каштоўнасным і ідэалагічным аспекце.
Важнейшым арганізуючым тэмпаральным сімвалам-паняццем з’яўляецца ў паэме раскрыццё канстанты памяці, якая набольш выразна і сутнасна факусіруе і фарміруе падзейную і духоўную дынаміку паводзін герояў твора.
Так, галоўнаму герою паэмы Алесю Рыбку ў кукаванні зязюлі – "Дні міналі, мінулі, // Адкукавалі зязюлі", у стракатанні коніка – "Лічыць часу сухой траве, // Нібы конік, гадзіннік чуецца" [2, с. 93], у пошуме лесу – "Б’е гадзіннік. Прыгадваю я, // Што мы ў лесе, не дома" [2, с. 88] настой л іва чуецца кліч сэрца – ціканне гадзінніка. Памяць няўмольна патрабуе ад герояў выбару. Час як бы пачынае настойліва вывяраць і правяраць людзей на іх сапраўдную адпаведнасць сучаснаму стырнавому моманту.
Феномен памяці да сёння застаецца неразгаданай таямніцай прыроднай праявы, якой надзелены чалавек. Магчымасць чалавека ўтрымліваць у жыцці карціны і вобразы падзей і людзей, якіх ужо няма ў наяўнасці, застаецца асноўнай крыніцай чалавечага духоўнага дамінавання ў прыродна-жывёльным свеце.
Вось чаму галоўнай прычынай свайго служэння і адданасці доўгу, Радзіме, жонцы, родным дзецям для галоўнага героя паэмы Алеся Рыбкі становіцца карціна ўспаміну пра загінуўшых таварышаў, якая шмат разоў паўстае перад ім:
Бо чаму, як заплюшчыць ён вочы,
Стаяць, як жывыя,
Маладыя, суровыя,
Гарадскія, вясковыя
Дзецюкі – баявая сям’я?[2, с. 68]
Сцяг? Хіба яго ўспомніць я мог,
Ачуняць ад страты?..[2, с. 97]
Аўтар нават узмацняе фактар амнезіі ў героя, калі далей даводзіць нам:
Тэта праўда.
На сцяг зусім
Ён забыўся,
Чаго яшчэ болей?
Не прышлі б мы, ён бы аб ім
I не ўспомніў ніколі.
[2, с. 97]
Паэт зазначае, што скалечаныя, надламаныя душа і цела Ворчыка, які стаўся "чалавекам без веры", як бы павінны знікнуць з матэрыяльнай і быційнай прасторы свету, яна выцясняецца, ігнаруецца іншымі рэчамі навакольнага асяроддзя і часавым дыферэнцыялам. Містычна разумее тэта і Мікіта ("сам сабе ён капае дол" [2, с. 98]).
Вобраз ямы паўстае ў мастацкім выяўленні аўтара праекцыяй негатыўнай вертыкальнай быційна-часавай прасторы на паніжэнне, таго, што не вытрымала логікі каштоўнасна-духоўнай вартасці гарызантальнай прасторы рэльнага жыцця і павінна выпасці, знікнуць з яе.
А. Куляшоў імкнуўся раскрыць у паэме думку, што ў пэўныя пагранічныя, метамарфозныя моманты гісторыі выключная, рашаючая роля ў змаганні з ворагам і захаванні народа належыць такому чалавеку-індывіду, які можа ўдзель-нічаць не толькі ў перастварэнні рэальнасці, але і ў стварэнні альтэрнатыўнай прасторы, у якой асаблівая ўвага будзе нададзена "субстанцыянальным людзям", людзям з абвостраным пачуццём духоўнай памяці і грамадзянскага абавязку і іх трансляцыяй у часе і прасторы. I менавіта вобраз "сцягу бригады" і стварае той агульны кантынуумна-каштоўнасны цэнтр прыцягнення для такіх людзей у паэме.
Літаратура
1. Твардовский, А. Стихотворения. Поэмы / А. Твардовский. – М., 1971.
2. Куляшоў, А. Вершы і паэмы / А. Куляшоў. – Мінск, 1966.
Мастацкае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны Уладзімірам Караткевічам у кантэксце гістарычнага мінулага беларусаў
Г. В. Навасельцава (Віцебск)
Адметнасць мастацкай інтэрпрэтацыі гісторыі празаікамі 1960 – сярэдзіны 1980-х гг. заключалася ў звароце да пераломных перыядаў айчыннай гісторыі, ва ўслаўленні самаахвярнага чалавека-патрыёта. Галоўнымі героямі ў творах У. Караткевіча выступалі пераважна малавядомыя гістарычныя ці выдуманыя асобы (аповесці "Цыганскі кароль", 1958; "Сівая легенда", 1960; "Дзікае паляванне караля Стаха", 1964; раманы "Каласы пад сярпом тваім", 1965; "Христос прызямліўся ў Гародні", 1966; апавяданні "Паляшук", 1954; "Кніганошы", 1962). Эстэтычны ідэал пісьменніка – народны заступнік, высокамаральны чалавек (Раман Ракутовіч, Алесь Загорскі, Грыміслаў Валюжыніч, Юрась Братчык). Уладзімір Караткевіч хоць і прытрымліваўся прынцыпу канкрэтна-гістарычнага апісання падзей, што адпавядае рэалістычнаму бачанню мінулага, аднак актыўна выкарыстоўваў сродкі сімвалічна-іншасказальнай вобразнасці, уласцівыя рамантычнаму пісьму.
Мастацкае асэнсаванне мінулага ў беларускай літаратуры другой паловы XX ст. ўлічвала вопыт літаратурнай традыцыі, якая адбілася ў паэмах "Курган", "Бандароўна", "Магіла льва" Янкі Купалы, нізцы вершаў "Старая спадчына" са зборніка "Вянок", "Апавяданні аб іконніку і залатару…" Максіма Багдановіча, дзе абазначылася непарыўнасць сувязі мінулага беларусаў з іх сучаснасцю. Разам з тым мастацкая арганізацыя часу ў творах пра мінулае, напісаных у рамантычна-асветніцкім рэчышчы, характарызуецца спецыфічнай спалучанасцю мінулага і сучаснасці: напрыклад, для прозы Уладзіміра Караткевіча ўласціва перакрыжаванне розных тэмпаральных адрэзкаў гістарычнага мінулага, дзейнымі асобамі якіх выступаюць скразныя вобразы. Як вядома, для кампазіцыі рамана XX ст. ў цэлым характэрна "ўскладненне часавай арганізацыі аповяду, частая перабіўка часавых планаў, сучаснага і мінулага, "зрушэнне" часу і нават "разбурэнне" яго" [7, с. 28]. Пры гэтым аўтарская фантазія звярталася да дэтэктыўнай формы асэнсавання мінулага, у якую арганічна ўводзіліся легендарныя матывы і вобразы ("Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Алынанскі").
Герой У. Караткевіча свабодна пераходзіць з аднаго гістарычнага перыяду ў іншы, што абумоўлівае спецыфічную арганізацыю твора на структурным узроўні. Дзейнічаюць у іншым часе прывідныя коннікі караля Стаха (аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха"). Не адпускае мінулае і герояў рамана "Чорны замак Алынанскі". Як трапна заўважае Антон Косміч, той, "хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў" [5, с. 417]. Мінулае ў разуменні пісьменніка не толькі ўплывае на сучаснае: мінулае як бы працягваецца ў сучаснасці, становіцца яе неад’емнай часткай. Аўтар усведамляе выразную мяжу паміж гэтымі часавымі пластамі, аднак наўмысна паказвае іх злітна. Такое бачанне гісторыі стала наватарскім у беларускай прозе: часава аддалены, працэсуальна завершаны этап мінулага знаходзіць свой працяг у сучаснасці.
Ускладняецца характар часавых перакрыжаванняў у рамане "Чорны замак Альшанскі", дзе ідэйна-эстэтычны акцэнт зроблены не столькі на фальклорных матывах і вобразах, колькі на ўласна гістарычных. Твор адрозніваецца як спецыфічнай структурнай арганізацыяй, так і аўтарскай філасофскай інтэрпрэтацыяй сувязі часоў: у ім увасабляецца аўтарская сучаснасць – рэчаіснасць 70-х гадоў XX ст. – і трагічнае мінулае розных перыядаў, якое цыклічна паўтараецца. Пры характарыстыцы структуры твора варта ўлічваць слушную думку Т. Я. Камароўскай наконт сістэмы хранатопаў амерыканскага гістарычнага рамана, што ўключае ў сябе не толькі агульнавядомыя раманныя хранатопы: сустрэчы, дарогі, біяграфічнага часу, але і новыя, выяўленыя тэматычнай спецыфікай гістарычнага рамана і яго ідэйнай скіраванасцю, напрыклад, хранатоп бітвы. Хранатоп гістарычнага рамана заснаваны на ўзаема-дзеянні, узаемапрачытанні мінулага, якое можа складацца з некалькіх пластов і сучаснага, што раскрываюць у сваім узаемапрачытанні аўтарскую ідэю – стрыжань твора і сутнасць глыбінных гістарычных працэсаў, вызначальных для аблічча свету [6, с. 100]. Думаецца, структурную і ідэйна-зместавую адметнасць рамана "Чорны замак Алынанскі" найперш раскрывае хранатоп замка.
Замкавы час М. М. Бахцін называў часам гістарычнага мінулага. Замак – месца жыцця ўладароў у феадальную эпоху, у ім адклаліся сляды стагоддзяў і пакаленняў у яго будове, у зброі, у галерэі продкаў, у фамільных архівах, у спецыфічных чалавечых адносінах дынастычнай пераемнасці [1]. У прыватнасці, "продак мог зноў як бы нарадзіцца ў адным са сваіх нашчадкаў, – у межах роду перадаваліся імёны, а разам з імі і ўнутраныя якасці іх носьбітаў. Мінулае аднаўлялася, персаніфікавалася ў чалавеку, які паўтараў характар і ўчынкі продка. Магілы і курганы продкаў у сувязі з гэтым былі побач з сядзібамі жывых: тэта былі нават не два розныя светы, а адзіны свет, у якім мінулае, сучаснае і будучае аказвалася побач і ў цесным суіснаванні" [2, с. 110]. Знатны і ўплывовы чалавек у Сярэднявеччы – той, за чыімі плячыма стаяць многія пакаленні, у якім як бы "згусціўся" радавы час – ён жа час гісторыі. Гісторыя ў той перыяд пераважна была прадстаўлена гісторыяй старажытных феадальных родаў і дынастый. Дэтэктыўная інтрыга арганізуе сюжэт рамана вакол расследавання злачынстваў прадстаўнікоў аднаго роду, патрабуе вывучэння гісторыі, якую трэба спасцігнуць галоўным героям і, у прыватнасці, экспліцытнаму аўтару – Антону Космічу дзеля таго, каб трагізм мінулага не стаў трагізмам сучаснасці. Як і ў аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", мінулае ўваходзіць ў сучаснасць, аднак тэта раскрываецца ўжо праз чатырохразовае перакрыжаванне часоў: перакрыжоўваюцца падзеі XV, XVII стагоддзяў, Вялікай Айчыннай вайны, сучаснага перыяду, што тэмпаральна ўскладняе мастацкую структуру твора. Шматразовае часавае перакрыжаванне дазваляе пісьменніку ўзмацніць эфект уздзеяння мінулага на сучаснасць. Невыпадкова аўтарам напісаны не проста гістарычны дэтэктыў, напрыклад, "Дзікае паляванне караля Стаха", а так званы гатычны твор. Характэрнай прыкметай гатычных твораў з’яўляецца тое, "што ўсе яны павінны выклікаць страх" [3, с. 233]. Такое ж пачуццё выклікае алынанская гісторыя, якая вызначаецца трагічным цыклізмам, што абумоўлена пэўнай заканамернасцю: самае жахлівае з мінулага будзе паўтарацца, пакуль нашчадкі не даведаюцца пра схаваныя таямніцы.
Пагрозны замак, які Косміч трапна параўноўвае з нечаканым цёсам мяча, становіцца сімвалічным увасабленнем мясцовай гісторыі, пра якую ксёндз Жыховіч кажа: "Досыць ужо смерцяў на тэты няшчасны куток зямлі. Проста Бермудскі трохкутнік нейкі: Кладна – Альшаны – Цёмны Бор. Гінуць надзеі, без следу знікаюць людзі. Іх мары і надзеі" [5, с. 489]. У 1481 г. выдаў змову Міхайлы Алелькавіча, князя Слуцкага, і яго стрыечніка Хведара Бельскага і абрабаваў сваіх паплечнікаў Пятро Алынанскі. У 1611 г. Вітаўт Алынанскі падчас паўстання – "удару ў спіну", ініцыятарам якога быў Грыміслаў Валюжыніч, прысвойвае скарбніцу паўстання, а ўцекачоў замуроўвае ў замкавых катакомбах. У Вялікую Айчынную вайну ў ваколіцах замка фашисты, з якімі быў звязаны Юзаф-Ксаверый Алынанскі, бацька апошняга Алынанскага, расстралялі шмат людзей. Такім чынам, гісторыя XV стагоддзя трагічна паўтараецца ў XVII стагоддзі і зноў паўтараецца ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Драматычныя падзеі вайны ўплываюць на сучаснасць: побач з Космічам і іншымі героямі жывуць людзі, якія былі сведкамі і ўдзельнікамі гэтых падзей: Лапатуха, Высоцкі, Ганчаронак і іншыя. Найбольш выразна выяўлена ў рамане чацвёртае перакрыжаванне часоў – XVII стагоддзя і сучаснасці, што дасягаецца праз мастацкі прыём "сюжэт у сюжэце". У структуру твора аўтар уводзіць сны Косміча пра легендарную сярэднявечную рэчаіснасць: "Не, тэта проста цемра ночы. Тэта ажылі тыя словы Змагіцеля аб людскім погаласе пра тыя ўцёкі" [5, с. 405]. Думаецца, караткевічаўскі "погалас" развівае традыцыю "сказу народнага"
В. Ластоўскага. "Погалас" цудадзейным чынам уваходзіць у сны героя, што дазваляе пісьменніку перадаць каларыт XVII стагоддзя – старажытную зброю, адзенне, маўленне герояў.