Ад сяўбы да жніва - Янка Брыль 8 стр.


* * *

Тата паехаў да цёткі Марыі і прывёз назад нашага Жука.

Наша цётка — удава, жыве на водшыбе й вельмі-ж баіцца зладзеяў. Прыстала да таты ўвосень, і ён даў ёй Жука на ўсю зіму.

Вярнуўшыся дахаты, Жук доўга ня мог супакоіцца, прызвычаіцца зноў. Ляжыць навязаны, маўчыць, маўчыць, а потым — «воў, воў, воў» — пачынае выць ад сумных думак.

Козьлік зь ім спачатку не сябраваў. Усё валочыцца недзе ці лазіць па дварэ, таксама сумуе. У нас вароты новыя, заложым падваротню, дык і ня вылязе ніяк. Прыйдзе да Жукавай будкі, брэнькае, брэнькае па ёй рагамі, разбудзіць Жука, узлуе. Той толькі з будкі — «ррр!». Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаньнем, што Жук аднойчы ня стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Упяўся мой «вэтэрынар», аж вочы выпуліў, ды дзікім голасам — «Ме-е-е!»

— Ой, барада барада! — крычу я, бягучы ад хаты. Вызваліў яго ад Жука, а ён мне за гэта рогам ды пад бок. А пасьля разагнаўся, каб стукнуць, ды я сьхіліўся ўбок.

Біцца як навучыўся нягоднік! Мама несла ваду на каромысьле, а ён гэта ззаду падкраўся ды зьнячэўку як стукне ёй пад калені — ажно прысела і ваду разьліла. Каралі мы яго за гэта, а ўсяроўна не адвык.

Пасьля-ж яны з Жукам здружыліся так, што аж дзіва. Падыйдзе козьлік да будкі — брэн, брэн рагамі, а Жук спачатку толькі — «гррр!». А потым-такі раскатурхаецца, вылязе з будкі, панюхаюцца на прывітаньне і пайшлі гайсаць вакол двара! Палётаюць, нацешацца і да сенцаў. Стаяць абодва каля дзьвярэй, чакаюць, каб ім чаго далі. «Вэтэрынар» дык той проста прэцца ў хату ці ў кухню сам, а Жук толькі хвастом павільвае кажнаму, хто ні выйдзе. Гэты хоць трохі сораму меў: яму скажы, дык паслухае, згорбіцца і ў будку; прынясеш есьці — твая ласка, а не — дык і так будзе спаць. А козьлік — ого!

І вось аднойчы яны раптам зьніклі абодва. Апоўдні толькі прыбягае Жук адзін. Віляе, віляе хвастом, быццам нешта хоча сказаць, ды ня можа.

— Дзе-ж ты, нягоднік стары, козьліка дзеў? — накінулася мама. — Скавычы вось цяпер, як сабака, адзін. Сорамна, цьфу!

І што-ж, Жук і праўда стуліўся, прыгорбіўся, быццам ад сораму, і моўчкі палез у будку.

* * *

Дзень няма козьліка, другі няма, цэлы тыдзень няма. Мы ўжо так і падумалі, што ён зьгінуў назаўсёды.

Аднак на другім ужо тыдні дачуваемся, што наш «вэтэрынар» жывы, што ён ажно ў Лядах — трэцяй вёсцы ад нас па дарозе да цёткі Марылі. Вось ліха — няўжо яны йшлі туды?..

Я гэта за кіёк і пайшоў у Ляды, кілёмэтраў зь пяць па гасьцінцы. Прышоў, іду па вёсцы. Хацеў толькі каго-небудзь спытацца, дзе тая Янкава Стэпка жыве, у якой апынуўся козьлік, ажно бачу: на нейчым дварэ, у садку, стаіць мой «вэтэрынар!» Стаіць пад яблыняй дыбка і ўсьпінаецца, каб дастаць на галінцы лісток. А вокал яго дзеці.

— «Вэтэрынар!» — гукнуў я яшчэ ад варот. А ён — пазнаў, нябось, — «ме-е-е»! — і бяжыць мне насустрач.

— А што, паслухаў, схадзілі? У прочкі хацеў уцякаць!

А ён штурхель мне рагамі. Таксама хацеў-бы нешта сказаць ды ня можа.

Вышла з хаты жанчына, тая самая, мусіць, Янкава Стэпка, ды кажа:

— Гэта-ж я вось раненька вышла на вёску, а ён ляжыць на мастку і ўцякаць не ўцякае. Замарыўся, відаць. Я гэта за рогі яго ды дахаты. А чорны сабака — таксама, мусіць, ваш — за мною «грр!». А я гэта хвартух расьперазала ды як махну на яго, дык ён і пабег ад мяне. Доўга круціўся каля нашай хаты, пакуль малыя, каровы гонячы, не патурылі яго зь вёскі. А гэты, вось бачыш, прывык.

Цётка, дык тая нічога, — бяры, — кажа, калі ён ваш, — але ад малых я ледзь адпрасіўся: прывыклі да казла, не аддаюць.

Начапіў я козьліку аборачку на рогі і павалок з двара.

Мне дахаты сьпяшацца трэба, а «вэтэрынар» — хоць ты яму што хочаш: дрэ-дрэп ды годзе. Папасу я яго трохі каля прысад і далей. Ужо зусім пад вечар дабрылі мы дахаты.

Ну-ж і ўводзіны былі! Распытваюць мяне, сьмяюцца. А малых дык цэлая чарада за намі ўчапілася.

Падвёў я «вэтэрынара» да Жукавай будкі. Вылез Жук, панюхаў козьліка, а той толькі рагамі таўхель яго, а сам адышоўся і лёг.

— А ну, — кажа мне дзядзька Паўлюк, — шасьні гэта, Лявон, на паперку. Гэта-ж, брат, казка, жывая казка! І трэба-ж ліха ім, надумацца ды згаварыцца!..

— «Вэтэрынар!» — кажу я козьліку. А ён толькі павярнуўся.

— Ну што-ж, ідзі раскажы, як вы ў госьці хадзілі, будзем казку пісаць.

А ён навет і ня ўстаў.

І вось я запісаў гэта сам. Праз дваццаць год, а ўсё-ж такі запісаў.

ПАСЫНАК

Прыйшоў я ўчора з каўзачкі — мокры, мокры! — i тапчуся ў сенях, канькі хаваю. А мачаха нашая — тыц з кухні:

— Дзе ты, зладзюга, быу?

— Дзе быў, дзе быў… У карчме гарэлку піў. Выпіў чарку, выпіў дзве, закружыла ў галаве…

— Я табе зараз як дам, дык табе не толькі ў галаве закружыць, здыхата ты!

— Дасі, дасі… Вельмі ты мацера…

А яна мне бац па вастрыі. «Цякай!» — кажу я, — а яна мне зыоў ды зноў!.. Я ўжо шдзе «цякай», сам: драла ў хату. А яна мне яшчэ дзвярамі ды па пятах!

— Пан бог з намі, што гэта за кабета? кяжз. нашая баба.

А я разуўся, залез на печ ды ўголас. «Ну, — думаю, — зараза ты, буду плакаць, пакуль тата з лесу прыедзе». Роў я, роў, выў-выў, скавытаў-скавытаў, а потым чую — Прузыня, што ў нас з кудзеляй с я дзіць, ціха пытаецца:

— А за што яна таўчэ яш, свацейка? Ашалела, ці што?

— A маўчы, мілая, — таксаіуіа ціха кажа баба. — Хай яе пярун паб'е. Ці ж гэта пяршынка! Ліха ёй, як звер: дарвецца да малога i лупцуе, як па жывёліне. Ну, за што, за што ты яму кроў пусціла, каб ты пусціла журам, каб ты?..

«Кроў пусціла», — надумаў я ды мац сябе за нос. А ён гэта патрошкі ўжо i шчымець пераставаў. Памацаў i гляджу: мокрае, ды не кроў. Але ўзяў мяне жаль, i я сабе зноў зацягнуў: «Ы-ы-ы…» Пасля мачаха нечым забразгала ў сенях, дык бабы цыц, ні славечка. Толькі ціхенька тоўх ды тоўх у кудзелю, а верацёны жжум ды жжум…

Зайшлі мае рукі з пары, i ногі таксама, а пасля гэтак цёпленька зрабілася… Падлажыў я рукі пад сябе, каб не гэтак горача было, i гляджу на столь.

Нашую бэльку шашаль патачыў, той самы, што скрыпае ноччу. Нейкія ўзоры ды ўзоры, i на канце, i на сярэдзіне. У сё роўна як мне летась Ганчарыха во лава вылівала, пасля таго, як мяне Рыгорава Падласка на рогі падняла. Эх, расплавілі бабы волава ў лыжцы ды боўць яго ў міску. «Карова, дальбог, карова! Во, во, i ногі, i рогі!» I ўсе мы схіліліся над міскай, глядзім. А там такія вось разгіракі, як тут, на бэльды, ніякай каровы няма. Я й кажу ім тады, a яны мне: «Ты яшчэ малы, дурны…»

Глядзеў я, глядзеў, i начало мне патрохі вярзціся. Во Базылёва вага, ды крывая. Во якраз як кабыла спераду, толькі над зад распаўзлося i замест заду з хвастом — сыр у клінку. Утаропіўся я ў гэты сыр, а там ужо i нос, як бульбіна, i песслыіікі, як у Бугаёвага Мікіты… «Уу!» — наставіў я яму губы i ціхенька засмяяўся… А потым чую — Прузыня кажа:

— Сціх нешта, бедненькі, мусіць, заснуў…

«Пачакай жа ты, Проська, — надумаў я, — што вы цяпер будзеце гаварыць? Мачаха некуды пайшла, дык вы i смелыя…» Прытаіўся i слухаю.

— Я ўжо й кажу не раз, свацейка, — пачала, памаўчаўшы, Прузыня, — твой Герасім такі чалавек, а што ён узяў!..

— Пагібель, мілая, у хату, — адказвае баба. — Яна яму ўжо ўсе костачкі пераела, не токма што. Малога гэтага, — га к i ж хоць i не роднае, a ўсё ж такі дзіця, — што зарве, так i лупцуе. A ўжо мне дык i не пісні.

— Але, свацейка, спадзявалася ж ты хіба? Адзін сынок, увесь век петавала, збірала, i нябожчык Пятрусь, хай са святымі спачывае, таксама. А тут табе такая нешкарадзь бушуе!

— Мне-то ўжо, мілая, што, — дзень мала, два многа, але самому з кім веку дажыць, з кім слоўца прамовіць? Казала: глядзі! Дык не! Уплёўся да гэтае, урэзаўся, як чорт у сухую грушу. I года нават па Мані-нябожчыцы не паплакаў. Гарасім, Гарасім, — кажу тыя разы, дык куды там! «Мамаша такая жонка ўсім насы падатрэ. Красавіца, кроў з малаком, a глаўна — вумная, за словам у кішэнхо не палезе…» А гэтая красавіца на другім годзе карову даіла, а ён нешта сказаў — пзўна ж, гаспадар! — дыкяна, мілая, цэленькі ўдой ды бабах яму на галаву! Улятае ён у хату — пан бог з намі! — па чубе, па вусах белыя pari дякуць, з кажушка на зямлю капае… «Заб'ю, дальбог, заб'ю!.. Мамачка, што мне рабіць?!» Што ж ты, сынку, будзеш цяпер рабіць — аблізвайся.

— Я й кажу, свацейка, — гаворыць Прузыня, — тае ночы, намятаеш: пасля пажару, нешта над свет… Я ўжо прачнулася, да печы, а тут гвалт на дварэ, тарарам — то баба, то дзіцячы голас. Я гэта спадніцу на сябе ды ў сені. Чую — валтузяцца на вашым падворку. Ён усё: «Ціха ты! Злезеш?», а яна: «Забівае, гвалт!» А Макар Забабулаў — бу, бу, бу — ваўкалак гэты: «Заткні ты ёй горла, Гарасім!..»

Ляжу я на печы ды думаю: «Глядзі ты, Проська, бачыла!» Бо i праўда. Тата хацеў тады дзядзьку Макару па дрэва ехаць, а мачаха яму яшчэ вечарам кажа: «Не паедзеш, кабыла мая, пасажная». Тата хацеў раненька, да свету яшчэ, цішком уцячы, запрог ужо нават, а мачаха выскачыла ў адной кашулі, села на зямлі, ногі ў спіцы i гвалт! Я таксама на двор, таксама ў адной кашулі. Мачаха кажа: «Крычы, Косцік, гвалт, маму рэжуць!» А мне што? Я: «Па-жар!», на ўсё горла. Дзядзька ж мне пугаю па галышах як цяў — ажно закруцілася! Мачаха — да яго i, эх, шчапіліся! Яна думала — гэтак, як з татам, ды Макар нябось пугаю чосу як даў!.. А тата скача вакол ды ўсё: «Макар, Макар, давольна!» Дурань тата! Я б тады па кабыле ды драла, нябось не дагнала б! А то яна яму тады яшчэ юшку спусціла, i кабылы не дала, i тры дні ў печы не паліла.

А бабы ўсё сваё.

— I ліха ж яго, мілая, ведае, — кажа нашая баба, — каму як каму, а мне дык заўсёды найгорш! Пагрызуцца, дык ён тады ўжо сэплі папусціць ды да мяне: «Ма-ма-ша…» То не спяць разам па сварцы, яна яго да сябе ні ў зуб, а то дык… Хай ужо бог даруе святым чацвяргом…

Натапырыў я вушы… Шэпчуцца… Прышапетваюць толькі… Нічога не разбярэш… А потым зноў мацней.

— Я й кажу, свацейка, молса, каб ёй бог дзеткі даваў, мо б яна i асталявалася, спакоілася б. А то што ж, яна баба, як звер, а дзяцей i няма.

— A маўчы, мілая, маўчы, — шэпча баба. — Быў бы ў яе што гадок, то й ядок, але ж, сама здарова ведаеш, мода цяпер завялася…

Зноў прышапетваюць, заразы… Зноў мацней:

— Я й кажу, свацейка, — Мартосіна нявестка, кажуць, «хлеба гарачага ўсмак пад'ела i праз ноч сама гатова». Ім здаецца, што людзі дурныя…

— Каб ix, мілая, распёрла, як яны да такога гарачага хлеба падкія! Маю раз добра-такі скурчыла, хадзіла крукам. Запрог кабылу ды да дохтара…

Тут ужо я не вытрымаў;

— Яна мне казала тады, што павалілася ды разбіла калена.

— Ах, мае! — перапалохалася баба. — Гэта ж ты, бімбус, не спіш?.. А каб цябе, як ты прытаіўся!

А я з печы:

— Ага, раскажу! Усё раскажу! I мачасе i тату!

Давай яна мяне прасіць, давай малёкаць. «А Косцік, a залаценькі, a ўнучак, a дзіцятка…» А я ўсё падманьваюся.

Пасля Прузыня дахаты найшла. Сядзіць сабе адна наша баба, тоўхае ў кудзелю, прадзе. Шчапіла губы, злосная, маўчыць. А мне цёпленька, цёпленька!.. Палажыў я сабе на жывот ката, той лапкі пад сябе, мурр-мурр — мурлыкае.

— Баба, — кажу я потым. — Бабка! Хочаш, каб не сказаў?

Маўчыць.

— Бабачка, галубачка, баразёначкі на твары, золатка мае старэнькае, хочаш, каб не сказаў? Раскажы казку. Хоць адну, хоць кароценькую. Дальбог, тады — нікому.

I ўпрасіў-такі.

— От хіба казкі захацеў, навабранец! Пачакай, кончу ручайку.

Дапрала — шарэць начало. Узлезла да мяне на печ, прыкукобілася каля коміна i пачала:

— Жыў сабе, быў сабе муж Хама i жонка Хіма-гультайка. Пойдзе яна жаць, ляжа ў жыце i спіць, як мядзведзь…

— Якраз як наша мачаха.

— От ты лепш маўчы ды слухай!

— Што маўчы! Я ж сам чуў, як Вяроўчын Паўлюк расказваў мужчынам пра нашу мачаху, што яна пойдзе лён палоць, з'есць кілю сала з хлебам, вьш'е збанок кіслага малака, выцягнецца ў ільне i тады ў яе сорак пяць градусаў гарачкі.

— Якое гарачкі, жаба ты! Людзі — божыя сабакі! Нябожчык твой дзед сорак адзін градус меў, дый то жыўцом згарэў, царства нябеснае…

— Наша нябось не згарэла б!

— Слухай вось лепш. Раз пайшла Хіма жыта жаць і, жнучы, святую багародзіцу сасніла. А як прысела на сноп супачыць — заснула i праспала да поўначы. Прачнулася — ах мае! — ды дахаты. Стук-стук, то ў шыбу, то ў дзверы. А Хама замкнуўся i ні шчабоўкне. «Хама, адчыні!» — «А хто ты?» — «Я твая жонка, Хіма». — «Лжэш, падла, мая Хіма тут!» I пытаецца сам сябе: «Хіма, ты тут?» — «Тут», — адказвае сам сабе. «Тут мая Хіма, тут!» Раз, другі, трэці. Пасля думае Хіма: «Ці ліха, можа, я не туды трапіла? Нашая хата сёмая з краю». Пайшла з канца вёскі, лічыла-лічыла, усе сабакі разбрахаліся. Далічылася: іхняя хата. Стукае-стукае, а Хама тое самае ёй: «Тут мая Хіма, тут». На світанні ўжо ўпусціў яе Хама. Даў у каршэнь i кажа: «Палі ў печы, завала ты горкая, i галаву праспіш!» З таго часу Хіма не засынае ў полі. I ўсё.

Я толькі хацеў спытацца ў бабы, чаму наш тата гэтак не зробіць, а тут бразь дзверы ў сенях — мачаха…

— Дзе ж гэта вы падзеліся?

— А мы, Зінка, тут, грземся з Косцікам.

— Грэ-ем-ся, — перакрывіла мачаха бабу. — Сені хаця замкнулі б, а то ўлезе хто ды абярэ. Абое рабое. Ідзеце замкнеце за мною. Не паснеце толькі, я хуценька.

I пайшла. Баба, крэхчучы, злезла, замкнула сені i зноў налезла да мяне.

— Падалася на вячэрнія памыі,— кажу я.

— A няўжо ж. Цяпер дай бог да поўначы. А той прыедзе, каб дровы скінуць памагла ці вары лыжку наліла, пагрэцца…

Баба яшчэ ўсё нешта мармытала. Мяне ж гэтак у сон кінула, гэтак змарыла… I я заснуў…

Прачнуўся я — нехта за нагу мяне тузае, будзіць: «Вячэраць ідзі!» Раскатурхаўся я трохі, паморгаў на агонь ды бачу: тата наш сядзіць за стал ом, перад ім стаіць міска капусты, толькі пара йдзе, а сам ён чырвоны, толькі вусікі тырчаць, як у прусака.

— Хадзі, Кастусь, павячэраем трохі.

Злез я з печы, за стол ды за лыжку. А баба прыгаворвае:

— На з хлебам, унучак, ды папоўніцы, каб рос хутчэй, тату на падмогу…

— А дзе ж Хіма? — пытаюся я з поўным ротам капусты.

А баба тоўх мяне: «Каб табе заняло!»

— Якая Хіма? — пытаецца тата.

— Ну наша. Тая, што, жнучы, багародзіцу сасніла.

I расказаў яму бабіну казку. Баба дык, здаецца, з'ела б мяне за гэта. А бацька рад, рагоча. Потым мачаха прыйшла з пацягушкаў, дык ён да яе:

— Ну, дзе ты, Хіма, была?

— Што за Хіма?

— Ну тая самая, што, жнучы, сасніла багародзіцу. За што ты Косціка біла? Я хадзяін свайму сыну, не смей распараджацца без мяне!

— На вось табе! Не пыталася i пытацца не буду!

— Замаўчы! Я сказаў: замаўчы!

А мачаха бац яму пад бараду. Ён, мусі, язык прыкусіў, бо аберуч хапіўся за мызу. А пасля i шчапіліся. Тузаўся, тузаўся тата, ніяк нічога не зробіць. А пасля мачаха рраз яго i верхам, i за горла! А я: «Урра!» на ўвесь свет.

Тата хрыпіць, i ўсё:

— Не, брат, не на та-го-о на-рва-ла-ся… гэта табе не з мамай, не з Ко-ось… хр… хрр…

А сам толькі ножкамі стрыжэ, адна босая, адна ў галошы.

— Каб цябе пярун! — расставіла баба рукі.— Ён дзеравякаў наварочаўся, а ты яго б'еш, каб цябе бог пабіў… Унучак, памагай!

I цягне мачаху за спадніцу. Я з ёю разам упяўся. А тая як не схопіцца ды да бабы! Тата на мачаху: «Не смей маю мамашу біць!» Мачаха бачыць, што крута — за качалку, што на палку ляжала, а я зноў: «Урра!!» Дала яна нам. Тату па мухаедах, бабе па руцэ, а мне дык па крыжы як узбабоўчыла — ледзьве хвост павалок…

Я сяк-так уступіўся, за каптаи ды ходу. Нa вуліцы зачапіўся за нешта ды аб зямлю. Гляджу — што за чорт? — адзін бот свой, a другі — татаў, вялікі. Абодва, ліха ім, левыя. «Ды не, — падумаў я, — не пайду больш у хату!..»

Вярнуўся я з вячоркаў позна. Прабую сені — замкяутыя. Я дзуб-дзуб у акно, ціхенька, раз i другі. Баба мне адамкнула. Мачаха нават дзверы лапатай падперла. Распранаюся я ды бачу: ляжыць Хіма адна на ложку, загуменнем на хату адвярнулася, а бацька на лаве прымасціўся. Абое спяць. Лёг i я.

Баба пацеры якраз гаварыла, а я ёй, стукаючы, усю музыку перабіў. Дык давай яна зноў.

Я ўжо на намяць ведаю ўсе яе гэтыя «ў агурцэ твае, госпадзі» i «часнага, жыватварашчага», толькі слухаючы, навучыўся. I тут чую, кажа яна:

«…Шастая не ўбі, сядзьмая не пралюбы сатвары, васьмая не ўкрадзі…»

Назад Дальше