— Шапкі высокія, чырвоныя. Снапоў накладуць у параконныя кары — толькі ў драбіны, не болей, палягуць туды шасцёх i паехалі!.. Яшчэ, кажуць, пазвальваемся! Ха-ха-ха!..— рагоча, аж хіхікае, як малы.
Уранні папрасіў мяне зняць яго на картачку — пад яблыняй, з маленькім праўнукам на каленях. Табурэтку паставілі ў бульбе, якая цвіце.
1958
ПАД СУРГУЧОМ
Вярнуўшыся з Баранавіч у леснічоўку, іду пакупацца. Каля Свіцязі — легкавік i тры paённыя начальнікі. Ляжаць пад ліпай наўкруга разасланай газеты, на якой дзве апарожненыя бутэлькі, адна пачатая, i нейкае мяса, якога ў ix больш, чым хлеба.
— Прысядзьце, выпіце з намі.
Дзіка здзівіліся, што я не п'ю. Асабліва наймаладзейшы, як аказалася крыху пазней, пракурор з суседняга раёна.
— Кажаце — сэрца. Калі вам суджана пажыць яшчэ два-тры гады, дык пажывіце вы як чалавек — піце!..
Адзін з таварышаў прызнаўся, што пазнаў мяне — бачыў на нейкай літаратурнай сустрэчы. Пачалі расказваць, што тут яны, у будзень над возерам, не проста так сабе, a выехалі ўпаўнаважанымі па кукурузе.
— Ліквідаваць прарыў! — смяяўся пракурор. — Віка патрэбна нам, канюшына, але што ты зробіш...
Пасля ён пачаў даваць мне, як пісьменніку, "матэрыял".
Вось тры выпадкі з пракурорскай практыкі.
Дзядзьку, які аднойчы не выйшаў капаць калгасную бульбу, старшыня вырашыў пераараць упоперак бульбяныя соткі. Трактар прыехаў, давай пачынаць. А дзядзька гэты, перанесены з хутара ў вёску, крыў хату, каб дзецям на галаву не цякло. Спусціўся ca страхі.
— Браток,— спыніў ён трактарыста,— ці ж ты не чалавек, што ж ты робіш, што ж ты арэш?..
Угаварыў хлопца, i пайшлі яны да старшыні. Той — ні доступу: "Прэч з мае канторы!" Штурхае дзядзьку, пхае да дзвярэй. А той, не даючыся, разбіў неяк старшыні нос.
І пачалася пісаніна. Hi болым ні менш, а "збіванне калгасных кадраў".
Калі наш пракурор узбудзіў справу супраць старшыні, таму далі толькі... вымову па партыйнай лініі.
Другі выпадак.
Той самы старшыня калгаса. Другую вымову яму далі за тое, што ён разам ca сваімі падхалімамі i сабутэльнікамі набіў чыгуначнага рабочага, які з дазволу калгаснага брыгадзіра вёз на калгасным кані дахаты старыя шпалы.
Пакуль да тое вымовы, наш пракурор выклікаў старшыню да сябе, каб хоць пагаварыць з ім, як камуніст з камуністам, што так сябе паводзіць — нельга.
Абураны старшыня шпурнуў яму на стол сваю пячатку:
— Кал i я дрэнны, дык кіруйце самі!..
Навела трэцяя.
Два раённыя ўпаўнаважаныя, кандыдат партыі i беспартийны, ехалі п'яныя лежма на возе i, то на змену, то разам, лупцавалі нямоглую кабылку. Участковы запыніў ix i пачаў дакараць. Яны пазлазілі з воза i пачалі лупцаваць участковага. Акрывавілі хлопца i сумку з паперамі адабралі.
Пракурору прыйшло пісьмо пад сургучом: беспартыйнага судзі сабе, як хочаш, а кандыдата не чапай. Калі. ж ён не паслухаўся, намеціў беспартыйнаму год, а кандыдату, як больш свядомаму, тры,— прымусілі выступіць з абжалаваннем супраць... самога сябе.
— Вось так, таварыш пісьменнік,— зусім па-цвярозаму гаварыў малады чалавек.— А вы нам кажаце: навошта піць... Ці пра такую справядлівасць думаў я, канчаючы свой юрыдычны факультэт? Дый паступаў туды не дзеля гэтага. Іду цяпер па вуліцы i ўжо не толькі кожны слуп, а кожная штыкеціна — услед за мною: падлюга, падлюга, падлюга!..
Дзівак — ён думае, што гэта можна надрукаваць...
1958
НЕ ЗНІКАЙ
Яны не могуць нацешыцца адна адной — дачка i маці.
Не бачыліся тры гады... Не — больш за тысячу дзён i начэй. Роўна столькі, колькі ix горад быў пад ворагам. Ваенны год на службе лічыцца за тры. Салдату. Дзецям i маці, якія ў той час былі разлучаны, трэба лічыць, прынамсі, яшчэ раз утрая. Час чакання, тугі, невядомасці...
І вось яны разам. Яшчэ ўсё худыя Зініны ручкі — на маміных плячах, a носік раз-поразу цёпла торкаецца то ў адну, то ў другую мамину шчаку.
Можа, залішне гэтых пястотаў, можа, маці дарэмна штодня адзявае малую сама? Бо Зіна ж вырасла за гэты час на першакласніцу.
— Ой, успомніла я, успомніла, мама!..
— Што? Ды не вісні ты, стой сабе хораша. Што ж ты ўспомніла?
— Яшчэ калі цябе не было, калі ты была ў э-ва-ку-а-цы-і... Бачыш, я ўжо гэтае слова адразу кажу! Кал i мы толькі з бабуляй жылі. Кал i яшчэ ў Мінску былі фашысты... Мама! Ну, мама!..
— Што? Што, золатка мае?
— А гэта ва ўсіх мам i ўсіх дачок вочы такія самыя?
— Ну, не заўсёды.
— Дык чаму ж у нас з табой такія самыя сінія?
— Гавары ты, дачушка, адно. Ісці ўжо трэба, а ты... І я цябе люблю. Ну добра, хопіць. Дык што ж ты сніла, калі мяне не было?
— Я цябе сніла, мама. Не адзін раз, а многа! Але адзін раз так: здаецца, я цябе бачу... Здалёк, не блізка бачу. Але ведаю, што гэта — ты. Як толькі ты ідзеш — i я іду. Як толькі я пабягу да цябе — i ты бяжыш. А потым я крыкну: "Ма-ма!.." І ты адразу знікаеш... Ой, а слёзы твае так казычуцца,— я зараз чыхну... А можа, я не адзін раз так сніла, а многа?.. Ну, мама!..
Яны не бачыліся многа-многа год.
1960
НА ЎСІХ МОВАХ
Ляцім над акіянам. Дзесяць тысяч метраў.
Уверсе — блакіт, унізе — цьмяна-попельныя хмары. ІІаміж блакітам i хмарамі — ззаду за намі — вячэрняя зара. Чорнае крыло самалёта. Успамінаецца Рэрых.
Ноч. Непраглядная бездань за акном. Толькі нашы адлюстраванні на шыбе.
Пасля — звястунка раніцы — адзінокая зорачка. Зноў рэрыхаўская зара, ужо з усходу. Зноў чорны меч — крыло. Унізе — зноў шэры насціл хмар, пад якімі яшчэ ўсё акіян. Меч, бліжэй ад акна, спакваля пачынае пабліскваць. Зару замурзваюць воблакі.
Светла-попельны колер хмар пад намі нагадвае то густы шарош на вадзе, то нядаўна астрыжаную аўчыну.
Зара разгараецца.
Стала ўтварацца вялізная ракавіна — з неба ўверсе i мармуровых хмар пад намі.
Сонца!
У падвясной калысцы прачнуўся чарнавокі французік і, з валасатай галоўкай на маміным плячы, паплыў па праходзе над галовамі пасажыраў. Чорныя вочкі ўсміхаюцца...
I хочацца на ўсіх мовах адразу сказаць яму:
— Добрай раніцы!
1960
СТО ВЯСЁЛАК
Канадскі бок Ніягары пакінуў бы вельмі няпоўнае, ледзь не проста курортнае ўражанне... Але, пакруціўшыся перад вадаспадамі па набярэжнай пехатой i ў аўтобусе, мы пераехалі мост, апынуліся ў ЗША, прайшлі, нечакана не вельмі складаныя, паліцэйскія фармальнасці i зноў паехалі да вадаспадаў.
Ужо само пераапрананне ў сінія піжамы i светла-жоўтыя непрамакальныя плашчы настроіла ўвесь наш турысцкі піпл [2] на молада-вясёлы лад. Спусціліся ліфтам на дзве сотні футаў i апынуліся на драўляных кручаных лесвічках ледзь не пад самымі вадаспадамі.
Спачатку толькі глядзіш ды слухаеш — здалёк, а потым яно пачынаецца!..
Вырваўшыся з-пад вадаспаднага душа, дабраўшыся па коўзкіх, заброснелых сходках да ліфта, адтуль — да вопраткі i блакнота,— пішу: "Іду, сагнуўшыся пад гэтай небывалай навал ьніцай, вяду перад сабой i за сабой па сто вясёлак, i ў гэтым шуме вечна маладое радасці хочацца спяваць, смяяцца, пісаць выдатныя вершы!.. Божа мой,— i падумаць адно, што так адбываецца тут безупынна, заўсёды!.."
1960
ПРЫКРАСЦЬ
Калі мы ўчора аглядалі вашынгтонскую нацыянальную галерэю, прыбіўся да нас малады амерыканец, што шукае дружбы з савецкімі людзьмі. Чалавек з вышэйшай адукацыяй, а так i не ўспомніў, якую кнігу, перакладзеную з рускай мовы, ён аднойчы быў прачытаў... А што тут ужо заікацца пра нацыянальныя літаратуры?.. Трэба было бачыць, як ён — шчыры, мусіць, хлопец — здзівіўся, пачуўшы пра тое, што армянскі тэатр святкаваў нядаўна свае дзве тысячы гадоў!..
Не вельмі смешна з хлопца, а шкада яго — не ведае.
Такія ж знаўцы, як нашы гнуткі гід, "спецыяліст па рускай класіцы", адкалупваюць ад глыбы савецкай літаратуры толькі крошкі, патрэбныя ім, i крычаць, што гэта — не проста найлепшае, але i адзінае ў нас...
І мы не ведаем усяго, што нам трэба.
І тут, у Штатах, i ў Канадзе часта пыталіся ў мяне, што я думаю пра "Доктара Жывага". Пыталі i добрыя людзі, без задняе думкі. І я выкручваўся, як мог,— гаварыў не толькі пра Пастарнака, паэта i перакладчыка, але i пра бацьку яго, мастака, ілюстратара i сябра Льва Талстога, a толькі, па сутнасці, пра "Жывага" — нічога не мог адказаць. Дзе ж ты яго прачытаеш?..
Пыталіся i пра адносіны да "светила русской эмиграции" — Набокава з яго "Лалітай". Ну, а пра гэтага я толькі ў Амерыцы i пачуў...
Варта б нам ведаць тое, супраць чаго крычым.
1960
АЦЬБУЦЬ
На звычайнай лясной паляне — звычайная старая леснікова хата. Адрына з павеццю, хлеў, пагрэбнік. Некалькі вулляў на градах. Пагрозліва, пякуча зумкаюць, уюцца нябачныя пчолы. Кал я будкі паскавытвае час ад часу, а то i гаўкае ад назолаў-мух сякі-такі Шарык ці Мурза.
Ледзь-ледзь сакоча недзе, у сонечнай млявасці, самая гаваркая курыда.
Вакол сялібы дазорам стаяць векавыя дубы.
Праз зараснік прабіраецца чыстая рачулка, нагадваючы мне памятныя са школы радкі.
Стары калгаснік, што рысамі твару i нетаропкай хадой вельмі падобны да незабыўнага чалавека, лёгка ідзе па рыплівых маснічынах нізкага мосціка, схіляецца і, чарпануўшы крынічнай вады, спыніўшы трохі звонкага бегу яе ў бляшаным кубку, гаворыць:
— Частуйцеся, калі ласка. Костусь, бывала, любіў...
Не, гэта не звычайная крынічная вада, не звычайная леснікова сяліба, не звычайны наш вераснёвы залаталісты лес.
У гэтай хаце прайшло маленства паэта. Па гэтай траве пад дубамі, па пясчанай дарозе, па грыбных верасах хадзілі яго парэпаныя ножкі. У гэтым вось сумным акне асеннімі ды зімовымі вечарамі ныў агеньчык газоўкі, пакуль ria першых у жыцці старонках бегалі яго захоиленыя вочы. Можа, якраз над гэтай крыніцай, у зялёнай загадкавай засені дрэў нараджаўся той першы наіуны вершык, за які яму бацька-ляснік адмераў авансам важкі ганарар — цяжкай службай здабыты царскі рубель.
А вось гэты стары, усё яшчэ нястомны, лёгкі, ветлы чалавек — малодшы брат стваральніка "Новай зямлі", дзядзька Юзік, выдатны знаўца i дэкламатар братавай паэзіі, жывы персанаж нашай нацыянальнай эпапеі,— той самы "Юзікшаляніца", што хадзіў тут, па ўвекавечаным Костусем свеце, вельмі надзейна трымаючыся за доўгі падол матчынай шарачковай спадніцы.
Стаяць дазорам дубы. Маўчаць — у магутнай, надоўга разлічанай стрыманасці.
Над кронай аднаго, у вышыні,— белае воблака ў сонцы. Як летам.
Па-маладому не верыцца, радасна, дзіўна ад думкі, што іменна пра гэтую мясціну ён пісаў за кратамі турмы: "Мой родны кут..."
Наш родны кут — так будзе дакладней.
1961
"НЕ ХАЧУ І ГЛЯДЗЕЦЬ..."
Да гэтай тэмы цяжка знайсці падыход, цяжка падняць i перадаць другім той жах i боль ад неймавернай нізасці, да якое даходзіць — i гэта найстрашнейшае — звычайны чалавек...
Сядзеў на працэсе над былымі карнікамі, тымі з нашых людзей, што ў пачатку вайны папераходзілі на службу да фашыстаў. Сядзеў я ў першым радзе, з самага краю ад загародкі для пад судных. Глядзеў у іхнія твары з адлегласці трох-чатырох метраў. Калі адзін з ix, стоячы за трыбунай, сведчыў супраць другіх, мне было відно, як пад яго старым пінжаком дрыжэлі са страху худыя лапаткі. Углядаючыся ў твары, я асабліва здзіўляўся з румянага, лысаватага, паўнаватага спакойнай сытасцю мужчыны, найбольш як быццам прыстойнага ды пачцівага на выгляд. Пятнаццаць год пасля вайны ён прадаваў недзе на Паволжы настаўнікам пачатковай школы, тысячы дзён, мільёны мінут углядаўся ў дзіцячыя вочы за партамі i не выбухнуў, не разарваўся ад успамінаў пра тых дзяцей, якіх забіваў — днём i ноччу, улетку i зімой, пра лямант ix матак, таксама перадсмяротны!..
Той, у якога дрыжэлі лапаткі, сведчыў пакуль што свабодны, яго адкапалі найпазней, дзесьці ў нетрах Палтаўшчыны. Як ён ні намагаўся выгарадзіць сябе і, для сябе ж, прыглушыць віну свае кампаніі, ён, аднак, сведчыў супраць тых, за перагародкай. А яны агрызаліся. І вось, калі ў гэтай, агіднай па-звярынаму грызні, абмежаванай толькі страхам i асцярожнасцю, пачулася адзін раз хлёсткая рэпліка — мне стала страшна...
Страшна i горка ад таго, што сёння, восенню шэсцьдзесят першага года, у перапоўненым клубе многія з тых, што прыйшлі сюды па запрашальных білетах,— раптам весела запляскалі ў далоні...
Чаго тут больш — ідыятызму ці бяздумнасці?
Вось дзе старонкі жаху, што не маюць права адысці ў нябыт, словы тых, што цудам выжылі:
— Немцы нейкія, ці, ліха ix душу ведае, хто яны, укінулі мяне ў агонь, калі хата гарэла. Засланіла я твар рукамі i перабегла...
Гаворыць гэта ўжо старая сёння жанчына, з тварам, абпаленым у тым агні.
— Дзеці малыя цалавалі гэтым немцам ці паліцаям ногі: "Дзядзечка, татачка, не страляйце мяне!" А яны стралялі.
На прапанову старшыні суда — паглядзець на пад судных: можа, каторы ёй прыпомніцца, жанчына не павярнула нават у той бок галавы:
— Хай яны на свет не глядзяць! Не хачу я на ix i глядзець!..
На трыбуне другая жанчына.
— Усе мы ляжым, пастраляныя, а я — жывая — ляжу з усімі i чую ўсё. Хлопчык мой з-паміж трупаў устаў ды гукае: "Мамка, ідзі, ужо немцы пайшлі!.." Яны яго адтуль, дзе ўжо былі адышліся, застрэлілі з аўтамата... Устала я пасля, дзетак сваіх пазбірала на дзяругу, параўнялароўненька, абцерла кроў... Потым ужо, калі нашы прыйшлі, напісаў мне мой чалавек: "Ці жывыя вы там?" А я яму напісала пра ўсё: "Ці патрэбна я табе цяпер — адна ды такая?" А ён піша: "Я яшчэ i не такое бачыў. Я i сам інвалід, без нагі". Вярнуўся ён, i дзетак трое мы нажылі...
У зале воплескі.
Падбадзёраная гэтым, цётка павярнулася да тых, што за сталом — вяршыцеляў народнай справядлівасці:
— Вот, можа, таварышы дарагія, помач якую далі б на дзяцей... Самі ж ведаеце, як яно ў калхозе...
У зале тое, што ў стэнаграмах ды ў справаздачах называецца ажыўленнем.
Цётку пацешыў пракурор:
— Ідзіце, жывіце здаровы. Усё будзе добра.
Цётка пайшла ад трыбуны.
Ёй абяцалі i ад нашага імя.
1961
АМУР
За вялікімі шыбамі параходнага салона — сонца, амурскія хвалі i сопкі, якія i нам, навічкам, ужо здаюцца аднастайна экзатычнымі. Зблізку яны шэрыя сваёй камяністасцю i жыва — проста, здаецца, адчуваеш яе — парослыя зелянінай, вечнай i некранутак. Здалёк — чым далей, тым больш засмужаныя.
Зрэдку трапляюцца вёскі, каля якіх наш "Калінін" паволі, грунтоўна становіцца на якар i спускае шлюпку.
Ноччу гэта было цікава. Святло пражэктара паўзло па шэрым беразе, па шэрых, крытых драніцай хатах, па шумным натоўпе дарослых i дзяцей, што беглі да прычала. Якая навіна!.. Ад парахода да парахода — вось i жывая сувязь ca светам. У крузе пражэктарнага святла — усхваляваная чародка людзей; над імі — былінны, васняцоўскі месяц; да ix ад борта парахода паўзе поўная шлюпка. Звычайна, нудна, усюды адну i тую ж польку рыпае прывітальна мясцовы гармонік. З лодкі высядаюць мамы, таты, сестры, браты i дзеці, што вярнуліся з далёкага Камсамольска, з гарадскімі пакупкамі...
А навокал — тайга. На многія сотні кіламетраў. Ужо не толькі ведаю гэта з чужых слоў, але ж i адчуваю...
Сумна тут жыць?
А што я думаў часамі ў родных мясцінах, праязджаючы каля самотнага хутарка? Вярнуцца з горада, ад вялікай культуры — у такую хатку?.. Нават у родную вёску, з яе непралазнай восеньскай гразёй, з адчайна сумнымі вечарамі?.. Гэта парой здавалася немагчымым, як немагчыма пеўню вярнуцца ў яйка. Аднак жа мне не толькі ў гады маладосці было там не сумна: i цяпер мне часта хочацца ўцячы туды, i ўцякаю,— каб палячыцца зямлёй, цішынёй...