Булавá — дубінка з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара, васьмігранніка, якая служыла даўней зброяй, паліца.
Асілак Машэка — вобраз з народнай легенды, які выкарыстаў Я. Купала ў паэме «Магіла льва».
Жыць у прымах — жыць пасля жаніцьбы ў сям’і жонкі.
Секвестрáтар — падатковы чыноўнік, які адбірае маёмасць за няўнесеныя падаткі.
Праве ўшысцы — амаль усе, пшынаймней — прынамсі, заўрацаць — марочыць.
Не скажаш? Думаеш, я сам не ведаю? Ідзі зноў у свой куток!
Рáжка — драўляная круглая пасудзіна з ручкамі, у якой замешвалі корм свінням.
Бальшавіцкія шчаняты! Прэч! I вам у турму захацелася?
Паўморга — старая мера плошчы, роўная 0,35 га, у Польшчы і Літве.
Каталáжка — турма, месца змяволення.
Гмíна — цэнтр самай дробнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Польшчы.
Пастарунак — паліцэйскі ўчастак.
Сахóр — жалезныя вілы для накладвання гною.
Мігдáл — міндаль. Думаць пра нябесныя мігдалы — марыць пра нешта недасяжнае.
Бурнос — від жаночага паліто.
Крук — крумкач.
Няхай жыве!
Прыдурак, прахвост і асёл.
Цэсаж — імператар.
Круль — кароль.
Годзе! Годзе, прыдурак.
Хопіць.
Абора — вялікае памяшканне для жывёлы, кароўнік.
«Прэч! Зараз жа прэч са школы, прахвост! I больш не прыходзь!»