Беларускiя народныя казкi - Автор неизвестен 21 стр.


«Гэта сьцежка вядзе ў Вахрамеева царства. Шмат у тым царстве i зьвяроў i птушак, ды толькi паляўнiчыя туды па адным хадзiць павiнны».

— Ну, браты, здаецца, нам пашанцавала, — кажа старэйшы брат. — Пайду я першы ў Вахрамеева царства, паспрабую шчасьця. А вы мяне тут чакайце. Калi праз тры днi не вярнуся, — iдзеце мне на дапамогу.

Малодшыя браты згадзiлiся. Селi яны пад елкай, агонь расклалi, а старэйшы брат падаўся па вузкай сьцежцы ў лес.

Iдзе ён, а лес кругом гусьцейшым робiцца, усё цямнейшьм. I раптам выбягае на сьцежку вялiзны леў.

Схапiў старэйшы брат свой самастрэл, прыцэлiўся, а леў i кажа яму:

— Не забiвай мяне, паляўнiчы! Я дам табе за гэта сваё маладое дзiцянё. Прыйдзе час — яно табе ў бядзе дапаможа.

I выходзiць на сьцежку маленькае львянё. Зьдзiвiўся паляўнiчы.

— Добра, — кажа — ня буду цябе бiць.

I пайшоў далей, а львянё ўсьлед за iм пабегла. Прайшоў старэйшы брат крыху i бачыць — выходзiць на сьцежку вялiкi мядзьведзь.

Прыцэлiўся паляўнiчы, а мядзьведзь i кажа яму чалавечым голасам:

— Не забiвай мяне, чалавеча! Вазьмi лепш з сабою маё дзiцянё. Прыйдзе час — яно табе ў бядзе дапаможа.

I выходзiць з хмызьняку маленькi калматы мядзьведзiк.

Згадзiўся паляўнiчы й далей пайшоў, а мядзьведзiк зь львянём сьледам за iм бягуць.

Прайшоў крыху, а перад iм на сьцежцы вялiзны воўк стаiць. Зубы шчэрыць, вочы агеньчыкамi гараць.

«Ну, гэтага то ўжо застрэлю», — думае паляўнiчы.

А воўк просiцца ў яго:

— Пашкадуй мяне, паляўнiчы! Вазьмi лепш з сабою маё дзiцянё. Яно табе будзе час — у бядзе дапаможа.

I дае ён паляўнiчаму маленькага ваўка.

Iдзе паляўнiчы далей, а за iм трое зьверанят бягуць.

Настраляў паляўнiчы рознай дзiчыны, увечары адпачыць пад хвойкаю сеў. Расклаў агонь, пачаў дзiчыну смажыць.

«Павячэраю, — думае, — тады да братоў вярнуся i рэшту дзiчыны iм занясу».

Раптам зашумелi дрэвы, захiсталi вяршынямi. Сьвiст i грукат па лесе пайшоў.

Глядзiць паляўнiчы — ляцiць празь лес мiж дрэў Баба-Яга. Валасы матляюцца, спаднiца надзiмаецца, сама ў ступе сядзiць, памялом паганяе. Прыляцела й апусьцiлася недалёка каля агню.

— Фу! фу! — кажа. — Нешта вельмi-ж тут смажаным мясам пахне.

А паляўнiчы адрэзаў кавалак мяса ды й падае ёй.

— На, — кажа, — бабка, зьеш.

— Не, хлопча, — адказвае Баба-Яга. — Я да цябе падыйсьцi баюся. Бачыш ты, якiя каля цябе страшныя зьвяры сядзяць. Дай ты мне па пяць валаскоў iз сваей галавы ды з галоў тваiх зьвяроў, — тады я да цябе блiжэй падыйду.

Засьмяяўся паляўнiчы, даў ей пучок валаскоў, а Баба-Яга ўзяла валаскi i дзьмухнула на iх. I ператварыўся раптам старэйшы брат у вялiкi асмалены пень, а зьвяры — у пянькi крыху меншыя.

Баба-Яга тымчасам зарагатала, села ў ступу i назад паляцела.

Вось сядзяць малодшыя браты каля агню, чакаюць старэйшага. Тры днi мiнаюць — не варочаецца старэйшы брат.

— Трэба да яго на дапамогу йсьцi. Вiдаць, нешта нядобрае зь iм здарылася, — кажуць браты.

I пайшоў сярэднi брат старэйшага шукаць.

I здарылася зь iм усё тое-ж, што i iз старэйшым.

Застаўся ля каменя адзiн малодшы брат. Тры днi чакаў ён старэйшых. Потым ня вытрымаў — пайшоў iх шукаць.

Iдзе ён па сьцежцы, а дрэвы перад iм гольле апускаюць, дарогу загароджваюць. Шэпча яму лiсьце:

— Ня йдзi далей, бяда будзе!

— Не баюся нiчога, — адказвае малодшы брат, — вiдаць, з братамi маiмi й запраўды тут бяда здарылася. Хто-ж выратуе iх, калi ня я?

Iдзе малодшы брат па сьцежцы. Адзiн за адным яму па дарозе зьвяры трапляюцца, дзяцей сваiх яму аддаюць. А дрэвы шумяць жаласна, галiнкi скрыпяць журботна:

— Вярнiся, паляўнiчы, чакае цябе сьмерць лютая!

Сьмяецца паляўнiчы й далей iдзе.

Прыходзiць ён на палянку. Сеў, агонь расклаў. Глядзiць — побач два вогнiшчы патушаных, а вакол пнi асмаленыя стаяць.

«Цi ня тут толькi мае браты сядзелi?» — думае паляўнiчы.

I раптам чуе — шум, сьвiст, дрэвы гнуцца, кусты да зямлi сьхiляюцца, ляцiць Баба-Яга ў ступе, валасы матляюцца, спаднiца надзiмаецца, сама памялом сьлед замятае.

Прыляцела Баба-Яга, апусьцiлася на палянку.

Назад Дальше