Беларускiя народныя казкi - Автор неизвестен 28 стр.


Расказаў ёй бацька, што пан загадаў.

— Нiчога, тата. Як-небудзь абдурыш пана i на гэты раз. Злавi ты мне толькi жывога зайца.

Пайшоў бацька ў лес, паставiў сiло i злавiў зайца.

Дачка закруцiлася ў рыбацкую сетку замест сукенкi, села на кiёк i паехала з зайцам да пана.

Пан стаiць на ганку i дзiвiцца: зноў перахiтрыла яго беднякова дачка! Узлаваўся ён i нацкаваў на яе сабак — думаў, тыя разарвуць разумнiцу. Дзяўчынка выпусьцiла з рук зайца — сабакi i памчалiся за iм.

Падышла яна да пана.

— Лавi, — кажа, — свой падарунак: вунь ён у лес пабег.

Прышлося пану ўзяць разумную дзяўчынку за дачку.

Паехаў неўзабаве пан за мяжу, а дзяўчынцы сказаў:

— Глядзi-ж, каб ты тут безь мяне ня судзiла маiх людзей, бо дрэнна табе будзе.

Засталася дзяўчынка адна ў маёнтку. Здарылася ў гэты час такая справа. Пайшлi два дзядзькi на кiрмаш. Адзiн купiў калёсы, другi — кабылу. Запрэглi кабылу ў калёсы i паехалi дамоў. Па дарозе спынiлiся адпачыць. Ляглi i паснулi. А як прачнулiся, бачаць: бегае ля калёс малое жарабятка. Дзядзькi заспрачалiся. Той, чые калёсы былi, кажа: «Жарабя маё, гэта мае калёсы ажарабiлiся!» А той, чыя кабыла, сваё даводзiць: «Не, жарабя маё, гэта мая кабыла ажарабiлася!»

Спрачалiся, спрачалiся ды вырашылi ехаць да пана на суд.

Прыехалi, а пана няма дома.

— Рассудзi хоць ты нас, — просяць дзядзькi прыёмную дачку.

Даведалася дзяўчынка, што ў iх за справа, i кажа:

— Няхай той з вас, чыя кабыла, выпража яе з калёс, ды вядзе ў руках, а той чые калёсы, кяхай цягне iх на сабе ў другi бок. За кiм жарабя пабяжыць, той яго i гаспадар.

Дзядзькi так i зрабiлi. Жарабя пабегла за кабылаю, на гэтым i спрэчка ў iх скончылася.

Вярнуўся пан з-за мяжы i дачуўся, што разумная дзяўчынка безь яго суды судзiла. Узлаваўся ён, нарабiў крыку:

— Што-ж ты не паслухала мяне? Цяпер ты не мая дачка. Бяры сабе з маёнтку, што пажадаеш, ды iдзi дахаты, каб я цябе больш ня бачыў!

— Добра, — кажа дзяўчынка, — але мне хочацца на адход цябе вiном пачаставаць.

— Частуй, — буркнў пан. — толькi хутчэй.

Напаiла яго дзяўчынка вiном, пан i заснуў бяз памяцi. Загадала яна тады слугам запрэгчы каня, палажыла пана ў карэту i павезла дахаты. Дома з бацькам зьняла яго з карэты ды перанесла ў сенцы на салому.

— Вось табе, — кажа, — пасьцель замест пярын. Ачухвайся тут.

Прачнуўся назаўтра пан, аглядаецца — дзе-ж гэта ён? Убачыў сваю прыёмную дачку, якую прагнаў, i пытаецца:

— Чаму я тут, у бруднай мужыцкай хаце, ляжу?

— Ты сам так захацеў, — сьмяецца дзяўчынка. — Ты сказаў мне: «Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды iдзi дахаты». Я i ўзяла цябе. Уставай ды iдзi замест бацькi паншчыну адбываць. Ты мужык дужы, роботнiк зь цябе будзе нядрэнны.

Пачуўшы гэта, пан усхапiўся на ногi i так драпануў назад у свой маёнтак, што толькi яго i бачылi. Навет ад коней з карэтаю адрокся.

Жыў дзед i баба. I былi ў iх дочкi — дзедава дачка i бабiна дачка. Дзедаву дачку звалi Галя, а бабiну — Юля.

Баба сваю родную дачку песьцiла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала i ўсё шукала прычэпкi, каб iзь сьвету зьвесьцi.

Пайшоў аднойчы дзед на кiрмаш, купiў бычка-трацячка. Прывёў дахаты i кажа дочкам:

— Будзеце пасьвiць яго па чарзе — адна дзень i другая дзень.

Пагнала ў першы дзень бычка на пашу дзедава дачка. Злая мачыха дала ёй верацяно i мех кудзелi.

— Глядзi, — кажа, — каб за дзень усю кудзелю спрала, кросны выткала, палатно выбялiла i ўвечары дамоў прынесла. А калi ня зробiш — ня жыць табе.

Вывела Галя бычка з хлява, пагладзiла па шыi i пагнала на пашу. Гонiць, а сама горкiмi сьлязьмi залiваецца.

Бычок пытаецца:

— Дзеўка-дзявiца, русая касiца, чаго плачаш?

— Як-жа мне ня плакаць, бычок? Загадала мне мачыха гэты мех кудзелi спрасьцi, кросны выткаць, палатно выбялiць i ўвечары дамоў прынесьцi… Цi-ж зраблю я за дзень такую работу?

— Ня плач, — адказвае бычок, — ганi мяне на шаўковую травiцу, на сьвежую расiцу, там мы што-небудзь прыдумаем.

Прыгнала Галя бычка на шаўковую травiцу, на сьвежую расiцу. Наеўся бычок, напасьвiўся, а потым i кажа:

— Цяпер кладзi мне ў правае вуха кудзелю i верацяно. А сама хукнi ў левае вуха i глядзi, што будзе.

Палажыла Галя бычку ў правае вуха кудзелю i верацяно, хукнула ў левае вуха i глядзiць. Аж там — кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно белiцца i ў сувой скочваецца…

Як усё было зроблена, выняла Галя гатовы сувой палатна i вясёлая пагнала бычка дахаты.

Злая мачыха сустрэла яе на дварэ:

— Ну, што: спрала кудзелю?

Назад Дальше