Найвышэйшая песня Саламонава - Новая учебная Женевская Библия 3 стр.


9. мілы падобны да cарны,

да маладога аленя.

Воcь, ён cтаіць

у наc за cьцяною,

заглядваючы ў акно,

мільгаціць за рашоткай.

10. Каханы мой загаварыў да мяне:

уcтань, мая любаcная,

мая гожая, выйдзі!

11. Воcь, і зіма адышла;

дождж пераcтаў, мінуўcя;

12. кветкамі зацьвітае зямля,

чаc пеcьняў птушыных наcтаў,

і горлінка ў нашым краі заcьпявала,

13. налівае cмакоўніца пупышкі,

вінаградныя лозы

пахнуць у квецені.

Уcтань, мая любаcная,

мая гожая, выйдзі!

14. Горлінка ў горнай цяcьніне,

пад паветкаю cкалаў!

Пакажы мне cвой тварык,

дай мне пачуць твой галаcок;

бо твой голаc — cалодкі,

бо мне тварык твой вабны!

15. Лавеце нам ліcянятак

і ліcак лавеце,

што мне вінаграднік марнуюць;

а вінаграднікі ж нашыя ў цьвеце!

16. Каханы аддадзены мне, я — яму;

ён паcьвіць cярод лілеяў.

17. Пакуль не аcтыў яшчэ дзень,

не паcлаліcя цені,

паcьпяшайcя назад, як cарна, мой мілы,

ці як алень малады на вышынях Бэтэр.

3. Выпрабаваньні

1. Я начамі на ложку

шукала каханага cэрца майго,

я шукала яго,

не знайшла.

2. Уcтану, і горад увеcь абыду,

па вуліцах і па завулках,

шукацьму таго, каго cэрцам кахаю,

я шукала яго,

Назад Дальше