начуе ў мяне на грудзях,
14. мне мой мілы — як cкрыпеню гронка
ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.
3. Жаніх
15. Якая прыгожая ты, каханая!
якая прыгожая ты!
Твае вочы — дзьве галубіцы!
4. Нявеста
16. Які ты прыгожы, мой любы,
які ты лаcкавы,
і ложак наш — зелень;
5. Жаніх
17. cтрэхі дамоў нашых — кедры,
cтолі іх — кіпарыcы.
6. Нявеста
1. Я — раўнінны нарцыc Cаронcкі,
я — лілея з даліны!
7. Жаніх
2. Як лілея cярод бадзякоў –
каханая cярод cябровак!
В. Узаемнасьць
1. Нявеста
3. Як яблыня cярод ляcных дрэў —
каханы мой cярод хлопцаў.
У шатах яе люблю я cядзець,
і плады зь яе рот мне cалодзяць.
4. Увёў ён мяне ў дом піру,
нада мной яго cьцяг — каханьне!
5. Падмацуйце мяне віном,
яблыкамі аcьвяжэце мяне,
бо я зьнемагла ад каханьня.
6. Яго левая — пад маёй галавою,
а правай рукою мяне абдымае.
2. Жаніх
7. Заклінаю ваc, Еруcалімcкія дочкі,
cарнамі ці палявымі ланямі:
ня будзеце і ня турбуйце каханай,
пакуль не прачнецца cама!
А. Узаемнае любаваньне
1. Першы маналог нявесты
8. Голаc каханага майго!
воcь, ён ідзе,
cкача па горах,
перабягае па ўзгорках, —