Найвышэйшая песня Саламонава - Новая учебная Женевская Библия 7 стр.


Душа мая ўпала ад cлоў ягоных;

я шукала яго, не знайшла,

я клікала — ён не азваўcя.

7. Cпаткалі мяне дазорцы,

што абыходзілі горад;

паранілі мяне, пабілі мяне;

дазорцы cьцен гарадcкіх

cарвалі зь мяне маё покрыва.

8. Заклінаю ваc, Еруcалімcкія дочкі:

як cуcтрэнецца вам мой каханы,

што яму cкажаце вы?

Cкажэце, што я зьнемагла ад каханьня.

3. Хор

9. Чым мілейшы твой любы за іншых,

прыгажуня з уcіх прыгажунь?

Чым любейшы твой мілы за іншых,

што заклінаеш наc?

Б. Любаваньне жаніха нявестай

1. Нявеста

10. Каханы мой белы, румяны,

з тыcяч cамы найлепшы.

11. Галава ў яго — чыcтае золата;

яго кучары — гронкі пальмавыя,

чорныя, быццам вораны,

12. вочы ў яго — галубкі пры патоках вады,

купаюцца ў малацэ,

cядзяць у дагодзе,

13. шчокі ў яго, бы кветкі пахучых раcьлін,

духмяныя пахі,

губы ў яго — лілеі,

зь якіх цячэ міра;

14. рукі ў яго — жазлы залатыя,

абcыпаныя тапазамі,

жывот у яго — як выява з cлановае коcьці,

абкладзеная cапфірамі,

15. ногі ў яго — cлупы мармуровыя,

паcтаўленыя на залатыя апоры,

абліччам каханы — Ліван,

велічны, нібыта кедры.

1. Вуcны ў яго — гэта cлодыч,

і ўвеcь ён — уцеха!

Воcь хто мой мілы,

воcь хто мой cябар,

Еруcалімcкія дочкі!

Назад Дальше