Доктар Бэна, спытаў я, дзе вы прападалі? Вас усюды шукае прэса.
А вам ці не ўсё адно, дзе я прападаў? Шпэт, не пачынайце працэс, малю вас.
Які працэс, доктар Бэна? спытаў я.
Які вы ладзіце супроць мяне, адказаў ён хрыпатым голасам.
Я пакруціў галавой.
Доктар Бэна, ніхто не збіраецца ўсчынаць супроць вас працэс.
Хлусіце вы ўсё, закрычаў ён, хлусіце! Вы пусцілі па маіх слядах Лінгарда, Фантэра, Шонбэхлера, Фойхтынга. Вы нацкавалі на мяне прэсу. Вам вядома, што ў мяне былі прычыны забіць Вінтэра.
Але забіў яго Колер, адказаў я.
Вы ўжо і самі ў гэта не верыце. Ён тросся ўсім целам.
Наадварот, ніхто ў гэтым не сумняваецца, спрабаваў я яго супакоіць.
Бэна пільна паглядзеў на мяне, прамакнуў лоб хусцінкай.
Вы пачняце працэс, ціха дадаў ён, а я загінуў, я ведаю, што загінуў
Бог з вамі, доктар Бэна, адказаў я.
Ён, хістаючыся, пайшоў да дзвярэй, павольна адчыніў і пайшоў, ні разу больш на мяне не глянуўшы.
Алібі. Мяне зноў спынілі. Умяшаўся сам лёс. Гэтым разам у асобе Луцкі. І яшчэ аднаго суб'екта, якога ён прадставіў як Маркіза. (Як што пачаўшы пісаць, я ўхіліўся ад фатальнай гульні, куды ўвязаўся як актыўны ўдзельнік, мне трэба цяпер называць рэчы сваімі імёнамі. Дык вось, сярод злачыннага свету я і сам зрабіўся злачынцам. Не сумняваюся, гер пракурор, што такое прызнанне будзе вамі цалкам ухвалена, але я павінен зрабіць яшчэ адну агаворку: да гэтага злачыннага свету я адношу і вас, і тое грамадства, якое вы прадстаўляеце па абавязку службы, а не толькі Луцкі, Маркіза і самога сябе.) Што да гэтага чалавекападобнага суб'екта, дык яго занесла да нас з Нойшатэля. Разам з адкрытым «ягуарам». На ўсю вывеску ўсмешачка, быццам гэты тып явіўся проста з Ко, а манеры такія, быццам ён гандлюе высокагатунковым мылам. Было тое па дзевятай гадзіне вечара. У нядзелю (гэтую частку справаздачы я пішу ў канцы ліпеня 1958 годаслабая спроба хоць неяк упарадкаваць свае запісы). На вуліцы бушавала навальніца, гулкія, страшныя раскаты грому, дождж яшчэ не ліў, але гэта не давала палёгкі, было па-ранейшаму душна і моташна. Паверхам ніжэй грымелі псальмы:
Рухні, свет, пад раны Хрыстовыя
мы да пагібелі ўсе гатовыя!
і яшчэ:
Дух Святы, пад буры гром
грэшнікаў спалі жыўцом!
Луцкі неяк ніякавата пашчыпваў вускі і наогул як бы нерваваўся, ды і яго апостальскія вочы свяціліся задуменным бляскам, якога я ніколі ў іх не заўважаў: Луцкі відавочна ж пра нешта разважаў. Абодва былі ў плашчах, але чамусьці амаль сухіх.
Нам патрэбна алібі, нарэшце нясмела прамовіў Луцкі. Маркізу і мне на апошнія дзве гадзіны.
Маркіз замілавана заўсміхаўся.
А да таго?
Да таго ў нас такое алібі, што не прычэпішся, сказаў Луцкі і дапытліва паглядзеў на мяне. Да таго мы сядзелі з Гізэлай і Мадленай у «Манака».
Маркіз сцвярджальна кіўнуў.
Я пацікавіўся, ці не бачыў хто, як яны да мяне ўваходзілі. Луцкі, як звычайна, быў аптымістычны.
Пазнаць нас ніхто не мог, запэўніў ён мяне. На гэты выпадак парасонрэч незаменная.
Я задумаўся.
А куды вы падзелі парасон? спытаўся я, пасля ўстаў з-за стала і замкнуў у шуфляду свае запісы.
Унізе. Мы іх паставілі за дзвярыма ў падвале.
Гэта вашыя парасоны?
Не, мы іх знайшлі.
Дзе?
Таксама ў «Манака».
Значыцца, дзве гадзіны таму назад вы іх узялі з сабою на шпацыр?
Дык жа дождж ліў.
Луцкі засмучана зазначыў, што ягоныя адказы мяне не натхнілі. Ён з надзеяй дастаў са свайго плашча бутэльку каньяку «Напалеон», і Маркіз таксама сфокуснічаў бутэлечку.
Няблага. кіўнуў я, гэта ўжо па-людску.
Пасля кожны з іх выклаў на стол па тысячафранкавай паперыне.
Мы людзі шчодрыя, сказаў Луцкі.
Я адмоўна закруціў галавой і выказаў шкадаванне.
Дарагі Луцкі, я прынцыпова не маю намеру садзіцца за дачу ілжывых паказанняў.
Спетрыў, - сказаў Луцкі.
Абодва падкінулі яшчэ па тысячы.
Я ўпёрся.
- І з парасонамі ў вас нейкая мура атрымалася, канстатаваў я.
Паліцыя шукае нас не за парасоны, адмахнуўся Луцкі, хоць яму яўна было не па сабе.
Але ж парасоны маглі навесці на ваш след, выказаў я свае сумненні.
Вас зразумеў, - сказаў Луцкі.
Абодва ахвяравалі яшчэ па тысячы.
Я нават здзівіўся:
Вы, нябось, ці не мільянерамі парабіліся?
Ну, бываюць жа ў людзей і прыбыткі, - ухіліста адказаў Луцкі. Калі нам выплацяць рэшту, мы адразу зліняем. Куды-небудзь за мяжу.
- І якая тая рэшта?
Рэшта ганарару, патлумачыў Маркіз.
Якога ганарару? спытаў я яшчэ больш недаверліва.
За даручэнне, якое мы выканалі, - удакладніў Луцкі. Як толькі мы будзем у Ніцы, я перадам табе Гізэлу і Мадлену.
Я таксама перадам вам сваіх дзяўчатак, запэўніў Маркіз. Нойшатэлькі вельмі практычныя.
Я старанна агледзеў асігнацыі, склаў і сунуў у заднюю кішэню. Луцкі хацеў увесці мяне ў дэталі, але я не даў яму дагаварыць:
Дамоваусяго аснова! Нязгоршы і грошы! Не ведаю, навошта вам спатрэбілася алібі і ведаць не хачу.
Пардон, пардон, перапрасіўся Луцкі.
Ану, выкладвайце вашыя цыгарэты, сказаў я.
Луцкі быў проста нашпігаваны «Кэмэлам», «Данхілам», «Блэкэндуайтам», «Сьюпэркінгам», «Пікадылі». На стале расла гара пачкаў.
Адна сяброўка трымае кіёск, патлумачыў ён перапрашальным тонам.
А што курыць гер Маркіз?
Увогуле, амаль не куру, збянтэжана шапнуў ён.
У цябе што, і цыгарэтаў няма пры сабе?
Маркіз закруціў галавой.
Я зноў сел за стол. Ужо можна было дзейнічаць.
Цяпер будзем курыць паўгадзіны падрад. Як мага больш. І хутчэй. Я«Кэмэл», Луцкідоўгія «Сьюпэркінг». А Маркіз, Госпадзе ратуй, «Данхіл». Курыць так, каб можна было прачытаць марку, а потым тушыць і ўсё складваць у адну попельніцу. Пад канец кожны прыхопіць з сабой пачаты пачак.
І мы задымілі як апантаныя. Неўзабаве мы асвоілі новы метад: раскурваць па чатыры цыгарэты адразу, а пасля яны ўжо самі дагараюць. За акном зноў разбушавалася навальніца, паверхам ніжэй занылі псальмапеўцы:
Забі, Гасподзь, наш гнюсны род,
забі, Хрыстос, і наш прыплод,
цябе ж мы ўкрыжавалі
і Дух Святы зблажалі.
Калі шчыра, я зусім не куру, стагнаў Маркіз. Яму было да таго кепска, што ён нават пачаў быць падобным на чалавека.
Праз паўгадзіны ў попельніцы была гара недакуркаў. Паветра ў пакоі стала проста небяспечным для жыцця, бо мы зачынілі вокны. Пакінуўшы пакой, мы пабеглі па лесвіцы і паверхам ніжэй трапілі ў рукі паліцыі; зрэшты, сёння паліцыя з'явілася не дзеля нас, а дзеля «Святых з Ютлі». Наскардзіліся суседзі, якім хацелася сысці ў пекла без псальмаў. Тоўсты Штубер з паліцыі маральнасці трос дзверы, двое з ім, звычайныя патрульныя паліцэйскія, злосна глядзелі на нас. Мы ўсе трое былі добра вядомыя ім.
Але ж як яно так, Штубер, пацікавіўся я, вы ж з паліцыі маральнасці. Што вам да святых?
Прыглядвайце лепш за сваімі святымі, - буркнуў Штубер, даючы нам дарогі.
Патаскушын адвакат, яшчэ крыкнуў мне наўздагон адзін паліцэйскі.
Можа, нам ужо лепей тады адразу тупаць у паліцыю?! стагнаў Луцкі.
Сустрэча з паліцыяй зусім яго дэмаралізавала. Маркіз, па-мойму, увогуле ад страху пачаў чытаць малітвы. Я ўжо адчуваў, што ўлез у вельмі сумніўную справу.
Дробязь, спрабаваў я іх падбадзёрыць. Нічога больш удалага, як сустрэча з паліцыяй, проста быць не магло.
А парасоны?
Я іх перахаваю.
Свежае паветра вярнула нас да памяці. Дождж перастаў. На вуліцах кіпеў рух, а на Нідэрдорфштрасэ мы напрасткі пайшлі ў «Манака». Гізэла яшчэ была там. Мадлена сышла (цяпер я, прынамсі, ведаю, як яе завуць), але затое там былі яшчэ Карына і Палета, дзве новенькія на службе ў Луцкі, толькі што імпартаваныя з Жэневы, усе тры ў раскошным выглядзе, адпаведна цане, і пры кожнайужо па некалькі кавалераў.
Які ж гэты Маркіз Зялёны! замахала нам Гізэла. Што вы з ім зрабілі?
Дзве гадзіны рэзаліся ў карты, патлумачыў я, і Маркізу давялося курыць з намі на роўных. Як у кару за тое, што ён хоча звесці цябе ў Луцкі.
Je m'en suis has rendue compte, - сказала Палета.
Гешэфты трэба рабіць без шуму.
Et le resultat?
Цяпер я твой адвакат, сказаў я.
Палета вельмі здзівілася. А я павярнуўся да Альфонса. У бармена была заечая губа. Ён перамываў чаркі за стойкай. Я папрасіў віскі. Альфонс выставіў нам тры сумесі «сіксці-найн». Я разам выпіў сваю, сказаў бармэну: «Геры заплацяць», і пакінуў установу. Не паспеўшы адысціся ад «Манака» крокаў на дзесяць, я пачуў, як ззаду спынілася машына. І мог зводдалі назіраць, як начальнік з трыма дэтэктывамі з камісіі па расследаванні забойстваў увайшлі ў бар. Я шмыгнуў за вугал і зайшоў у першую ж забягалаўку. Мне і далей пашанцавала (павінна ж калі-небудзь): калі праз гадзіну я вярнуўся да сябе, Штубер і двое патрульных паспелі пакінуць дом на Шпігельгасэ. Усё было ціха. «Святыя з Ютлі», мабыць ужо сышлі. Абодва парасоны я знайшоў за дзвярыма ў падвале і ўжо хацеў быў спусціцца, каб добранька іх прыхаваць, але тут у галаву прыйшла іншая ідэя. Я падняўся наверх. Перад жытлішчам секты было ціха, і дзверы не зачыненыя, інакш я адчыніў бы іх сваім ключом, балазе, ён, як гэта бывае ў старых дамах, падыходзіў да любых дзвярэй.
Я ўвайшоў і пярэдні пакой. Сюды ледзь-ледзь прасочвалася святло з лесвіцы. Каля дзвярэй стаяла падстаўка, і ў ёй ужо было некалькі парасонаў. Я сунуў два свае мокрыя да астатніх, шчыльна зачыніў дзверы і падняўся да сябе. Увайшоўшы, запаліў святло. Акно было адчынена. У крэсле сядзеў начальнік паліцыі.
Тут шмат накурылі, - сказаў ён, кінуўшы вокам на поўную попельніцу. Прыйшлося адчыніць акно.
Да мяне заходзілі Луцкі і Маркіз.
Маркіз?
Так, адзін тып з Нойшатэля.
Сапраўднае імя?
А мне ўсё адно.
Генры Цупей, сказаў начальнік. Ну, калі ж гэта яны былі ў вас?
З сямі да дзевяці.
А дождж ужо ішоў, калі яны явіліся? спытаўся начальнік.
Забеглі якраз перад дажджом.
Начальнік яшчэ раз кінуў пагляд на попельніцу.
Штубер з паліцыі маральнасці бачыў вас, Луцкі і Маркіза, калі вы а дзевятай пакідалі сваю лавачку. Куды вы пасля заходзілі?
Я?
Вы.
У «Хек». Там выпіў два віскі, а Луцкі і Маркіз потым перайшлі ў «Манака».
Гэта я ведаю, сказаў начальнік. Я іх там арыштаваў. Але цяпер давядзецца адпусціць іх. У іх ёсць алібі. Яны ў вас курылі. Дзве гадзіны запар.
Ён зноў перавёў пагляд на попельніцу.
Я вымушаны паверыць вам на слова, Шпэт. Чалавек, заклапочаны лёсам справядлівасці, не будзе ладзіць алібі двум забойцам. Гэта было б надта абсурдна.
А каго яны забілі?
Дафну, адказаў начальнік. Дзяўчыну, якая выдавала сябе за Моніку Штаерман.
Я сеў за стол.
Бачу, вы ў курсе, сказаў начальнік, вы пабывалі ў сапраўднай Монікі Штаерман, якая адмовілася ад фальшывай, ну, Дафне давялося ісці на панэль. Не ўзгадніўшы папярэдне гэтага пытання ні з Луцкі, ні з Цупеем. А цяпер яе знайшлі мёртвую ў «мэрсэдэсе», на стаянцы ў Хіршэнплац. Прыкладна апалове дзевятай. Яна пад'ехала а сёмай, але з машыны не выходзіла. Навальніца была жахлівая. Ну, у Луцкі і Цупея цяпер ёсць алібі, а плашчы не прамоклі. Давядзецца іх выпусціць. Ён памаўчаў. На рэдкасць прыгожая дзяўчына, сказаў потым. Вы з ёю спалі?
Я не адказаў.
Зрэшты, гэта не бяда, сказаў начальнік і, раскурыўшы сваю «Баянас», закашляўся.
Вы лішне многа курыце.
Ведаю, Шпэт. Мы ўсе надта шмат курым. Ён зноў павёў вокам на попельніцу. Зрэшты, я бачу, вы выяўляеце пэўную спагаду. Добра, я таксама паспагадаю: такога цёмнага чалавека, як вы, мне ў жыцці сустракаць не даводзілася. Няўжо ў вас няма ніводнага сябра?
Не люблю заводзіць ворагаў, - адказаў я. Вы мяне дапытаць хочаце, ці што там?
Не-не, проста з цікаўнасці, - ухіліўся начальнік. Вам жа яшчэ і трыццаці няма?
Я проста не сачкаваў, не мог сабе дазволіць прапускаць заняткі
Вы былі самы малады з нашых адвакатаў. А цяпер вы наогул не адвакат.
Так, камісія выканала свой абавязак, пацвердзіў я.
Ах, калі б я мог разгадаць, што вы за чалавек такі, мне было б лягчэй зразумець вас. Але разгадаць вас я не магу. Калі я першы раз прыйшоў да вас, мяне ўразіла ваша барацьба за справядлівасць, і я сам сабе здаўся жалю вартым, а цяпер нічога ў вас мяне не ўражвае. У алібі я, хай так і будзе, вам яшчэ паверу, але ў тое, што вас хвалюе лёс справядлівасці, - божа мяне барані. Ён устаў. Мне шкада вас, Шпэт. Бачу, вас ублыталі ў дурную гісторыю, і, калі вы самі пры гэтым дурнееце, дык няма вам ні рады ні спасупамагчы вам тут нічым ужо не паможаш. Думаю, менавіта з гэтай прычыны вы больш не даражыце сабой. Ад Колера ёсць якія весткі?
Так, з Ямайкі, - адказаў я.
Ён даўно, як з'ехаў?
Больш года. Амаль паўтара.
Чалавек так і круціцца па нашым шарыку. Зрэшты, можа, ён неўзабаве вернецца.
З гэтым начальнік і пайшоў.
Дадатак. Праз тры дні. Я не сказаў начальніку, што пераспаў-такі з Дафнай. Зрэшты, ён і не патрабаваў адказу, не да таго было. Я доўга раздумваў, пісаць мне пра гэта ці не пісаць. Але начальнік меў рацыю: усё настолькі бессэнсоўна, што не мае сэнсу і нешта ўтойваць. У рэальнасць неад'емнай часткай уваходзіць і самае брыдкае, а да самага брыдкага належыць і роля, якую я адыграў у падзенні Дафны, хай сабе нават сапраўднай прычынай была помста сапраўднай Монікі Штаерман. Пасля скандалу Дафну амаль цэлы год нельга было нідзе знайсці. Ніводзін сабака не ведаў, дзе яна хавалася, нават Лінгард і той не ведаў, калі верыць ягоным словам. Яе кватэра на Аўрораштрасэ пуставала, але аплачвалася рэгулярна. Хто плаціў, - высветліць не ўдалося. Потым Дафна зноў вынырнула. У ранейшай лепнасці. Нібы нічога ёй і ніякага. Хоць і з новай світай. І з адной розніцай: цяпер яна прафесійна займалася тым, што раней рабіла з азартам велікадушнай аматаркі. Пакінутая ў бядзе сябрамі, яна цяпер выязджала на промысел у сваім белым «мэрсэдэсе», гнула неверагодныя цэны і ў сэнсе даходу зноў стала на ногі. Нават пасля выліку ўсіх падаткаў: камунальнага, дзяржаўнага, абарончага, а таксама эмэрытальнага страхавання і страхавання на карысць родзічаў. Пераспаць з Дафнай лічылася найвышэйшым шыкам і прэстыжам. Заглыбляцца ў эпічныя падрабязнасці тут не мае сэнсу. Раскажу толькі, што аднаго разу яна з'явілася і ў мяне, пастукаўшыся ў дзве гадзіны ночы каля дзвярэй маёй кватэры на Шпігельгасэ. Я злез з сафы, на якой спаў, падумаўшы, што гэта Луцкі, запаліў святло, адчыніў дзверы, і ўвайшла яна. Увайшла, азірнулася. Акно напалавіну адчынена. Пакой выстуджаны (была сярэдзіна лютага), на безгустоўных шпалерахвыразкі з «Бэобахтэра». На фатэлімая вопратка, на качалцымаё паліто. Яна ўвайшла ўся ў шыншылахці тое людзі праўду казалі наконт цэнаў, якія яна загінала, ці тое сапраўдная Штаерман плаціла далей, зняла з сябе ўсё як ёсць, кінула на фатэль і легла на сафу. А я лёг да яе. Яна была вельмі-вельмі, а ўдадатак было холадна. Заставалася нядоўга. Накінула сваю шыншылу і паклала на мой стол тысячафранкавую паперку. Калі я запярэчыў, яна з усёй сілы змазала мне правай па твары. Пра такія гісторыі людзі лепш маўчаць, вось і я нікому пра тое не расказваў, а калі пішу цяпер, дык толькі таму, што не маю больш ніякіх надзей. Сёння раніцай недзе каля шостай да мяне заявіўся Штубер з паліцыі маральнасці і паведаміў, што Маркіза і Луцкі дасталі пад Цоліконам з возера (Штаерманава віла якраз непадалёк ад таго месца, дзе іх знайшлі). Калі распраменены Штубер сышоў, я адчуў сябе крыху абражаным: ён нават пытанняў мне не задаваў, а ўжо ж паслаць да мяне чалавека з камісіі па расследаванні забойстваў начальнік, далібог жа, цалкам мог. Луцкі і Маркіз крыху зацягнулі свой ад'езд за мяжу. Так пачаўся дзень нашага нацыянальнага свята, першага жніўня 1958 года, змрочна пачаўся. Удадатак была пятніца, у гэты дзень хавалі Дафну, судова-медыцынская экспертыза дазволіла аддаць цела зямлі. А дзесятай гадзіне. Першага жніўня ў нас працуюць, але толькі да полудня, у тым ліку і магільніцкія далакопытакая маленькая дзяржава не можа размахнуцца на цэлы непрацоўны дзень, яна сябе не пераацэньвае. Ледзь толькі я выйшаў з пакоя, як грымнуў гром, ды і наогул гэтым летам навальніцы ў нас будным з'явішчам. Мой «фольксвагэн» быў на рамонце. (Я недзе абедаў у нейкім рэстаранчыку над нейкім возерам, потым на ноч гледзячы выправіўся на сваім «поршэ»каб ужо заадно зрабіць і гэта прызнанне, гер федэральны пракурор, і на ім разам з Мадленай, калі толькі гэта была Мадлена, збочыў з дарогі ў нейкі буралом. Луцкі здолеў уладзіць гэтую справу, малышка месяцы два правалялася ў бальніцы, а я зноў апынуўся пры сваім «фольксвагене». Зноў апынуўся. Увогуле я ўжо даўно мог забраць яго з рамонту, але не карыстаюся больш аніякім крэдытам у гаспадара гаража. А выстаўлены ім рахунакчысты страх). Вось як атрымалася, што на пахаванне Дафны я паехаў трамваем. Чаму я, аднак, націснуў клямку ў памяшканне секты і чаму, калі дзверы адчыніліся, узяў адзін парасон, якія сам туды паставіў тыдзень таму назад, высветліць цяпер проста немагчыма.