Юстыцыя - Фридрих Дюрренматт 16 стр.


Без чвэрці два. Я заходжу да сябе ў кабінет. Калі я абсталёўваў яго, з акна было відаць возера. Цяпер возера засланілі дрэвы. Некалькі дрэў нават давялося ссячы, тыя, якіх яшчэ не было, калі я сюды ўехаў. Сячы дрэвы вельмі шкада, іх не сякуць, іх забіваюць. А дуб вырас вялікі і магутны. Па дрэвах я адчуваю бег часу, свайго часу. Не так, як вызначаю яго, гледзячы ў неба. Не без журботы знаходжу там Сіта, Альдэбаран, Капэлу, зімовыя зоркі, хоць на дварэ яшчэ лета,  прыкмета таго, што за траціну года робішся на год старэйшы. У небе пракручваецца аб'ектыўны, вымерны час чалавека амаль шасцідзесяціпяцігадовага ўзросту, суб'ектыўна ж час рухаецца разам са мною і з дрэвамі ў бок смерці, і тут ужо яго нельга вымерыць, можна тольакі адчуць. А як успрымае час Зямля? Я гляджу на начное возера, яно зусім не перамянілася, калі адхіліцца ад таго, што начворылі з ім людзі. І як успрымае свой узрост сама Зямля? Аб'ектыўна? Ці здаецца сабе старажытнай? Чатырох з палавінай мільярдаў год? Альбо суб'ектыўна лічыць, быццам уступіла ў найлепшую пару свайго жыцця, бо можа мінуць яшчэ сем мільярдаў гадоў, перш чым яе спапяліць сонца? Альбо яна ўспрымае час на маланкавай хуткасці, калі адчувае сябе нецярплівай, няспыннай сілай, бурліць і кіпіць усярэдзіне, адрывае кантыненты адзін ад аднаго. Грувасціць горы, ссоўвае пліты, насылае моры на сушу, а наша блуканне па цвёрдым грунце ці не ёсць на самой справе хадзьба па грунце хісткім, які штогадзіны, штохвіліны пагражае раззеўрыцца і паглынуць нас? І нарэшце, як там яно з часам роду людскога? Мы вымералі яго з усёй даступнай нам аб'ектыўнасцю, мы падзялілі яго на старажытны час, сярэднявечча, новы час і ноўшы ў чаканні яшчэ найноўшага; ёсць падзелы і больш тонкія, калі, напрыклад, за спадкамі Ўсходу ідзе эпоха грэкаў, у якой змыкаюцца Цэзар і Хрыстос, за ёю па пятах ідзе эпоха веры. Рэнесанс радасным звонам абвяшчае век Рэфармацыі, а за ім ідзе век, калі нястрымна падрастае розум, ён падрастае і па сённяшні дзень, усё падрастае і падрастае, а на дробязі проста не трэба зважаць. Першая сусветная вайна, і Другая, і Асвенцім былі ўсяго толькі эпізодамі, Чаплін больш вядомы свету, чым Гітлер, у Сталіна дагэтуль вераць адны албанцы, а ў Маонекалькі перуанскіх тэрарыстаў, сорак гадоў міругэта вам чагосці вартае, праўда ж, не ўсюды а толькі для звышдзяржаваў, яшчэ ў Эўропе, ну і на Ціхім акіянеу агульным і цэлым, і ў Японіі, дачыста адмытай ад любога грэху Хірасімай і Нагасакі, і нават Кітай гасцінна расхрыствае свае дзверы пад напорам усемагчымых турыстычных бюро. Але як гэты мірны перыяд, калі ў яго наогул ёсць час, каб так называцца,  як успрымае свой час ён? Ці спыняецца ён у яго ўспрыняцці, і калі спыняецца, дык ці ведае ён, што з ім рабіць? Ці ўцякае ён ад яго? А можа праносіцца над галавой, як ураган, як тарнада, шпурляючы аўтамабілі адзін на адзін у кучу-малу, зрываючы цягнікі з рэек, разбіваючы аб скалы гіганцкія лайнеры, агнём выпальваючы гарады? Як аб'ектыўна раскручваецца час нашага саракагадовага, даступнага вымярэнню свету, час, калі сапраўдная вайна, у імя якой ідзе няспынная гонка ўзбраення, здаецца ўсё больш непамыснай, хоць планы яе выношваюцца няспынна? А наш мірны час, дзеля захавання якога мільёны выходзяць на дэманстрацыі, цягаюць транспаранты, падпяваюць рок-групам і моляццаці не прыняў ён даўным-даўно форму таго, што мы колісь называлі вайной, бо мы самыя дзеля свайго ж заспакаення спраўна аздабляем наш мір рознымі катастрофамі? Усеагульная гісторыя абяцае чалавецтву бясконцы час, а для Зямлі, калі меркаваць аб'ектыўна, ён, магчыма ўяўляецца толькі хуткацечным эпізодам, нават менш, чым эпізодамнейкі інцыдэнт у межах адной зямной секунды, з пункту гледжання касмічнага амаль непаддатны ўспрыманню з ледзь прыкметным шнарам пасля сябе. Ледзь падняўшыся з зямлі, яшчэ загрузаючы ў гліне, дарыйцы наіўна думалі, што нападаюць на саміх сябе. Вось так і мы насамрэч, заледзьве ацалеўшы пасля ледніковага перыяду, нападаем на самых сябе, будзь тое ў дні міру, будзь тое ў дні вайны, мужчыны на жанчын, жанчыны на мужчын, мужчыны на мужчыен, жанчыны на жанчын, кіраваныя не розумам, а неспасцігальным у сваіх матывацыях інстынктам, які мае за плячмі на мільёны гадоў больш доўгае развіццё, чым розум. Вось гэтак, пагражаючы атамнай, вадароднай, нейтроннай бомбамі, мы ўберагаем сябе ад самага жудаснага, як тыя гарылы, барабанім сябе кулакамі ў грудзі, каб запалохаць зграі іншых гарылаў, і ў той самы час рызыкуем загінуць ад таго самага міру, які намагаемся сіламоц уберагчы, загінуць, каб голле мёртвых лясоў укрыла наша здыханне.

Я стомлена вяртаюся да свайго пісьмовага стала, да свайго поля бітвы, у сферу прыцягнення сваіх твораў, але ніякай іншай рэчаіснасці, апрача той, дзе іхні час сцёк, іхні, а не наш. Я не здолеў разгадаць іх, прыдуманых шмат. Мае творы самі стварылі сваю рэчаіснасць, вырваўшы яе з майго ўяўлення і тым самымз маёй рэчаіснасці, з часу, спажытага на тое, каб іх стварыць. Тым самым яны таксама зрабіліся часткай нашай агульнай рэчаіснасці і, адпаведна, адной з магчымасцяў, адну з якіх мы ў сваю чаргу называем сусветнай гісторыяй, гэтак жа захутанай у кокан нашых фантазіяў. Але хіба гісторыя, якая зрабілася рэчаіснасцю толькі ў маім уяўленні і якая цяпер, ужо напісаная, пакідае мяне, утрымлівае ў сабе менш сэнсу, чым сусветная гісторыя,  хіба ж яна менш сейсмаўстойлівая, чым глеба, на якой мы ўзводзім свае гарады? А Бог? Калі ўявіць яго сутным, рабіў бы ён інакш, чым доктар h.c. Ісак Колер? Хіба Шпэт не быў вольны адмовіцца ад даручэння знайсці забойцу, якога не было? Хіба ён не быў вымушаны знайсці забойцу, як той чалавек, які, пакаштаваўшы ад дрэва пазнання дабра і зла, быў вымушаны знайсці Бога, якога не было, знайшоў чорта? І ці не ёсць гэты апошнівыдумка, якою скарыстаўся Бог, каб апраўдаць сваё няўдалае творыва? Каго лічыць вінаватым? Таго, хто дае даручэнне, ці таго, хто яго прымае? Таго, хто забараняе, ці таго, хто ігнаруе забарону? Таго, хто выдае законы, ці таго, хто іх парушае? Таго, хто дае свабоду, ці таго, хто ёю карыстаецца? Нас пагубіць свабода, якую мы даем іншым і даем сабе. Я пакідаю свой кабінет: вызвалены ад маіх твораў, ён апусцеў. Палова пятай. На небе я першы раз бачу Арыён. Каго ён пераследуе?

22.09.1985

Примечания

1

Selfmademan (англ.)  даслоўна: чалавек, які сам сябе зрабіў.

2

А я і не скеміла (фр.).

3

А вынік? (фр.).

4

Склад злачынства (лац.).

5

Прамашка (фр.).

Назад