Юстыцыя - Фридрих Дюрренматт 4 стр.


Цяпер пра мяне, тадыташняга і цяперашняга. Такая ў агульных рысах папярэдняя гісторыя, яна можа расчараваць, разумею, гэта надзённая падзея, дзіўная толькі для непасрэдных яе ўдзельнікаў і для больш дасведчаных, прычына плётак, жартаў больш ці менш банальных і для некаторых маральных сентэнцый пра крызіс Захаду і дэмакратыі, крымінальная справа, сумленна асветленая судовымі рэпарцёрамі і пракаментаваная галоўным рэдактарам нашай сусветна вядомай гарадской газеты (між іншым таксама сябрам Колера) са звычайнай у нашай краіне годнасцю, на некалькі дзён тэма гаворак, якія наўрад ці сягнулі за межы нашага горада, скандал правінцыйнага маштабу, які з поўным правам быў бы забыты ў недалёкай будучыні, калі б за ім не крылася адна дужа пэўная задума. Калі ж мне наканавана было сыграць у гэтай задуме галоўную ролю, дык гэта ўжо мая асабістая бяда, хоць, мушу прызнацца, я з самага пачатку адчуваў нешта падступнае. Зрэшты, тут трэба крыху асвятліць мае шанцы пасля працэсу Колера. Ужо тады яны мала радавалі. Я паспрабаваў неяк устаць на ногі; на Шпігельгасэ, над малітоўнай залай пабожнай секты «Святыя з Ютлі», я пачаў сваю ўласную практыку, памяшкане з перакошанай знешняй сцяной на тры акны, з некалькімі крэсламі вакол пісьмовага стала ад Пфістэра, з вядомымі налепкамі з «Бэобахтэра» на сценах, прычым прамоўчу пра якасць шпалераў на сценах, і пакуль што з няспраўным тэлефонам,  закутак, які ўзнік таму, што ўладальнік дома загадаў знесці сцяну паміж двума мансардамі і, натуральна, забіць другія дзверы. У трэцяй мансардзе жыў прапаведнік, ён жа заснавальнік секты Сымон Бэргер, вонкава вельмі падобны на св. Мікалая Флюэнскага, з ім у нас была агульная прыбіральня. Праўда, размяшчэнне маёй канторы было вельмі рамантычнае, праўда, непадалёк сваім часам жылі Бюхнер і Ленін, выгляд на коміны і тэлеантэны Старога горада абуджаў захапленне, давяральнасць, пачуццё ўтульнасці роднага кута і жаданне разводзіць кактусы, але для адваката яно не гадзілася, і не толькі ад нязручнасці з транспартам, да мяне наогул было цяжка дабрацца: ліфта няма, крутыя рыпучыя лесвіцы, хаатычнае плеціва калідораў. (Дадам: гэта раней мая кантора была размешчана няўдала, калі ў мяне яшчэ былі нейкія рэшткі амбіцыі, калі я яшчэ цвёрда хацеў стаць на ногі, чагосьці дасягнуць, зрабіцца спраўным бюргерам, а прапітаму хадайніку па справах паненак лёгкіх паводзінаў, якім я ў выніку зрабіўся, мой закутак пасуе як найлепш, хоць цесната ад размешчанай у ім сафы набыла катастрафічныя памеры; тут я сплю адзін альбо з кім выпадзе, тут жыву і нават часам гатую, а ўначы «Святыя з Ютлі» ў мяне пад нагамі гарлаюць песні, тыпу «Цябе чакаем мы, наш друг і брат, цябе мы любім вельмі шмат», прынамсі, Луцкі, патрон і абаронца той самай дамы з вартай подзіву канстытуцыяй цела і няпэўнай прафесіяй, які крыху з цікаўнасці, крыху з дзелавога інтэрасу меў са мной гутарку і наогул зандзіраваў глебу, здаваўся ўсім гэтым цалкам задаволеным і нават па-прыяцельску зазаначыў, што толькі тут якраз і можна адпачыць душой). Карацей, кліентура і раней не лашчыла мяне, я быў амаль беспрацоўны адвакат, апрача некалькіх дробных лавачных крадзежыкаў, спагнанняў па выканаўчым лісце ды статутаў спартыўнага таварыства арыштантаў (з даручэння дэпартамента юстыцыі), мне не было ўвогуле чым займацца, я бавіў час альбо на зялёных лаўках уздоўж нябярэжнай, альбо каля кавярні «Сэлект», гуляючы ў шахматы (з Лесэрам, прычым мы абодва ўпарта разгортвалі гішпанскі дэбют, так што ў цэлым гэта ўвесь час была адна і тая самая партыя, і заканчвалася яна аднолькава, патам), у сталоўках жаночага аб'яднання я спажываў стравы хоць і не выштукаваныя фантазіяй, затое вельмі карысныя. У такіх акалічнасцях я наўрад ці мог адхіліць Колерава запрашэнне наведаць яго ў турме ў Р.; думка, што ў запрашэнні старога ёсць нейкая дзіўната, што абсалютна нельга зразумець, навошта яму спатрэбіўся невядомы, яшчэ нічым такім не адметны адвакацік, і ўдадатак страх перад ягонай вышэйшасцюадным словам, усе мае цьмяныя прадчуванні я прагнаў, проста не мог не прагнаць. У імя маральнасці, якая ёсць прадукт нашай працоўнай маралі. Працуй, склаўшы рукі, дык выцягнеш ногі. Гультаю і Бог не паможа. Карацей, я паехаў у Р. (тады яшчэ ў «фольксвагене»).

Наша папраўчая турма. На машыне можна даехаць хвілін за дваццаць. Пляскатая даліна, прыгарадная вёска, панылая, шматбетонная, некалькі фабрык, на небакраілясы. Шчыра кажучы, было б перабольшаннем заяўляць, што нашая турма вядомая кожнаму жыхару горада. Бо чатырыста арыштантаў складаюць ад сілы нуль цэлых адну дзесятую працэнта яго насельніцтва. Зрэшты, гэтая ўстанова павінна быць вядомая аматарам нядзельных вылазак на прыроду насельніцтва, нават у тым выпадку, калі шмат хто прымае яе за бровар альбо за вар'яцкі шпіталь. А таму, хто прайшоў праз браму з аховай і стаіць перад галоўным будынкам, можа здацца, быццам перад ім няўдалае архітэктурнае выкананне кірхі альбо капліца з чырвонай цэглы. Гэтае цьмянае адчуванне рэлігійнай прыналежнасці ніякім чынам не парушаюць постаці ахоўнікаў: ветлыя, пабожныя фізіяноміі, ну, рыхтык табе Армія выратавання, паўсюль цішыня, дабрадайная для нерваў, у прахалодным змроку на чалавека міжволі нападае пазяхотка, да якое, аднак, дамешваецца душэўная сруха. Тут юстыцыя з'яўляецца перад божым светам з заспаным тварам, што і не дзіва, улічваючы вечна завязаныя вочы гэтай дамы. Ёсць і іншыя прыклады дабрахоцтва і клопату пра выратаванне душы,  насустрач табе выходзіць барадаты капелан, нястомны руплівец і дбалец, пасля турэмны пастар, далей дама-псіхолаг у акулярах, усё так і прамяніцца жаданнем ратаваць, мацаваць, настаўляць душы, толькі ў самым канцы даволі бязрадаснага калідора прасвечвае пагрозлівы свет, хоць праз закратаваныя шкляныя дзверы немагчыма разгледзець дэталі, ды і двое ў цывільным, што сядзяць на ўслончыку каля кабінета дырэктара і чакаюць, аддана і змрочна, абуджаюць нейкі лёгкі недавер, нейкае несамавітае прадчуванне. Але той, перад кім адчыняюць шкляныя дзверы, хто пераступае таямнічы парог і заходзіць усярэдзіну, малой бяды ў якасці кагоці тое крыху разгубленых членаў нейкай камісіі, ці тое арыштантаў, пастаўкай якіх займаецца правасуддзе, апынаецца на сваё здзіўленне ў царстве па-бацькоўску строгага, але зусім не бесчалавечнага парадку, карацей, перад трыма магутнымі галярэямі ў пяць паверхаў, якія ўсе праглядваюцца з аднаго пэўнага месца, у царстве зусім не змрочным, а наадварот, прасякнутым святлом зверху данізу, у царстве кратаў і клетак, не пазбаўленым, аднак, ні свайго аблічча, ні прыветлівасці, бо тут праз адчыненыя дзверы камеры можна ўбачыць столь нябесна-блакітнага колеру і пяшчотную зеляніну пакаёвай ліпы, тамветлівыя, задаволеныя фізіяноміі арыштантаў у карычневых турэмных робах, стан здароўя падапечных вышэй за ўсе пахвалы, манаскі, мерны лад жыцця, ранняе выключэнне святла, простая ежацуды твораць, у бібліятэцы ёсць побач з апісаннямі падарожжаў, побач з душарадным чытвом для арыштантаў абодвух веравызнанняў хай нават не самая новая літаратура, затое класіка, ад дырэкцыі раз на тыдзенькінасеанс, на гэтым тыдні«Мы вундэркінды», наведвальнасць нядзельнай казані прыкметна перавышае ў працэнтных адносінах аналагічную па той бок турэмнага мура, жыццё размотваецца паступова, марудліва і раўнамерна, людзей забаўляюць і захапляюць, яны атрымліваюць ацэнкі. Тут прыкладныя паводзіны маюць сэнс, яны палягчаюць становішча, гаворка ідзе, зразумела, толькі пра тых, каму адседжваць гадоў дзесяць ці меней, тут выхаваўчыя меры дарэчныя. І наадварот, там, дзе ніякай надзеі няма, ад пажыццёва асуджанага нікто не патрабуе выпраўлення з удзячнасці за паслабленні, нездарма ж яныгонар установы, напрыклад Дросэль і Цэртліх, якія на волі сваімі зладзействамі ўвагналі ў трымценне мірных грамадзянаў; ахоўнікі ставяцца да іх з нясмелай пачцівасцю, янызоркі мясцовага кантынгенту і паводзяцца адпаведна. Нельга замоўчваць той акалічнасці, што ў звычайных крымінальнікаў гэта часам выклікае зайздрасць, і яны даюць сабе слова наступным разам падысці да справы з большай грунтоўнасцю; гэтак сама ж і медаль, заслужаны нашай турмой, мае свой другі бок, але, калі разглядаць пытанне сукупна, хто б не захацеў пры такіх умовах ступіць на сцежку дабрачынства, пазбаўленыя пасадаў і пастоў чыноўнікі здабудуць новую надзею, забойцы звяртаюцца да антрапасофіі, вычварэнцы і кровамесы шукаюць духоўных даброцяў, тут клеяць скрынкі, плятуць кашы, акладаюць кнігі, друкуюць брашуры, і нават урадавыя радцы замаўляюць сабе гарнітуры ў мясцовай швальні, удадатак будынак прапах цёплым хлебам, тутэйшая пякарня славіцца, яе булачкі на бутэрброды подзіву вартыя (каўбасу трэба замаўляць асобна), папугайчыкаў, галубоў, радыёпрымачы можна заслужыць прыкладнасцю і ветлівасцю, для ахвотнікаў прадоўжыць адукацыю ёсць вячэрнія класы, і не без тайнай зайздрасці міжволі закрадваецца подумка, а ёй на змену прыходзіць цвёрдая ўпэўненасць, што гэты свет у поўным парадку, не наш, а менавіта гэты.

Гутарка з дырэктарам папраўчай турмы. На вялікае маё здзіўленне мяне запрасілі да дырэктара Цэлера. Ён прыняў мяне ў сваім кабінецепакоі з вялікім сталом для пасяджэнняў, тэлефонам, папкамі. На сценах табліцы, чорныя дошкі з мноствам паперак, почарк амаль каліграфічны, сярод злачынцаў, як на жаль амаль усюды ў гэтай краіне, шмат настаўнікаў. Акно не закратаванае, выгляд на турэмны мур і невялікі газон, прычым гэта хутчэй нагадвала б школьны двор, калі б не абсалютная цішыня. Ні аўтамабільных гудкоў, ні шолахаў, як у доме для пярэстаркаў.

Дырэктар прывітаў мяне холадна і стрымана, пасля чаго мы селі.

 Гер Шпэт,  пачаў ён нашу гутарку,  увязьнены Ісак Колер пажадаў, каб вы яго наведалі. Я дазволіў, вы будзеце гутарыць з Колерам у прысутнасці ахоўніка.

 Ад Штусі-Лойпіна я чуў, што ён можа гутарыць са сваімі кліентамі без сведкаў.

 Штусі-Лойпін карыстаеццам нашым даверам,  адказаў дырэктар на маё пытанне.  Не хачу сказаць, што вы ім не карыстаецеся, проста мы вас яшчэ не ведаем.

 Ясна.

- І яшчэ адно, гер Шпэт,  ужо больш прыветлівым тонам,  перш чым вы пачняце гутарку з Колерам, я хацеў бы расказаць вам, якое думкі я пра гэтага вязьня. Магчыма, гэта вам спатрэбіцца. Не зразумейце мяне няправільна. У мае абавязкі не ўваходзіць высвятляць, чаму людзі, давераныя майму нагляду, апынуліся тут. Гэта мне не абыходзіць. Мая справавыкананне выраку. І нічога больш. Вось чаму я не збіраюся разважаць і пра злачынства Колера. Але, прызнаюся вам шчыра, гэты чалавек выклікае ў мяне недаўмёнасць.

 У якім сэнсе?

Дырэктар злёгку замуляўся, потым сказаў:

 Ён здаецца абсалютна шчаслівым.

 Можна толькі парадавацца,  сказаў я.

 Не ведаю, не ведаю,  адказаў дырэктар.

 Зрэшты, у вас сапраўды ўзорная ўстанова.

 Стараюся, як магу,  уздыхнуў дырэктар.  І ўсё-такі згадзіцеся, калі мультымільянер шчаслівы, адседжваючы тэрмін, дык у гэтым ёсць нейкая непрыстойнасць.

Па турэмным муры прагульваўся вялікі ўкормлены дрозд. Прываблены спевамі, шчэбетам і свістам распанелых у сваіх клетках птушак, чые галасы часам даносіліся з закратаваных вокан, з яўнай надзеяй на тое, што яму дазволяць тут застацца. Дзень выдаўся гарачы, з усяго выходзіла, што лета вярнулася, над далёкімі лясамі збіраліся хмары, а з вёскі чуўся бой гадзінніка на званіцы кірхі. Роўна дзевяць.

Я запаліў цыгарэту. Дырэктар пасунуў мне попельніцу.

 Гер Шпэт,  сказаў ён,  уявіце сабе артыштанта, які проста з моста кажа вам у твар, што ў вас выдатная ўстанова, дзельныя ахоўнікі, што сам ён вельмі шчаслівы і нічога лепшага сабе не зычыць. У галаве не ўкладваецца. У мяне гэта выклікала агіду.

 Чаму ж гэта?  здзівіўся я.  Хіба ў вас ахоўнікі не дзельныя?

 Ну, зразумела, дзельныя,  адказаў дырэктар,  але меркаваць пра гэта належыць мне, а не арыштанту. Калі ўжо на тое, у пекле не скачуць.

 Ну але ж бо,  падтакнуў я.

 Я тады проста выйшаў з сябе, запатрабаваў найстражэйшага выканання ўсіх правілаў унутранага распарадку, хоць, згодна з указаннем дэпартамента юстыцыі, павінен быў бы паставіцца да яго з гранічнай лагодай і, хоць нідзе на свеце правіламі турэмнага парадку вязьню не забараняецца пачувацца абсалютна шчаслівым, я быў вельмі разгублены, чыста эмацыйна. Гер Шпэт, вы павінны зразумець мяне, Колер атрымаў звычайную адзіночку са строгім рэжымам, без асвятленняувогуле, гэта забаронена,  але праз колькі там дзён заўважаю, што ахоўнікі яго любяць, я б нават сказаўшануюць.

 А цяпер?

 А цяпер я змірыўся з ім,  буркнуў дырэктар.

- І таксама яго шануеце?

Дырэктар задумліва паглядзеў на мяне.

 Ведаеце, гер Шпэт, калі я сяджу ў Колера ў камеры і слухаю, як ён разважае, ад яго, чорт вазьмі, ідзе нейкая сіла, я б сказаў, надзея, можна самому паверыць у чалавецтва і ва ўсё добрае і прыгожае, ён і нашага пастара захапляе сваімі казанямі, гэта, скажу я вам, проста нейкая ліпкая зараза. Але, дзякаваць Богу, я цвярозы рэаліст і не веру, што бываюць абсалютна шчаслівыя людзі. І тым больш, калі яны сядзяць у турмах, як мы ні рупімся палегчыць жыццё нашым пацыентам. Мы ж не звяры, зрэштачкі. А злачынцыяны і ёсць злачынцы. Вось чаму я яшчэ раз кажу вам: гэты чалавек можа быць вельмі небяспечным, павінен быць вельмі небяспечным. Вы робіце толькі першыя крокі на сваім прыпірышчы, таму будзьце двойчы асцярожлівы, каб не трапіць у ягоную пастку, а самае лепшае было б вам зусім з ім не звязвацца. Зразумела, я толькі раю, не больш; урэшце, вы самі адвакат, вам і рашаць. Калі б толькі чалавека не тузалі да такой ступені ў розныя бакі. Гэты Колер альбо святы, альбо сатана, я лічыў сваім абавязкам засцерагчы вас, што і раблю.

 Вельмі вам дзякую, гер дырэктар,  сказаў я.

 Добра, я распараджуся, каб вам прывялі Колера,  уздыхнуў дырэктар.

Даручэнне. Гутарка з абсалютна шчаслівым чалавекам праходзіла ў суседнім пакоі. Тая самая абстаноўка, той самы выгляд з акна. Я ўстаў, калі ахоўнік увёў доктара h.c. Ісака Колера. Стары быў у карычневай арыштанцкай робе, яго ахоўніку чорнай форме, вельмі падобны на паштальёна.

 Сядайце, Шпэт,  сказаў доктар h.c. Ісак Колер. Ён трымаўся як гаспадар, нязмушана і паблажліва. Я, уражаны, падзякаваў і сеў. Пасля прапанаваў арыштанту цыгарэту, але той адмовіўся.

 Я кінуў курыць,  патлумачыў ён,  не ўпускаю магчымасці спалучыць прыемнае з карысным.

 Гэта турму вы лічыце прыемнай, гер Колер?  спытаўся я.

Ён здзіўлена паглядзеў на мяне.

 А вы не?

 Я ў ёй не сяджу.

Ён аж ззяў.

 Па-мойму, тут цудоўна. Гэта спакой! Гэта цішыня! Я, мушу вам прызнацца, жыў дужа рассеяна, раней. Праз свой трэст.

 Магу сабе ўявіць,  згадзіўся я.

 Тэлефона тут няма,  працягваў Колер.  Здароўе ў мяне прыкметна паправілася. Вось, падзівіцеся.  І ён зрабіў некалькі прысядаў.  Месяц назад я б так не здолеў, - горда патлумачыў ён,  дарэчы, у нас тут ёсць спартыўны клуб.

 Ведаю.

За акном, па-ранейшаму поўны надзеяў, прагульваўся ўкормлены дрозд, але, магчыма, гэта ўжо быў іншы. Абсалютна шчаслівы чалавек задаволена разглядваў мяне.

 Мы з вамі сустракаліся.

 Ведаю.

 У рэстаране «Du Théâtre», які займае пэўнае месца ў маім жыцці. Вы, як я памятаю, назіралі, як я гуляю на більярдзе.

 Я нічога не глуздую ў більярдзе.

 Дагэтуль?

 Дагэтуль, гер Колер.

Арыштант засмяяўся і, павярнуўшыся да ахоўніка, сказаў:

 Мёзер, ці не ўчыніце ласкі падаць нашаму юнаму другу агню?

 Вядома, гер кантанальны радца, само сабою, гер кантанальны радца.

Ахоўнік таксама ззяў усім тварам.

Пасля ён зноў сеў, а я закурыў. Зычлівасць абодвух моцна мяне выматвала. Я з прыемнасцю адчыніў бы вялікае незакратаванае акно, але ў турме гэта, мабыць, не прынята.

 Ведаеце, Шпэт,  загаварыў Колер,  я нічым не адметны вязень, не больш, а Мёзерадзін з маіх ахоўнікаў. Выдатны чалавек. Ён уводзіць мяне ў таямніцы пчалярства. Я ўжо амаль адчуваю сябе пчаляром, ахоўнік Брунэрз ім вам таксама не лішне было б пазнаёміццавучыць мяне эсперанта. Мы стасункуемся выключна на гэтай мове. Можаце самі пераканацца: бадзёрасць духу, хатняя абстаноўка, сардэчнасць паўсюль, глыбокі мір і спакой. Я цяпер абсалютна шчаслівы чалавек. А раней? Госпадзе! Я чытаю Платона ў арыгінале, я пляту кашы, дарэчы, Шпэт, вам не патрэбен кош?

 На жаль, не.

 Кашы гера кантанальнага радцыверх дасканаласці, - горда пацвердзіў ахоўнік са свайго кута.  Я асабіста навучыў яго плесці кашы, і ён ужо пакінуў далёка ззаду ўсіх нашых майстроў. Далібог, я не перабольшваю.

Я зноў выказаў шкадаванне.

 Вой не, мне не патрэбен кош.

 Шкада, а то я з прыемнасцю падарыў бы вам. На памяць.

 Нічога не парадзіш.

 Шкада. Да слёз.

Я пачаў траціць вытрымку.

 Ці не магу я даведацца, навошта мяне сюды запрасілі?  спытаўся я.

 Але ж вядома, можаце,  адказаў ён.  Несумненна, можаце. У мяне неяк з галавы выскачыла, што вы прыехалі з волі, што вам спех, што вы занятыя. Добра, пяройдзем да справы: тады, у «Du Théâtre», вы, памятаеце, расказвалі, што збіраецеся стаць самастойным.

 Я і самастойны.

 Так, мне дакладвалі. Ну, і як гандаль у лаўцы?

 Гер Колер,  сказаў я,  тут пра гэта, бадай што, гаварыць недарэчы.

Назад Дальше