Юстыцыя - Фридрих Дюрренматт 5 стр.


 Значыцца, кепска,  кіўнуў ён,  так я і думаў. А кантора ваша ў мансардзе на Шпігельгасэ, праўда? Таксама кепска. Яшчэ горш нават.

Гэта ўжо перабірала край. Я ўстаў.

 Альбо вы скажаце мне, што вам ад мяне трэба, гер Колер, альбо я пайду,  груба сказаў я.

Абсалютна шчаслівы чалавек таксама ўстаў, раптам перад маімі вачыма зрабіўся магутным, непераможным і ўціснуў мяне назад у крэсла абедзвюма рукамі, апусціўшы іх, як гіры, на мае плечы.

 Сядзьце,  сказаў ён пагрозліва, амаль злосна.

Мне нічога не заставалася, як паслухацца.

 Добра,  сказаў я і прыціх.

Ахоўнік таксама. Колер зноў сеў.

 Вам патрэбны грошы,  канстатаваў ён.

 Гэтага мы абмяркоўваць не будзем,  адказаў я.

 Я мог бы даць вам даручэнне.

 Слухаю.

 Я хачу, каб вы нанава расследавалі маю справу.

Я разгубіўся.

- Інакш кажучы, гер Колер, вы хочаце дабіцца перагляду?

Ён кіўнуў.

 Калі б я хацеў перагляду, гэта азначала б, што вынесены мне вырак несправядлівы. Але ён больш чым справядлівы. Жыццё маё завершана і падшыта да справы. Я ведаю, тутэйшы дырэктар лічыць мяне крывадушнікам, і вы, Шпэт, здаецца, таксама. Магу зразумець. Але я не святы і не д'ябал, я ўсяго толькі чалавек, які прыйшоў да высновы, што, каб жыць, дастаткова турэмнай камеры, а каб памерціложка, пазнейтруны, бо прызначэнне чалавекамысліць, а не дзейнічаць. Дзейнічаць можа кожны асёл.

 Добра,  сказаў я,  вельмі пахвальныя высновы. Але цяпер дзейнічаць за вас павінен буду я. Яшчэ раз даследаваць вашу справу. А ці дазволена аслу папытацца, што вы намыслілі?

 Нічога я не намысліў, - коратка адказаў доктар h.c. Ісак Колер.  Я проста разважаю. Пра свет. Пра людзей. Магчыма, пра Бога. Але на развагі мне патрэбен матэрыял, інакш мае думкі пачынаюць круціцца ў пустаце. Ад вас мне не трэба нічога, апрача невялікай дапамогі ў маіх занятках, якія вы спакойна можаце разглядаць як хобі міліянера. Дарэчы, вы не адзіны, у каго я прашу нязначных паслугаў. Вы ведаеце старога Кнульпэ?

 Прафесара?

 Яго-яго.

 Я ў яго вучыўся.

 Ну, вось бачыце. Цяпер ён на пенсіі, і каб ён канчаткова не спарахнеў, я і яму даў даручэнне. Цяпер ён заняты даследаваннем. Вынікі аднаго забойства. Ён высвятляе наступствы, якія паследавалі і яшчэ паследуюць у выніку гвалтоўнага спынення жыцця аднаго калегі. Надзвычай цікава. Ён у захапленні. А задача ў тым, каб, даследаваўшы рэчавасць, дакладна вымераць і ўздзеянне аднаго ўчынку. А ваша задача, шаноўны, будзе іншага роду, і ў пэўнай ступені яна процілеглая таму, што робіць Кнульпэ.

 Якім жа чынам?

 Вы павінны нанава разгледзець мой выпадак, зыходзячы з дапушчэння, што забойца быў не я.

 Не разумею.

 Вам трэба скласці фіктыўнае дапушчэнне, толькі і ўсяго.

 Але ж раз вы забойца, дык усе мае дапушчэнні не маюць сэнсу,  запярэчыў я.

 Не, толькі так яны і набываюць сэнс,  адказаў Колер,  дарэчы, вас ніхто і не прымушае даследаваць рэчавасць, гэтым займаецца наш мілы Кнульпэ, вам трэба разгледзець адну з магчымасцяў, якія тояцца ў рэчаіснасці. Бачыце, дарагі Шпэт, рэчаіснасць нам і без таго вядомая, за яе я і сяджу тут і пляту кашы, а вось пра магчымае нам вядома якраз жа і мала. І гэта натуральна. Магчымае амаль бязмежнае, тым часам як рэчаіснае строга абмежавана, бо толькі адной з магчымасцяў дадзена ўвасобіцца ў існасць. Рэчаіснаегэта проста асобны выпадак магчымага. А таму яго няцяжка ўявіць і ў іншым выглядзе. З чаго вынікае, што нам трэба пераасэнсаваць рэчаіснае, каб пранікнуць у сферу магчымага.

Я засмяяўся.

 Не зусім звычайны лад разважанняў, гер Колер.

 Так, у тутэйшых мясцінах прынята разважаць,  адказаў Колер.  Ведаеце, гер Шпэт, начамі, гледзячы на зоркі праз аконныя краты, я часта задаю сабе пытанне: як бы выглядала рэчаіснасць, калі б забойца быў не я, а хто-небудзь іншы? Хто б ён тады быў, гэты іншы? Вось на якое пытанне я хацеў бы атрымаць ад вас адказ. Я кладу вам трыццаць тысяч ганарару, з іх пятнаццацьавансам.

Я прамоўчаў.

 Ну, дык што?  спытаў ён.

 Падобна на пакт з д'яблам,  адказаў я.

 Я ж не патрабую ад вас душы.

 Хто ведае.

 Вы нічым не рызыкуеце.

 Магчыма. Але я не бачу сэнсу ў вашай задумцы.

Ён паківаў галавой, засмяяўся.

 Годзе вам і таго, што бачу я. Астатняе хай вас не турбуе. Ад вас патрабуецца толькі прыняць прапанову, якая анічым не ўшчамляе закону і якая мне патрэбна на даследаванне магчымага. Усе выдаткі я, зразумела, бяру на сябе. Звяжыцеся з якім-небудзь сумленным дэтэктывам, сама лепш з Лінгардам, заплаціце яму, колькі ён папросіць, грошай хопіць на ўсё, і наогул дзейнічайце, як вам заўгодзіцца.

Я яшчэ раз абдумаў гэтую дзіўную прапанову. Яна мне не спадабалася, я спадыспаду ўнюхаў нейкую пастку, хоць і не мог уцяміць, у чым яна.

 А чаму вы звярнуліся менавіта да мяне?  спытаўся я.

 Таму што вы нічога не петрыце ў більярдзе,  спакойна адказаў ён.

І тут я прыняў прапанову.

 Гер Колер,  сказаў я,  ваша даручэнне ўяўляецца мне надта загадкавым.

 Адказ можаце паведаміць маёй дачцэ,  сказаў Колер і ўстаў.

 А мне не трэба часу на роздум, я адмаўляюся,  адказаў я і таксама ўстаў.

Колер спакойна зірнуў на мяне, распраменены, шчаслівы, ружовы.

 Вы возьмецеся за гэта даручэнне, мой юны дружа,  сказаў ён,  я ведаю вас лепш, чым вы самі сябе ведаеце: шанецён і ёсць шанец, а вам ён патрэбен. Вось, шчыра кажучы, і ўсё, што я хацеў сказаць. А цяпер, Мёзер, вернемся да нашых кашоў.

І абодва сышлі, пад ручку, каб я так жыў, а я быў рады, што змагу нарэшце пакінуць прытулак абсалютнага шчасця і па магчымасці хутчэй. Я зліняў у самым першым значэнні гэтага слова. Поўны цвёрдай рашучасці не ўблытвацца ў гэтую справу і ніколі больш не бачыцца з Колерам.

Я ўсё-такі згадзіўся. Хоць яшчэ назаўтра мерыўся адмовіцца. Я адчуваў, што на карту пастаўлена мая адвакацкая рэпутацыя, хай нават ніякай рэпутацыі ў мяне пакуль што і не было. Але прапанова Колера не мела сэнсу, нейкі фокус, ніжэй годнасці маёй прафесіі, чыстая магчымасць зарабіць шмат грошай на дурніцу, супроць чаго паўставаў мой гонар. У тыя часы я яшчэ хацеў заставацца незаплямленым, марыў пра сапраўдныя працэсы, пра магчымасць прыносіць людзям карысць. Я напісаў кантанальнаму радцу ліст, дзе паўторна паведаміў яму свае рашэнне. На гэтым справа для мяне была закончаная. З лістом тым у кішэні я выйшаў са свайго пакоя на Фраерштрасэ, як выходзіў штораніцы, а дзевятай ноль-ноль, каб для пачатку як звычайна наведаць «Сэлект», пазней забегчы ў сваю кантору (мансарда на Шпігельгасэ), а яшчэ пазнейпрайсціся па набярэжнай. У дзвярах я раскланяўся са сваёй кватэрнай гаспадыняй, прымружыў вочы ад сляпучага святла, гледзячы на жоўтую паштовую скрынку каля дзвярэй крамы, праз дарогу ад мяне, некалькі крокаў, смеху вартая адлегласць, але, як што жыццё часам нагадвае сюжэт дрэннага рамана, я гэтай раніцай, цяжкай, гнятлівай, бо дзьмуў фён, г. зн. тыповай для нашага горада, звычайнай раніцай паміж дзевятай і дзесятай, як ужо было сказана, сустрэў, і ўдадатак падрад, аднаго за адным: а) старога Кнульпэ, б) архітэктара Фрыдлі, в) прыватнага дэтэктыва Лінгарда.

а) Стары Кнульпэ: ён прыхапіў мяне каля паштовай скрынкі. Я якраз мерыўся ўкінуць свой ліст з адмоваю, як ён запабег мяне з цэлым пачкам пісьмаў, якія паўкідаў акуратна адно па адным. Як заўсёды са старым была ягоная жонка. Прафесар Карл Кнульпэ, амаль двухметровы, худы, здавалася, толькі са скуры і касцей, рыхтык той прапаведнік Сімон Бэргер ці Мікалай з Флюэ, але безбароды, здзічэлы, брудны, летам і ўзімку ў палярыне, да яе шапка-баскаўка. Яго жонка таксама высокая, як і ён сам, гэтакая ж худзюшчая, гэтакая ж здзічэлая і брудная, і таксама год у год насіла палярыну і шапку-баскаўку, аж многія прымалі яе не за ягоную жонку, а за брата-блізнюка. Абое былі асобы ў сваёй прафесіі, абоесацыёлагі. Але як неразлучныя былі яны ў жыцці, так навукова былі смяротныя ворагі, люта ваявалі адно з адным у друкуён вялікі ліберал («Капіталізм як духоўны авантурызм», Франке, 1938), яназацятая марксістка, вядомая пад імем Майсей Штэхэлін («Марксісцкі гуманізм гэтага свету», Эўропа-фэрлаг, 1939), абое аднолькава пацярпелі за свае палітычныя сімпатыі: Карл Кнульпэ не атрымаў візу ў ЗША, Майсей Штэхэліну СССР, ён рэзка быў выказаўся супроць «інстынктыўных марксісцкіх тэндэнцыяў» у Злучаных Штатах, яна яшчэ больш неміласэрна праехалася была па «дробнабуржуазнай здрадзе» Савецкага Саюза. Быў, была. На жаль мінулы час дзеясловаў проста неабходны: два тыдні таму назад грузавік кампаніі па зносу дамоў Штурцаера раз'ехаў іх абаіх, ён быў пахаваны, яна крэміравана, згодна завяшчанню пацярпелых, што да крыўднага ўскладніла хаўтуры.

 Пахвалёны бог,  пазначыў я сваю прысутнасць, усё яшчэ трымаючы ліст Колеру.

Прафесар Кнульпэ не павітаўся ўзаемна, толькі недаверліва зіркнуў на мяне ўніз праз запыленыя без аправы акуляры, прамаўчала і яго жонка (у такіх сама акулярах).

 Не магу сказаць напэўна, ці памятаеце вы мяне, гер прафесар,  сказаў я крыху падбадзёраны.

 Але ж так, так,  адказаў Кнульпэ,  памятаю. Вучыліся юрыспрудэнцыі і практыкаваліся ў мяне ў сацыялогіі. Выглядаеце крыху на вечнага студэнта. Экзамены здалі?

 Даўно, гер прафесар.

 Цяпер адвакатам?

 Трошкі, гер прафесар.

 Пахвальна, пахвальна. Нябось, сацыяліст, га?  спытала Кнульпіха.

 Трошкі, фраў прафесар.

 Нешта ў вас на душы,  канстатаваў Карл Кнульпэ.

 Так, гер прафесар, трошкі.

 Дык пройдземцеся разам,  сказала яна.

Я пайшоў з імі. Ішлі да «Паваў», так і не ўкінуты ліст у руцэ, па імгненнай забыўлівасці, але па дарозе былі яшчэ скрынкі.

 Ну?  спытаўся ён.

 Я быў у д-ра h.c. Ісака Колера, гер прафесар. У турме.

 Так, так. У нашага развясёлага забойцы. Ай-яй-яй, і Вам загадаў з'явіцца?

 Ну так.

Распытвалі абое, то адно, то другое.

 Ён усё яшчэ шчаслівы?

 Яшчэ як!

 Усё яшчэ цвіце і пахне?

 Дзіва што!

Мы прайшлі міма чарговай паштовай скрынкі. Уласна, я ўжо быў хацеў спыніцца, укінуць свой ліст, але Кнульпы ішлі далей, нічога не падазраючы, паспешна і шырокім крокам. Я мусіў подбегам паспявацца, каб сысціся з імі.

 Колер казаў мне, што Вы атрымалі вельмі своеасаблівае даручэнне, гер прафесар,  сказаў я.

 Своеасаблівае? Чаму своеасаблівае?

 Гер прафесар! Руку на сэрца: што Колер даручае даследаваць сваё ж забойства на прадмет яго наступстваў, - гэта дзікая ідэя. Чалавек забівае сярод божага белага дня, без дай-прычыны, вось так ні з таго ні з сяго, а пасля яшчэ ўчыняе з усяго гэтага сацыялагічнае даследаванне, дзеля, як заяўляе, вымярэння рэчаіснасці.

 Але Вы ўжо вымераны, малады чалавек. На поўную сажню.

 За гэтым павінна нешта стаяць! Нейкая д'ябальшчына!  усклікнуў я.

Кнульпы спыніліся. Я задыхаўся. Ён прачысціў свае безапраўныя шкельцы, ступіў да мяне, так што я павінен быў глядзець на яго ўгору, а ён на мяне ўніз. Зноў начапіў акуляры, вырачыўся. Яго жонка таксама абурана ўтапырылася на мяне, падсунулася да мужа, а тым самым і да мяне.

 Навука, навука стаіць за гэтым, малады чалавек, толькі навука. Упершыню ў буржуазным грамадстве вынікі і наступствы забойства могуць быць даследаваны з метадычнай грунтоўнасцю і вычарпальна апісаны! Дзякуючы нашаму царскаму забойству. Каласальны шанец. Выплывуць усе ўзаемасувязі! Сваяцкія, прафесійныя, палітычныя, фінансавыя, культурныя. Ніякага дзіва. Усё ўзаемазалежна ў гэтым свеце, у нашым міленькім горадзе таксама, адзін абапіраецца на другога, адзін пратэжыруе другому, і калі адзін падае, другія кумільгам цераз яго, і колькі ж бо колькі так ужо кульнулася. Уявіце сабе наступствы для нашай шаноўнай альма матэр. І гэта толькі пачатак.

 Прабачце, машына.

Я пацягнуў абаіх да сябе, Кнульпы ў запале гарачкі сышлі з тратуара на вуліцу, і перад імі раптам затармазіла таксі. У салоне машыныгвалт, нейкая старая дама ў капелюшы са штучнымі кветкамі кіпела за шыбай, гарласты таксіствельмі грубы. А Кнульпам хоця ж бы штося.

 Абсалютна ўсё адно,  сказаў ён,  статыстычнануль: ці нас раздушаць, ці не. У залік толькі сам пачатак, толькі навука.

Але фраў прафесар была зусім іншае думкі:

 А мне было б шкада,  лічыла яна.

Таксі ад'ехала. Кнульпы зноў перайшлі да любімай тэмысацыялагічных даследаванняў.

 Забойства ёсць забойства, вядома, але для навукоўца гэта феномен, які павінен быць даследаваны як і ўсе іншыя феномены. Дагэтуль абмяжоўваліся толькі канстатацыяй фактаў, матывамі, прычынамі, асяроддзем, а я цяпер нацэлены на наступствы. І тут ужо дазвольце сказаць: дабраславенне альма матары, дабраславенне ўсяму ўніверсітэту, гэтае забойства, хацелася б, так бы мовіць, аж самаму каго-небудзь забіць. Але ж, вядома, шкада, вельмі шкада, такое жудаснае дзейства, але, з другога боку, праз нечаканую шчыліну, што засталася ад Вінтэра, пранікае свежае паветра, новы дух. Дзіка, чаго толькі з гэтага не вынікае, аказваецца мілы, дарагі наш Вінтэр быў толькі пяском на вятры, толькі рэшткавым элементам, якога якраз і неставала, як яшчэ сказаў Шэкспір: «Зіма (Вінтэр) нашых прыкрасцяў і расчараванняў», але я не хачу ні вінаваціць, ні каламбурыць, я толькі канстатую, стаўлю перад фактамі, малады чалавек, факты і толькі факты.

Мы дайшлі да «Паваў».

 Беражы вас Бог, гер адвакат,  сказалі Кнульпы і развіталіся.  На гэтай ніве яшчэ шмат чаго даследаваць трэба, уплыў Вінтэра на школьную камісіюадно гэта ёсць цэлы раздзел, сачыце за сенсацыямі.

Каля дзвярэй рэстарана яны яшчэ раз абярнуліся, паднялі палец:

 Навукова мысліце, малады чалавек, навукова мысліце. Але яшчэ падвучыцца трэба. Хоць вы і адвакат, даражэнькі, - сказала фраў прафесар Кнульпэ, alias Майсей Штэгэлін. Яны зніклі, а мой ліст так і заставаўся ўсё яшчэ не ўкінуты.

б) Архітэктар Фрыдлі: неўзабаве пасля гэтага я сядзеў побач з ім у рэстаране «Сэлект», ліст усё яшчэ ў кішэні. «Сэлект»: кавярня, каля якое сядзяць і сядзяць, колькі свет стаіць, інакш кажучы, мільёны гадоў, яшчэ калі брантазаўры пераходзілі ўброд раку, тут сядзелі. Фрыдлі я ведаю з часоў майго знаёмства з Штусі-Лойпінам, у яго былі ўвесь гэты час цяжкасці з зямельнымі спекуляцыямі, але яго нічога не магло стрымаць, ён быў і застаецца лавінай тлушчу, што падмятае наш горад, так што на прасеках паўстаюць новыя гандлёвыя, службовыя, арэндныя дамы, толькі даражэйшыя, чым раней, па адпаведна тлустых цэнах. Прыродная катастрофа пры бліжэйшым разглядзе: пяцідзесяцігадовыя, велізарныя тлушчавыя нарасці, маленькія, бліскучыя вочкі, глыбокане разгледзецьпасаджаныя, нос малюсенькі, вушы таксама, усё астатняе велізарнае selfmademan, дзіця доўгай вуліцы («мая старая, дарагі Шпэт, хадзіла мыць да чужых людзей, мой стары дапіўся да смерці, я нават сам пры пахаванні выліў у яго магілу бутэльку піва»), не толькі арэна калёсных высцігаў, без яго спецыяльных цэнаў былі б немагчымыя шасцідзённыя гонкі, падчас якіх на стадыёне паглынаецца процьма венскіх сасісак, але ж і музычны мецэнат, дзякуючы якому аркестр Канцэртнай залы і наш Оперны не спаўзаюць у пасрэднасць, завабліваў дырыжыраваць у нас Клемпэрэра, Бруна Вальтэра і нават Караяна, а цяпер пратэжыруе Мондшайну, так што ён наш горад, які ён так грунтоўна зганьбіў новабудоўлямі і рэканструкцыямі, прынамсі, зноў крыху прасвятляе музамі.

Ён адразу пазнаў мяне. Раніца была, як ужо сказана, ветраная (дзьмуў фён) і цёплая, адчуваў сябе па-хатняму, расслаблена і зачараваным вяласцю клімату, сядзелі цесна, я амаль прыклеены да Фрыдлі, які быў у выдатным настроі, мачаючы грэнку за грэнкай у каву з малаком, бязмерна, плямкаючы, глытаючы і сёрбаючы, кава карычневымі палосамі сцякала па шаўковым гальштуку і па белай кашулі.

Запыт пракурору. Далей цягнуць нельга. Я проста абавязаны расказаць пра сваю першую сустрэчу з Элен. Пакутлівае мерапрыемства, ісці на яго трэба вельмі абачліва, унікнуць яго немагчыма. Нават калі ў маім пераказе выплывуць чыста асабістыя матывы. Нарэшце-такі асабістыя, бо вы з асаблівай цікавасцю прачытаеце і падкрэсліце гэтую частку. «Вы»я не абмовіўся, я маю на ўвазе менавіта вас, гер пракурор Ёахім Фойзэр. Трымціце і калаціцеся. Чаму б мне не перайсці на асобы, калі вы, як пераемнік Емэрліна, другім, пасля начальніка паліцыі, чытацьмеце гэтыя радкі, правільней сказаць, ужо чытаеце, і я адчуваю пякельную радасцьпякельную, магчыма, у двайным сэнсе гэтага словапрывітаць вас з таго свету. Па шчырасці: вы вельмі педантычны прадстаўнік сваёй пароды, хай нават у адрозненне ад нябожчыка Емэрліна ўдаяце з сябе чалавека прагрэсіўных поглядаў і не прапускаеце ніводнага псіхалагічнага сімпозіума. Вы любіце рэчавыя доказы. Толькі што дзеля парадку вы агледзелі мой труп у анатамічным тэатры, на вас быў светлы плашч, капялюш вы з павагі да жытлішча мёртвых трымалі ў руцэ і скруцілі прафесійна журботны твар, самазабойства праведзена так, што не падкапаешся, ужо прызнайцеся, але ж з Колерам я абышоўся паводле ўсіх правілаў, у яго вельмі ўрачысты выгляд, калі мы так вось пакоімся побач, адзін каля аднаго. Але ж вернемся з вашага рэальнага, якое для мяне ў будучым, у маё рэальнае, якое для вас ужо мінула. Часіны змяшчаюцца. Усеклі? Не думаю. Хіба што разгневаліся. Я вельмі старанна падрыхтаваўся.

Назад Дальше