Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 6 стр.


Густы карычневы струмень пабег у маленькуюз напарстакфiлiжанку. Мацi з цiкавасцю, нават трошкi грэблiвай, сачыла за тым, як сын бярэ загарэлай лапкай цукат, насцярожана кладзе ў рот.

Тое, што першае трапiла на язык, спадабалася Алесю: цукар, якi часам прывозiлi дзецям i ў Азярышча. Але далей зубы ўлезлi ў нешта вязкае,  груша i не груша,  нечаканае i таму гiдкае.

Ён выплюнуў пад стол.

 Нясмачныя твае марцыпаны.

Бацькаў твар спахмурнеў, бо на матчыных вачах выступiлi слёзы.

 Ты не маеш рацыi, Антанiда,  сказаў ён.  Я шчаслiвы за хлопца. У яго сяброў страўнiк ужо цяпер назаўсёды сапсуты ласункамi. А гэты будзе, калi спатрэбiцца, варыць жалеза. Быстраногi, спрытны, здаровы. Трэба ж камусьцi цягнуць па зямлi род наступнае тысячагоддзе.

I ён, прыцягнуўшы жонку да сябе, пацалаваў яе ў скронь.

 Аh, Gеоrgеs,  сказала яна,  часам ты такi, што я пачынаю вельмi, вельмi любiць цябе.

Бацька ўстаў:

 Пойдзем, сыне. Буду табе ўсё паказваць. А вы заставайцеся тут, пан Адам. Сёння дакладаў не будзе нi ў вас, нi ў галоўнага аканома. Пасядзiце тут з жонкай, папiце кавы Дарэчы, пенсiю атрымаеце праз тыдзень, за ўсе тры месяцы.

 Што вы, князь,  пачырванеў Выбiцкi.  I так бардзо задоволёны. Што мне трэба, я адзiн.

 Ну то i добра Пойдзем, Алесь Што спачатку, сады або дом?

З Алеся было ўжо досыць дома. Трэба было хаця на кароткi час ратавацца. I таму ён сказаў:

 Сады.

Яны спусцiлiся з тэрасы на круг гонару i заглыбiлiся ў адну з радыяльных алей. Толькi тут Алесь адчуў сябе лепей, бо ўсё вакол было знаёмае: дрэвы, трава ля iхнiх каранёў, жвiр пад нагамi.

Некаторы час iшлi моўчкi. Потым бацька, неяк нават вiнавата, сказаў:

 Ты любi яе, Алесь Любi, як я Яна мацi табе Ты не глядзi, што яна строгая Яна, брат, добрая.

I яго праставаты прыгожы твар быў такi незвычайны, што Алесь апусцiў вочы:

 Буду яе любiць Што ж, калi ўжо так атрымалася.

Бацька павесялеў.

 Ну вось, вось i добра Ты не думай. Вось прыйдзе дзень пастрыжэння ў юнакi. Да гэтага дня будуць цябе, брат, шлiфаваць з пяском, каб не пляваўся марцыпанамi. А потым, калi толькi захочаш, будзеш ездзiць i да Кагутоў, i ў суседнiя дамы. Я цябе абмяжоўваць не хачу, не буду. Расцi, як трава, як бог загадаў. Гэта лепш Каня табе падарудык да Азярышча зусiм блiзка будзе, нейкiх дзесяць вёрст. I помнi: ты тут гаспадар, як я. Загадвай. Прывучайся. Я думаю, будзем сябрамi А за Кагутоў не бойся, будзе iм добра.

 Я i цябе буду любiць бацька.

 Ну вось i добра, брат. Хадзем.

Алея вывела iх праз парк i пладовы сад да доўгiх шэрых будынкаў пад чарапiцай. Будынкi абкружаў глыбокi роў, зарослы лопухамі i гускай. Пад iх узнятымi парасончыкамi бруiлася вада. Пад'ёмны масток ляжаў над ровам.

 Тут псярня i стайнi,  сказаў бацька.

На манежнай пляцоўцы ганялi на кордзе коней. Англiчанiн-жакей, даўгазубы i спакойны, як статуя, стаяў на ўзбочыне, паляскваючы лёсачкай па лакавым чобаце. Непарушна прытаiўся з бацькам за руку.

 Што новага, пан Крэбс?

 Гэты народ  англiчанiн адвёў убок сiгару, зацiснутую памiж простымі, як алоўкi, пальцамі,  яму б ездзiць па-цыганску, без усякi закон Сёння засеклася Б'янка.

 Можа, яно i лепей,  сказаў бацька,  я заўсёды гаварыў вам, што трэба рыхтаваць на скачкi Змея.

 О, но!  запратэставаў англiчанiн.  Но, Змей! Склад Змея не ёсць адпаведны склад. Паглядзiце на яго бабкi. ПаглядзiцеМеры яго мацi,  паглядзiце на яе калмыцкую грудастасць i бадай вiслазадасць. Но, но!

З манежа збiралiся да iх конюхi. Старшы конюх, Змiцер, абпалены сонцам да таго, што скура лупiлася на носе, як на маладой бульбе, зняў шапку.

 Накрыйся,  сказаў бацька.  Ведаешне люблю.

Змiцер няшчыра ўздыхнуў, накрыўся.

 I не ўздыхай,  сказаў бацька,  не падлiзвайся. Чуе кошка Было табе загадана бiнтаваць Б'янку цi не?

 О Змiцер, бестыя Змiцер,  сказаў англiчанiн,  хiтры азiят Змiцер. Яны ўсе ў змове, яны не хацелi Б'янкi, яны хацелi выпусцiць мясцовага дрыкганта зусiм як сам пан-князь Загорскi.

Бацькавы вочы няўлоўна смяялiся, вельмi сiнiя i прастадушна хiтрыя, як у маладога чорта.

 Што ж зробiш, мiстэр Крэбс. Тут ужо нiчога не зробiш. Вiдаць, будзем выпускаць на скачкi трохгодак Змея, Чаркеса i Мамелюка.

I раўнуў на Змiтра:

 Яшчэ раз гэткаене пашлю купляць коней. Кувай сабе ў Загоршчыне!

Уздыхнуў:

 Падбяры для панiча кабылку з больш цiхмяных i жарабца.

 Глорыю хiба?  спытаў Змiцер.

 Каб галаву скруцiў?

 Што вы, пане, не ведаеце, як ездзяць мужыцкiя дзецi? Яны з хваста на каня ўзлятаюць, чэрцi каб брыкнуць не паспела.

 А мне не трэба,  сказаў пан Юры.  Мне трэба, каб ён за якi месяц навучыўся ездзiць прыгожа, а не па-халопску. Потым дамо i сапраўднага жарабца.

 Добра,  сказаў Змiцер i пайшоў у стайнi.

Алесь глянуў на англiчанiна i нечакана заўважыў, што вочы яго смяюцца.

 То гэта малады князь?  спытаў англiчанiн.  Будучы гаспадар?

 Але,  сказаў бацька.

 Новы мятла будзе месцi па-новаму,  сказаў Крэбс.  Крэбс пойдзе адсюль разам з веданнем коней i свавольнасцю. Га?

 Можна мне сказаць, бацька?  спытаў Алесь.

 Кажы.

 Вам не трэба будзе iсцi адсюль, пан Крэбс. Вы харошы. Вы застанецеся тут, i я вам буду больш плацiць.

Бацька ўсмiхнуўся. Халодныя вочы Крэбса пацяплелi.

 Гуд бой,  сказаў ён.  Тады i я буду рабiць малады пан добра. Я навучу пан ездзiць, як малады лорд з найлепшых фамiлiй.  I, глянуўшы на пана Юрыя, дадаў:  I ён нiколi не будзе прымушаць састарэлага ўжо тады Крэбса рабiць супраць сумлення i падманваць яго. А Крэбс зробiць, каб трохгодкi пана былi лепшыя нават у Пецярбурзе.

Засаромлены бацька адвёў вочы:

 Вам не давядзецца чакаць, пан Крэбс. Я павялiчваю вам пенсiю ўдвая.

 Нашто мне гэта?  сказаў Крэбс.  Лепей бы не трэба стаяць на сваiм. Сапраўдны лорд не ўваходзiць у змову з конюхамi i супраць свайго ж знаўцы, што хоча зрабiць конны завод лорда лепшым за ўсе.

 Добра ўжо, Крэбс, прабач,  сказаў бацька.  Больш не буду. Рабi сабе што хочаш.

Конюхi павялi перад людзьмi на ўзбочыне коней.

 Ну, якую кабылку бярэш?  сказаў бацька.

Сярод усiх Алесь заўважыў адну, маленькую і ладную, як цацка, усю дзiўна падабраную, чысценькую i як быццам атласную. Масць кабылкi была мышастая, вушкi акуратненькiя, капыткi, як стопачкi.

 Гэту,  сказаў Алесь.

Англiчанiн пажвавеў:

 У маладога ёсць вока Варта вучыць Красуня кабылка Як маладая лэдзi Галоўка маленькая, але не злая; шыядзiва шыя.

Звярнуўся да бацькi:

 Але вашы iмёны Бог мой, што за iмя Для такой лэдзi i раптам: Ка-сюнь-ка.

 Касюнька!  вiскнуў усцешаны Алесь i кiнуўся да кабылкi.

 Цукар вазьмi,  сказаў бацька.

Алесь соваў пад храпу Касюнькi кавалак цукру, i тая далiкатна ляпала па яго далонi цёплай цвёрдай храпай.

 Касюнька мая, Касюнька.

 Вядзiце яе,  сказаў бацька.  Выбiрай другога, Алесь.

Зноў пайшлi конi, i кожны быў прыгожы, бы ў сне, але нейкi не той, без повязi, што вядзе да чалавечага сэрца.

 Пераборлiвы, як Мнiшкава Анэля,  сказаў бацька.

Але ён дарэмна казаў гэта, бо ў той самы момант з варот стайнi з'явiўся Ён, той, без каго жыццё не магло мець сэнсу. Яго вёў пад аброць худы i падабраны хлопец, i Ён, дурэючы, рабiў выгляд, што хоча схапiць хлопца зубамi за плячо.

Ён быў прыгажэйшы за ўсiх на зямлi, прыгажэйшы за ўсiх звяроў i ўсiх людзей. Ён iшоў, прытанцоўваючы на кожным кроку, бязмерна ганарлiвы ад здароўя, сiлы i немагчымай сваёй прыгажосцi.

Белы як снег i бялейшы за яго, з маленькай нервовай галоўкай i доўгай шыяй, увесь дасканаласць i без адзiнай заганы, ён касiў залатым i трошку крывавым па бялку вокам, а ягоныя хвост i грыва, неверагодна доўгiя i мякка-залацiстыя, варушылiся лагоднымi хвалямi.

«Вы, маленькiя людцы,  здаецца, казаў зрак каня.  Што мне да вас? Я дазваляю вам апаганьваць нагамi мае бакi толькi таму, што раблю вам ласку. І так будзе, пакуль я не знайду таго, каго палюблю. А над тым буду панам, бо я бог, а ён толькi чалавек»

Бацька глянуў на Алеся i ўздыхнуў: усе было зразумела.

 Логвiн,  сказаў бацька конюху,  вядзi Ургу сюды.

Малады i сур'ёзны хлопец падвёў араба да ix.

 Будзеш канюшым маладога пана, Логвiн,  сказаў пан Юры.  Будзеш ведаць толькi яго. Ургу падрыхтуй. Праз месяц ён спатрэбщца. I ты, Змiцер, ведай: Логвiну належыць толькi Касюнька i Урга. Нiчога больш.

Логвiн усмiхнуўся сцiплай харошай усмешкай.

 Панiча намуштраваць,  сказаў Загорскi.  Навучыць скрэбцi, чысцiць, мыць, даглядаць капты. Навучыць лекавым травам для коней.

 Зробiм,  сказаў Логвiн.

 То тады бывайце Бывайце, мiстэр Крэбс.

Яны прайшлi конскiя двары i падышлi да старасвецкай каменнай сабакарнi. Чалавек сярэднiх год, з прыкметнай ужо сiвiзною ў доўгiх вусах, буры, як абкураная пенкавая люлька, павольна iшоў да iх. На поясе, што ладна перахватваў яго зялёную венгерку, вiсеў доўгi медны рог.

 Карп,  сказаў бацька,  старшы даязджачы. З гэтым, брат, трымай вуха востра. Сур-ровы.

Карп падышоў да iх i, не вiтаючыся, пачаў дакладаць звонкiм i трошкi сiпаватым, даязджачым голасам:

 Юнка адышла, пан Загорскi.

 Ведаю,  сказаў бацька,  старасць. А добрая была.

 Знайд, памятаеце, са своркі адбiўся. То схапiў, вiдаць, ад нейкай вясковай сучкi, скурапею. Мазалi празрысценькiм бярозавым дзёгцем i акурвалi. Праз два тыднi будзе як шкло Сцiнай паздаравеў I яшчэ Аза мела ласку прынесці шчанюкоў.

 Вось гэта добра. Хадзем, Карп.

Сабакарня ўнутры была паўцёмнай, з вузкiмi акенцамi. Каля паўсотнi сабак розных парод i масцей ляжалi i хадзiлi па загарадках. Тут былi выжлы, ганчакi, норныя, дацкiя п'яўкi для мядзведжага палявання. Брудастыя, шчыпцовыя, камякалапыя Але хлопец яшчэ не мог адрознiваць iх, i таму асаблiва зацiкавiў яго стракаты ньюфаундленд, з добрае цяля ростам, i куток хартоў.

Харты былi ўсе белыя, з доўгiмi шчыпцамi. Вялiзныя iхнiя вочы былi, як чорныя слiвы.

Бацька на хаду даваў парады, якiя Карп слухаў пачцiва, але з нейкай сваёй думкай.

 Пайшлi б вы ўжо, княжа, да Азы,  сказаў ён.  Хвалюецца.

Калiдорчыкам прайшлi ў парадзiльнiк. Тут, у плеценым кашы, ляжала на аўсянай саломе чорная з белым сука iспанскай пароды i махала куртатым хвастом. Ля яе саскоў павiсквалi цёплыя шчанюкi.

Убачыўшы гаспадара, Аза танютка брахнула. Вялiзныя, усе ў дробных завiтках, чорныя вушы раскрылiся.

 Бачыш,  сказаў Алесю пан Юры,  на качак i цецерукоў лепшага не бывае. А якая акуратная. Не сабака, а арыстакратка.

 Я вазьму аднаго шчанюка,  сказаў Алесь.

 Ну вось,  сказаў бацька,  цяпер маеш усё. А iмя ёй будзеАлма.

Хадзiць давялося доўга. Аглядалi палi, не вельмi добрыя. Аглядалi бровар iздалёкбагадзельню. Ля сцежкi, што вяла туды, выпадкова падслухалi размову дзвюх старых. Стаялi, абапiраючыся на кii.

 Ты куды iдзеш?

 Га?

 Куды iдзеш, кажу?

 А-а У анвалiдны дом.

 Ну i як там?

 Нiшто-о.

 Кормяць хаця добра?

 До-обра. Цэбар крупнiку дадуць на тыдзень, акрамя сухога, то хочаш адразу з'еш, хочашраздзялi.

I гэта размова сапсула хлопцу ўсю радасць ад Ургi, Касюнькi i Алмы. Не ўзнiмаючы вачэй, ён глуха спытаў бацьку:

 Гэта праўда, што iм адразу даюць?

 А што iм, дрэнна?

 Але чаму адразу?

Селi адпачыць у парку, на лаўцы з неашкураных бярозак.

Бацька пакручваў хвалiсты бялявы вус, з усмешкай паглядаў на сына. Яго загарэлы твар здаваўся алiўкавым ад рухомага ценю дрэў.

 Добры ты, сыне. Я вось купiў у матчынага траюраднага брата, у Кроера, цукраварню. Прыйшоўаж работнiкi ўсе ў масках, каб не елi цукру. Гэта Кроер прыдумаў.

 Ну i дурань,  сказаў сын.  Я i чуў, што гадзюка.

 Ды i не ў тым справа. Нельга дазволiць такога здзеку. Што яны, быдла, гэтыя людзi, цi што? Я зняў Але ж нельга дагаджаць. Будзеш салодкiзгiнеш. Багацця аднаго чалавека на ўсiх не выстачыць. Ведаеш, колькi дваран на Магiлёўшчыне?

 Не.

 Патомных нешта каля дваццацi сямi тысяч, асабiстыхкаля трох з паловай, але гэтыя не ў лiк. Дык вось, з гэтых дваццацi сямi тысяч маюць права голасу на выбарах у губернскi сход толькi пяцьсот восемдзесят два. А сялян у губернi восемдзесят сем тысяч пяцьсот шэсцьдзесят адна душапа тры душы на аднаго дваранiна. Дробная шляхтагэта бочка з порахам. Ненавiдзяць i нас, i сялян. А ў цябе з братам сем тысяч гаспадарскiх душ. Ты з часам дваццаццю дзевяццю тысячамі будзеш уладаць. Трэцяй часткай усiх душ губернi, не лiчачы тых, што за яе межамi. I калi будзеш даверлiва глядзець у драпежныя зяпыжывога праглынуць.

 А нашто яна мне патрэбна, тая, трэцяя?  спытаў Алесь.

Бацька аслупянеў.

 Ну, хаця б для таго, каб быць добрым да большай колькасцi хрысцiян Ты не Кроер, не Хаданскi, не Таркайла Нашы людзi бога моляць, каб не трапiць ад нас да iх.

 Усё адно гэта нiкуды не варта. Хай добры ты. Хай добры буду я. А што, як памрэм? Яны ж тады сваякам пяройдуць, напэўна тым. Куды ж такi парадак варты, калi чалавек не ведае, што з iм будзе заўтра? I людзi на вёсцы так гавораць i баяцца.

 З намi нiчога не зробiцца,  сказаў бацька.  Не тое перажывалi. Восемсот год за плячыма. I вера ў будучае. Я не баюся нi чумы, нi вайны, нi палiтычных забойстваў, нi руднiкоў. Хвала богу, усяго было. Горшага не будзе.

Памаўчаў, водзячы прутком па пяску.

 Справа ў тым, што ты належыш да самай дзiўнай суполкi на зямлi. У гэтага клана было славутае i грознае мiнулае,  але i тады ў яго не было iмя. У гэтага клана сучаснае, горш за якое цяжка знайсцi, i будучае, што губляецца ў тумане невядомага. Гэта грамада не мае свайго аблiччаi пагражала калiсь ордэнскiм землям. У яе няма душыi яна выклiкае магутны выбух сiл у кожнага суседа, што датыкнецца да яе. Тады яна дае такiя ўзлёты генiя, што ўсiх бярэ здзiўленне. Часам яна знiкае, як рака пад зямлёй, каб усплыцъ у зусiм нечаканым месцы, Штохвiлiнна гiне i адначасова жывучая, як нiхто. У цябе няма адзнак, i менавiта ў гэтым вялiкiя твае перавагi. Ты бязлiкi i ты мнагатвары, ты нiшто i ты ўсё. Ты кладоўка самых неверагодных магчымасцей. I ты ганарыся гэтым, ганарыся сваей магутнасцю, ганарыся тым, што тыгэта ты.

Пан Юры паглядзеў на постаць сына i раптам спахапiўся:

 Ах, божа, ты ж яшчэ шмат чаго Ды добра, добра Я, цi разумееш, i гаварыць не магу. Не мая гэта справа, я чалавек просты. Вось паляваць ды сабачнiчацьгэта ўжо iншае.

Зноў абмiнулi дом з серабрыстымi фантанамi iтальянскiх таполяў. Ад бакавога ўвахода ў яго цягнулася вузкая алейка. У канцы яе стаяў той круглы павiльён, што заўважыў Алесь, пад'язджаючы да Загоршчыны. Дах гэтага павiльёна перарываўся па кругу суцэльным шкляным акном, а вышэй шкла ўзносiўся зграбны круглы купал.

 Царква, цi што?  спытаў Алесь.

 Гэта карцiнны павiльён. Зрэшты, ты пакуль мала што яшчэ зразумееш. Я хачу табе паказаць толькi адну карцiну.

I ён адчынiў дзверы.

 Тут, брат, усё ёсць. Лепшая калекцыя толькi ў твайго дзеда Вось глядзi.

Проста перад iмi вiсела на сцяне даволi вялiкая карцiна ў цяжкай, пацьмянелай ад часу залатой раме. На карцiне быў пейзаж, якiх не бываепразрыста-блакiтны i няўлоўны.

 Мантэнья,  сказаў бацька,  славуты iтальянскi мастак.

Пейзаж праглядаўся праз галiны высокай яблынi з залацістымі пладамi. А пад дрэвамi iшоў кудысь малады чалавек i вёў за аброць белага каня. На чалавеку была круглая шапачка; доўгiя рукавы дзiвоснага ўбору адносiў вецер.

У чалавека былi цёмна-шэрыя вочы i прамы нос.

 Увесь дзень думаў, на каго ты падобен,  сказаў бацька.  I вось успомнiў. Ды гэта ж ты, гэта ты з белым канём. Гэта ты i Урга. Як дзве кроплi вады.

Ах, як не адступаў ад Алеся ўсе гэтыя днi белы конь! I ўсё гэта было як сон. I вось цяпер ён сам, сам Алесь, iшоў з белым канём у нейкую блакiтную далячынь.

V

Так пайшлі дні.

Кожны з іх быў непадобны на другі, і ўсё ж няўлоўна падобны. Гэта таму, што кожны быў адкрыццём і нечаканасцю.

Алесь гідаваў новым становішчам: празмернай пяшчотай бацькоў, недарэчнымі звычаямі палаца і неўсвядомлена ганарыўся гэтым, бо ён быў падлетак, бо яму ўжо, як кожнаму падлетку, хацелася сцвярджаць і ўстаткоўваць сваё «я».

Бацькі, можа, і не ведаючы гэтага, выбралі зручны час. Непрыкметна з яго рабілі не тое, што ён хацеў, а тое, чаго хацелі іншыя.

Падымалі яго а сёмай гадзіне раніцы. Бадай, запозна, бо ў Азярышчы ўставалі раней, і ён часцей за ўсё добрую палову гадзіны ляжаў без сну.

Алесь ляжаў, кожны раз новымі пасля сну вачыма разглядаючы блакітныя сцены пакоя. Над яго галавою, у куце, плыла кудысь старажытная копія з божай маці Куцеянскай: маленькі горкі рот, «нос не кратак», доўгія вочы з такой дабрынёй і тугою, што часам, асабліва ўвечары, хацелася плакаць, гледзячы на іх. Рука прыціскае дзіця, падобнае на маленькага мудрага старога.

Назад Дальше