Эксгумацыя - Виктор Правдин 2 стр.


Смаляк адразу адчуў гэтую змену настрою, калi размова зайшла пра Вярбiцкую. Нават знешне жанчына выглядала заклапочанай i напружанай, у вачах ужо не было ранейшай задзiрыстай смяшлiвасцi.

 Казiмiра Францаўна,  афiцыйна прагаварыў следчы,  вось Вы прыгадалi Шчэрбаў

 А хто гэта?  запытальна ўскiнуліся на Смаляка хітраватыя вочы кабеты.

 Ну як жа, гэта ж пляменнiкi Вашага суседа-нябожчыка,  стрымана, прадчуваючы, што шчырай размовы не атрымаецца, зазначыў Смаляк.

 Вам лепей знаць, мне што за дзела?  насцярожана адказала Шашок i, крыху памаўчаўшы, працягвала:  Ужо пасля смерцi суседа ўвалiлiся ўтрох у хату, дык пузатых Альховiкавых пляменнiкаў пазнала, а вось трэцi напужаў. Вяртлявы, насаты, усё мiтусiўся, мянцiў языком, бы памялом, ды вочкамi так i шастаў, так i шастаў, грэшнай справай, падумала, цi не злодзей? Ажно адвакатам аказаўся.

Старая замаўчала, азiрнулася, некага шукаючы, i, убачыўшы ўнучку, якая стаяла зводдаль i ўважлiва прыслухоўвалася да iх размовы, гукнула:

 Кацярына, iдзi абяры парэчкавы куст, што ля агурэчнага парнiка.

 А якая патрэба прывяла iх да Вас?  паспешлiва пацiкавiўся Смаляк, шкадуючы, што гаспадыня перапынiла ўспамiн.

 Iх i Вярбiцкую турбавала адно  тастамент.

 А Вы не маглi б расказаць падрабязней?  настойлiва дапытваўся следчы, якому раптам здалося, што старая вагаецца, вырашае, расказваць усё, што ведае, цi, як падчас першай сустрэчы, прамаўчаць, спаслаўшыся на старасць i склероз.  Справа звычайная, жыццёвая,  падбухторваў ён,  не могуць людзi спадчыну падзялiць, вось i пiшуць, а мы разбiрайся, быццам iншых спраў няма. Зноў прыйдзецца Вас выклiкаць у пракуратуру.

 Я вось што скажу,  крыўдлiва загундосiла старая,  пiшыце цяперака, бо не пайду ў вашыя кабiнеты, хворая я, калi трэба, i доктар пацвердзiць.

 То ж i я пра гэта,  паспрабаваў усмiхнуцца Смаляк.

Жанчына вiдавочна захвалявалася, бялёсыя, крыху рудаватыя вейкi нервова задрыжалi, быццам яна збiралася заплакаць, на шыi праступiлi пунсовыя плямы, пальцы на руках штохвiлiнна ўздрыгвалi. Смаляк не мог зразумець гэтай раптоўнай перамены, узбуджанасць i хваляванне перадаліся яму.

 Казiмiра Францаўна, калi нешта не так, я прыйду другiм разам,  спачувальна прагаварыў ён.

 Што тут кожны дзень хадзiць?  запраўляючы сiвыя валасы пад выцвiлую, незразумелага колеру хусцiнку, хмыкнула старая i, цяжка ўздыхнуўшы, дадала:  Ад вас не адчэпiшся, праўду людзi кажуць, што лепш не звязвацца.

 Можа, яны Вам пагражалi?

 Каго мне цяперака баяцца?  больш спакойна зазначыла Казіміра Шашок i паглядзела Смаляку ў вочы.  Нiхто мне не пагражае, а цiкавiлiся яны Альховiкам, Вярбiцкай i жанчынай, што складала другi тастамент, не ведаю, як яе назваць па-вучонаму. Першы раз сусед адпiсаў маёмасць пляменнiкам, а за тыдзень да смерцi Вярбiцкая прывезла тую дзеўку з паперамi, паклiкала мяне за сведку i праз дваццаць хвiлiн  справа зроблена, усё стала ейнае. Якая лоўкая, шэльма! Тут усё жыццё гарбееш, укалваеш, а яна за дваццаць хвiлiн атрымала ўсё гатовае

Смаляк толькi цяпер зразумеў сапраўдную прычыну змены настрою жанчыны, што яе так раптоўна выбiла з каляiны.

 Явiлася, не запылiлася, прынцэса!  распалялася старая.  Я пяць гадоў завiхалася вакол яго: «Фёдар Кузьмiч, грыбнога супчыку не жадаеце?.. Фёдар Кузьмiч, вось блiнчыкi са смятанкай» Цьфу, стары дурань! Не спакусiўся б на ведзьму  жыў бы па сённяшнi дзень,  субяседніца раптам замаўчала, на вачах праступiлi слёзы.  Вы гэта не пiшыце, лiшняе кажу,  яна зноў замаўчала, усхлiпнула, капрызна шморгнуўшы носам, быццам дзiця, у якога адабралi любiмую цацку, i крыўдлiва працягвала:  А вяртлявы, што прыходзiў з пляменнiкамi, больш дапытваўся пра Альховiка: што гаварыў, сядзеў цi ляжаў, калi падпiсваў тастамент, цi трэслiся рукi, мо падчас гэтай працэдуры засынаў альбо не разумеў таго, што адбываецца. А потым i зусiм спытаў бязглуздзiцу: цi мог ён сам схадзiць у прыбіральню Адзiн з пляменнiкаў пацiкавiўся, цi пры сваiм розуме быў дзядзька, калi падпiсваў паперы. Я акурат думаю, што страцiў Альховiк розум, калi падпусцiў да сябе Вярбiцкую, так i адказала, але нiчога не падпiсвала, няхай самi разбiраюцца.

 Казiмiра Францаўна, да нас зноў паступiла заява, у якой сцвярджаецца, што Альховiк памёр не сваёй смерцю, i прычына якраз у завяшчаннi, што Вы пра гэта думаеце?

 Яна ў нечым прызналася?  паспешлiва, з лiслiвасцю ў голасе перапытала жанчына, i яе бляклыя, выцвiлыя вочкi ажывiлiся, запрамянiлiся радасцю, але толькi на iмгненне, бо ў наступны момант яна зноў стала сурёзна-заклапочанай i збянтэжана цi то спытала, цi то пацвердзiла:  Гэта пiшуць Альховiкавы пляменнiкi?!

Смаляк згодна кiўнуў, i старая адразу неяк сцiшылася, абмякла i, прыплюшчыўшы вочы, задумалася.

Пальма увесь час, выструнiўшыся, сядзела каля будкi i цiкавала за Смаляком. Нарэшце гэты занятак ёй надакучыў, яна пазяхнула, лянотна пацягнулася i, не выбiраючы месца, разляглася ў цяньку, заплюшчыла вочы, i толькi вострыя напружаныя вушы гаварылi пра тое, што яна добра памятае свой вартаўнiчы абавязак.

Смаляк разумеў, чаму Шчэрбы i iх адвакат задавалi Шашок такiя блытаныя i, на першы погляд, незразумелыя пытаннi. Каб давесцi справу да суда, абавязкова трэба даказаць, што Альховiк падчас змены завяшчання на карысць Вярбiцкай быў недзеяздольны. Калi ўлiчыць, што яны цяпер, не тоячыся, абвiнавачваюць Вярбiцкую ў смерцi дзядзькi, iм гэта ўдалося.

 Казiмiра Францаўна,  парушыў маўчанне Смаляк,  у чым канкрэтна Шчэрбы абвiнавачвалi Вярбiцкую?

Старая неяк машынальна страсянула галавой, быццам вызваляючыся ад нечага цяжкага, i задумлiвым, разгублена-неспакойным позiркам паглядзела на следчага.

 Яны толькi пагражалi вывесцi зладзейку на чыстую ваду

Смаляк з палёгкай уздыхнуў. Нiякiх «нявысветленых абставiн па справе», на што спасылаўся пракурор, не ўзнiкла, вiдавочна толькi, што Шчэрбы i Вярбiцкая будуць праз суд дзялiць маёмасць нябожчыка. Заставалася iх дапытаць, i можна ставiць кропку. Але ў душы Смаляк быў незадаволены, не было ўпэўненасцi, што справу Альховiка зноў не выцягнуць на белы свет. Яму вельмi карцела ведаць яшчэ аднаго зацiкаўленага чалавека  таго «дабрадзея» з гарадской пракуратуры, якi дапамагае Шчэрбам i робiць уцiск на Кучкуна.

3

У панядзелак, па старой завядзёнцы, Смаляк прыйшоў на працу раней звычайнага. Выхадныя ён разам з жонкай i сынам правёў на прыродзе, ля возера, i цяпер, праглядаючы аператыўную зводку здарэнняў, не-не, ды i прыгадваў цёплую ласкавую ваду, з якой на сонцапёк не хацелася вылазiць, як падсек на вуду кiлаграмовага ляшча, як палiлi вогнiшча i варылi юшку. Нагадвалi пра адпачынак i чырвоныя свярбучыя пухiры, якiя пакiнулi на целе неадчэпныя прылiпалы-камары. Усе былi задаволеныя, асаблiва сын Дзiмка. Ён, атрымаўшы ў падарунак маску з трубкай для падводнага плавання i ласты, назбiраў з дна возера паўвядра ракаў.

Раздзел дарожна-транспартных здарэнняў Смаляк звычайна не чытаў, хапала i крымiнальных злачынстваў, але сёння, хутчэй па звычцы, перагарнуў некалькi старонак i ўжо хацеў адкласцi гэты занятак, як позiрк зачапiўся за знаёмае прозвiшча. Следчы засяродзiўся i прачытаў:

«У пятнiцу дваццаць першага лiпеня 1995 года а дзевятнаццатай гадзiне на вулiцы Талбухiна, супроць дома нумар чатырнаццаць, аўтамашына замежнай вытворчасцi AUDI-100, дзяржаўны нумар 2144 МI, якой кiраваў грамадзянiн Цвiркун Анатоль Iванавiч, здзейснiла наезд на грамадзянку Шашок Казiмiру Францаўну. У вынiку здарэння пацярпелая Шашок К. Ф. атрымала цяжкiя цялесныя пашкоджаннi i шпiталiзавана».

Ад нечаканасцi ў Смаляка ажно перахапiла дыханне, непрыемны хваравiты халадок слiзгануў па нагах, спiне i сцiшыўся недзе ў патылiцы. Iнтуiцыя падказвала, што гэта не звычайнае дарожнае здарэнне, не выпадковае.

«Хто такi гэты Цвiркун? Што ён гаворыць? Чаму менавiта пасля размовы са мной Шашок апынулася за пяць кварталаў ад сваёй хаты? Яна ж, наколькi я памятаю, нiкуды не збiралася».

Смаляк, спадзеючыся пачуць адказы на свае пытаннi, рашуча набраў нумар тэлефона начальнiка дзяржаўтаiнспекцыi раёна i, моцна прыцiскаючы слухаўку, з хваляваннем чакаў. Трубку доўга не падымалi, i, калi нарэшце пачуўся прыемны барытон Шаўцова, следчы адрэкамендаваўся i, стрымлiваючы нецярпенне, папрасiў удакладнiць абставiны наезду на Шашок.

 Радавое здарэнне,  адразу ўпэўнена адказаў Шаўцоў i катэгарычна дадаў:  Жанчына сталага веку пераходзiла дарогу ў забароненым месцы i трапiла пад колы машыны. Мы правялi следчы эксперымент i вiны вадзiцеля не ўгледзелi, у такiх абставiнах пазбегнуць наезду было немагчыма.

 А што гаворыць сама Шашок?

Смаляк разумеў, што гэтае пытанне лiшняе, трэба самому ехаць у бальнiцу i там шукаць адказы.

 З жанчынай кепска,  з жалем у голасе адказаў Шаўцоў.  Яна з моманту аварыi знаходзiцца ў коме i нiякай надзеi на тое, што застанецца жыць.

 Я хачу прысутнiчаць на допыце Цвiркуна.

 Справу вядзе следчы Канаплянiк, ён вас папярэдзiць,  запэўнiў Шаўцоў.

Праз паўгадзiны Смаляк быў у бальнiцы i адразу падняўся на чацвёрты паверх у рэанiмацыйнае аддзяленне. Загадчык аддзялення Адам Пятровiч Зайцаў, трыццацiпяцiгадовы маладжавы мужчына, з якiм Смаляк быў даўно знаёмы, пачуўшы прозвiшча Шашок, толькi развёў рукамi.

 Надзеi анiякай,  i, каб пацвердзiць сказанае, паспешлiва загартаў паперы, што ладным стосам высiлiся на стале.  Ага, вось яе гiсторыя Вы толькi паслухайце: разрыў печанi i селязёнкi, пералом чацвёртага i дзевятага пазванкоў, адкрыты пералом правай рукi, чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступенi.

 Цi можна яе ўбачыць?  не губляючы надзеi, спытаў Смаляк. Ён раптам зразумеў, што ехаў сюды з адным намерам  убачыць старую.

 Трэба, дык зойдзем,  хаваючы акуляры ў чорны футарал, спахмурнеў Зайцаў.  Недаверлiвыя вы, следчыя, да ўсяго хочаце сваiмi рукамi дакрануцца Ну, але ж зразумела, справа крымiнальная!

 Чаму крымiнальная?  насцярожыўся Смаляк.  Звычайнае дарожнае здарэнне.

Доктар прыпынiўся на выхадзе з кабiнета i з засяроджана-разгубленым выглядам пачаў корпацца ў вялiзных, адтапыраных, здавалася, бяздонных кiшэнях халата, выцягваючы нейкiя вяроўкi, бруднаватыя анучы, мноства рознакаляровых таблетак, спiсаныя i чыстыя, але аднолькава пакамечаныя бланкi рэцэптаў i нават гiпсавы злепак зубоў. Вось белы свет пабачылi рыбацкiя прычындалы: чырвона-белыя паплаўкi, жылка, кручкi, i нарэшце з самага бяздоння Зайцаў дастаў аўтамабiльныя ключы на восем, дзесяць i дванаццаць.

«Засталося яшчэ выцягнуць дамкрат!»  падумаў Смаляк, але ўслых з нарастаючай злосцю прагаварыў:

 Адам Пятровiч, ключы ад кабiнета, мабыць, як заўсёды, у дыпламаце

 Кажаце, звычайнае дарожнае здарэнне?!  не гледзячы на Смаляка, цi то пытаючыся, цi то сцвярджаючы, працягваў сваё доктар. Ён засунуў «кiшэннае багацце» на месца i хуценька крутнуўся да стала, каля якога стаяў таўставаты стары дыпламат. Шчоўкнулi замкi, i Зайцаў, падкiнуўшы на далонi звязку ключоў, радасна ўскрыкнуў:  Ваша праўда, Васiль Мiкалаевiч,  i, хiтравата прыжмурыўшыся, паглядзеў Смаляку ў вочы.  А вось сын пацярпелай Шашок чамусьцi ўпэўнены, што быў замах на жыццё мацi. Такi скандал тут закацiў, што прыйшлося супакаiцельны ўкольчык зрабiць. I яшчэ адно: з якiх гэта часоў пракуратура пачала цiкавiцца звычайнымi дарожнымi здарэннямi?..

Смаляк не адказаў. Ён выйшаў у ярка асветлены калiдор, сцены якога былi нядаўна пафарбаваныя. Чамусьцi пах свежай фарбы, пытаннi доктара, ягоныя бяздонныя кiшэнi раздражнялi, недзе ў глыбiнi душы варухнулася непрыязнасць, нават варожасць: «Што табе да маiх спраў?  стрымлiваючы сябе, каб не сказаць нешта абразлiвае, падумаў Смаляк.  Ты вунь у сваiх кiшэнях парадку не маеш, а мяне вучыш!» Ён да гэтай хвiлiны не хацеў прызнацца самому сабе, што не пошук iсцiны прывёў яго ў бальнiцу, а хутчэй закранутае самалюбства, як кажуць людзi, гонар мундзiра. Што, калi i сапраўды ў справе Альховiка яго хтосьцi водзiць за нос, абувае ў лапцi?

У гэты момант па калiдоры, прыцiскаючы да грудзей апарат для замеру крывянога цiску, на высокiх абцасах працокала чарнявая медычка ў караткаватым халацiку. Убачыўшы ў прачыненых дзвярах Зайцава, яна прыпынiлася.

 Адам Пятровiч,  пявуча загаварыла медычка,  гэты, так называемы хворы, Пяных ноччу зноў спрабаваў залезцi ў жаночую палату, на гэты раз праз балкон

 Падрыхтуйце дакладную на iмя прафесара Баравога,  надаючы голасу як мага больш начальнiцкай цвёрдасцi, кiнуў Зайцаў i павярнуўся да Смаляка, паказваючы, што размова на гэтым скончана.  Я да вашых паслуг, Васiль Мiкалаевiч.

 Я ўжо рыхтавала некалькi дакладных, а мер нiхто не прымае,  роспачна перасмыкнуўшы плячыма, настойлiва даводзiла сваё медычка.  Вось пабачыце,  узвысiла яна голас,  згвалцiць гэты кабялiна каго, усiм не паздаровiцца

 Ну добра, добра,  ужо паблажлiва загундосiў Зайцаў,  я сам давяду да прафесара, ён лечыць, яму i рашэнне прымаць.

Смаляка зацiкавiла размова доктара i медыцынскай сястры, але ён не лез з роспытамi, моўчкi iшоў побач з Зайцавым, думаючы пра сына пацярпелай Шашок. Доктар раз-другi зiрнуў з-пад iлба на следчага i, па-свойму расцанiўшы гэтае маўчанне, загаварыў:

 Хачу, каб вы зразумелi правiльна. Справа ў тым, што тыдзень таму згаданы Пяных паступiў на лячэнне,  Зайцаў нервова аблiзнуў сасмяглыя вусны:  Як бы гэта прасцей сказаць Адным словам, даставiлi яго з эрагiраваным пенiсам, i мы пакуль што не можам прывесцi ягоны фiзiчны недахоп да нормы. Баравы асабiста займаецца, а хворы спярша перажываў, а потым уявiў сябе гэткiм «гiгантам» i ўвесь час спрабуе спакушаць жанчын. Убiў сабе ў галаву, што гэта i не хвароба зусiм, а «дар божы»

 Ну i ну!  весела засмяяўся Смаляк.

Усё кепскае, што колькi хвiлiн таму бударажыла душу i думкi, раптам знiкла, адкацiлася, зявiлася пачуццё няёмкасцi перад Зайцавым.

 Спярша i я пасмяяўся,  пакрыўджана зiрнуў на следчага доктар,  а Пяных небяспечны, бударажыць бальнiцу, хоць мiлiцыю выклiкай.

 Калi гэты чалавек патрэбен навуцы, то берагчы i сцерагчы яго трэба адпаведна, як навуковую каштоўнасць,  жартаўлiва, усё яшчэ смеючыся, адказаў Смаляк.  А калi сурёзна, раю на самай справе звярнуцца за дапамогай у мiлiцыю. Гарантую, што пасля размовы з участковым ваш навуковы экспанат умомант вылечыцца i прыйдзе, як вы кажаце, да нормы

Доўгi калiдор скончыўся адразу, як толькi Смаляк i Зайцаў павярнулi направа. Вялiзныя, зробленыя з пластмасы дзверы з шыльдай «Рэанiмацыя» адчынiлiся не адразу, доктару давялося некалькi разоў нацiснуць на жоўтае вочка званка, i толькi пасля гэтага глуха шчоўкнуў аўтаматычны замок. Дзяжурная медыцынская сястра, апранутая ў цёмна-зялёную кашулю, гэткага ж колеру караткаватыя штаны, якiя выгадна падкрэслiвалi яе стройную фiгуру, стаяла каля невялiкага столiка, выструнена цягнулася да вiсячага на сцяне гаршчэчка з кветкамi i палiвала iх вадой. Яе галаву ўпрыгожваў какетлiва прышпiлены да каштанавых валасоў цылiндрычнай формы зялёны капялюшык. Убачыўшы Зайцава i Смаляка, яна шчыра, прыязна ўсмiхнулася, у крыху раскосых чорных вачах успыхнулi гарэзлiвыя агеньчыкi. Медычка паставiла графiн з вадой на столiк, звычным грацыёзным рухам паправiла валасы, iмгненна агледзела сябе ў люстэрка, што стаяла насупраць, каля шкляной шафы з медыкаментамi i пайшла, не, хутчэй, як здалося Смаляку, паплыла iм насустрач. Прыгожы твар, на якiм спакуслiвай чырванню палалi пульхныя вусны, iскрыўся непрыхаванай радасцю. У гэты момант Смаляк злавiў сябе на тым, што ягоны твар расплываецца ў блазённай усмешцы. Ён знiякавеў, хуценька адвёў позiрк ад прыгажунi медычкi i паглядзеў на Зайцава. Доктар выглядаў празмерна заклапочаным i строгiм. Ён толькi зiрнуў на медычку, адразу рэзка спынiўся i яшчэ больш насупiўся.

 Клаўдзiя Сямёнаўна,  ссунуўшы да пераносся бровы, пужлiва, амаль iстэрычна ўскрыкнуў Зайцаў,  са мной следчы з пракуратуры

Медычка быццам i не чула, нават не прыпынiлася, не паглядзела на Смаляка, i следчы раптам зразумеў, што ў гэтай сiтуацыi ён лiшнi.

 Адам Пятровiч, а я таксама не адна,  зляцела з яе чырвоных вуснаў-бутонаў,  у другой палаце прафесар Баравы

Пасля гэтых слоў медычка неўпрыкмет цмокнула, паслаўшы доктару паветраны пацалунак. Зайцаў сумеўся, пачырванеў, незадаволена папераджальна кашлянуў у кулак, рэзка крутнуўся i прачынiў блiжэйшыя ад сябе дзверы.

 Праходзьце, Васiль Мiкалаевiч, ваша пацярпелая тут,  i, быццам вiнавацячыся, кiўнуў на медычку:  Гэта мая нявеста

Не паспеў Смаляк зрабiць i крок, як дзверы за спiнай хуценька зачынiся i да слыху даляцеў прыглушаны шэпт:

 Клава, мы ж на рабоце!

Назад Дальше