Ледзь не пад капытамі коней прабеглі пацукіяны кіраваліся туды ж, у будынак з вежамі. Як там мармытаў мужыкПацучыны Кароль?
Праехалі па прысадзе між каржакаватых дрэў, падобных да троляў, чые доўгія валасы сталі дыбара. Перад акаванымі жалезам дзвярмі палаца ўсе спешыліся. І дзверы расчыніліся нібыта самі па сабе. Ні лёкаяў, ні варты. Адзін з герцагскіх жаўнераў, з пабітым воспай грубым тварамбыццам калода, на якой сякуць дровы, жэстам паказаў вязням: заходзьце, маўляў. Дзіўна, і зброю не аднялі. І праводзіць не пайшлі, з нейкім багавейлівым пострахам пазіраючы на ўваход у логвішча Пацучынага Караля.
Бутрым паправіў шаблю, задраў нос і рашуча ўзняўся па высокіх мармуровых прыступках, якія за стагоддзі нібыта выгнуліся ўніз, расталі ад шматлікіх крокаў. За Чорным Доктарам насцярожана падняліся Пранціш і Алесь.
Раздзел дзясятыЯК ВЫРВІЧ ДАВЕДАЎСЯ, ШТО МАЕ ВАРЫЯЛЯЦЫЮ
У палацы было цёмна, так што спатрэбіўся час, каб вочы прывыклі да паўзмроку. Між тым дзверы зачыніліся з лязгатам, і зноўні лёкаяў, ні варты. Толькі знутры дома чуўся гук, быццам заводзілі вялізны гадзіннік.
І раптамголас. Не па-чалавечы гучны і нейкі нежыццёвы, быццам сыходзіў з нутра жалезнага волата.
Рады вітаць вас, шаноўныя госці! Праходзьце ў маё сціплае жытло. Зараз вас праводзіць мой слуга.
Самі па сабе загарэліся лямпы, асвяціўшы вялізную залу з белымі калонамі і падлогай з шэрых маруровых плітаў. Ні мэблі, ні карцін. Затое шмат жалезных палосаў, прымацаваных на столі, на падлозе, паміж калонаў на ўзроўні паловы чалавечага росту. Палосы з барознамі ў іх выгіналіся, перапляталіся. Нібыта нейкаму дзіцяці далі срэбны аловак і лінейку, і ён бязладна пакрэсліў малюнак інтэрера.
Праўда, Вырвіч засумняваўся ў сваёй здольнасці рабіць лагічныя высновы. З паўзмроку да іх ехаў Жалезны Чалавек. Ён нагадваў пустыя рыцарскія латыбо з проразяў на месцы вачэй глядзела пустэча. Пранціш ажно адступіў на крок назад і скасавурыўся на Лёднікаў. А тыя абодва прагна скіравалі на пачвару насы, цёмныя вочы гарэлі цікавасцю і захапленнем.
Пачвара спынілася якраз перад гасцямі, нібыта дакладна ведала, што робіць. Рукі, палязгваючы ў суставах, варухнуліся ў запрашальным жэсце. Затым страшыдла спрытна развярнулася на адным месцы і плаўна рушыла назад. Госці пакорліва адправіліся следам. Нічога сабе праважатыя тут!
Пранціш нарэшце зразумеў, пра што шэпчуцца Лёднікі, тыцкаючы пальцамі ў падлогу: Жалезны Чалавек ехаў па адной з жалезных палосаў, устаўленых у мармуровыя пліты.
Вырвіч з палёгкай выдыхнуў: чыстая механіка, ніякай магіі! І нават раззлаваўся на сябе за баязлівасць. Знайшоў чаго палохацца! Хіба колькі год таму ён не бачыў лялькі-аўтамата па імені Пандора, якую пакінуў Лёдніку ў спадчыну вялікі гетман Міхал Казімір Рыбанька? Хіба Пранціш не дапамагаў уласнаручна наладжваць тую Пандору, якая ўмела маляваць, круціць галавой і вачыма, нават нібыта дыхала! А ўнутрыадны шасцярэнькі ды падважнікі.
У пакоі за наступнымі дзвярыма зявілася мэбляшафы з кнігамі, вялізныя, да столі. А яшчэдзясяткі гэткіх жа Жалезных Людзей, якія выстраіліся нерухомымі шэрагамі ўздоўж металёвых палосаў. У аднаго на выцягнутых руках быў паднос са шклянкамі і графінам, і у другогастос кніг. А вунь тыя, здаецца, узброеныя Так, трымаюць штосьці падобнае да палашоў. Востра заточаныя з абодвух бакоў палосы. З такім ахоўнікам біцца, напэўна, як з ветраком.
Між тым жалезны лёкай правёў яшчэ за адны дзверы, якія бязгучна адчыніліся пры набліжэнні гасцей. І тыя нарэшце ўбачылі звычайнага чалавека.
Ну як звычайнага.
У прынцыпе, у яго было два вокі, два вухі, нос, рот, рукі. Толькі галава неяк дзіўна сплюснутая з бакоў, так што твар здаецца занадта вузкім і доўгім, а светлыя вочы занадта блізка пастаўленыя. Акуратны напудраны парык, цёмны сурдут, кашуля без мора карункаў, строгі белы каўнер. Так мог быць апрануты прафесар на лекцыі. Стол, за якім ён сядзеў, на першы погляд нагадваў звычайны. Але металёвая стальніца была ўся ўторканая маленькімі стрыжнямі, нібыта цацачныя жаўнерчыкі чакалі рашучай баталіі.
Тонкія вусны чалавека расцягнуліся ў ветлай усмешцы:
Доктар Лёднік! Даўно марыў з вамі пазнаёміцца! Не прапускаю вашы артыкулы ні ў Лейпцыгскім навуковым часопісе, ні ў Сарбонскім альманаху. Асабліва на медыцынскія тэмы. Ах, якая была ваша выдатная манаграфія пра функцыі мозгу! Праўда, за пару год да вас гэтую тэму першым падняў ваш зямляк. Як яго. Завойскі, Заройскі? Але ў яго столькі грубых памылак. А пасля ён яшчэ і сам спалохаўся ўласных адкрыццяў. Так непрыгожавас звінаваціў, што вы яго падманулі ілжывымі тэорыямі. Прагрэсіўная грамадскасць тады вельмі ўзрушылася. А выусё абгрунтавалі, ідэю абаранілі.
Вырвіч ведаў, пра што гаворка: некалькі год таму, каб выратаваць Саламею ад паклёпу, Лёднік аддаў свае напрацоўкі аднаму прадажнаму менскаму доктару, які жадаў праславіцца. А той скарыстацца толкам не змог.
Але дазвольце прадставіцца.
Чалавек, не ўстаючы, пакланіўся, зусім не цырымонна, так, па-сяброўску:
Фрыдрых фон Рутгер, герцаг. Уладар гэтага горада. Як вам спадабаліся мае слугі?
Сплюснуты герцаг з гонарам абвёў рукой пакой, потым тузануў некалькі стрыжняў на стале. За спінамі гасцей пачуўся ляскат. Ліцвіны паспешліва расступіліся, і па жалезнай паласе да гаспадара падехаў слуга-аўтамат. На руках у яго жаўцеў стос часопісаў. Іх дапамог перакласці на стол, аднак, не яшчэ адзін аўтамат, а чалавек. Праўда, страхалюдны, здаровы, як вол, з чорнай барадой і перабітым носам. Адна рука ў спадара была па локаць жалезнай, але пальцы паслухмяна згіналіся і выпростваліся.
Дзякуй, Гуга. Гэта мой паплечнік і памагаты, Гуга Рыфэншталь. Ён выдатны інжынер!
Мяркуючы па знешнасці, той Рыфэншталь быў хутчэй наймітам-забойцам.
Але што ж я такі няветлы. Нават сесці не прапанаваў гасцям, хітравата прамовіў герцаг, хуценька пакруціў стрыжань на стале, і да наведнікаў па тых жа металёвых палосах падехалі крэслы без абіўкі, з чорнага простага дрэва.
Пазёр! А яшчэ Вырвіча крыўдзіла, што з іх траіх гаспадар заўважае толькі Бутрыма.
Дзякую за гасціннасць, ваша светласць, у голасе Лёдніка, які ўсеўся ў крэсла, як на трон, удзячнасці было не болей, чым у каменнай голай багінісораму. Дазвольце прадставіць маіх спадарожнікаў. Гэта мой сябар, шляхціц старажытнага роду, ягамосць Пранціш Вырвіч герба Гіпацэнтаўр.
Пранціш моўчкі пакланіўся, пастараўшыся зрабіць гэта як мага больш фанабэрыстане звык нашчадак Палямона быць дадаткам да сына полацкага гарбара!
Гэта мой сын Аляксандр Лёднік, студэнт Віленскай акадэміі.
Алесь таксама пакланіўся, але герцаг на яго нават не зірнуў.
Мы ў вашых уладаннях зявіліся выпадкова, праездам на радзіму. Таму просім прабачэння, калі мімаволі парушылі якіясь мясцовыя традыцыі. Тым не менш, у голас Чорнага Доктара дадалося металу, хацелася б тое-сёе зясаваць. Напрыклад, чаму вашы падданыя нічога не ведаюць пра аперацыю, якая над імі праведзеная, і чаму вы не дазваляеце лячыць іх ад наступстваў той аперацыі. Без усякага сумніву, прагрэсіўнай.
Фон Рутгер нат не паморшчыўся ад такога нахабства, наадваротрасплыўся ва ўсмешцы:
Так я і ведаў, што вы ацэніце, гер Лёднік! Мне дужа не хапае ў гэтай глухмені адукаваных людзей! Не паверыце, даводзіцца да самых змрочных забабонаў звяртацца, каб прыўнесці прагрэс гэтаму быдлу.
Як Бутрым не любіў падобнага стаўлення да простага люду. Вось загаварыў, як быццам змусілі лекцыю чытаць пяным студэнтам:
Варыяляцыядобрае пачынанне. У Францыі яе шырока практыкуюць, у Рыме, у Даніі. Французскі кароль апрабаваў на сабе, і расейская імператрыца над сабой загадала тое ўчыніць, дзеля прыкладу падданым. Але вы ж павінны разумець: метад пакуль недасканалы.
І патлумачыў, павярнуўшыся да спадарожнікаў:
Гэта сродак абараніцца ад воспы, вы ж чулі неаднойчы, я сам яго прапагандаваў. У драпіны прыўносяць змесціва воспенных пухіркоў ад кароў, чалавек захворвае, але лёгка. А потым ужо ніколі не заразіцца. Праблемапасля штучнага заражэння ён можа захварэць наўсурёз.
Абсалютна так, гер Лёднік! заківаў сплюснутай галавой герцаг Рутгер. На жаль, гэта неабходныя ахвяры ў барацьбе з пошасцю. І вы не можаце ўявіць, як я намучыўся, пераадольваючы супраціў сваіх неадукаваных падданых!
Пацучыны Кароль пяшчотна пагладзіў стос часопісаў, якія ляжалі на краі стальніцы.
Я ўсю маладосць патраціў на тое, каб набыць адукацыю. Вучыўся ў лепшых універсітэтах Еўропы, зразумела, пад чужым імем, бо герцаг Рутгерзгадзіцеся, занадта грувастка для студыёзуса. Авалодаў самымі найноўшымі методыкамі. І вось вярнуўся сюды пасля смерці бацькі. І хто я тут? Ніхто.
Герцаг кіўнуў Рыфэншталю, і той акуратна вывез з-за стала крэсла, на якім сядзеў гаспадар. Ногі, што бяссіла звісалі, былі непрапарцыянальна малыя і тонкія, мыскі чорных бліскучых чаравікаў глядзелі адзін на аднаго. Ясна было, што хадзіць Пацучыны Кароль не мог ніколі.
Мяне не прымалі ўсурёз. Але, панове, у мяне мелася мэта, светлыя вочы запалалі фанатычным агнём. У мяне было дастаткова грошай і розуму, каб стаць сапраўдным уладаром. І я гэтага дасягнуў.
На сённяшні дзень яго светласць самы багаты і ўплывовы чалавек у Баварыі, важка прамовіў нечакана тонкім голасам Рыфэншталь. Ніхто не наважваецца аспрэчыць ягоныя загады і нанесці яму шкоду.
Я ўсяго толькі хацеў прынесці на сваю радзіму прагрэс, сціпла ўдакладніў герцаг. Але відаць было, як яго распірае ад гонару. І калі я даведаўся, што ўсё наваколле Норнберга ахоплена пошасцю, і вось-вось воспа прабярэцца за гарадскія муры, вырашыўчас дзейнічаць. Вядома, без маіх бравых ландскнехтаў я б рады не даў.
Герцаг правёў тонкім пальцам па бледных вуснах.
Давялося прыдумаць прыгожую і страшную легенду. Людзі ішлі, каб прыняць укус жалезнага пацука. Я з дапамогай Рыфэншталя сканструяваў адмысловы аўтамат, каб уводзіць патрэбнае рэчыва пад скуру. Вядома, быў супраціў.
Вынаходнік насупіўся, успамінаючы, відаць, не вельмі прыемныя рэчы.
Дурныя людзі ўцякалі, хавалі дзяцей, высылалі іх з горада.
І вы дасюль забіраеце дзяцей для варыяляцыі гвалтам? саркастычна прамовіў Лёднік.
Дзеля іх жа карысці, не зважыў на сарказм герцаг.
Чаму ж не дазваляеце лячыць тых, хто захварэў? Гараваць па памерлых? Чаму людзі ладзяць пахаванні ледзь не таемна?
Баўтрамей чамусь не спяшаўся захапляцца сваім паплечнікам у прагрэсіўнай медыцыне.
Мае падданыя павінны ўсвядоміць, як ім пашчасціла жыць у маіх уладаннях! ганарыста ўскінуў галаву фон Рутгер. Яны мусяць радавацца падоранаму мною жыццю, старанна працаваць, дзякаваць свайму мудраму пану і не траціць сілы на бескарысны смутак. Прырода сама ачышчаецца ад няўдалых асобін. Я ўпэўнены, што тыя, хто не пераносіць варыяляцыю, слабыя, і дадуць слабых нашчадкаў, і лепш гэтую нітку абрэзаць, каб у агульнай тканіне не атрымалася вузялкоў і дзірак.
Рыфэншталь усёй сваёй злавеснай фізіяноміяй выказваў падтрымку гаспадару. Нібыта не заўважаў, наколькі словы асуджэння цялеснай недасканаласці двухсэнсоўна гучаць з вуснаў калекі. Лёднік, аднак, не змаўчаў:
Выбачайце, ваша светласць, але я ведаю шмат выпадкаў, калі цялесныя недахопы аніяк не адбіваліся на бліскучым розуме і высокай маральнасці. Хіба вы саміне прыклад таго, што магутны інтэлект можа пераадолець любую фізічную слабасць? Наадвароттой, хто ідзе да мэты праз супраціў сваіх слабасцяў, робіцца больш моцным, больш вартым і мудрым. І дазвольце нагадаць, што ў вачах Госпада мы ўсероўныя, нас розняць толькі грахі і духоўныя подзвігі.
Пацучыны Кароль нахмурыўся:
Пра магутны інтэлект і мудрасць вы, гер Лёднік, адгадалі. Наконт роўнага права на жыццё Выбачайце, нават сяляне праполваюць свае грады.
Баўтрамей аж вочы заплюшчыў, каб супакоіцца і не палезці ў небяспечную і бескарысную спрэчку пра каштоўнасць кожнага жыцця.
Ваша светласць, вы, як навуковец, мусілі фіксаваць вынікі доследаў. Як шмат памірала з сотні прышчэпленых?
Лёднік гаварыў скрозь зубы, твар ягоны збялеў.
Не больш за трыццаць чалавек з сотні. Добры вынік!
Герцаг відавочна не бачыў нічога кепскага ў тым, што тварыў.
Пры звычайным захворванні воспай я магу дабіцца такога ж адсотку выздараўлення, холадна заўважыў Бутрым. Вы мусіце ўдасканаліць вакцыну!
Я правяраў яе на сабе, і вынік атрымаўся добры, герцаг, відаць, пачаў раздражняцца адсутнасцю энтузіязму з боку вучонага калегі. Я зусім нядоўга знаходзіўся ў гарачцы, і ўтварылася ўсяго дзве язвачкі. Маёй малодшай сястры пашанцавала менш. Яна выявілася слабой, няздатнай да працягу роду. Мне было горка, але я паставіўся да яе смерці, як да неабходнасці. Але, вядома, я не спрачаюся, што ўсё падлягае прагрэсу і ўдасканаленню.
Ваша светласць, а як вы ўдасканалілі пацукоў?
Гэта азваўся Алесь. Вельмі ў час, дарэчылепш было перавесці на іншае размову, якая пачала распальвацца, як сунутая ў агонь качарга. Герцаг нарэшце засяродзіў позірк на малодшым госці, нібыта вырашаючы, ці варты ён размовы. Аляксандр зараз жа з усёй цырымоннай ветлівасцю, якую апошнім часам пачаў забываць, на чысцюткай нямецкай мове распавёў пра сваю цікавасць да натуральных навукаў і эксперыменты над жывёламі, і што менавіта адметнага ён пабачыў у пацуках Норнберга. Пачынаючы з будовы сківіцаў. Так вучона гаварыў, што Вырвіч ледзь не пазяхнуў. А вось фон Рутгеру спадабалася.
Ну што ж, не магу не задаволіць запыт такога таленавітага маладога чалавека!
Крэсла герцага, як высветлілася, магло ехаць і само, у ім з шоргатам круціліся хітрыя механізмы, фон Рутгер толькі падважнікі на падлакотніках тузаў. У госці да пацукоў, ад чаго Пранціш з задавальненнем адмовіўся б, ішлі ў левае крыло палаца, у прыбудову, падобную да вялізнага куратніка. Мноства драўляных загончыкаў, у якіх за драцяной сеткай сядзелі пачваркі. Былы менскі суддзя намагаўся на іх не глядзець. Яны агідна вішчэлі, аж увушшу закладала, і кідаліся на загародкі, і вочы іх гарэлі чырвонай нянавісцю і пагрозай. Загрызуць, дай волю, і костак не пакінуць.
Старэйшы Лёднік, хоць і слухаў тлумачэнні ўважліва, не выказваў палкага захаплення. У адрозненне ад сына. Падобна, два аматары жывой гідкасці знайшлі адзін аднаго. Герцаг адным сваім словам супакоіў гадаванцаў і давай распавядаць удзячнаму слухачу. Як прыйшоў да высновы: менавіта пацукі, мышы ды іншыя жывёлы, што аціраюцца побач з чалавекам, разносяць заразу. А лепшы спосаб перамагчы любую навалузрабіцца яе ўладаром. Пацука, стварэнне хітрае і жывучае, лепш за ўсё можа знішчыць пацук, толькі яшчэ больш хітры і жывучы. Грошай у фон Рутгера было нямерана, пацукоў яму налавілі, хоць у бочках засольвай. Так што перш чым змагацца з воспай, герцаг прыводзіў падданых у жах і пострах, ствараючы ў палацы свае аўтаматы, а паралельнавыводзячы новую пароду пацукоў. Паслухмяных яму, як сабакі. Якія заўсёды вярталіся ў сваю родную, скажам так, стайню. Дзе іх чакала смачная ежа і адмысловы напой, ад якога яны весяліліся і засыналі. Ну зусім як мужыкоў прывабліваюць карчомкай. Гадаванцы герцага сапраўды знішчылі ўсіх сваіх дзікіх суродзічаў. А заадно мышэй, катоў, сабак і любую іншую жыўнасць.
Застрашыць удалося. Горад лічыў герцага Пацучыным Каралём, а пацукоўягонымі шпегамі. Хаця нашто былі шпегаўскія паслугі жывёлак, калі ўсе месцічы адзін на аднаго даносілі? Тыя, хто выжыў пасля прышчэпкі ад воспы, пардон, прыняцця рытуальнага ўкусу Жалезнага Пацука, лічылі сябе звязанымі з гаспадаром містычным чынам і былі адданыя яму тым болей, што ім даставалася маёмасць суседзяў, выгнаных за непаслушэнства, памерлых ад хваробы альбо збеглых.
Скардзіцца не было каму. Курфюсту Баварскаму фон Рутгеры не падпарадкоўвалісяіх маленечкае герцагства лічылася асобнай дзяржавай, якое не зядалі таму ж, чаму выплёўваюць атрутную ягаду. Галоўны пастар Норнберга быў пасвечаны ў таемства прышчэпак і цалкам іх ухваляў. А калі чаго не ўхваляў, напрыклад, пацучыных жахалак, дык мудра маўчаў.
Пранціш і Бутрым сустракаліся позіркамі і змрачнелі. Не дай Гасподзь жыць у такім прагрэсе.
Дазвольце мне, ваша светласць, бліжэй пазнаёміцца з вашымі цудоўнымі жывёлкамі! Ніколі не бачыў настолькі разумных.
Герцаг паблажліва ўсміхнуўся на просьбу юнака.
Яны слухаюцца толькі мяне. Ну і некалькіх давераных слуг, якія за імі даглядаюць. Укусяць.
Аляксандр пасміхнуўся, прысеў перад клеткай, працягнуў даланю ўшчыльную да драцянай сеткі. Адразу некалькі тлустых пацукоў падбегла. Але не сталі кідацца, абнюхвалі пяшчотна працягнутую руку, варушачы сівымі вусамі. Герцаг відавочна здзівіўся, кіўнуў галавой.