Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Рублеўская Людміла 17 стр.


Адзін са слуг, у чорнай ліўрэі са срэбнымі галунамі, што нагадвалі пацучыныя хвасты, прыадчыніў дзверцу. Алесь тут жа падхапіў двух страшыдлак на рукі, пачаў размаўляць з гэтымі. галахвостымі, сівавусымі, чырванавокімі. Цьху! Падобна, герцаг ажно прыраўнаваў, бо свіснуў, і адзін пацук адразу ж ускараскаўся яму на калені, і замілавана жмурыўся, калі яго пагладжвала гаспадарская рука. А вось другі пацук гэтак жа песціўся на руках у Аляксандра Лёдніка.

 Я думаў, толькі я валодаю такім уменнем.  павольна, нібыта не жадаючы прызнавацца, прамовіў фон Рутгер.  Ваш сын, гер Лёднік, незвычайны малады чалавек. Я ведаю, што вымагутны маг і слынны алхімік. Цяпер бачу, што сын успадчынніў вашы здольнасці, толькі чамусьці не ўмее імі карыстацца.

 Не!  Баўтрамей ажно кулакі сціснуў ад гневу.  Вы памыляецеся. У маім сыне няма нічога ад той грахоўнай сілы. І не тлуміце яму галаву. Ён проста любіць жывёл. Калі што і пераняў ад мянедык прагу да навукі.

Герцаг прыўзняў бровы, і ягоны сплюснуты твар страшэнна прыпадобніўся пацучынай мордзе.

 Вось як. Цікавая сітуацыя. Што ж, дарагія госці, давайце працягнем размову ў больш зручным месцы, за абедзенным сталом. Можаце ўзяць вашага маленькага сябра з сабой, гер Аляксандр!

Малодшы Лёднік радасна прыціснуў да сябе агідную жывёлку.

Абедзенны стол быў доўгі, як Рэйн. Па правую руку ад герцага частка стальніцы блішчэла металам і тапырылася стрыжнямі. Крышталёвыя грані келіхаў ззялі, быццам горны лёд. Жалезныя лёкаі стаялі ўздоўж сцен, зусім як калекцыя рыцарскіх лат. Продкі-Рутгеры фанабэрыста пазіралі з партрэтаў светлымі запалымі вачыма. Ва ўсіх былі выцягнутыя твары, хоць і не такія сплюснутыя, як у іх нашчадка.

 У мяне цікавая прапанова да вас, гер Аляксандр і гер Баўтрамеюс,  ветліва прагаварыў герцаг, падымаючы келіх з залацістым напоем.  Ваш сын, гер Лёднік, мусіць застацца са мной. У мяне няма нашчадкаў, а Аляксандртой рэдкі выпадак, калі я магу перадаць камусьці справу жыцця, і яна прадоўжыцца.

Рыфэншталь, які сядзеў справа ад герцага, ажно перакрывіўся ад гэтых слоў, і ягоная жалезная рука нібыта сама па сабе пачала сціскацца-расціскацца. Пацучыны кароль натхнёна ўсміхаўся:

 Малады чалавек атрымае найлепшую адукацыю. Для ягоных навуковых эксперыментаў зладзяцца ўсе ўмовы. Ён навучыцца выкарыстоўваць на карысць прагрэсу тыя здольнасці, якія вы, доктар, у сыне чамусьці адмаўляеце.

 Нізавошта!  Баўтрамей кінуў на стол двухзубы срэбны відэлец, якім беспаспяхова калупаў запечаную ў белай падліве рыбу.

Павярнуўся да Алеся і перайшоў на ліцвінскую мову:

 Дакукарэкаўся! Я табе колькі разоў казаўне шукай таннай славы, не здзіўляй усялякімі штукарствамі!

 Ну так, толькі табе гэта дазваляецца!  пацук, які прыгрэўся на каленях Алеся, высунуў над сталом агідную пысу і засычэў у бок таго, хто крыўдзіў ягонага ўладара. Малодшы Лёднік не на жарт усхадзіўся.  Ты нам усё забараняеш! Мне нельга размаўляць з жывёламі, пані-маці нельга лекарскай практыкай займацца, панне Праксэдзе Панне Праксэдзе ты таксама свет засціў.

 Сабе я забараняю куды больш, сыне,  старэйшы Лёднік намагаўся трымацца спакойна.  Таму маю права патрабаваць таго ж.

 Не маеш права! Я ўвогуле народжаны ў іншай сямі, і меў іншае прозвішча!

Алесь выкрыкнуў і сам спалохаўся. Тым больш бацька тузануўся, як ад удару. Вырвіч толькі галавой пакруціў.

 А ну, сціхніце! Што адзін, што другі! Адно слова, Лёднікі, толькі і ўмеюць, што ў ямы ўлазіць! Знайшлі калі адносіны высвятляць. Ты, смаркач.  павярнуўся да Алеся, які напяўся ад суровага тону дзядзькі Пранціша.  То Ланцэлота з сябе строіш, то парушаеш усе шляхецкія звычаі, на роднага бацьку, які цябе гадаваў і песціў, голас павышаеш! Мой пан-бацька цябе б ужо на дыванку расклаў ды бізуноў усыпаў. Ды Баўтрамей за тое, каб цябе добры пан Гервасій Агалінскі не саслаў, як бастарда, у якую вёску, сваё жыццё заклаў, пакляўся, што дасць сябе да смерці засцябаць. Шчасце, Гервасій перадумаў. Хаця можаш зірнуць як-небудзь на бацькаву спіну.

 Вырвіч, хопіць!  паспрабаваў спыніць спавядальню за сталом Пацучынага Караля Бутрым, але Вырвіча да пячонак дастала гэтае дурное сямейнае варагаванне.

Далібог, бадаюцца бацька і сын, як два падлеткі.

 Хочаш ведаць, як ты жыццё атрымаў? У вязніцы, дзе сустрэліся здратаваны раб і няшчасная жонка ўладара. Яе, тваю маці, за гэта забіў ейны ж муж. Каб не Бутрым, ты рос бы ў ганьбе. Задаволены? Цяпер усё ведаеш?

Алесь сядзеў, апусціўшы вочы, і прыгнечана маўчаў. Пацук лашчыўся да яго, нібыта ўсё разумеў і хацеў суцешыць. Старэйшы Лёднік страціў увесь запал і моўчкі панурыўся. Герцаг нават з некаторай весялосцю назіраў за спрэчкай паміж гасцямі, падрабязнасцей якой не разбіраў, бо не валодаў ліцвінскай мовай, але асноўны сэнс, відаць, цяміў.

 Ну што, малады чалавек, наважвайцеся! Прымайце маё апякунства. Тут вас зразумеюць.

Пранціш зноў павярнуўся да хлапца.

 Вось, Аляксандр, шанец. Можаш змяніць паходжанне, паселішся ў герцагскім палацы, навучышся нацкоўваць пацукоў на месцічаў.

Бутрым не зрабіў спробу запярэчыць. Не перавёў позірк на сына. Толькі вусны сціснуў, быццам рыхтаваўся сцярпець вялікі боль.

 Бачыш, у цябе воля выбару.

Пранціш, праўда, не ведаў, што зараз прыйдзе ў галаву раззлаванаму і пакрыўджанаму недарасцю.

Алесь прыціснуў да сябе пацука, рашуча ўзняўся.

 Ваша светласць, я ўдзячны вам за такую ганаровую прапанову. Але я яе няварты. Я. не такога высокага паходжання, каб увайсці ў дом слаўных герцагаў Рутгераў. Акрамя таго.  голас юнака набраў сілу.  Я люблю сваю радзіму і сваю сямю і нізавошта ад іх не адракуся. І ў мяне ёсць нявыкананы шляхецкі абавязак.

Трошкі пафасуулюбёная сармацкая прыправа. Герцаг перастаў усміхацца.

 Я разумею, малады чалавек, што на вас уплывае прысутнасць бацькі. Але ён нічога не зможа зрабіць насуперак, паверце. Тут адзіны законмаё слова.

Герцаг тузануў нейкі падважнічак, у сценах расчынілася мноства дзвярэй, і паміж жалезнымі слугамі паўсталі цалкам жывыя, але такія ж пагрозныя і закаваныя ў латы, з арбалетамі і палашамі.

 Я магу адорваць і караць, дарыць жыццё і забіраць. Апошні раз прашу: падумай! Пад маім кіраўніцтвам ты зробішся вялікім, увойдзеш у гісторыю!

 У маёй краіны свая гісторыя,  упэўнена ўсміхнуўся Алесь, які, відаць, канчаткова адолеў спакусу.  Краіна зараз у бядзе, мы ёй патрэбныя.

«Ну, гэта заўсёды было і будзе, з краінай у бядзе»,  няўважна падумаў на апошняе выказванне Алеся Вырвіч і з палёгкай узняўся таксама:

 Ваша светласць, у такім разе, дазвольце нам адправіцца дадому! Было вельмі цікава.

 Я не магу вас так проста адпусціць,  герцаг зноў усміхаўся, але злавесна.  Не-не, ніякіх шыбеніц, акрутных сутарэнняў і катаванняў. Мой домфарпост прагрэсу. Я кладу ўсе сілы, каб спыніць распаўсюджванне цяжкай хваробы. Таму з гэтага палаца ніхто не сыдзе, не прайшоўшы выратавальнай працэдуры.

 Жалезны пацук гатовы да паслугаў шаноўных гасцей!  тут жа азваўся Гуга Рыфэншаль, які, падобна, быў вельмі ўзрадаваны, што ў гаспадара не зявіцца падапечны, патэнцыйны спадчыннік.

 Але, ваша светласць, вакцына яшчэ недасканалая.  паспрабаваў запярэчыць Лёднік.

Герцаг толькі нахмурыўся:

 Яна выконвае тое, што павінна. І вы таксама выканаеце тое, што павінны. Ну, гер Лёднік, вы ж самі прагрэсіст.

Пад прыцэлам арбалетаў не спрачаюцца. Бутрым моўчкі закасаў рукаў камзола, прадэманстраваў левае перадплечча:

 Я ўжо зрабіў сабе такую аперацыю. Дзесяць год таму. Калі працаваў у Віленскай акадэміі.

На бледнай скуры перадплечча, прыкрашанай некалькімі тонкімі шнарамі, красаваўся белы круглы след ад паджыўшай язвачкі.

 Як вы прыўносілі рэчыва?  зацікаўлена ўдакладніў Пацучыны Кароль.

 Голка і вымачаная ў вакцыне нітка,  будзённа адказаў Бутрым, адкасваючы рукаў.  І пан Пранціш Вырвіч прайшоў варыяляцыю.

Маніць, відаць, каб герцага падмануць. Фон Рутгер пачаў быў выказваць сумніў, але Чорны Доктар загадаў Пранцішу:

 Пакажы левае плячо. Вось тут.

Пранціш нервова сарваў з сябе камзол, закасаў рукаў кашулі. На левай руцэ, вышэй локця, у яго праўда меўся невялікі шнар. Але хіба шляхціц баявыя адмеціны лічыць?

Між тым герцаг загадаў Пранцішу падысці, ледзь не ткнуўся вострым носам у руку.

 Сапраўды, след ад воспеннай язвы. Варыяляцыю пацвярджаю.

Вырвіч азірнуўся на доктара, які неяк падазрона адвёў позірк.

 Бутрым, адкуль у мяне гэтая штука на руцэ? А? Хто мне яе зрабіў?

Лёднік трохі з няёмкацю хмыкнуў.

 Я зрабіў.

Пранцішу на імгненне мову адняло.

 Чакай, ты што, заразіў мяне воспай? Калі? Нашто?

Бутрым ваяўніча натапырыўся:

 Не воспай заразіў, а ад воспы абараніў! Памятаеш, мы ў войску Касакоўскага пад Івацэвічамі затрымаліся? Ты ад нуды ды зухаватасці выклікаўся ехаць у маёнтак Жухавічы, дзе канфедэраты схавалі зброю. У маёнтку ўсе пахварэлі, таму схаванае ніхто не забіраў. Я прасіў генерала нікога не пасылаць. Альбо я сам, як доктар, паеду. Але Касакоўскі ўпёрся. Доктар, маўляў, патрэбны ў войску. А патрыёты воспы не баяцца! Я ўпрасіў толькі даць два тыдні, сказаўхвароба стане менш заразнай. Злётаў у пару вёсак, знайшоў рэчыва для варыяляцыі, цябе з тваймі будучымі спадарожнікамі напаіў добранька Ну і Вам усім

Вырвіч прыпомніў, што і праўда. Прыхварэў ён быў трохі разам з двума таварышамі перад паездкай у той кляты маёнтак. Лёднік адварамі адпойваў. Насіўся вакол, як квактуха, аж залішне з нагоды звычайнай застуды. Як Пранціш лічыў.

 Ах ты  Вырвіч ажно за шаблю хацеў схапіцца, на шчасце, яна з іншай зброяй вісела на спецыяльнай падстаўцы ля ўвахода ў залу.  І згоды не спытаў! Мы ж маглі памерці!

 Яшчэ хутчэй вы, дурні зухаватыя, памерлі б, каб пацягліся ў тыя Жухавічы. І адтуль на ўсё войска заразу прынеслі б. А тлумачыць вам ды ўгаворваць Вы ж не цверазелі і на хвілю.

Пранціш сярдзіта адвярнуўся. А Пацучыны Кароль зноў быў у гуморы.

 Вось бачыце, доктар, у нас адны і тыя ж метады. Я вельмі рады такому падабенству. А сына свайго вы таксама абаранілі ад воспы?

Лёднік кінуў на Алеся кароткі позірк:

 Зразумела.

Герцаг паківаў сплюснутай галавой.

 У такім выпадку, хацелася б пабачыць доказ.

Голас Бутрыма гучаў вельмі роўна:

 Я зрабіў гэта, калі мой сын быў малы, след ад варыяляцыі добра зажыў, яго практычна немагчыма разгледзець.

Герцаг выскаліўся, як прадчуваючы здабычу.

 Дазвольце не паверыць, гер Лёднік. Па-першае, не думаю што вы правялі працэдуру над сынам, не выпрабаваўшы на сабе. Значыць, быў ён не такі ўжо малы. Па-другое, я бачыў скуру тысяч людзей, якія перанеслі варыяляцыю, і магу разгледзець нават самы дробны след ад воспеннай болькі, і ніколі яго ні з чым не зблытаю. Геру Аляксандру проста няма чаго прадявіць мне.

Па скамянелым твары Бутрыма Вырвіч зразумеўтак і ёсць.

 Калі я згаджуся прыняць укус Жалезнага Пацука, вы адпусціце нас з горада?  рашуча папытаўся Алесь.

 Як толькі высветліцца, што вы добра перанеслі аперацыю.

 Ад заражэння да ўтварэння пустул можа прайсці тры тыдні,  напружана прамовіў доктар.

 Вось вы і правядзеце гэты час у спецыяльна ўтворанай тут лякарні.

Фон Рутгер усміхаўся са змрачнаватай весялосцю, і мяркуючы па ўсім, лякарня будзе моцна нагадваць турму. І ці выпусцяць іх з яеневядома. Калі Пацучыны Кароль зажадаў пакінуць у сябе Алеся Эх, собіла ж таму пахваліцца агульнай мовай з пацукамі.

Дарэмна Бутрым крычаў, што сам падрыхтуе расчынне для аперацыі і правядзе яе. Пацучыны Кароль толькі раззлаваўся: гер Лёднік не давярае ягонаму майстэрству? Ландскнехты трымалі арбалеты напагатове, і нават разятраны Чорны Доктар разумеў, што атрымаць стралу ў грудзіне лепшае выйсце. А каб наравісты медыкус гэта лацвей усвядоміў, яго ветліва атачылі жаўнеры.

Працэдуру варыяляцыі герцаг ператварыў у таямнічы рытуал. Можна ўявіць, як уражваліся простыя месцічы. Зацягнутае чорным аксамітам памяшканне, свечы ў высокіх кандэлябрах, срэбныя загадкавыя знакі на сценах. На пастаменцевелізарны металёвы пацук, у пашчу якога належала сунуць аголеную па локаць руку.

Што Алесь, не вагаючыся, і зрабіў.

Збялелы Бутрым вырваўся нарэшце з кола жаўнераў, падбег, схіліўся над рукой сына. На перадплеччы чырванелі дзве кроплі крыві. Як ад укусу.

 Ды не перажывай, тата, ты ж сам падобнае перанёс. І дзядзька Вырвіч. І многія ў горадзе.

У Бутрыма трэсліся рукі. Ён выпрастаўся і зірнуў у вочы герцагу.

 Калі мой сын памрэ, я вас разам з вашымі пацукамі ў пекла выпраўлю.

Герцаг і Рыфэншталь шчыра весяліліся. Інжынер нават дазволіў сабе выказацца:

 Вось і высветлілася ваша сапраўдная адданасць навуцы, гер доктар. Вы, аказваецца, забабонны і баязлівы тыпус.

А на Алеся фон Рутгер цяпер паглядаў бадай што замілавана:

 Віншую, хлопчык, ты цяпер далучыўся да нас. Упэўнены, што табе ўдасца годна перанесці выпрабаванне.

Аляксандр, на рукі якога зноў ускараскаўся пацук, пакланіўся:

 Дзякую за давер, ваша светласць. Адзіная просьба: ці нельга па дарозе да нашай лякарні зноў пабачыць вашых цудоўных звяркоў? Мяне гэта вельмі падтрымала б.

Пацучыны Кароль нават узрадваўся:

 Вось бачыш, хлопчык, цябе ўжо цягне да тваіх будучых падданых!

Ім нават зброю вярнулі. Быццам былі ўжо сваімі, і ніколі не выберуцца з клятага гарадка.

Пранціш без асаблівага задавальнення зноў апынуўся ў пацучарні. Смурод, віскат, чырвоныя вочы. Алесь, на чыім плячы паважна сядзеў пацук, як у якогась вандроўнага факірапапугай, вельмі ўпэўнена ішоў між бясконцымі шэрагамі клетак і пра нешта ціха перагаворваўся з паскуднымі стварэннямі. Пацукі вілялі голымі, як абваранымі, хвастамі, не раўнуючы сабакі перад гаспадаром, і гэтак жа аддана спрабавалі бегчы за хлопцам, наколькі дазвалялі клеткі. А тыя клеткі рабіліся ўсё даўжэйшымі, у іх унутры зяўляліся нейкія збудаванні, быццам ад сціплых хацін сялянаў перайшлі да дамоў мешчукоў, а тады да шляхецкіх сядзібаў.

 Тата, дзядзька Пранціш, не дайце ім мне перашкодзіць.  раптам ціха прагаварыў Алесь і рэзка выбіў клямку на апошняй з клетак, самай вялікай, у якой былі нагрувашчаныя драўляныя загародкі. Лёднік і Вырвіч, як спрактыкаваныя воі, не пачалі задаваць пытанняў і вагацца, а проста агалілі шаблі. Герцаг, які са свайго крэсла здалёк сачыў за перасоўваннямі магчымага вучня, крычаў нешта запытальна-сярдзітае.

І тут Аляксандр вылез з клеткі. З некаторай цяжкасцю.

Таму што на руках у яго сядзела

Пранціш не мог падабраць вызначэнняў для гэтай пачвары.

Велічынёй з парсюка.

Кароткая сівая поўсць, з-пад якой прасвечваецца ружовая скура.

Цела ўсё ў складках тлушчу.

Пыса. Больш пляскатая, чым пацучыная, нібыта хтось даў у доўгі нос, і ён задраўся, сабраўся складкамі.

Вочы. Таксама большыя, чым у пацука, і не чырвоныя, а нейкія малочна-блакітныя, мутныя.

 Прыгажуня мая. Ты проста цуд. Ніколі такога хараства не бачыў.

Алесь прыгаворваў гэта на вушка пачвары, якая выглядала цалкам задаволенай, і кончык яе носу час ад часу варушыўся, бы ў састарэлай паненкі, што нюхае падораную кавалерам нібыта парыжскую парфуму.

Калі княскія прыслугачы пабачылі на руках госця пачвару, знямелі, збялелі і пачалі чамусь адступаць. І пацукі замёрлі.

 Што што гэта?  не вытрымаў Вырвіч.

 Гэта пацучыная каралева,  спакойна, але трохі задыхліва патлумачыў малодшы Лёднік, трохі расстаўляючы ногі, каб не ляснуцца са сваёй прыгажуняй.  У пацукоў, як у пчолаў, ёсць каралева. Я так і думаў, што яе трымаюць дзесь тут. А цяпер. адчыняйце ўсе клеткі. Хутчэй!

Клямкі адна за адной зляталі. Пацукі выбягалі і затаплялі калідор. І ландскнехты, і прыслуга адступалі перад гэтай арміяй, бо нават непасвечанаму было ясна: у яе новы кароль. Той, хто трымае на руках каралеву. Хоць бы яе ў начных жахах не бачыць, барані, Госпадзе.

Герцаг нешта заверашчаў, падобна, падзываючы сваіх здрадлівых гадаванцаў. І тыя закруціліся, замітусіліся, разгублена пазіраючы то на новага гаспадара, то на старога. Алесь перарывіста прамовіў:

 Герцаг перашкаджае. Я не ведаю, як імі ўсімі кіраваць. Я ніколі такога не рабіў.

Цяжка апусцілася на ягонае плячо рука бацькі, і цяжка прамаўляліся словы:

 Засяродзься, сын. Уяві, што паміж тваіх броваў распаленая кропка.

Пранціш зразумеў: Бутрым перадае тыя, таемныя, веды. Ад якіх адрокся. Якія ненавідзеў. Але не было калі за гэтым назіраць. Вырвіч перахрысціўся і адгарадзіўся шабляй ад Рыфэншталя. У адрозненне ад іншай прыслугі, пацукі таго пужалі не болей, чым хатнія куры. А вось палаш у жалезнай руцэ інжынерагэта было трывожна. Удар. Скачок. Яшчэ ўдар. Шчасце, ніхто не страляўвідаць, герцаг баяўся забіць сваіх хвастатых гадаванцаў. Але жалезная рука адбівае лязо лепей за шчыт. Палаш зрэзаў русявыя пасмы былога менскага суддзі ля самага твару. Яшчэ трохіі без носу мог слаўны ліцвінскі шляхціц застацца. А вось такі прыёмчык, пераняты ў Чорнага Доктара, ведаеш? Пранціш праехаўся каленьмі па засмечанай падлозе. Паранены ў бок Рыфэншталь зваліўся на пустую клетку. Па ім тут жа прабеглі пацукі, якія цяпер чулі голас толькі аднаго караля.

Назад Дальше