Мяжа між жыццём і смерцю такая тонкая Танейшая за чалавечы волас, васпане. Кожны з нас носіць у сабе сваю смерць Нешта, што парве той волас. У кагось гэтаслабы ад прыроды альбо пашкоджаны ўнутраны орган, які з цягам часу разладзіцца настолькі, што зламаецца, як шасцярэнька ў складаным механізме, і тым спыніць дзеянне ўсяго механізму У кагосьзагана характару, альбо небяспечныя веды Маленькі вусень, які селіцца ў яблыку і выядае яго да зморшчанай скуркі. Пакуль побач спрабуюць гвалтам змусіць кветкі распускацца, давайце пагаворым пра згнілыя плады. Прысаджвайцеся, вашымосці. Ёсць квас і булка Збан вунь там, на куфры, і кубкі.
Алесь разам з Вырвічам і аптэкарам пакорліва сеў за стол насупраць чалавека, які напэўна катаваў яго бацьку. Можа быць, нават сёння раніцай. Ці ўчора вечарам. Што рабілі з Баўтрамеем Лёднікам гэтыя спрацаваныя дужыя рукі, якія зараз так беражліва адкладаюць малітоўнік у чорнай скураной вокладцы?
Кавалак у горле перасядаў І да кубка не хацелася вуснамі дакранаццабо з яго, магчыма, піў кат.
Пранціш успомніў урокі лаціны: Ігнарусгэта ж значыць, адрынуты, пакінуты.
Што змусіла чалавека, відавочна адукаванага, разумнага, абраць такую прафесію, каб сесці з ім побач маглі альбо людзі, пазбаўленыя ўсялякіх забабонаў, альбо тыя, хто ў адчаі?
І я вучыўся ў Віленскай акадэміі, мякка сказаў кат, гледзячы на сына вязня. І стаяў на імшы ў саборы двух Янаў, і лазіў на званіцу, па ўдачу для іспытаў, і з цяперашнім рэктарам збягаў ноччу з канвенту праз акно Мяне прызначалі цэнзарам, і я старанна драў лянівых аднакурснікаў розгамі. Чым гэта адрозніваецца ад таго, што я раблю цяпер? Ніхто не ведае, куды яго закіне лёс.
Пранціш стрымаў гнеўную рэпліку пра тое, што без жадання чалавека лёс можа яго закінуць у рабскі ашыйнік, як калісь Баўтрамея Лёдніка, ці ў катавальню ў якасці ахвяры, але ніяк не на пасаду ката.
Проста пад акном завялі размову скрыпка і мандаліна. Высокі мужчынскі голас зацягнуў песеньку пра маленькую венгерскую каралеўну, якую прывезлі ў Польшчу, аддаваць замуж за старога караля. Гэта ж тая парачка з карчмы Ну, памажы ім, святая Цэцылія, зарабіць адно дукатаў, а не бізуноў.
Мы не пашкадуем нічога, цвёрда прамовіў Пранціш. І мы не змусім вас парушыць закон. Нам толькі б даведацца, што з доктарам.
Давыд паклаў на стол цяжкі мяшэчак, прыціснуў даланёй, як злоўленую мыш:
Сорак дукатаў За спатканне з панам Баўтрамеем заплацім яшчэ, колькі скажаце. І той канвалют, з трактатам Сільвія па анатоміі, які вы так хацелі, будзе ваш.
Па краёх сталешніцы цямнелі дзіркі, нагадваючы пра звычай некаторых ліцвінскіх гаспадароў прыбіваць абрусы цвікамі, каб слаўныя госцейкі не знеслі. Кат задумліва паднёс да вуснаў кубак.
Трактат варты паслугі. І тое, што вы хлеб са мной раздзялілі, таксама. Ну і каб мне такія грошы хтось падарыў дваццаць год таму, я б расплаціўся з картачным доўгам, і скончыў акадэмію, і не нарабіў тых глупстваў, што нарабіў Ваш Чорны Доктар таксама досыць нарабіў за жыццё глупстваў. Іначай не апынуўся б там, дзе апынуўся.
Слухачы напружана маўчалі.
Не, я не працаваў над доктарам. Пакуль што.
Ашмянскі кат лічыў сябе добрым рамеснікам, майстрам у сваім цэху.
Ягамосці князю Брастоўскаму было не да вязня. Яму ж за заручынамі трэба абавязкова прасачыць, а тутзамінішча. Едзь па лісце нейкага дабрадзея ў Менск Так што вашага доктара проста пасадзілі ў тое месца, адкуль ён не збяжыць.
Кат адсёрбнуў квасу і задумліва заўважыў:
Праўда, паміж прабываннем у тым месцы і маёй майстэрняй я б не ведаю, што на месцы пана Лёдніка выбраў.
Давыд і Вырвіч трывожна перазірнуліся.
Можа, пан Ігнарус будзе ласкавы ўдакладніць пра месцазнаходжанне майго пана бацькі?
Аляксандр Лёднік па-ранейшаму не даваў сабе праявіць скруху альбо страх.
Вы цікавы малады чалавек прамовіў кат.
Бліскучая восеньская муха паспрабавала сесці на ягоную лысіну, пакрытую засохлым гноем.
Ваш бацька ў Ашмянах, у замку Нябожчыцу таксама там трымаюць, у лядоўні. Ужылі mellification Мёдам залілі. Хоць гэта не вельмі надзейны спосаб. Лепей солевае расчынне in nomine натрон. Цела чалавекатое ж мяса. А доктар патрапіў у студню.
Ад няспешнасці і жахлівасці расповеду зубы скрыгаталі не толькі ў Пранціша.
Што значыцьу студню, ратуй нас, Святы Юры?
Для асабліва небяспечных злачынцаў. На маёй памяці туды толькі тры чалавекі трапіла. Адзін выжыў.
Кат спрытна прыбіў муху на сваёй галаве. Слізкая кроў і чорная плоць агіднай жамяры змяшаліся з яго плоццю.
Каменны калодзеж у сутарэннях. Калі стаць на дне, вадыпа грудзі. Вада кепская, застаялая, так што не сцюдзёная
Колькі там ужо Бутрым? перабіў Пранціш, адчуваючы ў горле горкі ком.
Пяць дзён будзе. Князь не загадваў даставаць.
Пранціш палез па кішэнях і высыпаў на стол усе манеты
Адвядзіце нас да Баўтрамея як хутчэй!
Як кажуць, не нукай, не запрэгшы
Допытных спраў майстар дужа крыва пасміхнуўся.
Я трохі чуў пра Чорнага Доктара На якія штукарствы ён ды ягоная банда здатныя Здаецца, са Слуцкага замка калісьці збягалі, дык ледзь па каменьчыках усё не рассыпалі?
Давялося даць шляхецкае словатолькі спатканне Толькі размова. Пакуль хаця б гэта
Запэўніванні ў невіноўнасці Бутрыма ашмянскаму кату былі абыякавыя. Мяжу між вінаватымі і бязвіннымі ён таксама лічыў плыткай.
Паляванне на ведзьмаўвясёлы занятак.
Мерзлы бруд бе фантанамі з-пад капытоў.
Нарадзіўся на светдык ужо вінаваты.
Вінаваты стакроць, што ў загон не пайшоў.
Між тым на вуліцы пачынаўся нейкі гармідар. Крыкі, жаночы віскат А вось і зброя, здаецца, заляскала
Куд-ды панства нясе!
Давыд ледзь утрымаў Вырвіча і Алеся, якія вокамгненна ўскочылімова зброі ўцямная і любая шляхецкаму сэрцу.
Гэта не наша бойка! Жаўнеры Штакельберга ды ашмянская шляхта счапіліся. Хай ягамосці Брастоўскаму гузакі чэшуцца.
Пранціш ледзь змусіў сябе выпусціць дзяржальна Гіпацэнтаўра і вярнуцца да размовы.
Пан Ігнарус казаў пра ліст, які даслалі падскарбію
Кат нават брывом не зварухнуўтак не заўважае хваляў тапелец.
Даслалі Што знайшлася мёртвай збеглая дачка князя. Яе спакусіў і звёз палюбоўнік, чорны маг Лёднік. І яны жылі ўвесь гэты час у граху. Пакуль чорны маг яе не забіў. І калі князь не хоча ганьбы на ўвесь свет, мусіць неадкладна забраць труп і пакараць злачынцу.
У дактаровіча запалалі шчокі, быццам ад поўхі Але штось загрукатала ў канцы калідора. На хвілю ў памяшканне ўварваліся гукі бойкі, потым сціхлі. Пачуліся крокі і злы голас, які адчытваў кагосьці, быццам бервяно пілаваў. Крокі набліжаліся. Першым паказаўся грувасткі афіцэр у мундзіры войска Багінскіх, з аголенай шабляй і збітай на бок шапкай, дужа злосны. За вайскоўцам, цвёрда пастукваючы абцасамі, рушыла кашчавая, бы штыкеціна, дама ў напудраным парыкугэта яна бесперапынна лаялася Прыхадні на пана Ігнаруса і ягоных суразмоўцаў увагі не звярнуліможа, проста не заўважылі, бо кампанія сядзела ў прыцемку.
Яснавяльможная паненка не мусіць паводзіць сябе гэтак непачціва! Паненкам нельга здымаць пальчаткі! Разразаць стылетам шнуроўку гарсэту! Штурхаць яснавяльможных панічаў! І запомніце, што вы цяпер не Агалінская, а Багінская, і ваш бацькаягамосць Міхал Казімір Багінскі!
А вось і тая, на каго гэтае буркатанне накіраванае. За злоснай штыкецінай важна тупала маленькая нявеста. Троху кірпаты носік ганарыста задраны, вусны намаляваныя сардэчкам, ясныя блакітныя вочы не выказваюць ні крыўды, ні гневу.
Раптам паненка хуценька падабрала падол сукенкі, падскочыла і трапна дала выспятка сваёй выхавацельцы. З усяе моцы. І зноў ідзе, як лялька, ручкі склаўшы.
Штыкеціна ледзь не павалілася, праляцела колькі крокаў наперад, выставіўшы рукі, быццам хацела абняць прывід.
Што што гэта было?
Княжна толькі броўку прыўзняла ў адказ:
Не разумею, пра што кажа вашамосць.
І ўчапілася б кашчавая рука кабеціны ў худзенькае плечыка нявесты, і невядома, якой экзекуцыяй скончылася б Каб не Ланцэлот, ён жа Аляксандр Лёднік. Яшчэ б ён дазволіў прыўкрасную панну ў сваёй прысутнасці крыўдзіць!
Што тут за заступнік абявіўся ў нашай князёўны Рэгінкі?
Бамбіза з аголенай шабляй, што суправаджаў нявесту і яе апякунку, пагрозна навіс над недавучаным студыёзусам.
Спатрэбілася ўся дыпламатыя Давыда і напорыстасць Вырвіча, каб разысціся мірна. Праўда, і сам бамбіза з выхавацелькай спяшаліся: за дзвярыма яшчэ чулася бойка.
А вось нявеста нікуды не спяшалася. Цяпер, прыгледзеўшыся, можна было прыкмеціць і след ад слязы на пудры, і занадта моцна сціснутыя пальчыкі, абцягнутыя шоўкам, а той агонь, што ўспыхваў у блакітных вачах Ого, як Пранціш Вырвіч калісьці запаліўся ад такога агню! Рэгіна Агалінская-Багінская ўспадчынніла ад сваёй маці характар амазонкі.
Перадайце тату, пану Гервасію Агалінскаму, каб мяне забраў!
Дзяўчо прашаптала гэта так ціха і хутка, што акрамя Пранціша і Алеся, ніхто не пачуў.
Нявеста і яе світа сышлі. Былы суддзя менскі цвёрда сціснуў плячо напружанага юнака, што глядзеў услед князёўне:
Ахалонь. Не яна сядзіць пяць дзён у студні.
Алесь вінавата панурыўся Вырвіч мякка дадаў:
Усіх адразу не выратуеш Абяцаю, калі выцягнем твайго бацьку, не забудзем пра гэтую паненку. Штосьці тут нячыста. Дый сваячка яна мне, па жонцы маёй
А кат А кат шчыра смяяўся. Мухі кружылі над ягонай лысай галавой, але не наважваліся садзіцца.
Калісьці ў Ашмянах, на левым беразе ракі Ашмянкі, быў сапраўдны замак, які яшчэ Гэдымін будаваў. Але хто толькі яго не бурыў! Крыжакі, татары, шведы, маскоўцы, свае ж ліцвіны Цяпер на ягоных руінах стаяў так званы двор старосты. Плот быў высокі, дубовы, жалезам умацаваны. На левым баку двара«палац», дом на два паверхі. Побачбудынак для судовых паседжанняў, з драўлянымі калонамі на ганку. З другога бокумесца для соймікаў, падобнае да тэатральнай залы пад навесам: лавы ў тры шэрагі, даўжэзны стол Цэлы горад. Флігелі, адрына, піўніца, бровар, валоўня, саладоўня, пякарня, паграбы І турма. Каменная. Унізе выпіналіся цёмныя валуны забудовы часоў Гэдыміна.
Расейцы зехалі, звезлі малога заручонага Штакеля. Таму тыя, што праглі высакароднай рыцарскай забавы, чапляліся адно да аднаго. Але пакуль што Святы Юры асцярог ад крывавай сечы. Дый варты, што адразу кідалася да разгарачаных гасцей, было поўна. Вырвіч ніжэй апусціў капюшон сукманавядома, да гіцаля, пагарджанага катава памочніка, з прапановай шляхецкага двубою ніхто не прычэпіцца, але могуць штурхануць, абразіць. Як тады сцярпець? Малодшы Лёднік вунь як сцяўся, унурыўся, старанна абыходзячы высакародных паноў: яму перапала похвамі шаблі паміж лапатак.
Кляты Ігнарус, які нацягнуў на галаву лямцавы каўпак, сярдзіта прыкрыкнуў на венгерцаў, што ахоўвалі цяжкія дубовыя дзверы, і тыя выпрасталіся, насцярожыліся
Вязняў было не так шмат, як у сутарэннях Слуцкага замка пры Гераніме Радзівіле, аркестр з іх выцця, што той акрутны князь любіў, не складзеш Але за кратамі на саломе варушылася некалькі постацяў. Кабета з распушчанымі сівымі валасамі захіналася рукой ад святла і разявала бязгучна чорны прагал роту Зарослы валасамі мужык у цёмнай кашулі, падобна, цыган, глядзеў, праз краты, як чорным агнём паліў Маўчанне. Не прасіліся, не стагналі, не клялі Ад гэтага гасцям яшчэ больш не па сабе. Адзін толькі раз пачуўся працяглы стогн, чалавек быццам захлынаўся
Сціхнуць, лайдак! Ведаеш, што будзе!
Ігнарус выскаліўся ў бок нябачнага ў цемры вязня. Стогн абарваўся.
А вось і студня Круглы каменны круг, як жорны волата Мянеска, ды яшчэ накрыты плітой У накрыўцыневялікая адтуліна, куды запаўзала вяроўка.
Стаяць злосна прасіпеў кат спадарожнікам, якія ірвануліся да калодзежа. Усё будзе, як я скажу. Вось праз гэтую дзірку перамовіцеся, і досыць.
Ціха, як жа злавесна ціха Алесь, здаецца, так і загарлаў бы: «Тата!»
Ігнарус няспешна падышоў да каменнага кола, узяўся за вяроўку Але адразу адскочыў: па калідоры нехта шыбаваў. Цені ў жаху ляцелі перад ліхтаром.
Двое прыхадняў у зялёна-сініх мундзірах і трохкутовых капелюшах маглі падацца калі не нашчадкамі дзівачнага млынара Мянеска, які малоў камяні, дык спажыўцамі хлеба, выпечанага з тае мукі. Грубыя твары са слядамі пацалункаў ляза, шырокія плечы пад плашчамі з дыхтоўнага сукна, а з-пад плашчоў выпіраюць шабелькі Не шляхта, але й не прыслуга. Асабістая гвардыя князя. Той, што ніжэй, загаварыў хрыпла і ўладна, хаця з прымешкам насцярогі, як да прыкормленага, але ж драпежніка:
Вітаю, Ігнарус! Як той Лёднік, жывы яшчэ?
Ашмянскі кат у паклоне не схіліўся, хаця адказаў пачціва:
Раніцай дакладна быў жывы, пан дзясяцкі. Маліўся ды маліўся А зараз ціха нешта.
Гвардзеец расчаравана крэкнуў.
Вось недарэчнасць будзе Давайце, даставайце яго, можа, яшчэ дыхае.
А што здарылася, шаноўны Самуль? Загадана дапытаць?
Пан Ігнарус няспешна абышоў студню, выцягваючы з адтуліны ў накрыўцы вяроўку, на канцы якой аказаўся невялікі, якраз па памеры адтуліны, драцяны кошык з размоклым хлебам.
Тут такая справа дзясяцкі панізіў голас, нібыта ў ашмянскім пекле было каму падслухаць. Панну, што ў лядоўні, трэба да пахавання рыхтаваць. Заўтра ў кляштар марыянак павязуць, адпяюць ды пахаваюць. Лекар ягамосці Алёйза не пры памяці Нажлукціўся. А тут толькі давераная персона патрэбная.
Спадарожнік дзясяцкага, ад якога распаўсюджваўся рэзкі пах часнака ў спалучэнні з перагарам, насмешна хмыкнуў:
Та-ак, да цела панны абы-каго не дапусціш Пабачаць, чаго не трэба. А ягамосць князь Міхал жадае, каб дачка ягоная ў труне прыгожанькая ляжала, цнатлівая Худзенькая. Каб мнішкі плакалі ад замілавання, ды плёткі спыніліся. А паколькі гэты ж доктар і зрабіў ёй бруха
Пранціш заўважыў, як Алеся скаланула.
Дзясяцкі Самуль цыкнуў скрозь прарэджаныя ў бойках зубы:
Заторкніся, Гаўрук. Сам вось не пляткар, а то загоняць словы разам з зубамі ў глотку. Хто каго абрухаціў, не нашая справа. Наша справавыканаць загад князя: хай забойца, раз ужо ён доктар, і падрыхтуе цела да пахавання. Яму людзей патрашыць, як рэпу сеяць. Галоўнае, каб не здохлым выявіўся
Каменную накрыўку хуценька адсунулі ў некалькі рук. Пранціш ледзь пазногці не зламаўштурхаў, не адчуваючы болю Смурод цвілай вады яшчэ больш нагадаў пра смерць. Кат перагнуўся, пасвяціў уніз ліхтаром. Чырванаваты агеньчык трымцеў, як душа грэшніка. Толькі водбліскі танцавалі на сценах ды дзесь унізе на чорнай, як смала, вадзе
Гэй, ты Доктар Чуеш?
Маўчанне
Зараз вяроўку спусцім, чапляйся!
Здаецца, штось унізе ціха-ціха плесканула? Ці падалося?
Апушчаная ўніз вяроўка з раменнай пятлёй на канцы бяссіла павісла. Калі Пранціш гатовы быў даць нырца, сапраўды пачуўся ціхі плёскат. Вяроўка слаба зварухнулася, яшчэ, яшчэ Кат кіўнуў фальшывым гіцалям:
Ну, цягніце!..
А тыя ўжо і без загаду спрабавалі вырваць з бездані жыццё.
Доктар бяссіла ляжаў у лужыне на камянях тварам уніз, як злоўлены вадзянік, і яго дробна трэсла. Валасызблытанымі чорнымі водарасцямі, шчокі запалі
У яго пераахалоджанне, вашамосці! адрывіста прамовіў Вырвіч, спрабуючы павярнуць Бутрыма на бок ды спаіць умацавальную настойку жывакораня. Зубы доктара не расціскаліся, адбіваючы джыгу. І выснажэнне. Яго трэба сагрэць Накарміць Даць выспацца.
Можа, яшчэ марцыпанаў мярзотніку паднесці? раўнуў дзясяцкі.
Гэх, зараз бы ўсіх пасячы, Бутрыма на плячоі лататы Аляксандр вунь тое самае мысліць, па баках гнеўна зыркае Каб толькі шаблі пры сабе, ды пан Ігнарус з намёкам не ўзважваў у руцэ зараджаны пісталет. Ды каб Бутрым мог хоць як перасоўвацца Між тым кат задумліва тыцнуў у вязня нагой.
Праўду кажа мой памочнік, шанове Толку з доктара зараз ніякага. Самлее ды выпруціцца, калі не палячыць.
Дзясяцкі расчаравана хэкнуў. Са знаўцам межаў чалавечае трываласці спрачацца не наважыўся.
Ну, добра хоць, жывы Даложым ягамосці князюзлачынца раніцай справу зробіць.
У цемры нехта завыўамаль па-ваўчынаму. Можа, той цыган?
Дыханне доктара Лёдніка, частае і слабае, нагадвала павуцінку, што трымціць на ветры і, здаецца, вось-вось абарвецца.
Пан Ігнарус, не выпускаючы з правай рукі пісталет, прысеў на кукішкі і левай рукой спрактыкавана памацаў вязню шыю, пацягнуў за валасы, каб зазірнуць у збялелы твар з заплюшчанымі, запалымі ад выснажэння вачыма. Нос Лёдніка яшчэ больш, чым звычайна, нагадваў пра ўлюбёных птахаў змрочнага скандынаўскага бога Одынатой цягаў крумкачоў на абодвух плячах. Дзюбаты Хугін увасабляў думку, такі ж дзюбаты Мугінпамяць