Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Рублеўская Людміла 5 стр.


Дзюбаносы доктар Лёднік на гэты момант увасабляў сваё ўменне ўвязвацца ў непрыемнасці.

Кат выпрастаўся, выціраючы мокрыя пальцы аб каптан.

 Да вечара гамон быў бы,  з такім задавальненнем пра добры ўмалот гавораць.  Трэба ж, такі fatalitasпашанцавала вашаму доктару, панове. Нясіце тапельца ў маю майстэрню, там ложак ёсць. Я не такіх з іншасвету вяртаў.

Пан Ігнарус высока падняў ліхтар, і пякельныя цені сутарэнняў зруйнаванага ліцвінскага замка пачціва расступіліся і схіліліся перад сваім уладаром.

 Я, панове, Харон па-ашмянску,  кат у мігатлівым прыцемку, з чалавекам, што бяссіла тросся на каменнай падлозе пад яго нагамі, і праўда здаваўся пракаветным божышчам смерці.  Я з усім майстэрствам сваім даводжу чалавека да другога берага быцця, але магу вярнуць яго назад, нават калі ягоныя вочы ўжо назіраюць пагойдванне райскіх пальмаў альбо алейныя бурбалкі на пякельнай пательні. Я буду даводзіць вязняі вяртаць назад столькі, колькі спатрэбіцца маім гаспадарам. Пакуль сэрца ягонае не зробіцца мяккім, як воск. Вярну і доктара Лёдніка. Толькі з майго чоўна яму не сысці, панове.

Алесь і Пранціш неслі Бутрыма на плашчы, за імі заставалася дарожка з кропель, быццам пазначаўся непазбежны зваротны шлях.

А зверху ўсё яшчэ раўло, дыхала перагарам і дурной зухаватасцю мястэчка, святкуючы зламанне лёсу двух дзяцей:

 За здароўе жаніха і нявесты! Віват!

Раздзел трэціСПАДЧЫНА БІБЛЕЙСКАГА ЦАРА, ПУСТЭЛЬНІК І ЦЯЛОК

У страшным блюзнерскім трактаце «Picatrix» гаворыцца, што для таго, каб усе сустрэчныя любілі цябе і выконвалі, што просіш, трэба насіць з сабою вочы чалавека, загорнутыя ў скуру змяі.

Па праўдзе, дык неяк не хочацца любіць чалавека, які носіць з сабой такую «рэліквію». Хутчэйабысці тыпуса за літоўскую вярсту.

Пан Міхал Брастоўскі вырашыў проста: да лесуна любоў, слухаюцца тых, каго баяцца. Яснавяльможны, захутаўшыся ў аксамітны плашч з тонкай срэбнай вышыўкай, змрочна сядзеў у куце і пазіраў на падабенства накрытага радном ложа пасярод пакоя.

Пад радном угадваліся нерухомыя абрысы цела.

 Давай, мярзотнік, пачынай!

Да накрытага цела двое ахоўнікаў падштурхнулі высокую худую постаць.

Чалавек у простым чорным камзоле нервова адкінуў рукой цёмныя пасмыздавалася, што ён не вельмі ўпэўнена трымаецца на нагах.

 Відовішча будзе не вельмі эстэтычнае, ваша княская мосць. Можа, вам лепей не прысутнічаць?

Глыбокі нізкі голас гучаў цвёрда, але хрыплавата.

 Пра мае пачуцці заперажываў, гнюс?  князь цадзіў словы скрозь зубы, прыгожы нервовы твар крывіўся ад нянавісці.  Я не такія маніпуляцыі і з мёртвымі, і з жывымі бачыў, а часам і сам учыняў. Калі цябе, доктар, будуць на кавалачкі рэзаць, ні імгнення не прапушчу.

Чалавек у чорным не праявіў боязі:

 І зноў паўтару, вашамосць: я не забіваў вашу дачку І не падзяляў з ёй ложа! Дзецьмі сваймі клянуся!

У цьмяным святле свечак рысы таго, каго абвінавачвалі ў забойстве, здаваліся злавесныміхудое аблічча, драпежны нос, ганарыстыя тонкія вусны

 А гэта што?

У рукі доктара паляцела нешта маленькаепярсцёнак, танны, срэбны

 Пазнаеш? На ім надпіс: «Ад Лёднікаmea pulchra domina». «Маёй прыўкраснай даме». У Праксэды з пальца знялі. Золата давялося адсыпаць, каб на судзе не паказвалі.

 Вашамосць, гэта падробка. Пярсцёнак памятаю, з лета мая асістэнтка яго насіла. Але я ёй яго не дарыў, надпісу такога не замаўляў. Я не...

 Заторкніся і рабі, што трэба, лайно! Мне дастаткова, што ты трымаў яе ў сваім доме, з-за цябе ганьбы не выхлебтаць, важныя гешэфты зрываюцца

Панскі крык суправаджаўся кухталямі драбанта, шырокага, як рыдван. Пярсцёнак вярнуўся князю, той грэбліва схаваў яго глыбей у кішэнь. Чалавек з лысай галавой, на якую ўспаўзаў агідны лішай, адным рухам сцягнуў тканіну з цела. Хударлявы юнак у вопратцы гіцаля паспешліва адвярнуўся.

Доктар схіліўся над целам, ад якога сыходзіў амаль невыносны салодка-гнілы пах.

 Паднясіце ліхтар бліжэй!

Гіцаль паслухмяна наблізіўся з ліхтаром, у якім нібыта ў нервовым прыпадку біўся, выгінаўся агеньчык. Здавалася, нават стыхійны дух не мог вытрымаць відовішчау нябожчыцы, апранутай у сціплую брунатную сукенку, замест аблічча цямнеў кавалак мяса. Цела разам з адзежай вымачанае ў ліпкай субстанцыі, якая агідна паблісквала.

Алесь перарывіста ўздыхнуў: ён выдатна памятаў гэтую сукенку Праўда, цяпер яна была цеснаватай, шчыльна абцягваючы пакруглелы жывот мярцвячкі.

Чорны Доктар скінуў камзол і акуратна закасаў рукавы кашулі. Дзякуй богу, хоць яго рукі больш не дрыжаць Ашмянскі кат пан Ігнарус сапраўды быў выдатным знаўцам магчымасцяў чалавечага цела. Ягоныя метады лячэння нават у прыдзірлівага Лёдніка, калі ачуняў і змог гаварыць, не выклікалі асаблівых заўваг Затое тое-сёе прафесійна зацікавіла. З катам гарачы кансіліум учынілі на фоне дыбы і ланцугоў, той аж запаважаў вязня. Нат на парозе пекла Чорны Доктар чапляўся за новыя веды. Вось і цяперадсунуў на край свядомасці думкі пра тое, каму належыць цела, дзе ўсё адбываецца, чым яму пагражае. Працуе, як старанны рамеснік. Мацае, паварочвае Алесь стаяў, адвярнуўшыся, толькі намагаўся, каб ліхтар трымаць роўна. Хоць у анатамічны тэатр Ліёнскай медычнай школы, дзе выкладаў бацька, упершыню патрапіў год у дзесяцьсам прабраўся. Дый у лабараторыі бацькавай часцяком назіраў за патрашэннем трупаў дзеля навуковых даследаванняў Дрыжаць руку, што трымала ліхтар, змушаў не страх, а туга.

Князь, падобна, не ілгаў, калі казаў, што вывернутымі вантробамі яго не збянтэжыш. А гэта ж ягоная дачка зараз апынецца пад скальпелем, між іншым Брастоўскі гора не выяўляў, наадварот: углядаўся ў твар Лёдніка так зласліва, што можна было зразумецьгэта вытанчанае пакаранне. Здзек з забойцы, ад якога была цяжарнай нябожчыца, і якому належала дастаць сваё ж ненароджанае дзіця

Раптам Лёднік рэзка выпрастаўся, так і не ўзяўшыся за скальпель.

 Гэта не панна Праксэда!

 Што ты вярзеш?

Падскарбій ірвануўся да трупа.

 Глядзіце, вашамосць!

Лёднік узяў ліхтар у фальшывага гіцаля.

 Вы не верыце мне, калі я клянуся, што панна Праксэда не была actu praegnane. Але вось іншыя прыкметы. Форма пальцаў сведчыць, што гэтая жанчына шмат прала ўсё жыццё. Вось глыбокія сляды ад ніткі Гэтая жанчына старэйшая за Праксэду. Ёсць мноства дробных адрозненняў, магу пасля пералічыць А галоўнае Пан Брастоўскі памятае, якога росту была ягоная дачка?

Падскарбій нахмурыўся.

 Адметнага. Не ніжэй за мяне.

Лёднік упэўнена асвятліў ступакі трупа.

 Звярніце ўвагу, што сукенка гэтай жанчыне задоўгая. Вопратка і праўда належала панне Праксэдзе Але тут падол зямлю падмятаў бы. А паспрабуйце хто-небудзь зняць з нябожчыцы чаравікі

Ігнарус па кіўку Брастоўскага ўзяўся за чаравік, просты, на нізкім абцасе Ледзь нагу не адарваўбо чаравік калісьці з вялізнымі намаганнямі ўсцягнулі на занадта вялікі ступак.

Алесь ледзь утрымаўся на нагах ад узрушэння Не яна! Далібог, не яна! Як ён сам адразу не пазнаў?

Брастоўскі раптам схіліўся над трупам, рэзка рассунуў тое, што засталося ад вуснаў нябожчыцы, зірнуў на аголеныя зубы, і, відаць, атрымаў пацверджанне сваім здагадкам. Ну так, у Праксэды, у рэдкія імгненні, калі яна ўсміхалася, можна было заўважыць мілую няроўнасць верхніх зубак

Пан Міхал разлютавана сцягнуў і кінуў пад ногі запэцканую пальчатку.

 Сучыя дзеці! Падабралі ж, каб валасы падобныя, аблічча спецыяльна знявечылі Медальён падкінулі Ну, даведаюся, хто за гэтым стаіць, размажу, бы камяк гразі.

Падскарбій, грэбліва падціснуўшы вусны, хуткім крокам пакінуў скляпенне, нат не азірнуўся.

 Што ж, доктар, пойдзем у святліцу Пакуль ягамосць твой лёс не вырашыць,  выскаліўся Ігнарус. І дадаў са злосцю:  І собіла ж мне звязацца з вамі!

Для майстра навук медычных вылучылі адну з пустых камер, дзе пасушэй, павышэй. Мелася нават акнопад самай столлю, густа закратаванае. Але ўсё-ткігэта святло, свежае паветра і смех людзей, якія і не задумваліся, што вось за гэтым мурам хтосьці зараз курчыцца ад болю і безнадзейнасці

Камера аддзялялася ад калідора тоўстымі кратамі. Лёднік сядзеў па той бок, ссунуўшы шэрую салому ў невялікі стажок. Для надзейнасці пан Ігнарус са здзеклівымі прабачэннямі замкнуў на назе доктара бранзалет доўгага ланцуга, прымацаванага да сцяны. Па другі бок кратаў радком уселіся на пазычаную ў мясцовага Харона лаўку Давыд, Пранціш і Алесь.

Напачатку размова не вельмі клеіласябаяліся, падслухоўваюць. Калі пачалі гадаць, дзе ж панна Праксэда, доктар панурыўся.

 Апошні раз яе бачыў не ў вельмі добрых абставінах. Мы пасварыліся.

Алесь гнеўна зыркнуў на бацьку. Бутрым уздыхнуў.

 Я прапанаваў ён паехаць у Вільню, загадваць у шпіталі новым аддзяленнем для жанчын Там былі б ёй добрыя грошыз фундацыі яемосці, яснавяльможнай пані Пузыні. У перспектывесувязь з універсітэтам, з медычнай кафедрай Праксэдзе лепей было зехаць Саламея так лічыла.

У апошніх словах пачуўся водгук недагаворанага.

 А яна ўпёрлася  Лёднік раздражнёна пакрывіўся.  Як ні ўгаворваў. Пачала некуды знікаць Казаланаведвае радню. Хоць да гэтага сцвярджала, што не мае да каго ісці Баюся, я быў трохі рэзкі з ёй. Калі выправіўся да цябе, Вырвіч, ужо тыдзень як сляды яе выстылі, ніхто не ведаў, дзе падзелася.

Вырвіч хмыкнуў:

 Памятаю, як быў тваім студэнтам, і што значыць «трохі рэзкі» прафесар Лёднік. Накрычаў на дзеўку, і яна ўцякла?

Лёднік прыняў самы фанабэрысты выгляд, значыць, адчуваў сябе вінаватым. От чалавек, вечна ў яго пячонка пячэцца.

Далейшыя разважанні перарваў шум-крык за акном. Адзін сярдзіты голас належаў князю Брастоўскаму. Лёднік прыслухаўся, устаў і раптам учыніў несамавіта для прафесара, доктара і бацькі сямейства: пагрукваючы ланцугом, разбегся, адштурхнуўся нагамі ад сцяны, ухапіўся за краты, падцягнуўся, вызіраючы вонкі. «Усё-ткі ні ўзрост, ні занятасць не адвярнулі полацкага Фаўста ад гімнастычных ды фехтавальных практыкаванняў»,  трохі зайздросліва зазначыў Пранціш, мімаволі пагладжваючы сябе па жываце: ці не пачаў ужо звісаць над пасам, як у цесця?

 Ну, што там?

 Князь Міхал Брастоўскі з братам Адамам лаецца. Быццам сам з сабою. Блізнюкі

Чорны Доктар вісеў на кратах, як вялізны кажан. У калідор турмы даляталі асобныя фразы на польскай мове:

Вашамосць учыніў ганебна Загадайце адвесці войскі Вашага Цялка ніколі не прызнаюць роўным Вашамосць заўсёды зайздросціў, што я старэйшы Вы на паўгадзіны ўсяго старэйшы, васпан. Ваш Пане Каханкуневук і ілгун... Затое я не выхоўваўся ў немцаў, забыўшыся на нашыя звычаі Панятоўскаму ніколі не здабыць Самага знаўцу забілі

Крыкі аддаліліся і змоўклі. Шум засведчыў, што з аршанскага замка выехала карэта.

Лёднік саскочыў на падлогу, але не паспеў распавесці, што ўдалося расчуцьдзверы ў сутарэнні грукнулі так, нібыта іх выбілі таранам. Замест акаванага жалезам бервяна ў калідор заляцеў пан Міхал Брастоўскі. Ігнарус імчаў за ім з перакрыўленай фізіяноміяй.

 Дзе той латруга доктар?  гарлаў Брастоўскі, як бараначніца на Слуцкім рынку.

Падскарбій слізнуў вокам па кумпанах Лёдніка, што замёрлі, як саляныя слупы, насупіўся, зачапіўшыся вокам за свайго аптэкара, а пабачыўшы Вырвіча, выскаліўся:

 І пан суддзя тут, як навязаны! Яшчэ лепей! Зараз і зладзім судовае паседжанне, каб вам зямля калом!

Суд, дакладней, таемны сход, зладзілі ў катавальніпан Міхал звыкла ўсеўся ў выгоднае крэсла з высокай разной спінкай у выглядзе пальмавых галінак (а Вырвіч быў гадаў, чаго гэта ў катавальні такая раскоша?) З крэсла зручны агляд складаных прыстасаванняў, што мусілі спрыяць шчырасці вязня.

Доктар стаяў перад падскарбіем, пачціва нахіліўшы галаву, быццам пакліканы на чарговую кансультацыю. Над яго галавой у чаканні застылі ланцугі, гатовыя схапіць за рукі жалезнымі абдоймамі бранзалетаў. За спінай пачціва чакалі панскага слова Пранціш, Лёднік-малодшы і Давыд Ляйбовіч, пачуваючыся прыблізна як печкуры ў дзіравым вядры, з якога вось-вось выцячэ апошняя магчымасць жыць.

 Хто яшчэ ведае, што нябожчыцане мая дачка?

Брастоўскі раздражнёна зняў капялюш і паклаў на столік, побач з жалезнымі абцугамі і малітоўнікам. Панскі давераны слуга, падобны да спалоханага белага пацука, схіліўся ў нізкім паклоне.

 Больш ніхто, вашамосць.

 Значыць, так  Брастоўскі кусаў вусны, раздумваючы.  Пра гэта пакуль больш ніхто не мусіць ведаць! Пахаванне адкладу, маю права. Вунь Марцін Радзівіл свайго бацьку год непахаваным трымаў. Ты, доктар, маеш шанец выратаваць сваё вартае жалю жыццё. Гэта ж цябе мой швагер, цяперашні гетман, пасылаў па нейкую таемную зброю ў Ангельшчыну?

 Гэта не было надта ўдалае падарожжа, ваша княская мосць,  суха зазначыў доктар.

 Значыць, пастарайся, каб наступнае было ўдалым,  парык Брастоўскага здаваўся абсыпаным не пудрай, а атрутай.  Калі справішсяатрымаеш апраўданне і ўзнагароду ад караля. Ненавечна застанешся забойцам, і сямя твая будзе зганьбаваная, а маёмасць сканфіскаваная. Праксэдаў пярсцёначак з надпісам ад закаханага Лёдніка я табе ўсё адно не забуду, доктар, што б ты ні казаў пра падробку.

Пранціш з непаразуменнем зірнууў на Бутрыма, а Алесь, кусаючы вусны, апусціў гававу.

 Табе спатрэбіцца некалькі чалавек,  пагардліва працягваў ашмянскі ўладар.  Больш не варта, увагу прыцягваць Каб умелі біцца і мовы ведалі. Ты, суддзя, паедзеш?

Пранціш зрабіў крок наперад і ўрачыста пакланіўся.

 Я таксама паеду, вашамосць!  Алесь намагаўся не зважаць на сярдзіты позірк бацькі.  ЯАляксандр Лёднік, і бацьку не пакіну.

Брастоўскі перавёў позірк з дзёрзкага аблічча сына на раззлаванае бацькава:

 То ж я гляджу, дзюбы ў вас падобныя.

 Ён яшчэ занадта юны, ваша княская мосць!  полацкі Фаўст намагаўся гаварыць спакойна, але рукі сціснуліся.

 Прапануеш сына не ў саўдзельнікі, а ў закладнікі? Я не супраць.

Сыгнеты на спешчаных пальцах Брастоўскага ззялі, быццам кроплі рознакаляровай крыві казачных істотаў. Блакітнаяадзінарог, жоўтаяіхнеўмон, ружоваягаладрыель Магнат, ён каго хоча са свету зжыве. Лёднік выціснуў як мага пакорлівей:

 Мне ўсё-ткі зручней, каб сын быў пры мне.

 Калі будзе дазволена на нейкі час пакінуць яснавяльможнае сямейства без маіх лекарскіх паслуг, і я б далучыўся!  белазуба ўсміхнуўся Давыд.

Вырвіч даўно ўпэўніўся, што нібыта ціхмяны ды ўнураны ў навуку фармацэўтвялікі аматар авантур.

 Значыць, так, справа далікатная,  Брастоўскі нервова змінаў бялюткія карункі манжэта.  І без мяне ведаеце, што ў яго каралеўскай мосці шмат ворагаў. Плявузгаюць, быццам яны радавіцей за яго. Асабліва гэтыя, князі Рымскай імперыі, Радзівілы

Князь Міхал скрывіўся, быццам толькі што выцягнуў замест туза жалудовую шасцёрку.

 Спадзяюся, не трэба вас пераконваць, што Панятоўскія вядуць род ад італьянскіх князёў Тарэлі, уладароў Ферары.

Падскабій пільна ўглядаўся ў абліччы мізэрных істотаў, што стаялі перад ім. Прысутныя разумна прамаўчалі. Паходжанне Цялка было сумніўным, як манеты барацінкі, наштампаваныя ўвішным фінансістам Бараціні, каб кароль расплаціўся за вайну.

 Яго каралеўская мосць мае вялікую патрэбу пераканаўча пацвердзіць сваё высокае паходжанне. Каб ніводзін Радзівіл ці Чартарыйскі не брахаў, што вышэй. Знайшоўся след адпаведнай рэліквіі. Вось вы яе і прывезяце. З Італіі.

Пранціш перазірнуўся з Лёднікам. Хіба ў караля няма іншых магчымасцяў, як задзейнічаць ледзь не пакаранага злачынцу і выпадковых наймітаў?

 Пан Антоні Тызенгаўз ужо са згоды яго каралеўскай вялікасці паслаў людзей па той прадмет,  неахвотна ўдакладніў Брастоўскі.  Каб не гісторыя з забойствамі цябе б, доктар, далучылі. Але мне трэба адправіць сваю каманду.

Ясна, пан хоча сам здабыць каралю кляйнод. Тады дакладна з усімі даўгамі расплаціццаПанятоўскі на ўзнагароды шчодры.

Пацук-канфідэнт па знаку князя не паленаваўся да дзвярэй збегацьці не падслухае хто шчырасці гаспадара.

 Дык вось, рымскі папа Іяан Дзевятнаццаты менавіта продку яго каралеўскае мосці, пустэльніку Тарэла, адпісаў адметную рэліквію.

 Вы кажаце пра папу Іяана па мянушцы Педра Іспанец?  зацікаўлена ўскінуўся Лёднік.  Пра якога Дантэ ў «Боскай камедыі» пісаў, што яго мудрасць праменіцца скрозь дванаццаць кніг?

Брастоўскі хмыкнуў:

 Пра Дантэ твайго мудронага ведаю, але не чытаў. Але чуеш сваю пароду Ну так, твой калега Педра Жуліян, лекар ды алхімік, ён жа Іяан.

А Брастоўскі не быў невукам.

 Педра ляснуўся разам са сваёй вядзьмарскай лабараторыяй. Кажуць, яе дах абрушыўся, бо папа вывучаў дзеянне магутнай святой рэчы, прывезенай крыжаносцамі. Занадта цікаўны быў. Вось Гасподзь яго і пакараў,  у голасе падскарбія багавейлівасці было не больш, чым у посных галёпах тлушчу.  Караль Радзівіл зараз ашываецца ў Італіі, інтрыгуе ды вычэквае. А ў ягонай свіце блытаецца адзін увішны вучоны жмудзін. Ён і натрапіў на трактат вучня Педра Іспанца, дзе згадваецца, што калі папу-алхіміка дасталі з-пад руінаў, той паспеў загадаць давераным людзям адвезці згубную рэліквію пустэльніку Тарэла. Каб збярог для вялікага вайскаводцы, якому наканавана выратаваць свой народ ад варожай навалы.

Назад Дальше