Рух - Алесь Пашкевич


Алесь ПашкевічРух

Яго ведаюць усе. Прынамсічулі ці сустракаліся. Калі і не з прозвішчам, дык з тым, што яно пачало азначаць у свядомасці грамадства ХХ і ХХІ стагоддзяў: ДЫЗЕЛЬ.

І ні тыя стагоддзі, ні грамадства без яго ўжо існаваць не могуць, хоць і не памятаюць. Аднак штодня чуюць і сустракаюцца

Падчас зяўлення гэтай аповесці пра лёсы вынаходнікаў і нафтамагнатаў узнікала яскравае жаданне: з таго, што было, ёсць і будзе, выпісаць рэальнасць, якой, магчыма, і не было, але якая нараджаецца ва ўяве чытача ці хаця б самога аўтара. Але ж ёнзвычайны чалавек, які, здараецца, нават і сябе можа не ведаць. А што казаць пра рэальна дзейсных сто гадоў таму персанажаў?

Вось і давялося, усведамляючы творчы грэх біяграфічнай выдумкі ды абыходзячы цянёты калядакументальнай прозы, змяняць некаторым героям імёны ці літары ў прозвішчах, пераўвасабляючы іх у двайнікі-цені.

І, спадзяюся, яны не будуць мець на тое крыўды. Ну хоць былепшыя з іх

Аўтар

I

У шкле вакон кавярні «Vіkón» астывала парыжскае сонца.

 Тут не занята?  спытаў цыбаты наведнік.

 Не, калі ласка,  мужчына ў сінім швэдары машынальна кіўнуў галавой і перагарнуў старонку тоўстай кнігі. Але чытаць расхацелася, і ён увомірг агледзеў суседа ў спакойным шэрым гарнітуры, затым свае пазногціі прыхінуўся да спінкі фатэля.

Яны замовілі амаль адно і тое ж: кураня на грылі, салат і віно. Толькі той, хто ў гарнітуры,  чырвонае, а мужчына ў швэдарыбелае.

Сонца спусцілася яшчэ ніжэй на бульвар Монпарнас, адлюстравалася ў соннай Сене ды зноў мякка дзюбнула промнем у шкло. З веранды далягляд закрывала жалезная спаруда ў драўляных рыштаванняхужо на трэць узведзеная вежа Эйфеля. Чатырохногую раскірэку не абмяркоўваў толькі нямы  А як вам гэты монстр?  спытаў мужчына ў швэдары суседа па століку.

 Ды нічога Забаўна. Здаецца, і сонца да яго ўжо прывыкла: глядзіце, ляжыць на вежы, як на трымальніку яйка ўсмятку.

 Вы паэт?

 Не, наадварот  Адкуль жа такая метафара?

 Напэўна, ад перанасычанасці тэхнікай. Я інжынер. Гэта вы, думаю, літаратар,  мужчына ў гарнітуры паправіў пазалочанае пенснэ і кіўнуў на адкладзеную кнігу.

«Швэдар» усміхнуўся:Не, таксама наадварот.  Ён паказаў шмуцтытул, на якім тлуста значылася «Супраціўленне металу Ёзафа Легера», і працягнуў руку:Выкладчык тэхнічнай школы Адам Мацкевіч.

 Рудольф Дызель,  назваўся і суразмоўца.

Яны замовілі яшчэ віна і загаварылі, як даўнія таварышы, якія, аднак, адзін пра другога нічога не ведалі. Былі неабароненымі ад алкаголю, паколькі сустракаліся з ім нячаста, а таму хутка захмялелі і яшчэ хутчэй раззнаёміліся.

І Рудольф, і Адам нарадзіліся ў Парыжы. Бацькі першаганемцынекалі мелі тут скураную майстэрню, галоўны прыбытак якой прыносіў пераплёт кніг. Аднак пачалася французска-пруская вайна, сямя падалася ў бежанства ў Англію. Напалеон ІІІ са сваім войскам капітуляваў, і трынаццацігадовага Рудольфа выправілі да родзічаў у нямецкі Аўсбургнабірацца навукі. І ён не падвёў: займеў добрую стыпендыю ды закончыў Мюнхенскую вышэйшую тэхнічную школу. А дзевяць гадоў таму па рэкамендацыі свайго настаўніка прафесара Ліндэ зноў вярнуўся ў Парыж на халадзільны завод Хірша і стаў яго дырэктарам.

Лёс Адама быў надзіва падобным: таксама вайна і паязджанства бацькоўНеверагодна,  дзівіўся Рудольф,  мой бацька, як і твой, быў пераплётчыкам!

Казімір Мацкевіч, бацька Адама, малады прафесар, звольнены з працы за незалежніцкі светапогляд і «нядобранадзейнасць», вымушаны быў «лячыць» у сваім маёнтку кнігі для ўсёй губерні. Калегі ды сябры спрабавалі падтрымаць грашыма, але ганарлівы шляхціч крыўдаваў і адмаўляўся. І тады яны пайшлі ў абход: знайшліся сотні кніг, уладальнікі якіх неадкладна захацелі даць ім новае жыццё. Так і зявілася праца  Во як! Праўда, да таго ён выкладаў гісторыю ў Віленскім універсітэце, а затым, пакінуўшы пераплётчыцкі варштат, стаў паўстанцам, узяў у рукі стрэльбу ды пайшоў у лес  Адам узняў келіх і прапанаваў:Давай за здароўе нашых бацькоў!

Прыгубілі, і Рудольф удакладніў:А Віленскі ўніверсітэтгэта дзе?

 У Літве-Беларусі,Адам уздыхнуў, бачачы, што суразмоўца застаецца ў неразуменні, пастукаў пальцамі па стале, падсунуў дзве талеркі, а паміж імі паставіў келіх з віном.  Вось, глядзі Тут, дзе салата,  Польшча

Рудольф усміхнуўся і бадзёра кіўнуў.

 А дзе парэшткі курыцыРасія. Паміж імірадзіма маіх бацькоў. Цяпер жа і там, і там,  Адам тыцнуў пальцам на салат і віно,  Расійская імперыя

Невядомасць новага гістарычнага мацерыка, было заўважна, зацікавіла да таго скаванага і напружанага Рудольфа. Ён расшпіліў на пінжаку некалькі верхніх гузікаў і зноў спытаў:Дык твой бацька быў паўстанцам дыктатарам, як і Напалеон?

 Ды не,  Адам прыхінуўся да стала і расправіў свае каштанавыя вусы.  Кіраўніком паўстання супраць расійскага цара ў тым краі быў іншы чалавек  Адам задумаўся і махнуў шырокай даланёй.  Забыў прозвішча Гэта быў, калі памятаеш гісторыю французскай рэвалюцыі, Марат і Рабеспер у адной асобе.

 Цікава,  Рудольф расшпіліў усе гузікі на пінжаку і паправіў гальштук.  І даўно тое было?

 У 1863-м, за год да майго зяўлення.

 А сам ты выкладаеш?

 Так. А калі пачала расці гэтая вежа,  Адам кіўнуў на рыштаванні жалезнай спаруды,  стаў адным з арміі інжынераў на яе будаўніцтве.

Яны дапілі віно і выйшлі на вуліцу. На Марсавым полі, дзе і вырастала Эйфелева вежа, ужо збіраўся кастрычніцкі прыцемак, адагнаны з Сены агнямі Енскага моста. На тратуарах паменела людзей, зрэдку праязджаў экіпаж, на лаўках шапталіся закаханыя пары.

 А чым ты тут непасрэдна займаешся?  спытаў Рудольф і схаваў пенснэ ў верхнюю кішэньку пінжака.

 Заклёпкамі,Адам ускудлаціў свой густы «вожык», усміхнуўся, і ад вачэй разышліся маладыя маршчынкі.Праз іх я і патрапіў на гэтую грашавітую будоўлю. Уяўляеш, ва ўсёй канструкцыі неабходна змацаваць 18 тысячаў металічных дэталяў. А яныад адной да дзясяткаў тон вагой! І па праекце трымацца будуць на двух з паловай мільёнах балтоў-заклёпак. А яны, як разумееш, мусяць быць мацнейшымі за асноўны метал. Вось я і сачу за іх закалкай. Ну ды ты і сам як інжынер ведаеш

Рудольф узняў бровы і загаварыў, як на лекцыі:Трываласць металу можна значна павысіць шляхам ягонага высокага награвання, а затымхуткага астуджвання. Пажаданау вадкасцях.

 Так. На шчасце, мае загатоўкі аказаліся наймацнейшыміі мяне ўзялі на працу. Ну а працэс загартоўкі металу, прызнаюся, падгледзеў яшчэ падчас студэнцкай практыкі ў адной з правінцыйных кузняў

Янымаладыя, няўрымслівыя, амбітныямаглі прагаварыць пра свае клопаты бясконца, але кожнага зранку чакала праца, а таму мусілі развітвацца. Абмяняліся адрасамі, дамовіліся пра новыя сустрэчыі разышліся.

Дома састарэлы Казімір Мацкевіч ужо збіраўся класціся спаць, калі ўзбуджаны сын абняў яго і нечакана выдыхнуў:Нешта ты даўно не расказваў мне пра свае маладыя гады

Бацька сеў на ложак, уважліва паглядзеў на сынаі ўсміхнуўся:Я ўжо драмлю, прабач. А калі табе не спіццаты ведаеш тую шафу. Вазьмі і пачытай

У той жа час праз вуліцу ад кавярні «Vіkon», яшчэ бліжэй да Сены і будоўлі Эйфеля (з жаўтком вечаровага сонца над ёй) у асобным пакоі рэстарацыі «Viktoіrе» вячэралі дзве пары, якія таксама мелі дачыненне да Расійскай імперыі. Прамоемалады палкоўнік Віктар Аляксандравіч Берг з прыгажуняй-жонкай Елізаветай і,дачыненне ўскоснае,  нямецкая сямя Люцыусаў, Генрых і Клара. У агульнай вандроўцы мужчыны правялі два тыдні, і, паколькі сумесная дарога збліжае найбольш, збоку выглядала: на вячэру сабраліся сябры дзяцінства. І мова іх была дзіўная: адны гаварылі па-расійску, устаўляючы там-сям нямецкія словы, другіяпа-нямецку з расійскім акцэнтам.

Віктар Аляксандравіч, мужчына статнай знешнасці гадоў пад сорак, з іскрыстымі зрэнкамі пад далікатным пенснэ, з крыху азызлаватым тварам, знаходзіўся ў незвычайна прыўзнятым настроі. Гэта была яго першая паездка за мяжу. Пасля адносна спакойнай гарнізоннай службы і выкладчыцкай працы ў Ваеннай акадэміі яму ўсміхнулася службовая фартуна: стараннага афіцэра прызначылі начальнікам статыстычнага аддзела Канцылярыі Генштаба Ваеннага міністэрства. Заробак канторскага справавода не надта радаваў, але адначасова Віктару Аляксандравічу дазволена было застацца і на ранейшай пасадзе адюнкт-прафесара ў Ваеннай акадэмііпа сумяшчэнні. Неўзабаве ён быў узведзены ў палкоўніцкі чын. Упершыню сямейны даход перарос расход, і па свабодных вечарах, хоць і рэдкіх з прычыны занятасці на службе, Віктару Аляксандравічу часцей заўсміхалася яго маладая жонка. І яны пачалі ўжо нават думаць пра нашчадкаў, а каб вырвацца са сталічных клопатаў ды крыху падправіць здароўе, вырашылі ажыццявіць даўнюю мару: зездзіць за мяжу. Ну а куды ехаць з Расіі, калі не ў Парыж?

Адпрошвацца ў адпачынак доўга не давялося. Не спатрэбілася нават прадугледжанага ў такіх выпадках рапарта. Начальнік Канцылярыі генерал-лейтэнант Мікалай Львовіч Лобіч быў упартым халасцяком з арыгінальным быццёвым распарадкам. Ён прачынаўся каля дзясятай раніцы, піў гарбату і гадзіны з дзве працаваў. Затым адчыняў дзверы кабінета, каб выслухаць ад падначаленых даклады. У 34 дня ехаў у Сельскагаспадарчы клуб абедаць. Чаму менавіта туды? Неяк прызнаўся, што толькі там цяпер «Руссю пахне». Затым быў на працы да апоўначы, пасля чаго выпраўляўся ў той жа клуб гуляць у картыда 34 раніцы. Праз тую гульню заўсёды быў без грошай, хоць і меў з узнагароднымі ўтрыманне каля трынаццаці тысячаў у год Падобныя аказіі пераканалі яго ў тым, што вайскоўцам колькі ні дай грошайусё роўна будзе мала, а тамуняма чаго рабаваць казну! Не снедаў сам і меркаваў, што не варта тым забяспечваць на службе і ніжэйшых чыноў. Ну і, да ўсяго, не ўхваляў шлюбы, паколькі быў перакананы ў шкоднасці іх у службе. А маладым жанацікам напачатку нават спачуваў. Аднойчы пасля даклада палкоўніка Берга ў тоне строгай вымовы начальнік Канцылярыі генерал-маёр Лобіч заявіў, што той можа не зяўляцца перад яго светлымі вачыма да сярэдзіны восені, пакуль у Ваеннай акадэміі не пачнуцца заняткі. Гэта і быў завуаляваны дазволхоць і па-вайсковаму грубына адпачынак.

 З цябе ўсё роўна толкуяк з казла малака,  падагульніў генерал.  Гаворыш, а ў вачах вуньжончыны цыцкі скачуць

Так і выбраліся Бергі ў Парыж. Па дарозе, праўда, запланавалі паваляцца ў лячэбных гразях (найперш Елізаветакаб вырашыць жаночыя сакрэты) ды папіць гаючых водаў (падлячыць мужаў страўнік). Збіраліся старанна: паскуплялі па Пецярбурзе ўсе дарожныя даведнікі і без стомы распытвалі знаёмых, каму пашчасціла пабываць «за кардонам». Выпраўлялі ў вандроўку Бергаў, здавалася, усе канцылярскія службоўцы Генштаба Па Варшаўскай чыгунцы ў звычайным вагоне другога класа за двое сутак (з перасадкамі, амаль без сну) дабраліся праз Вільню, Горадню, Беласток, Варшаву, Уроцлаў да свайго першага прыпынку ў горным сілезскім Зальцбруне. З задавальненнем ездзілі на конным экіпажы па прыгожых горных мясцінах да старадаўняга замка. Вечарам пілі каву ў санаторнай рэстарацыі. Ну, а перад сном аддаваліся водна-гразевым працэдурам. Пашанцавала і з доктарам, патомным аўстрыякам, які, па расповедах, абездзіў паўсвету, вывучаючы ўплыў клімату на розныя чалавечыя хваробы, а цяпер штовосень практыкаваў у Зальцбруне.

На адным з «водных сеансаў» Віктар Аляксандравіч Берг і пазнаёміўся са шчырым і сяброўскім арыстакратам Генрыхам фон Люцыусам. Ён лячыў ці то гастрыт, ці то язву.

 Прабачце, выне з Прусіі? Падаецца, у вас не зусім нямецкае вымаўленне  звярнуўся да Берга на другім ці трэцім сеансе фон Люцыус. Яны сядзелі на тэрасе ўдвох і любаваліся ціхім адвячоркам, пацягваючы з гліняных піялаў мінеральную ваду. Палкоўнік расправіў каўнер махровага халата і, павярнуўшыся да суразмоўцы, старанна адрапартаваў:Дазвольце назвацца: падданы яго вялікасці расійскага імператара Віктар Берг. А з кім маю гонар лекавацца?

 Генрых Генрых фон Люцыус,  знаёмец хітнуў галавой, усміхнуўся і ўзняў піялу.  Накіроўваюся ў Парыж, каб праведаць жонку, у якой заканчваецца тэатральны гастрольны тур, і нагадаць ёй пра шлюбны абавязак. Ну а затым забраць яе ў Пецярбург.

 У Пецярбург?!  ажно прыўзняўся Берг.  Вы паедзеце ў Пецярбург?

 Так. Служу там дарадцам нямецкага пасольства.  Голас Люцыуса напоўніўся стомнымі бясстраснымі нотамі.Пад ачолам яго эксцэленцыі пасла графа Пурталеса. Можа, чулі пра такога?

 Безумоўна, яго рэзідэнцыя на Вялікай Марской, у асабняку непадалёк ад «Асторыі».

Цяпер ужо ў неўразуменні ўзляцелі густыя бровы Люцыуса:Вы нават ведаеце, дзе гэта?..

 Ну так Мы жывём у Пецярбурзе, я на службе там па ваеннай лініі.

Генрых фон Люцыус яшчэ доўга выказваў сваё здзіўленне нечаканай сустрэчай, пасля чаго прапанаваў сваю кампанію ў падарожжы да Парыжа, балазе ў яго таксама заканчваўся санаторны тэрмін.

 Першы прыпынак зробім, натуральна, у Вене. Затым праз Зальцбургу Люцэрн. Рэкамендую чыгункай дабрацца да цудоўнейшай гары Пілатус Перакананы, што чалавеку з такім прозвішчамБерггарагэта будзе цікава! Паплаваем па тамтэйшым возеры, а адтульу горна-альпійскі Андэрмат! Я пакажу вам знакаміты Чортаў мост, які пасля перавала Сен-Гатард з баямі пераадольваў ваш Сувораў! Затым паўз каскады бурлівай Роны конна дабярэмся да чыгункі інаперад да казачнага Мантро на Жэнеўскім возеры! Іпраз Понтарльеу Парыж! Згодны? Толькі не кажыце, што не зможаце

Ну хто ж ад такога адмовіцца?!

І ўсё было найвыдатна. Праўда, апошнія суткі дарогі па Францыі даліся цяжка: вагон адчайна хістала (напэўна, спазняліся), і ноччу не спалася  Я думаў, што буду нудзіцца ў самоце, а тут лёс падараваў мне радасць сумеснага падарожжа ў вашай прыемнай кампаніі!  фон Люцыус пры развітанні быў нястомна галантны і мілы. Яго дойч здаваўся мяккім і напеўным, амаль родным.  Жадаю вам прыемных дзён у Парыжы. Ну і, спадзяюся, не адмовіце мне яшчэ ў адной сустрэчы. Хачу пазнаёміць вас са сваёй палавінкай. На жаль, у Клары ўжо закончыліся гастролі, на спектакль запрасіць не магу. Але ведаю някепскі рэстаран«Viktoіrе», каля Марсавага поля, насупраць Енскага моста. Рахунак прашу дазволіць аплаціць мне. Да сустрэчы а сёмай вечара заўтра І вось яныЛюцыусы і Бергіза шыкоўным сталом з па-французску вытанчанай вячэрай. З пянлівым віном і нядаўнімі ўспамінамі.

 Клара, ты не паверыш!  ажыўлена жэстыкуляваў Генрых. На яго высокі лоб спадаў залацісты чуб, які нашчадак тэўтонцаў мусіў раз-пораз укладваць за вуха.  На зальцбрунскім курорце я паспытаў «татарскі біфштэкс»! Гэта штосьці Мы доўга хадзілі па ўзгорі і страшэнна прагаладаліся. Папрасілі ў бліжэйшай сталоўцы чаго-небудзь гарачага, грунтоўнага. А тамтолькі лёгкія халодныя закускі І тады мой сябар Віктар настойвае на мясной порцыі. Нам і прапанавалі той біфштэкс. Ты ж ведаеш, Клара, як я люблю біфштэкс, таму ахвотна пагадзіўся. А нам падалі накрышанае сырое мяса ў анчоўсах з сырой цыбуляй! Аднак з якім імпэтам мы яго знішчыліты б бачыла!..

Сябрына смяялася. Генрых узнімаў келіх, смачна выпіваў і няспешна закусваў, моцныя жаўлакі абуджаліся на прадаўгаватых сківіцах.

Віктаряк сапраўдны палкоўнікпрапанаваў тост за прысутных дам. Выпіў, задаволена прысеў і паправіў на манжэтах срэбныя зáпінкі,здавалася, што яны нязграбна чапляліся за канты рукавоў пінжака (аніяк не мог прывыкнуць да цывільнай вопраткі). У гэты момант пад бляскам пенснэ ў ягоных зрэнках закіпаў шакалад.

 Але вы, гер Генрых, пасля зальцбрунскага «татарскага біфштэкса» напоўніцу адыграліся ў Зальцбургу,  Берг ахвотна працягнуў недалёкія ўспаміны.

 Памятаеце прапанаванае вамі венгерскае віно?! Такі душэўны рэстаран, як простая забягалаўка, дзе нават на сталах не было сурвэтак? Я замовіў тады нам два па паўлітра, аднак кельнер прапанаваў спачатку толькі па чацвярціне І гэтага хапіла, каб звязаць нам ногі! Мы яшчэ з гадзіну не маглі адарвацца ад лаваўА мне здавалася, Генрых, што ты збіраўся па дарозе да мяне падлячыць страўнік, а не дабіваць сваю печань,  падтрымала размову чароўная Клара, і ўсе бадзёра засмяяліся

Развітваліся запозназ настойлівай прапановай Бергаў сустрэцца ў Пецярбургу, ужо на іхняй кватэры.

 Адмова будзе прыроўнена да абвяшчэння вайны!  катэгарычна ўзняў указальны палец Берг, і пад яго чорнымі вейкамі і брывамі ўспыхнулі гарэзныя іскаркі.А насамрэч выдатна, што нашыя краінысаюзнікі. Гэта, я вам скажу, не Англія якая  ён пракаўтнуў недагаворанасць і прапанаваў «аглаблёвы» тост за дружбу сваіх народаў ды імператараў.

Да брытанцаў палкоўнік Берг таксама не меў асаблівай антыпатыі. Англія згадалася падсвядома: ён адно ведаў, што яшчэ з вясны адносіны з ёй праз уплыў на радовішчы Каспійскага мора абвастрыліся, і тое падштурхнула Генштаб да ідэі стварэння асобнага Закаспійскага корпуса, «Палажэнне аб кіраванні і каштарысе» якога перад адпачынкам і распрацоўваў начальнік аддзела Канцылярыі Ваеннага міністэрства палкоўнік Берг.

IIІ

Дальше