Каліноўскі ўзышоў на шыбеніцу ў дваццаць пяць гадоўягоны цяперашні ўзрост Згадка аб тым неяк упершыню настолькі моцна ўзварушыла Адамавы пачуцці, што, не зважаючы на позні час, ён доўга не мог заснуць. Ціха зачыніўся ў бацькавым кабінеце, пабольшыў святла, акуратна расклаў на старым дубовым стале папкі з дакументамі, адозвамі, лістамі, газетнымі выразкамі
Вось сшарэлы, падобны на ўлётку «Сцяг свабоды»: «Упэўненыя ў сваіх сілах, падтрыманыя дзейсным прызнаннем краю, па загадзе цэнтральнай улады Народа мы ўзнялі наш сцяг над атрадам працаўнікоў Беларусі» Адам прачытаў уголас і ў які ўжо раз падзівіўся мяккай звонкасці мовы сваіх бацькоў. Яго ўжо з гадоў шасці пачалі вучыць ёй, а затым прыйшла і польская, і расійская. Акрамя, натуральна, французскай, мог гаварыць і па-нямецку, але па сцежцы гуманітарыя не пайшоў.
«Гэта барацьба святая, чытаў далей Адам, яна за цэласнасць распаласаваных земляў, за ўласнасць абяздоленых у сваёй айчыне сыноў!.. Дык да зброі! Да зброі, верныя сыны сваёй зямлі! На ворага кожны, хто не здрадзіў сумленню! На апошні бой племя герояў заклікае неадпомшчаная кроў, свабодная будучыня, шчаслівае заўтра».
Тое шчаслівае заўтра, як ужо ведаў Адам, так і не надышло. Усё закончылася паразай, шыбеніцамі, сібірскай катаргай ці выгнаннем. Ён спрабаваў сабе ўявіць, што ж адбывалася ў тым невядомым краі паміж Бугам і Нёманамі ў рамантычных мроях вымалёўваліся відзежы Парыжскай камуны.
Яму было тады сем гадоў, але ўсё надзіва ярка памятаецца. Вусач-вайсковец дзядзька Яраслаў, з зіхоткай шабляй і такімі ж іскрыстымі вачыма Яны падоўгу зачыняліся з бацькам і аб нечым сваім гаварылі, а хлапчук не мог нагуляцца з пакінутым яму пісталетам «Дзядзька Яраслаў, даўно я не наведваў тваю магілку», падумаў Адам і перахрысціўся.
Здавалася, маладому жыццю не будзе сканчэння тады, калі іхняй «піцерскай пяцёрцы» (Віктару і Канстанціну Каліноўскім, Яраславу Дамброўскаму, Ігнату Здановічу і Казіміру Мацкевічу) было, як казаў бацька, «на чупрыну больш за дваццаць».
І ўсіх чатырох, чые фотакарткі вісяць над сталом, няма на гэтым турботным свеце. Віктара, гісторыка-палеографа, забралі сухоты. Яго малодшага брата Канстанцінацарская шыбеніца. У дзядзькі Яраслава таксама склаўся раманны і кароткі лёс: пасля заканчэння Мікалаеўскай акадэміі Генштаба шляхціц Дамброўскі распрацаваў план узброенага паўстання, быў арыштаваны і трапіў у турму, адкуль у 64-м збег і разам з жонкай эміграваў за мяжу, спыніўся ў Францыіі стаў генералам Парыжскай камуны! Падчас аднаго з баёў плячо разарвала куляі праз дзве гадзіны ў парыжскім шпіталі Ларыбуазьер яго зямное жыццё закончылася
Калі аднойчы Адам паспрабаваў параўнаць падзеі таго паўстання з Парыжскай камунай, бацька не пагадзіўся.
Там, ён паказаў вачыма на чатыры фотаздымкі сваіх таварышаў,была барацьба найперш за свой родавы гонар і свабоду І ты Адам нервова пакусаў губу і выпаліў:Таксама страляў, забіваў?
Бацька ўздыхнуў, доўга хадзіў па кабінеце, прысеўі пачаў распавядаць, як пра ўчора прыснёнае: напачатку па-французску, а затым незаўважна для сябе перайшоў на беларускую:Пад Вільняй мы атакавалі царскую роту пяхоты, якая ахоўвала мост. Роту разбілі, але мост узарваць не змаглі. Міна не спрацавала Пачалі падпальваць, але з горада падаспеў атрад конных казакаў. Наш звяз адступіў да Ашмянаў, казакі праз снег і лес не змаглі пераследаваць Праз некалькі дзён мяне накіравалі ў Вільню: звязацца з кіраўніцтвам правінцыйнага камітэта, здабыць медыкаменты і грошы. Мусіў сустрэцца з Ігнатам Здановічам, з якім таксама быў знаёмы па Пецярбургскім універсітэце. Ігнат скончыў яго са званнем кандыдата матэматыкі, затым вучыўся ў Берліне, выдаў тут, у Парыжы, брашуру «Успамін пра філаматаў і філарэтаў»і напачатку 63-га вярнуўся ў Вільню, дзе быў абраны паўстанцкім начальнікам горада і галоўным скарбнікам бацька адарваўся ад успамінаў, падышоў да кніжнай шафы, штось старанна пашукаў у ёй, затым матнуў рукой і зноў прысеў да сына; на састарэлыму няпоўныя пяцьдзясят гадоўтвары бліснулі дзве слязіны. А выявілася, што Ігната арыштавалі Пэўна, хтосьці са сваіх, як гэта водзіцца, выдаў І знаходзіўся ён у дамініканскім касцёле, ператвораным у турму. Дом Здановічаў абшукалі і канфіскавалі. Ігнат і ягоны бацькауніверсітэцкі прафесарсядзелі ў асобных лёхах. Але кáты не змаглі вырваць у шляхцічаў аніякіх прызнанняў! Перад шыбеніцай яны пабачыліся Калі прафесар Здановіч увайшоў у лёх, сын стаяў наўсколенцах перад святаром, спавядаўся Убачыўшы бацьку, ускочыў і абняў «Я шчаслівы і ўдзячны Богу, які дазволіў мне загінуць за Айчыну», прашаптаў ён. Маці і сястру развітацца з Ігнатам не пусцілі. Яго вывелі на пляц у споднім і яшчэ з гадзіну трымалі на марозе. А калі паліцмайстар у апошні раз прапанаваў раскаяцца і распавесці пра паўстанцкую арганізацыю, Ігнат годна адказаў: «Мераеш мяне ўласнай подласцю?!» Вось яно як, а ты кажаш, ці стралялі мы, ці забівалі
Прозвішча Адамавай маці да замужства таксама было Здановіч. Гэта яна, сястра згаданага закатаванага паўстанца, на Каляды 1863-га сустрэлася ў Караляўцы-Кёнігсбергу з Казімірам Мацкевічам, куды прывезла мандат на выданне газеты «Голас з Літвы» і сродкі на тое. «Голас» мусіў інфармаваць Еўропу пра іх барацьбу і стаць зборным штабам вайсковай экспедыцыі з Усходняй Прусіі і Каралеўства Польскага ў Літву-Беларусь і Жамойцію.
Газета выходзіла тры месяцы, а ў красавіку 1864-га Казімір Мацкевіч і Марыя Здановіч, ужо як венчаныя муж і жонка, выедуць на сустрэчу з ваенным камісарам Літвы за мяжой Баляславам Длускім у Парыж, дзе і даведаюцца пра канчатковую паразу паўстання. На руках у іх застануцца невялікая сума грошай і «білет» на права свабоднага пражывання ў Францыі з пячаткай Аддзела Літвы Польскага Нацыянальнага ўрада, а праз паўгодазявіцца і сын Адам Ён разгарнуў новую папкуякраз з адбіткамі «Голасу з Літвы»і пачаў нетаропка чытаць прыкамечаныя, пажаўцелыя, памеру звычайных улётак старонкі «Мы вычарпалі ўсе мірныя сродкі. Патрабавалі, каб цар нам даў, што нам трэба, не даў.
Пайшлі далей і распачалі пасіўнае супраціўленне. Спявалі і маліліся да Бога, каб прывёў Маскву да одуму. Але Масква была пад уладай сатаны і не слухала Боскіх натхненняў, і, калі на нашых вуснах была малітва, пасылала кулі ў нашы безабаронныя грудзі»
«Век ХІХ вялікі плёнамі З хіжага дэспатызму пачалі праяўляцца правы чалавека; спачатку паасобку, а потым абядналіся ў хор, які выйшаў з Францыі і дайшоў да Масквы Усё, што працівіцца волі Бога і правам чалавека, злучаецца з лагерам царызму»
З кожнай старонкай для Адама зноў адкрываўся таямнічы свет: свет яго бацькі, свет яго маці, свет іх далёкіх невядомых продкаў,тое, што здавалася хоць і міфічнай атлантыдай, але падсвядома пульсавала ў ягонай ліцвінскай крыві.
Апянёны згукамі мінулага і супакоены імі, ён і заснуў над тымі газетамі. І было яму ў той час соладка, шчасліва і цёплау нядаўна купленым на нядзельным кірмашы сінім швэдары, якія толькі пачалі прыжывацца ў Францыі і які нагадваў яму той, ужо даўно малы і зношаны, звязаны на шатландскі ўзор мамайнезадоўга перад адыходам яе ў свет лепшы
ІV
Гаючыя гразі сілезскага курорта не атушылі жаночыя сакрэты Елізаветы Берг. Аднак праз два месяцы яна абвесціла мужу аб сваёй цяжарнасці, і тойяк апантаны карнатда ночы насіў Лізуню на руках, бесперастанку шаптаў «курка мая пушыстая», пакуль жонка не зазлавала на свайго «бясхвостага пеўніка»
Трэба прызнацца, Віктар Аляксандравіч, хоць і прайшоў немалую вайсковую кареру з грубымі казармамі напачатку, ад нараджэння адчуваў у сабе мяккую лірычную душу. Яшчэ з кадэцкага корпуса трызніў ён аб нечым незвычайна-ўзнёслым, што паўставала ў вобразе чароўнай дамы сэрца. І яна не прымусіла сябе доўга чакаць: зявілася перад ім у сонечны нядзельны адвячорак у асобе дзяўчыны з мілым тварыкам, далікатна накручанымі кудзеркамі жытнёвых валасоў, з бадзёрымі вуснамі, сукенкай на крыналіне, грацыёзна абцягнутай на таліі, з дэкальтэ ў форме сэрца Обер-афіцэр Берг смяротна, да серэнадаў закахаўся ў сваю будучую жонку, пісаў-прысвячаў ёй вершы, абсыпаў пацалункамі і падарункамі, балазе састарэлая матухна пакінула на тое пэўныя сродкі І вось ён абдораны самбудучым нашчадкам!
Ліза, ты не ўяўляеш, як ты мяне абрадавала! Наўзамен за мае паэмы ты падорыш мне раман! не сунімаўся саракагадовы палкоўнік. Калі народзіцца сын, давай мы яго так і назавёмРаман Аднак жаданаму збыцца не было наканавана: перад вясной у Елізаветы здарыўся выкідыш, і іх сямейнае жыццё перафарбавалася ў атрутныя колеры. Жонка сумавала ад адзіноты, бо не мела ні сябровак, ні нават знаёмых. Муж зрання сыходзіў на службу і вяртаўся толькі на абед, галодны і стомлены, а замест гарачага супу ды біфштэксаў ці сямейных катлетаў атрымліваў чарговую порцыю нараканняў на хцівую кухарку ды яго, чэрствага і негаспадарлівага Надламалі спакой і канцылярскія інтрыгі-шашні: за ўсе гады бездакорнай службы ён, галоўны справавод і начальнік статыстычнага аддзела Канцылярыі Генеральнага штаба, які распрацаваў беспрэцэдэнтнае «Палажэнне» асобнай дзеючай арміі, у спісе іншых афіцэраў быў адзін узнагароджаны ордэнам святога Уладзіміра IV ступені, усяго толькі IV, хоць іншыя, нават ніжэй рангам, былі ўганараваныя ступенню ІІІ. Як тут не расчаравацца ды не аддацца роспачы?
Але бясконцыя сваркі з жонкай атручвалі жыццё яшчэ больш, і афіцэр ад безвыходнасці збягаў на службу, а на наступныя раніцы ўжо выспяваў да размоў аб разводзе ці хаця б разездзе. Ліза абуджана згаджалася, але праз хвіліну продуму пачынала плакацца пра свае нікчэмныя фінансавыя ўмовы. І ён ахвяраваў немалую суму золатам і выправіў яе за мяжупадлячыцца ды аднавіцца. У жонкі зноў былі Швейцарыя ды Францыя, і вярнулася яна амаль ранейшай Лізай: спакойнай, задаволенай, ласкавай, памаладзелай. Праўда, без грошай, але з валізамі набыткаў-абновак, якія яшчэ з месяц пасыльныя дастаўлялі на іх кватэру з мытнапамежнага літоўскага Вержбалова.
А затым пасярод лета 1890 года Віктар Берг нечакана атрымаў загад прыкамандзіравацца на вайсковыя зборы пад Нарвай. Каб аздобіць жонцы самотныя дні, ён абаніраваў у піцерскім французскім тэатры месца і настойліва папрасіў адпісваць на ягоныя лісты. А яшчэ мусіў набыць паходны рыштунак і сядло (каня з веставым даў начальнік кавалерыйскай школы).
На другі дзень пасля прыбыцця ў лагер давялося рыссю пераадолець каля сарака вёрстаў пыльнымі жнівеньскімі дарогаміпасля чаго ледзь не патрапіў у лазарэт. Затое назаўтра падчас сняданку палкоўнік Берг бачыў зблізу адразу двух імператараў: аграмаднага ў сваёй мядзведзістай паставе Аляксандра ІІІу зялёным вайсковым сурдуце і фуражцы (якая здавалася замалой для ягонай гарбузаватай галавы) і Вільгельма ІІ, невысокага маладога чалавека са смешна ўзнятымі ўверх вусікамі, які нядаўна стаў нямецкім кайзерам ды каралём Прусіі і, выглядала, яшчэ не звыкся са сваім становішчам. Імператары пасля сняданку селі ў адкрыты экіпаж, але Вільгельм ІІ мусіў устаць і спехам зняць паліто, пададзенае яму лёкаем Аляксандр ІІІ падкрэслена гучна называў калегу на «ты» і задаволена ўсміхаўся. Следам за каранаванымі інспектарамі ў лёгкія карэты ўціснуліся ваенныя міністры і міністры замежных спраў. Высокапастаўленыя асобы рушылі да Нарвы, за імікавалькада малодшых чыноў з розных расійскіх і нямецкіх ведамстваў. Усе статныя, са ззяннем вяльможнай пыхі на прыпухлых пасля бяссонніцы тварах. У адным з іх так! Берг пазнаў свайго знаёмага па леташняй замежнай вандроўцы Генрыха Люцыуса. Іх позіркі сустрэліся, і немец-вершнік першым узняў руку, павярнуў каня і падехаў бліжэй. У ім заўважалася нейкая змена. Вочы пад густымі брывамі падаліся нейкімі нежывымі, шклянымі нават Можа, таксама ад бессані?.. Твар схуднелы, без ранейшай жывой мімікі. Аднак Генрых прывітаўся ўсё ж з радаснай усмешкай:Пазнаяце? А я ўжо, Віктар Аляксандравіч, ведаў, што вы тут Надоечы сустрэў у тэатры вашую жоначку. Падалося, яна моцна сумуе адна ў Пецярбурзе Бог з вамі, гер Люцыус, як не пазнаць! Дасюль удзячны за ваш наймілы escorte Берг ніякавата аблізнуў вусны:Як не забыў і пра вашае ласкавае абяцанне з фрау Кларай павячэраць у нас.
Дзякуй, але самі разумееце, служба. Яго імператарская вялікасць кайзер адбудзе дамоў праз тры дні, а там яшчэ з тыдзень невылазнай працы ў пасольстве Дык, безумоўна, пазней! Я ж таксама пакуль залёг тут на манёўрах.
То сустрэнемся! Люцыус ускочыў на каня.
Загадзя напішыце, калі І вось нарэшцеза плячыма пыльныя паходныя абеды ды вячэры спехам. Жонка з нечаканай радасцю пачала рыхтавацца да сустрэчы з нямецкімі сябрамі яшчэ з раніцы, сама кантралявала кухарку, колькі разоў нагадвала, каб тая ні на што не скупілася.
Яны такія мілыя! Праўда, каханы?
Віктар Аляксандравіч ажно папярхнуўся ад нечаканасці: ён ужо і забыў, калі тое «каханы» чуў ад жонкі. Шчокі яго ўраз запунсавелі, а ў адказ толькі і змог хітнуць галавой.
І вячэра атрымалася на славу! Былі пададзеныя халодныя закускі з ікрой, свіныя медальёны ў шалфеі, заяц з размарынам, курыная пячонка з белым віном і яблыкамі, паштэт з ласося ў падліве Вы вырашылі нас абкарміць! удзячна жартавалі госці, але частаваліся ахвотна. Да́мы пілі чырвонае французскае віно, а мужчыны пасля гарэлкі перайшлі на каньяк.
Віктар Аляксандравіч адчуваў сябе найшчаслівейшым жыхаром Пецярбурга. Ён палаў дасціпнасцю, дэкламаваў па-нямецку Шылера і Гайнэ, па-расійску Дзяржавіна і нават сваё. Ды, як водзіцца за падобнымі сталамі, пянеўі ад нямала выпітага, і ад жончыных ласкавых усмешак. Апошняе, што ён больш-менш яскрава ўсведамляў,гэта як угаворваў Люцыусаў застацца ў іх начаваць
Ранішняе абуджэнне, якое прыспешвала пахмельная смага, было цяжкім. Праз апухлыя павекі калола святло лямпаў («Забылі ноччу патушыць?»), у галаве стралялі старадаўнія пішчалі. Паспрабаваў прыўзняццаложак хіснуўся пад ім, як лодка. І тут сэрца спынілася і, здалося, вось-вось выскачыць праз скроні: побач з ім, напаўнакрытая бялюткай коўдрай, ляжала спала распранутая жонка дарадцы пасольства кайзера Вільгельма Клара Люцыус!.. Яе чорная карункавая бялізна была раскіданая на ложку і каля яго Заледзянелы палкоўнік машынальна нагнуўся, каб падняць карсет-станік, і бакавым зрокам спакмеціў, што ў спальні каля жончынага століка хтосьці сядзеўЯ думаў, палкоўнік, што ты ўжо і не прачнешся І цябе давядзецца прыстрэліць соннага!
Віктар Аляксандравіч пазнаваў і не хацеў пазнаваць голас Генрыха Люцыуса. Шчокі яго ўспыхнулі адчайным полымем, вочы акругліліся; як агаломшаная рыбіна, ён паспрабаваў хапануць паветра, каб штось вымавіць, але тут зноў затахкала сэрца, і ён толькі змог сполашна затрэсці галавой.
Уздыхнула і стомна пацягнулася фраў Клара, затым сонна ўсміхнулася, заміргала, убачыўшы над сабой чужога мужчыну, нервова крыкнула, нібыта апяклася аб яго, і, укручваючыся ў коўдру, саскочыла на падлогу. Заўважыўшы мужа, задрыжэла і з істэрычным крыкам «O mein Got! Heinrich, das ist ünmöglich!» выбегла са спальні А Генрых Люцыус нават галавой не павёў:Дык куды ў цябе, свіння, выстраліць?! Ён марудна і са смакам узвёў курок рэвальвера і нацэліўся. У галаву, каб раскалоўся твой паганы чэрап і жонка ўбачыла мазгі на падушцы? Ці ў сэрца, каб выцекла паболей тваёй юрлівай крыві?!
Віктар Аляксандравіч гатоў быў вось-вось страціць прытомнасць А можа, напачатку ў калена, каб ты яшчэ паскавытаў перад смерцю і абмачыўся ад болю?
Люцыус узняўся і марудна працокаў да ложка. Ягоны колішні сябар з вытарачанымі вачыма прыліп да сценкі, выставіў наперад дрыготкія рукі і зашаптаў:Не, не Не забівайце
Люцыус уздыхнуў і прысеў побач, паклаў руку з рэвальверам на скамечаную прасціню і таксама нечакана зашаптаў:Калі хочаш, будзеш жыць. Толькі наўзамен адпрацуеш. Мяне зацікавіць любая інфармацыя з тваёй Канцылярыі, Генштаба ці наогул міністэрства. І ты мне яе будзеш перадаваць, ясна?! Слова «ясна» было выкрыкнута, яно ляснула куляй па вушах атарапелага палкоўніка. У адваротным выпадку ты за шчасце ўспрымеш самазабойства Твае фотаздымкі ў абдымках з разведчыцай-іншаземкай мы разашлём з адпаведным тэкстам па многіх кабінетах Пецярбурга, Люцыус пастукаў рэвальверным дулам па кішэні, з якой вынырваў раменьчык фотаапарата.
І тады ты нават сваімі вершамі не адмыешся. Як кажуць, besser ein Auge verlieren als den guten Ruf. Па-вашаму неяк больш дакладна: беражы сукенку знову, а гонар змоладу. Ясна?!