Віктар Аляксандравіч уздрыгнуў і ціха заківаў Так хутка завербаваць чалавека яшчэ ніколі не ўдавалася мацёраму разведчыку расійскай секцыі аддзела ІІІ-В нямецкага Генштаба Генрыху Люцыусу. Ён нават з нейкай шкадобай зірнуў на свайго няшчаснага візаві (ці, падумаў, як вымаўляюць у любімым ім Парыжы: vis-à-vis) і паспрабаваў супакоіць:А так нічога не здарыцца, ды і нічога страшнага ты не будзеш рабіць.
Ага нечаканана абудзіўся Віктар Аляксандравіч. За здраду з жанчынайздрадзіць айчыне?!
Люцыус хмыкнуў, у здзіўленні матнуў галавой, так што кучаравы чуб адкінуўся назад, і працягваў на «вы»:Толькі давайце без патэтыкі Мы жсаюзнікі. Самі ж, гер палкоўнік, бачылі, як нашыя імператары зявіліся перад войскамяк браты. Словам, не рвіце душу. Будзьце здаровымі! Люцыус устаў і пайшоў да дзвярэй, каля якіх павярнуўся і дадаў:Вось што яшчэ Мілая ваша жоначка Елізавета Мікадзімаўна нават згоду падпісала аб супрацоўніцтве са службай выведкі у мінулы свой візіт у Францыю. І, па ўсім, пакуль не пашкадавала. І на сустрэчах у тэатры што-кольвек з вашых запісаў нам перадала. Так што вы, калі ласка, таксама пастарайцеся. Нагадаю яшчэ раз: абмен інфармацыяй паміж саюзнікамігэта не здрада: ні прысязе, ні айчыне
Тапельцу заўсёды хочацца верыць у саломіну. І Віктар Аляксандравіч Берг не быў выключэннем. Адно ён аніяк не мог знаць, што ў тыя дні «братэрскія» сувязі паміж Нямеччынай і Расіяй пачалі халадзець, і перамовы ў Нарве паміж імператарамі не палецілі іх: заключаны некалі «Саюз трох», дамова аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Расіяй, Нямеччынай і Аўстра-Венгрыяй, не быў падоўжаны. Імператары з міністэрскімі світамі разехаліся чыгункай у розныя бакіні з чым
V
За спінай, за вокнамі, за перастукам вагонных колаў заставаліся тысячы кіламетраў. І непараўнальныя Баку, Тыфліс, і нечаканыя масты над горнымі рэкамі, і неверагодныя каменныя цясніны. І два месяцы працы
У невялікім мястэчку Сульян, дзе Кура выліваецца ў Каспій, азербайджанскі мільянер Айдар Зэйналабдзін Тугіеў задумаў пабудаваць халадзільны завод. Яго рыбныя промыслы багата раскінуліся на трыста вёрстаў ад паўднёвых іранскіх берагоў да Махачкалы. Воды Дагестана дарылі яму тоны селядца, а Кура, якая спяшалася да азербайджанскага ўзбярэжжа праз Турцыю і Грузію, радавала ў сваёй дэльце ласосем, асятром, бялугай, сяўругай, міногай, судаком. Селядзец адразу засольваўся, а вось астатнюю рыбу кансерваваць было шкада. Так і ўзнікла думка аб халадзільнай устаноўцы. Памаракавалі, падлічылі: пры цяперашніх коштах у Расіі і Еўропе курскія прысмакі рыбы-ікры праз два гады акупяць нават самы вялікі і дарагі халадзільны завод парыжскага канцэрна Хірша. І паслалі туды заказ, выконваць які, зважаючы на высокі кошт работ, выехаў у невядомы край з брыгадай наладчыкаў сам дырэктар Рудольф Дызель, а з імітры грузавыя вагоны з матэрыяламі і абсталяваннем, з якіх праз два летнія месяцы бесперапыннай працы і вырасла маразільная аграмадзінаці не адзіная такая на тысячы вёрстаў у радыусе!
Праца была не толькі бесперапыннай, але і нервовай. Тугіеў увесь час намагаўся самачынна кантраляваць і камандаваць. Падмурак, сцены і, здавалася, кожны камень не мінулі ўважлівага позірку заказчыка. Гэта ўжо потым Дызель даведаўся, што мільянер рос у беднай сямі шаўца і з дзесяці гадоў быў аддадзены бацькам у чаляднікі да бакінскага муляра. З дваццаці гадоў сам кіраваў будоўлямі, і тутпрамінуць сваю?..
Шмат у чым эксперыментальны халадзільны завод, у кампрэсарных устаноўках якога замест вогненебяспечнага метылавага эфіру выкарыстоўвалі аміяк, запрацаваў напрыканцы жніўня, а да паловы верасня яго складскія камеры былі цалкам запоўненыя рыбай, якая па новым чыгуначным адгалінаванні ў вагонах-рэфрыжэратарах паплыла па ўсёй Расіі Парыжскі канцэрн барона Хірша быў па-царску (па-ханску?) аддзячаны. Яго дырэктар Рудольф Дызель і галоўныя інжынеры за выкананую працу атрымалі падвойны заробак. На трое сутак зацягнулася развітальная вячэра, пасля чаго былі экскурсіі па Баку: стары горад і Апшэрон.
З рыбай парадак навёў. Цяпер, калі дабраславіць Алах, займуся нафтай, нібы падумаў, нібы канстатаваў Тугіеў. Аберуч паправіў сваю лёгкую папаху з чорнага каракулю і бадзёра ўздыхнуў; акуратная (таксама чорная, аж ільснілася) бародка, імпэтныя вусы выступалі ледзь не да вушэй, правае брыво прыўзнятае.
Іх кавалькада з пяці конных экіпажаў, якія тут звалі на французскі манер дыліжансамі, вярталася да гатэля па Мікалаеўскай вуліцы, і Тугіеў прыўзняўся, нахмурыўся, а калі перад імі паўстаў новы двухпавярховы будынак, не без гонару паказаў на яго рукой:Вось таксама мая задума Першая ў мусульманскім свеце гімназія для дзяўчынак. Хвала Алаху, сёлета быў першы выпуск. 58 навучэнак, большасцьз бедных семяў. Вучоба, адзежа, харчаваннебясплатныя. Ён здаволена прысеў і звярнуўся наўпрост да Дызеля:Мая старэйшая дачка Ханым таксама яе закончыла. І вырашыў я выправіць яе з братам, сынам маім Зафарам, у Еўропу, моваў вашых падвучыцца ды добрых навук. Для мяне ўсё тоенямая пустыня, а ты, мой дарагі, па ўсім мяркуючы, вучонасць з матчыным малаком усмоктваўМільянер, пакуль сказанае ім перакладалася тлумачом, глыбока прасвідраваў Дызеля каштанавымі зрэнкамі.Будзь дарадцам дзецям маім у невядомым ім Парыжы.
Примечания
1
Божа мой! Генрых, гэта немагчыма! (Ням.)
2
Лепш страціць вока, чым добрую рэпутацыю (ням.).