Сяргей ПясецкіЯБЛЫЧАКМенская трылогія.Кніга першая
.
Хто з вас без граху, хай першы кіне ў яе камень.
Евангелле паводле Яна, 8:7
УСТУП АЎТАРА
У рамане «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» я апісаў жыццё кантрабандыстаў. У маіх творах «Пяты этап» і «Багам ночы роўныя» паказаная праца шпіёнаў на тэрыторыі Расеі. У трылогіі «Яблычак», «Гляну я ў акно», «Ніхто дабром не дасць збаўлення» я знаёмлю са светам прафесійных злачынцаў. Каб мяне правільна зразумеліа гэтага я раней не зведаў,цяпер я даю кароткі ўступ.
Гэтыя тры раманы, зрэшты, як і папярэднія, не маюць у сабе амаральнасці. Некалі я падрабязней напішу пра гэта. Можа, некаторыя людзі захочуць назваць іх «злачыннай акадэміяй». Я ў сваю чаргу назваў бы іх «акадэміяй барацьбы са злачынствамі і злодзеямі», дзе выкладаецца іхняе жыццё, звычаі, філасофія, законы, «этыка» і метады працы Прафесійныя злодзеі ведаюць пра «фраераў» усё. «Фраеры» пра іхвельмі мала. Злачынцам мае кнігі не патрэбныя. Псіхолагі і крыміналісты даведаюцца з іх шмат.
«Яблычак», «Гляну я ў акно», «Ніхто дабром не дасць збаўлення»гэта шосты, сёмы і восьмы раман у маім творчым здабытку. Другі раман, «Жыццё раззброенага чалавека», і чацвёрты, пад назвай «Дарога пад мур», я доўга яшчэ не апублікую з «эгаістычных» прычынаў.
«Яблычак» я пісаў падчас нямецкай акупацыі на Віленшчыне ў розныя часавыя адрэзкі з 1941 года. Твор я закончыў у студзені 1944 года. Здаралася, што часам я спыняўся на палове сказу і потым не вяртаўся да рукапісу шмат месяцаў праз не залежныя ад мяне прычыны. Працу над другім раманам, «Гляну я ў акно», напісаным на тры чвэрці, я перарваў 30 траўня 1944 года. Мне б вельмі хацелася закончыць гэтую тэму, таму цяпер дапішу «Гляну я ў акно», а потым вазьмуся за напісанне «Ніхто дабром не дасць збаўлення».
Гэтыя раманы ахопліваюць перыяд з ранняй вясны 1918 года да канца лета 1919-га. Дзеянне адбываецца ў Менску-Літоўскім, які ў той час зрабіўся прыстанкам шмат для каго з абшараў былой Расейскай імперыі і Еўропы. Горад быў цэнтрам Еўропы, якую ахапіла вайна. Менск зведаў як нямецкую, так і бальшавіцкую акупацыю. Ёсць тут аналогія з нямецкай і савецкай акупацыяй сучаснай Польшчы.
Герой раману Аляксандр Барангэта праўдзівая асоба. Ён паходзіў з Вільні і сапраўды меў такое прозвішча. Яго расстралялі летам 1919 года ў Менску на Камароўцы. Паўлінка Хурдзіч таксама існавала насамрэч, але ейнае сапраўднае прозвішча было Запольская, і яна была родам з Вільні. У 1921 годзе я знайшоў там яе сямю.
Прытоны і злодзеі, апісаныя ў кнізе, пераважна рэальныя. Прыгоды напалову праўдзівыя. Тут ёсць дастаткова фантазіі, але няма нічога з паветра. Усё напісанае ўзнікла з нечага, што я сам перажыў або пачуў у турмах ці на свабодзе.
Я пісаў гэтыя творы з думкаю пазнаёміць людзей з іхнымі братамі, якія апынуліся на жыццёвай узбочыне, і дапамагчы тым няшчаснікам, прыніжаным і зняважаным, жыццё якіх поўнае трагізму.
Назвы раманаў паходзяць ад словаў з песень. «Яблычак»гэта «гімн і сцяг» усіх тых, каго пакрыўдзіў камунізм, злодзеяў і сумленных, якія нечакана аказаліся разам у адным становішчызагнаных і прыбітых звяроў. «Гляну я ў акно»гэта малавядомая арыгінальная зладзейская песня, крыху нават камічная сваім услаўленнем зладзейскага «гонару». «Ніхто дабром не дасць збаўлення»пачатак другога куплету расейскай версіі «Інтэрнацыяналу». Гэтым людзям ніхто не прынясе збаўлення і ніхто іх не выратуе, апрача культуры.
Я неаднаразова меў магчымасць параўнаць этыку і жыццёвыя правілы прафесійных злодзеяў і «аўтаматычна сумленных людзей». Я параўноўваў не вонкавую форму і выгляд, а глыбінны змест. Сумленныя людзі прайграюць пры такіх параўнаннях. Злодзей, які перажыў шмат нягодаў, які нясе свой крыж па сцяжыне, пракладзенай для яго нашымі законамі, пагардай і пераследам, калі мае характар, волю і сэрца, застаецца Чалавекам, хоць і пакрыўджаным. А сумленны чалавек застаецца маральным толькі тады, калі ўсё добра і няма ніякіх выпрабаванняў. У ліхія часы такі «сумленны» аказваецца бруднай анучай, здраднікам і баязліўцам Вайна, няволя і барацьба за свабоду шмат чаму нас навучылі, і я мяркую, што цяпер мы ў стане лепей і глыбей разбірацца ў людзях.
Няхай гэтая кніга паслужыць гісторыкам, крыміналістам, псіхолагам і сацыёлагам. Няхай яна дапаможа нашым абяздоленым братам нагадаць пра свае правы. Яны, зняслаўленыя, таксама былі на барыкадах, яны таксама змагаліся за свабоду і правы людзей. Яны не заяўлялі пра сваё права на барацьбу. Яны, бяспраўныя, зганьбаваныя і пагарджаныя, змагаліся за вашыя правы. Сярод іх найменш было здраднікаў Народу а можа, і зусім не было, бо я пра такіх нічога не ведаю. А колькі было паскуднікаў сярод іхных строгіх «суддзяў», дык не варта і пісаць.
Я маю просьбу да тых людзей, якія з прыдыханнем вымаўляюць словы «растрата, раскраданне, прысвойванне, злоўжыванне, правіннасць»: калі ласка, не вылучайце занадта інтанацыяй слова «злодзей». Я ведаю яшчэ страшнейшыя словы: да прыкладу, здраднік, баязлівец, даносчык, ганарлівец, садыст, прыстасаванец, тыран Праўда можа быць вельмі балючай.
Няхай урэшце ў судах, дзе сытыя і адукаваныя людзі судзяць беднякоў, загнаных імі і жыццём у кут, больш не лопаецца ад смеху дябал. Няхай за судзейскім сталом акажацца не надзьмуты раўнадушны ўладальнік дыплома, а Суддзя, Лекар, прадстаўнік Культуры і пасланец Духа. Тады, можа, да вас, фраераў, злодзеі будуць ставіцца з меншай пагардай, а дябал засумуе ў пекле Мне б хацелася, каб на барыкадзе Культуры побач з вамі знайшлі сваё месца таксама прастытутка і злодзей, якія нядаўна поруч з вамі змагаліся за свабоду Народу Пасля перамогі на гэтай апошняй барыкадзе злодзеяў увогуле не будзе!
«МЕЛАДРАМАТЫЧНЫ», НЕПАТРЭБНЫ ЎСТУП, ЯКІ МОГ БЫ СТАЦЬ ПАЧАТКАМ БІЯГРАФІІ ДАМУШНІКА АЛЯКСАНДРА БАРАНА, КАЛІ Б НЕХТА ЗАХАЦЕЎ АПІСАЦЬ ЯГОНЫ ЛЁС
Жыццёвы світанак Аляксандра Барана быў няўтульны, чорны, халодны, горкі і смуродлівы. Ягоная маці, Андзя Баран, працавала малодшай пакаёўкай у вялікай сямі багатага расейскага чыноўніка. Андзя нібыта нічога не ўмела, за ёй не былі замацаваныя канкрэтныя заданні, але яна выручала ў працы ўсіх дамачадцаў. Яна была з тых людзей, якіх не заўважаюць, а іхнай працы не шануюць. Усе лічылі, што яна толькі замінае. Калі ж здаралася, што яна разбівала патрэсканую талерку, то гэта прымалі як замах на дабрабыт сямі. З ёю абыходзіліся пагардліва, глядзелі звысоку і часта незаслужана лаялі. Аднак калі б раптам Андзя прапала, то паўсталі б пытанні: хто мае нанасіць вугалю з падвалу, прынесці дроваў з павеці, вады з калодзежаа кватэра была на чацвёртым паверсе, хто мае выкінуць смецце, прыбраць у пакоях, заслаць ложкі, пачысціць абутак і адзенне, некалькі дзясяткаў разоў выскачыць у краму і выканаць мноства іншых паслуг.
З раніцы да ночы дзяўчына бегала па счарнелых сходах вялікай змрочнай камяніцы. Яна шматкроць гойсала па іх туды-сюды, перадусім нешта цягаючы. Сходы маглі б стаць пакутай і начным жахам для гэтай няшчаснай безабароннай душы, але янамагчыма, кіруючыся інстынктам, ператварыла іх у атракцыён. Выйшаўшы з кватэры ўлегцы, яна збягала ўніз, пераскокваючы ўраз праз некалькі прыступак. З часам яна набыла такі спрыт, што кожны лесвічны пралёт прамінала за два скокі Яна потарч ляцела з верхняга памоста ўніз, ледзь дакранаючыся далонню да жалезнай парэнчы, каб захаваць раўнавагу і кірунак. Яна своечасова прызямлялася на ступню другой нагі, адштурхоўвалася дзеля наступнага скоку і апыналася на загіне парэнчаў. Паварот яна мінала з хуткасцю маланкі. Зноў рабіла два скокі і паварот. Праляцеўшы праз паверхі як навальніца, яна залятала ўніз, задыханая, крамяная, з бляскам у вачахамаль шчаслівая. Яна ўмела таксама зязджаць са сходаў, слізгаючыся па краях прыступак, абабітых жалезнымі ліштвамі, робячы гэта надзвычай хвацкана адных абцасах сваіх туфляў. Пры вялікай хуткасці гэта выходзіла як на лёдзе, а яна зязджала так шпарка, ажно дзяўчыне займала ў грудзях дых Чым больш ёю пагарджалі, тым больш жвавыя і заўзятыя былі ейныя акрабатычныя выкрутасы на сходах камяніцы. Калі ж яе крыўдзілі асабліва балюча, дзяўчына ў той жа момант што шалёная кідалася па сходах долу, ажно дзіва, як пры гэтым яна не калечылася Тое былі яе ўяўныя самагубствы якія дапамагалі дзяўчыне захаваць душэўную раўнавагу.
Адзін з жыхароў, які здымаў у камяніцы кватэру, шмат разоў пабачыўшы, як Андзя спрытна насілася па сходах, назваў яе Вавёркай. І гэтая мянушка разляцелася па камяніцы. Ейнае сапраўднае імя забыліся: знікла Андзя, зявілася Вавёрка, вось толькі ў дзявочым лёсе нічога не палепшылася. У сямі чыноўніка дзяцей і працы станавілася ўсё больш, і на плечы Андзі паслядоўна і незаўважна перакладалі ўсё больш абавязкаў. «А дзе Вавёрка?.. Вавёрка гэта зробіць Паклічце да мяне Вавёрку Гэтая дзяўчына нязносная, яе ніколі няма, калі ёсць праца!» І Вавёрка мусіла штораз жвавей завіхацца ў цесных пакойчыках-клетках, штораз хутчэй скакаць уніз і ўверх па прыступках.
Андзя мела яшчэ адну забаву: яна вельмі любіла глянцаваць абутак для ўсёй сямі. Гэтую працу яна выконвала рупліва, метадычна, можна сказаць, з глыбокай пашанай. Чысціла яна абутак вельмі рана, калі жыхары камяніцы яшчэ спалі, а на сходах панавала цішыня. Андзя сядала на верхнюю прыступку, ставіла вакол сябе абутак самага рознага фасону, стану і памеру ды пачынала працу. Дзяўчына чысціла яго няспешна, ахайна, з асалодай. Спачатку старанна адскрэбвала з чаравікаў бруд, потым чысціла цвёрдай шчоткай, затым намазвала ваксу тонкім слоем, потым Потым, пасля некалькіх аперацыяў, выставіўшы абутак у рад па памеры, яна замілавана любавалася сваёй працай. Чаравікі блішчэлі надзвычайна, і здавалася нават, што з іх праменіла святло
Андзя мела добрае сэрцайка і з усім абуткам абыходзілася аднолькава, хоць да ўладальнікаў некаторых параў адчувала цалкам апраўданую крыўду або нават нянавісць. Да адных чаравікаў яна мела сімпатыю, як да іх гаспадароў, з некаторымі парамі абыходзілася абыякава, да рэшты ставілася без імпэту, але ўвесь абутак без выключэння яна чысціла вельмі старанна. Калі б нехта незаўважна апынуўся побач, то пачуў бы дзіўныя прамовы:
Ты зноў абдзёр сабе насок!.. Гаротнік!.. Колькі разоў я казала табе: будзь асцярожны, глядзі пад ногі Але нічога, не пераймайся. Я ўсё папраўлю. Знаку не будзе, прамаўляла Андзя да чаравічка аднаго з меншых дзяцей.
Гэтае малое скарыла Андзю сваёй весялосцю і тым, што не капрызіла.
А ты, свіння, парваў шнурок! Што ты сабе думаеш, што ў мяне фабрыка шнуркоў?! Каб ты быў здаровенькі! Бадай цябе качкі затапталі! Можа, красці для цябе пайду?! Што?! Андзя сварылася на чаравік гаспадыні, паўтараючы ейны стыль. Ад жонкі чыноўніка яна найбольш зведала пакутаў і менавіта ад яе рэгулярна атрымлівала сваю порцыю горычы.
О, мая даражэнькая, гумка ў цябе аслабла Зараз я яе мацней прыкручу Вось так, бачыш, як добра цяпер, звярталася Андзя да туфліка старэйшай дачкі, якую ў сямі лічылі ненармальнай і якая, аднак, была вельмі прыязнай да Андзі.
У самым канцы Андзя чысціла і свой абутак. Гэтую справу яна рабіла з вялікай ахвотай і запалам, але пры гэтым ейны тварык, звычайна вельмі ўсмешлівы, хмурнеў. Яна ведала, што неўзабаве туфлікі будуць гэтак прыгожа блішчэць, што трэба будзе зменшыць іх зіхаценне, чаго яна рабіць вельмі не хацела. Але гаспадыня, аднойчы звярнуўшы ўвагу на прыгожы бляск туфляў Андзі, накрычала на яе:
Ах ты, свіння, лафірында, я ваксы раздабыць не магу, а яна сабе гэтыя паскудныя капыты чысціць! Паглядзіце на яе, графіня знайшлася! Маё шанаванне! Бадай цябе качка!.. Каб я гэтага больш не бачыла.
З таго часу Андзя перад тым, як увайсці ў кватэру, стоячы перад дзвярыма, хукала ў далонь (каб зрабіць яе вільготнай), а потым праводзіла ёй некалькі разоў па туфліках, каб яны пацьмянелі. Калі ж яна зноў выходзіла на сходы, каб некуды выскачыць, то дбайна чысціла туфлікі падолам ліхой спаднічкі.
Калі надыходзіла ноч і ўся праца была скончаная, Андзя апошні раз у паўзмроку імчалася па сходах уніз. Яна збягала адным паверхам ніжэй, чымся звычайна, у сутарэнне, дзе жыла ейная цётка, адзіная сваячка і апякунка Андзі. Цётчына апека заключалася ў тым, што яна пляменніцу біла, марыла голадам і прымушала Андзю, калі тая была яшчэ малая, выконваць дарослую працу. Калі Андзі споўнілася дзевяць, цётка аддала яе ў сямю чыноўніка працаваць малодшай пакаёўкай за ежу, вопратку і пару капейчын, якія сама ж і забірала. Пасля працы Андзя мусіла яшчэ дапамагаць цётцы, якая была прачкай. Таму дзяўчынка ніколі не мела вольнай хвілінкі.
Толькі ў сне Андзя жыла сама для сябе. Тады яна станавілася свабоднай і магла рабіць тое, што падабалася. Галоўную ролю ў ейных снах гралі сходы. Часам яны былі светлыя, чыстыя, і так прыемна было па іх лётаць. Іншым разам яны былі змрочныя, цёмныя, стромка вялі ўгору, у бясконцасць. Не раз дзяўчына падала з іх, кацілася ўніз і прачыналася задыханая, стомленая, з дрыготкім сэрцам у грудзях. Ёй таксама часта сніліся чаравікі. Іх была цэлая процьма. Часам яны паводзілі сябе як жывыя істоты: хадзілі, размаўлялі, танцавалі. Андзя ж гулялася з імі, як з жывымі як з лялькамі, якіх у яе ніколі не было. Гэта былі самыя любімыя Андзіны сны.
Надыходзіла раніца, і халодная, кашчавая рука цёткі вырывала Андзю з краіны мрояў. Пад гукі цётчынага бурчання дзяўчына хутка апраналася і ўцякала з сутарэння, каб распачаць бясконцую гонку па сходах, выканаць мільён заданняў, якія ўжо чакалі яе.
Праляталі гады. Кволае дзіця перамянілася ў шаснаццацігадовую дзяўчыну. Але ў вачах людзей, якія яе атачалі, Андзя па-ранейшаму была бясполай і безаблічнай Вавёркай, якая гадамі скача па лесвічным пралёце камяніцы. Яна таксама не заўважала свайго развіцця. Шэрасць і аднастайнасць ейнага жыцця знішчалі ўсялякія адрозненні ў часе. І яна зусім не дзівілася, што да яе ўвесь час ставіліся як да дзіцяці. Андзя выйшла і станам, і тварам, да таго ж была цягавітая. Яе можна было б назваць нават бездакорна прыгожай, каб не крыху мангалоідныя рысы твару. Гэтыя касаватыя цёмныя вочы і троху задзёрты нос аніяк бы не псавалі элегантна апранутай паненкі з салонаў, з густоўнай прычоскай і вабнай фігурай. Наадварот, яны б рабілі яе больш прыцягальнай. Але яны не маглі ўпрыгожваць запрацаваную, перапалоханую, адзетую ў зношаныя сукенкі небараку. А ейная абаяльнасць і незвычайны спрыт на публіцы знікалі. Іх забівала Андзіна прыродная сарамлівасць і прывычка шарахацца ад іншых. З Андзяй звычайна кепска абыходзіліся, яе не хацелі слухаць. Яна не паспявала нават адкрыць рота, як іншыя казалі, што яна ўжо нагарадзіла глупства. Таму яна навучылася заўсёды і ўсюды маўчаць. Яна замкнулася ў сабе, і толькі зрэдку на ейных вуснах зяўлялася лёгкая ўсмешка. Гэтак яна помсцілася і за абыходжанне, і за ўсе крыўды. Яна зразумела, што ўсмешкаадзіная адплата прыніжаных і слабых людзей.
Такі лад жыцця Андзі, магчыма, трываў бы яшчэ доўга, калі б не выпадак, які моцна паўплываў на далейшы лёс Вавёркі. Здарылася звычайная гісторыя. Але гаворка ўжо не пра Вавёрку
У гэтай самай камяніцы арандавалі сабе жытло тры студэнты. Яны здымалі адзін вялікі пакой. Андзя неаднойчы бачыла іх на лесвіцы, з кніжкамі або вялікімі тэчкамі пад пахай, і яе заўсёды праймала вялікае захапленне і павага да людзей навукі. Аднойчы Андзя несла ўверх па сходах ваду, як раптам нечыя далонь перахапіла ў яе ручку вялікага вядра ды пацягнула яго ўверх. Здзіўленая Андзя пабачыла каля сябе студэнцкую фуражку, а пад ёйвясёлыя вочы і ўсмешку. Студэнт занёс ваду на чацвёрты паверх і пайшоў да сябе. Андзя заўважыла, што ён, зацягнуўшы ваду на гару, стаміўся больш за яе. Паслугу, якую студэнт зрабіў дзеля смеху, яна часта ўзгадвала, ломячы галаву, як аддзячыць.
З таго дня мінула два гады. Стаяла вясна, студэнт пасляабедзеннай парою вяртаўся дадому. Ён быў у гуморы і залівіста смяяўся. Добры настрой з'явіўся ў хлопца ад таго, што каханая дзяўчына прыняла ягоную прапанову рукі і сэрца. Ён заляцаўся да красуні Гальшкі даўно, а яна была не толькі гожай ды чароўнай, але і мела вялікі пасаг, што павышала градус ягоных пачуццяў. Ён адчуваў цяпер, што ягоныя мары спраўджваюцца, і бачыў перад сабою цудоўную будучыню. А смяяўся ён з дробязі, якая праз прыўзняты настрой падалася яму сёння асабліва камічнай. Калі ён увайшоў на падворак камяніцы, то стаў сведкам наступнай сцэнкі: нейкая пані ў гадах, у капелюшы, абвешаным цэлым садам штучнай садавіны і гародніны, ідучы па падворку, апынулася ў воблаку пылу, якое акурат узняў мятлою дворнік. Нібы апараная кіпнем, кінулася яна назад з крыкамі:
Што гэта вы, Антон, вырабляеце?!