Дворнік перастаў месці, падпёрся кулаком у бок і прамовіў:
Няхай пані дабрадзейка прабачыць, але што мне рабіць? На руках хадзіць?
Не на руках хадзіць, але калі падмятаецца падворак, то трэба яго папырскаць вадой, каб не падымаўся пыл.
Дворнік іранічна ўсміхнуўся і паблажліва адказаў:
Яшчэ нікому, шаноўная пані, гэты пыл ні вачэй, ні зубоў не павыбіваў. Вось як
Але зразумейце, калі ласка, Антон, што разам з гэтым пылам у паветры лётаюць бацылы.
Дворнік стукнуў сабе далонню па сцягне і выбухнуў смехам:
Хэ-хэ-хэ Ну-ну але ж вы, дабрадзейка, і вясёлая жанчына!.. Смех дый годзе!.. Пяцьдзясят гадоў жыву на гэтым свеце, але яшчэ ніколі не бачыў бацылы, якая б лётала.
І Антон, штораз мацней смеючыся, зноў узяўся за працу ды праз хвіліну знік у густых клубах пылу.
Студэнт жа, не спяшаючыся, падымаўся па сходах, насвістваючы пад нос арыю з «Прыгожай Алены». Андзя акурат, стоячы на падаконні, чысціла акно на завароце сходаў, паміж трэцім і чацвёртым паверхамі. Яе ўвагу заняў катрыншчык, які хвіліну таму зайшоў на падворак. Неўзабаве падворак запоўніўся сіпатымі, ірванымі гукамі нейкага даўняга вальсіку. Для Андзі гэта была не абыякая забава, і яна штораз больш выхілялася, прыслухоўваючыся да гугнявых гукаў старога інструмента.
Калі студэнт падыходзіў да гэтага выгіну сходаў, ён пабачыў Андзю, якая стаяла на падаконні. Спачатку ён захваляваўся, што дзяўчына можа выпасці праз акно. Але неўзабаве яго позірк затрымаўся на яе нагах. Іх досыць гарэзліва адкрываў вецер, высока ўзнімаючы яе кароткую лёгкую спаднічку. Студэнт прыгожа маляваў. Ен нават некалі збіраўся прысвяціць свой лёс выяўленчаму мастацтву. Але потым практычныя меркаванні пераважылі, і ён паступіў на юрыдычны факультэт. Дзявочыя ногі падаліся яму чароўнымі і не толькі вабілі прыгажосцю лініяў, але і ўзбуджалі. Міжволі ён параўнаў іх з нагамі Гальшкі, якія бачыў досыць часта, але ў панчохах і не так наўпрост. Ногі Андзі здаліся яму нашмат прыгажэйшымі. Гальшкіны выглядалі добра, але былі халодныя і занадта правільныя. А гэтыя мелі самастойнае жыццё, характар і цяпло «Хто б падумаў, што гэтая смаркачка такая стройная! Столькі разоў бачыў яе і не звяртаў увагі».
Ён зрабіў некалькі крокаў наперад. Вальсік катрынкі абарваўся, і Андзя, пачуўшы нечыя крокі ззаду, паспешліва адвярнулася. Перад ёй быў вясёлы румяны твар. Дзяўчына таксама прыязна ўсміхнулася ў адказ. Раптам яе позірк наткнуўся на затуманеныя вочы, якія слізгалі па ейным целе. Вокамгненна яна зразумела ўсё тое, пра што так шмат чула. Бо бачыла і чула яна аж зашмат, але тое было як з чужога жыцця і не датычыла яе. А цяпер яна сама спаткалася з гэтым. Хуткім рухам Андзя абцягнула куцую спаднічку і застыла на падаконні, усчырванелая і збянтэжаная. А студэнт крыху прыўзняў фуражку.
Маё шанаванне пекнай паненцы. Іду сабе па сходах, а тут такая німфа вокны мые. Я аж спужаўся, што, барані Божа, зваліцца. Было б страшна крыўдна. Такіх ножак я і ў балеце не бачыў, слова гонару
Андзя баялася нават паварушыцца. На ейных вуснах грала кволая ўсмешка. А студэнт зірнуў, ці не ідзе хто па лесвіцы, схапіў яе рукамі за талію і зняў з падаконня.
Дзіцятка можа забіцца Тут будзе больш бяспечна нашмат бяспечней
Знянацку ён адхіліў яе галаву назад і моцна пацалаваў у вусны. Здолу загрукалі па сходах нечыя цяжкія крокі. Студэнт адпусціў ашаломленую дзяўчыну і сказаў:
Будзь асцярожная, Андзя. Ты можаш вываліцца, а тут высока. Тут і да бяды недалёка.
Пасля гэтых словаў ён пайшоў да сябе. Калі ён знік, Андзя села на падаконне і заплакала. Не таму што засмуцілася, яна і сама не ведала, з якой прычыны. Можа, ад сораму, а можа, ад радасці. Столькі пачуццяў разам віравала ў ейнай галаве, ажно цяжка было іх усе апісаць.
А студэнт увайшоў у свой пакой і пачаў прахаджвацца ад акна да дзвярэй, раздумваючы пра свае сённяшнія геройствы. Адначасова ён зухавата спяваў слабым тэнарам:
Перамога адбылася!
Весяліся, мужны Рос!
Ягоны сусед, таксама студэнт, які ў той момант ляжаў на зламаным, выгнутым у дугу ложку, паклаўшы ногі на спінку, і які лічыўся сярод калегаў скептыкам, дакончыў патрыятычную песню настроенага на перамогі таварыша:
Уцякай, не азірайся,
Захаваеш цэлым нос!
Студэнтаў пацалунак вельмі ўразіў Андзю. Яна думала пра гэта безупынку, узгадваючы кожнае слова, сказанае ёй на лесвіцы. У ёй прачнулася жанчына. Яна зразумела, што зацікавіла студэнта нагамі. Бо ён так дзіўна паглядаў і казаў пра іх з такім захапленнем. Некалькі разоў Андзя, ужо самотна стоячы на лесвічнай пляцоўцы, задзірала ўгору спаднічку і, выгінаючыся ўперад ды па баках, прыглядалася да ног. Яны падаваліся ёй самымі звычайнымі. «Вось каб мне панчохі!» гэтая думка цалкам апанавала Андзю і бесперапынна яе пераследавала. Дзяўчына не разумела, што менавіта аголенасць рабіла ейныя ногі незвычайна вабнымі, што акурат іх галізна прыцягнула ўвагу студэнта.
Праз некалькі дзён пасля інцыдэнту на лесвічнай пляцоўцы Андзя, прыйшоўшы з працы, звярнулася да цёткі, якая выціскала ў цэбар мокрую бялізну:
Цётка, купіце мне панчохі.
Чаго?
Цётка, якая трымала ў руцэ вільготны бялізнавы скрутак, здзіўленымі вачыма азірнулася на Андзю.
Цётка, купіце мне панчохі, паўтарыла дзяўчына.
А мо яшчэ чаго? прамовіла цётка, насмешліва прымружыўшы вочы і робячы крок у бок Андзі.
Больш нічога толькі панчохі
Завяла хахаля? залямантавала цётка. Так?!
Андзя нічога не адказала. Яна не разумела значэння гэтага слова, а толькі па-ранейшаму ўпарта паўтарала: «Цётка, купіце мне панчохі». Прачка хацела ў адказ адчыхвосціць сваю выхаванку, як рабіла гэта цягам апошніх гадоў шматкроць, звычайна без усялякай прычыны. Але Андзя з такой сілай вырвала з яе рук мокрую бялізну, якой цётка хацела ўдарыць дзяўчыну, што тая агаломшана адступіла:
А, то ты гэткая?.. Я табе пакажу!.. Я цябе навучу!.. І гэта за маю ласку! За маю апеку!
Цётка, купіце мне панчохі,нястомна паўтарала Андзя.
Здарыўся цуд: урэшце цётка купіла ёй панчохі. Нягледзячы на поўную адсутнасць інтэлекту, тая скеміла, што хутчэй страціць дзяўчыну, а разам з ёй значны прыбытак, чым адолее ейную ўпартасць.
Студэнт некалькі разоў успамінаў Андзю. Дзіўным чынам гэта звычайна адбывалася тады, калі ён бавіўся са сваёй нявестай. Калі ён глядзеў на сваю цудоўную, салодкую, адзіную, боскую Гальшкуна жаль, гэтак недаступную перад шлюбам, яго наведваў цень той чароўнай дзяўчыны, якая стаяла на падаконні ў іх камяніцы. Інтуіцыя падказвала яму, што тая дзяўчына не надта кемная і лёгка паддасца яму, калі ён пастараецца. Ён даўно б ужо паспрабаваў, але асцерагаўся, каб ягоны раман са служанкай не выйшаў наяву.
Аднойчы ён вяртаўся дадому незвычайна ўзбуджаны. Гальшка была сёння такой чулай: падаравала яму некалькі гарачых пацалункаў і прытулілася ўсім целам, абдымаючы, але, нягледзячы на ўсе заклёны і ўпрошванні, рашуча загасіла далейшы імпэт:
Май вытрымку Пасля доўгага чакання спадабаецца яшчэ больш, казала хітрая і разважлівая дзяўчына.
Студэнт падняўся па лесвіцы і прысеў на падаконні трэцяга паверху, каб запаліць цыгарэту. Ён меў яшчэ не зусім усвядомленае жаданне дачакацца Андзі, але хаваў гэтую думку сам ад сябе.
Уверх і ўніз соўгаліся людзі, не звяртаючы на яго ніякай увагі. Ён выкурыў ужо другую цыгарэту, калі пачуў, што вышэй (на паверх) ляпнулі дзверы кватэры, у якой працавала Андзя. Студэнт стаў на лесвічным загіне. Дзяўчына імчалася долу і наляцела на студэнта.
Ох!.. Прабачце!.. прашаптала яна і пачырванела.
Андзя хацела абысці студэнта, але ён затрымаў яе.
Добра, што я Андзю спаткаў, весела прамовіў студэнт, адной рукой трымаючы яе за плячо, а другой лашчачы яе па шчацэ. Я хацеў Андзі сказаць нешта цікавае. Але не цяпер Андзя, выйдзі вечарам, а дзявятай, на сходы. Туды, насупраць уваходу на паддашак Я буду чакаць Прыйдзеш, Андзя?.. Добра?.. Я раскажу Андзі нешта ве-е-льмі цікавае! Добра?..
Добра, прашаптала Андзя.
А калі студэнт адпусціў ейнае плячо, яна стрымгалоў збегла ўніз, а за ёй ззаду ляцела яшчэ раз паўторанае:
А дзявятай!
У той дзень Андзя не бегала, а проста пырхала па сходах. Яе апанавала вялікая колькасць дзіўных пачуццяў і думак, якім яна не магла даць рады. Іншы раз ёй здавалася, што час цягнецца марудна, а яна з задавальненнем прыспешыла б, калі б змагла, надыход вечара. Аліе праз некалькі хвілінаў у ейную душу закрадаўся страх, і яна з дрыготкім сэрцам думала пра тое, што неўзабаве наступіць змярканне, і яна мусіць ісці туды на рамантычнае спатканне... Думка пра тое, што яна можа адмовіцца і нікуды не ісці, нават не прыйшла ёй у галаву. Яна ж паабяцала, сказаўшы «добра», а як можна не стрымаць свайго слова? Дзяўчыну адначасова ахапілі страх і радасць, якія кідалі яе па сходах, нібыта мячык. Андзя вырабляла на сходах галавакружныя скокі, пасля якіх заставалася цэлай і нескалечанай толькі таму, магчыма, што зусім пра іх не думала. Была радасць, што ён, такі вучоны, такі разумны, звярнуў на яе ўвагу. На дурную, маладую, дрэнна апранутую дзяўчыну.
Добра, што ў мяне прынамсі ёсць панчохі. Поўна, яны яму спадабаліся, і яшчэ гэтая новая блакітная стужка
Але разам з тым яе дратаваў страх, яна баялася, што студэнт пераканаецца ў ейнай неразумнасці і будзе з яе здзекавацца. Але гэткія думкі знікалі Просьба студэнта гучала для яе як загад: ніколі не здаралася, каб яна некаму адмовіла, запярэчыла, не выканала нечага загаду.
Нарэшце настаў вечар. Пад покрывам цемры Андзя ў пакоі старэйшых дачок гаспадыні цішком адсыпала з бляшаначкі трохі пудры, схаваўшы яе ў паперцы каля грудзей. Упершыню ў сваім жыцці яна нешта скрала. А калі ўся штодзённая праца была даробленая, што звычайна здаралася блізу дзявятай вечара, Андзя выйшла з кватэры і асцярожна прысела на падаконні. Кіруючыся нейкім дзіўным інстынктам, яна не пайшла ў прызначанае месца першай, чакаючы зяўлення студэнта.
Андзя напудрыла твар, што было даволі марнай чыннасцю, бо студэнт і так не змог бы яе як след разгледзець. Уверсе, насупраць уваходу на гарышча, было амаль зусім цёмна, і толькі вочы, прызвычаеныя да змроку, маглі там нешта адрозніць.
Праз чвэрць гадзіны яна пачула рып дзвярэй студэнцкай кватэры і нечыя крокі. Яна прыслухоўвалася з моцным грукатам у сэрцы, якое, здавалася, магло выскачыць з грудзей. Крокі затрымаліся па пляцоўцы чацвёртага паверху, але не скіраваліся ўніз, а загучалі яшчэ вышэй. Крокі ў кірунку гарышча гучалі асцярожна, аддаляючыся павольна. Пасля некалькіх хвілінаў чакання Андзя досыць хутка, але бязгучна прыпусціла наверх.
На апошнюю пляцоўку з чацвёртага паверху вялі два ярусы сходаў. Калі Андзя апынулася на самай верхняй прыступцы, дык адразу ж трапіла ў моцныя, нецярплівыя абдымкі.
Доўга ж ты не прыходзіла, мая котачка
Адказаць дзяўчына была не ў стане, бо ейныя вусны пакрывалі штораз больш гарачыя пацалункі, а шэпт мужчыны быў такі дзіўны, паспешлівы, а рукі такія ўладныя, такія смелыя
Студэнт вярнуўся да сябе ў кватэру пасля дзясятай. Ягоны сусед, як звычайна, ляжаў на ложку і пра нешта разважаў. Гэта быў вялікі філосаф! Ягоныя роздумы прыпыніў спеў студэнта:
Была справа пад Палтавай,
Бітва слаўная, сябры!
З боку ложка данеслася іранічнае:
Зарыгалі мы ўсё поле,
Чорт рагаты пабяры.
Скептык і філосаф, ён меркаваў, што ягоны сусед, які вучыўся на юрыдычным факультэце, прыдыбаў пасля пянкі: у яго быў чырвоны твар, затуманеныя вочы, а адзежаразбэрсаная.
Прайшла вясна, прамінула і лета, а з іміі зацікаўленне студэнта Андзяй. Яму надакучыла ейная ціхая адданая прывязанасць, яе падатлівасць, якая перацякла ў нямое гарачае захапленне.
Затое Андзя насіла ў сабе сваё пачуцце як скарб. Дзяўчына пасурёзнела, папрыгажэла, а фізічныя формы сталіся яшчэ больш вабнымі. Ейнае аблічча здавалася адухоўленым, на яго пачалі заглядацца мужчыны.
Андзя-каханка не прыносіла клопату. Яна ні пра што не пытала, нічога не патрабавала, стараючыся ўгадваць усе жаданні свайго бажка. А кожны ягоны капрыз быў для яе законам. Яму ніколі нават не прыйшло ў галаву, што дзяўчыне цяжка ўцякаць на спатканні, што ў яе праз гэта могуць быць праблемы. Ён нават не ўяўляў сабе, якой нялёгкай цаной яна здабывала новыя панчохі, чыстую бялізну, прыстойную сукенку, пудру. Ён не ведаў, колькі прыніжэнняў яна зведала ды колькі мусіла ўпрошваць іншых, начамі праліваючы праз гэта слёзы. Але ні за што ў свеце яна б не адмовілася ад свайго кахання. І яна ніколі не скардзілася яму Яна была шчаслівай.
І дзіўная рэч: з таго часу, калі Андзя стала студэнтавай каханкай, які, падмануўшы, назваўся Рычардам (дадаючы ў думках да гэтага імені «Заваёўнік Сэрцаў»), яна перастала насіцца па лесвіцы, перастала размаўляць з абуткам, чысцячы яго. Яна пачала больш цаніць сябе. Калі яе кахае (бо часта ў гэтым прызнаваўся) такі вучоны прыгожы юнак, то яна, бадай, і не такая ўжо пустая ды нягеглая!
Аднойчы студэнт спакаваў рэчы і выехаў. Ён папярэдзіў дзяўчыну загадзя, сказаўшы, што едзе да бацькоў і вернецца восенню. Ён сказаў ёй, каб яна не сумавала. Студэнт паабяцаў, што будзе часта пісаць на адрас ейнай каляжанкі, з якой Андзя сябравала і якая служыла пакаёўкай у сямі з трэцяга паверху. Падчас таго развітання Андзя ўпершыню гэтак жарона лашчыла свайго каханка і была такой пяшчотнай, што той надзвычай здзівіўся. Можа, яна прадчувала, што апошні раз бачыла свайго любага.
Вернешся, галубе? шаптала дзяўчына.
Вярнуся, вярнуся, раздражнёна адказваў студэнт.
Яго чакала Гальшка, і ён спяшаўся хутчэй развітацца з каханкай.
Ён не вярнуўся. Не вярнуўся і не напісаў, знікшы з жыцця Андзі гэтак жа неспадзявана, як і зявіўся. Хлопец пакінуў па сабе толькі знявечаныя пачуцці добрай безабароннай істоты.
Дарэмна Андзя пільнавала лістаношу, дарэмна чакала вяртання свайго мілага. Яна хацела дазнацца пра яго ад іншых студэнтаў, з якімі той жыў, але спачатку баялася, каб ён не злаваў на яе за гэта, калі вернецца, а праз нейкі час і тыя студэнты выселіліся з арандаванай кватэры.
Яшчэ пазней Андзя даведалася, што носіць дзіця. Гэтая навіна напоўніла яе жахам. Спачатку яна хадзіла агаломшаная: нічога не бачыла, не чула. А потым зноў распачала свае шалёныя скокі па сходах. Гэта былі напаўваряцкія, адчайныя палёты
У хуткім часе і цётка даведалася пра Андзіну цяжарнасць. Накінулася на дзяўчыну з кулакамі:
Ах ты, подлая сучка! Гавары, ад каго панесла?! Кажы!
Але Андзя ніводным словам не азвалася пра свайго Рычарда. Яна не выдала б яго нават падчас катаванняў, бо ведала, што гэта наробіць яму шкоды. Цётка лютавала. Цяжарнасць магла пазбавіць яе прыбытку, які Андзя давала сваёй «апякунцы». Да таго ж маглі зявіцца яшчэ непатрэбныя клопаты і выдаткі, звязаныя з нараджэннем дзіцяці.
Цётка скіравала свае высілкі на тое, каб дзяўчына пазбавілася плода. Старая прымушала яе ляжаць у вялікім цэбры, напоўненым гарачай вадой. Яна паіла дзяўчыну воцатам, давала хінін, загадвала нюхаць серку. Урэшце цётка змушала яе скакаць са стала на падлогу. Дзяўчына была вялай і паслухмянай. Яна аўтаматычна выконвала ўсе цётчыны загады. Аднойчы, скачучы са стала, Андзя вывіхнула сабе нагу (падсвядома яна хацела скокнуць далікатнейкаб не нашкодзіць дзіцяці). Вывіх быў вельмі сур'ёзны, і дзяўчына шмат напакутавалася праз боль. Толькі выкліканы цёткай фельчар наставіў Андзіну нагу. З той пары дзяўчына пачала катэгарычна супраціўляцца ўсім цётчыным захадам забіць дзіця.
У сакавіку наступнага года Андзя нарадзіла хлопчыка. Першым часам яна паставілася да яго абыякава. Пакрысе ж пачала праяўляць усё большую любасць.
Неўзабаве Андзя заўважыла, што цётка хоча забіць немаўля. Пару разоў старая пакідала голае дзіця на падаконні сутарэння, каб малое прастыла. Андзя знаходзіла дзіця і захутвала яго. Цётка некалькі разоў клала хлопчыка на край печкі, напэўна, мяркуючы, што той зваліцца і заб'ецца. Але дзіця ляжала ціха, спакойна, аж да таго часу, пакуль Андзя не пераносіла яго ў іншае месца.
Цётка даўно б ужо пакончыла з «байструком», але хацела, каб гэта здарылася як бы незнарок. Яна не баялася судахто б змог даказаць ейную віну? але яна была, нягледзячы на подлы характар і каменнае сэрца, вельмі пабожнай. Таму яна баялася толькі аднаго: каб за забойства дзіцяці не трапіць на векі вечныя ў пекла. Толькі гэта звязвала ёй рукі, толькі гэта і ўратавала дзіця. Андзя адчула тое мацярынскім інстынктам і аднойчы, калі цётка зноў спрабавала звесці дзіця з гэтага свету, сказала ёй:
Цётка, запомніце, калі ласка: калі вы зробіце яму крыўду, то Бог вам не даруе! Памятайце пра гэта! Я таксама ў вас не застануся Мяне Бог пакараў, бо я сабе нагу вывіхнула. А вас яшчэ горшы лёс спаткае, калі вы яго забяце.
Сам здохне! фыркнула кабета, кінуўшы ў бок Андзі поўны злосці позірк.
З той пары замахі на жыццё дзіцяці спыніліся, і цётка мусіла змірыцца з прысутнасцю немаўляці. Зрэшты, хлопчык быў надзіва спакойны і амаль што не дакучаў.
Зацяжарыўшы, Андзя пакінула службу. Калі ў сямі чыноўніка, а таксама ў цэлым доме ўсе хутка даведаліся пра ейны стан, дык яна нідзе не знайшла спагады або прынамсі разумення. З яе смяяліся, кпілі, называлі вулічнай дзеўкай і шлюндрай.
Ейная даўнейшая гаспадыня неяк заўважыла:
Я ведала, што гэта за ягадка!.. Я казала дочкам, каб сцерагліся яе, як агню Ведаю я такіх нявінніц мілым тварыкам мяне не абалваніш. Я адразу яе раскусіла, як толькі пабачыла