Дзеўка неўразумела прымружыла туманныя вочы і паціснула плячыма
Усю дарогу праз Берлін у Пецярбург ён праспаў, а дома кухарцы сказаў, што жонка вырашыла пагасціць у ягоных венскіх родзічаў.
Дык а вы чаму не пабылі яшчэ тама, Віктар Аляксандравіч? шчыра здзівілася кухарка.
Мы б і радыя былі, але служба шматзначна развёў рукамі палкоўнік Берг, а назаўтра звольніў цікаўную, хоць і клапатлівую, кабету.
Х
У рамонтны док Гановерскага порта прышвартаваўся расійскі эскадраны браняносец «Святы Андрэй». Каманда па-ранейшаму несла баявую вахту, хоць і мусіла прасіць тэхнічнай дапамогі ў нямецкага берага: на караблі пры адкрытым замку выстраліла 305-міліметровая гармата галоўнага калібру, пасля магутнага выбуху дах вежы адкінула на насавы мосцік, пасунуліся з месца пліты брані, былі пашкоджаны паравы кацёл, мачтавая сценьга і светлавыя люкі. Загінула пяць матросаў і мічман, сем параненых. У карабельным лазарэце не хапала месцаў, і найбольш цяжкага кантужанага, з разарваным жыватом капітана 3-га рангу Мікалая Баранава адвезлі ў гановерскі шпіталь.
За тыдзень разам з інжынерамі дока карабельная каманда ліквідавала непаладкі, але нямецкія спецыялісты, афармляючы каштарыс для Пецярбургскага адміралцейства, здзіўлена прызналіся: «Карабель усяго тры гады на вадзе, а здаецца жалезнай развалінай Не нашая, канечне, справа, але як яго можна было выпраўляць у рэйд? Ад верхняга канта брані паўз увесь борт ідзе 3040-міліметровая шчыліна, прыхаваная замазкай Заклёпкі ў перагародках вываліліся».
Малодшы афіцэр, які перакладаў гэта, ніякавата апусціў галаву, а капітан гучна адрэзаў: «Калі ёсць шчыліна, значыць, яна павінна быць. А клёпкі лепш у сябе шукайце!»
Браняносец «Святы Андрэй»
Браняносец «Святы Андрэй» загрузіўся вугалем для паравых машын, папоўніў запас вады і зноў выйшаў у мора, а капітан 3-га рангу Баранаў застаўся ў шпіталі. Калі крыху ачуняў, яму перадалі заклеены сургучом канверт. Капітан браняносца загадваў:
«Пасля выздараўлення дабірайцеся нашымі камерцыйнымі суднамі ў Кранштат. Ад усёй каманды жадаю поспехаў».
І Мікалая Баранава апанавала туга. Яна дакучала больш, чым боль. Якія тут поспехі? Жывот зашылі, а вось вока не ўратавалі. І каму ён цяпер такі патрэбен? Спішуць з флоту, і ўсё жыццё пад якар
Крыху весяліў новы сусед па палаце русявы докер Адольф з забінтаванай рукой. Родам ён быў аднекуль з-пад прускага Мемеля-Клайпеды і крыху мог гаварыць па-расійску. На ноч часта сыходзіў «да фрау», і аднаго разу спакусіў зрабіць тое і Баранава.
Адзначым выздараўленне! прапанаваў. На прыстані выдатная піўніца ёсць І, заўважыўшы няёмкасць марака, дастаў з кішэні чорную атласную стужку, прыкрыў ёй сваё вока, маўляў, зрабі так, і падрахаваў: Гут! Зэр гут! Корошо! Ду біст Кутузоф!
У адказ Баранаў нават усміхнуўся.
За багата накрытым сталом ён на некаторы час забыў на сваё гора. У расчыненае вакно залятаў саладжавы марскі вецер, віно і віскі бадзёрылі яшчэ маладую кроў, аб чымсьці весела сакаталі кабеты насупраць, Адольф агучваў тост за тостам
Ачуўся капітан у паліцэйскім пастарунку з яшчэ большым галаўным болем, чым пасля кантузіі. На руках кайданкі, пад спінай грубы матрац. Парваная кашуля ў крыві. Памацаў аніякіх ранаў, кроў не ягоная І вось допыт.
Ну што, гер капітан? праз перакладчыка спытаў яго чалавек у штацкім з белымі брывамі і вейкамі. Можаце штосьці сказаць у сваё апраўданне?
А што здарылася? Баранаў паспрабаваў прыўстаць, але «альбінос» нахмурыўся, злосна паказаў на табурэт і энергічна хітнуў галавой: Шайзэ Ён яшчэ дурнем прыкідваецца Вы, гер Баранаў, учора забілі падданага германскага імператара, кваліфікаванага докера Адольфа Фішара!
Словы ўзарваліся, як кароткія кулямётныя чэргі, і рыкашэцілі па распаленым мозгу арыштаванага.
«Альбінос» вытрымаў паўзу, адсунуў шуфляду, выклаў з яе нож і працягнуў будзённа:
На прадмеце злачынства вашыя адбіткі Сведкі дзве фрау з суседняга рэстараннага століка і афіцыянт. Паўтараю зноў: штосьці ў сваё апраўданне заявіць можаце?
Змрочны шэры пакой пайшоў перад вокам Баранава ўкруга. Яго ледзь не званітавала.
Што ж Не дык і не. Следчы наспех сабраў нейкія паперы і падрахаваў: Перадаём справу ў суд. Гадоў дваццаць турмы вам гарантаваныя. Час падумаць будзе. Як кажуць, die Zeit heilt alle Wunden.[8]
Што ж Не дык і не. Следчы наспех сабраў нейкія паперы і падрахаваў: Перадаём справу ў суд. Гадоў дваццаць турмы вам гарантаваныя. Час падумаць будзе. Як кажуць, die Zeit heilt alle Wunden.[8]
Баранава нібы працяла токам:
Як забіў?! Адольфа?!! Баранаў сіліўся ўзгадаць заканчэнне страшнага вечара, але далей за новапрынесеную бутэльку віскі з пазалочанай этыкеткай і гартанны смех рыжай немкі з нафарбаванымі вуснамі ўзбуджаныя клеткі ягонага мозга не даходзілі. Як?..
Выкліканы канваір прыціснуў яго да табурэта, а следчы-«альбінос» працягваў спакойна:
Звычайна І вы не спішаце ўсё на посткантузійны сіндром. Два ўдары нажом пад сэрца за тое, што гер Фішар паспрабаваў абараніць ад вашага пянага ганьбавання нямецкую кабету. Бедалага сканаў па дарозе ў шпіталь і ўвесь час паўтараў «Für was?», «За што?». Перад медыкамі першымі зявіліся рэпарцёры і я ўяўляю, якімі будуць заўтрашнія газетныя перадавіцы! Ды вы, думаю, яшчэ паспееце з імі азнаёміцца, як і вашыя суродзічы ў Расіі Бывайце! следчы склаў паперы ў тэчку і пакрочыў да жалезнай дзверыны, каля якой спыніўся. Хаця Газеты могуць выйсці і без тых крыклівых перадавіц ён вярнуўся і кінуў тэчку на стол.
Баранаў запытальна, не дыхаючы, уталопіўся ўцалелым вокам у бялявага следчага.
Здзейсненае кідае цень на братэрскія адносіны і паміж нашымі войскамі, і паміж нашымі імператарамі. І мы б маглі пра ўсё забыць Так! Забыць, як страшны хмельны сон калі б з вашага, гер капітан, боку, адчулі раскаянне і займелі дарадцу, памочніка. І вы б змаглі тады спакойна вярнуцца на радзіму
Што што я павінен зрабіць? Баранаву па-ранейшаму не хапала паветра.
Следчы грэбліва адхінуўся ад стала і прыклаў назад наравісты чуб:
Напачатку заплаціць сямі Фішара трыста тысячаў марак
У мяне няма столькі грошай! у руках Баранава, здалося, парвалася апошняя канатная вяроўчына.
Ну, то й няма больш размовы следчы нахіліўся над сталом да агаломшанага забойцы і прашаптаў: Зрэшты, паспрабуйце іх зарабіць! Тры-чатыры вашыя інфармацыі важныя інфармацыі пра стан спраў у ваенным флоце і вы будзеце мець больш!
Вока Баранава выявіла ўадначас нямы дакор, спалох і задуменне.
Толькі не пачынайце цяпер пра нейкую там здраду прысязе ды іншае! Вы, як вопытны марскі афіцэр, ведаеце, што нямецкі флот нашмат адстае ад расійскага, і вашая магчымая супраца толькі на мілю наблізіць нас да разумення вашых поспехаў. А пад сцягамі нямецкага флоту вы, урэшце, будзеце мець найбліжэйшага хаўрусніка. І без паўзы: Калі згодныя, падпішыце вось тут і спакойна едзьце ў свой Кранштат.
Дык а што ж я буду ведаць? голас капітана 3-га рангу задрыжэў. Мяне ж спішуць па інваліднасці на бераг
У душы «следчага» заігралі трубы. Ён зразумеў, што трывала зачапіў на свой шпіёнскі кручок чарговую рыбіну і ледзь стрымліваў экстазную асалоду. Ён граф Генрых фон Люцыус адчуваў сябе ў падобныя хвіліны шчаслівым вампірам, і калі б яму ўдалося ў тую ж хвіліну падбіць варожы крэйсер радасць была б ушматкроць меншай.
Думаць пра інваліднасць у вашым узросце рана! у ход пайшлі загадзя прадуманыя загатоўкі. І не настолькі, паверце, вашае адміралцейства багатае, каб раскідвацца капітанамі! Па вяртанні адразу ж пісьмова звярніцеся да марскога міністра і да яго вялікасці імператара з просьбай пакінуць вас у штатных шэрагах, распавядзіце прычыны інваліднасці Зрэшты, калі ўсё будзе добра, мы вам зробім другое вока самі не паверыце! Думаем, вас усё ж пакінуць пры штабе, пры адміралцействе, у горшым выпадку пры Марской акадэміі. Вось і ўсё.
Баранаў страшэнна захацеў піць, але не меў сілы сказаць аб тым: пракаўтнуў даўкі камяк і не адводзіў вока ад следчага.
Усё паўтарыў той. Збірайцеся дамоў. Калі ўладкуецеся на новым месцы, дайце ў газету «Кранштацкі веснік» абяву: «Мужчына сярэдняга ўзросту шукае дапамогі ў вырабе вочнага пратэза. Адрас». Да вас прыйдзе наш чалавек. Яго словы: «Вам, паважаны, якое вока патрэбнае левае ці правае?» Адкажаце: «Узяў бы два. Хай адно ў запасе будзе». За кожнае вартае ўвагі паведамленне пра ваенны флот будзеце атрымліваць па дзве тысячы расійскіх рублёў, за падводныя лодкі пяць. Так што пастарайцеся працаўладкавацца вышэй. Ну, і не ўздумайце віляць. Ведайце: як што не так, вашая справа аб забойстве адразу ж будзе перададзена ў расійскі вышук, і ў справу дадасца яшчэ ўцёк з месца злачынства. Вам, як і нам, гэта трэба? і «альбінос» зноў колкім позіркам прасвідраваў як удаў зайца Баранава, а напрыканцы сцебануў прымаўкай: Як кажуць у вас на флоце, große Schiffe machen große Fahrt!..[9]