Рух - Алесь Пашкевич 2 стр.


Адпрошвацца ў адпачынак доўга не давялося. Не спатрэбілася нават прадугледжанага ў такіх выпадках рапарта. Начальнік Канцылярыі генерал-лейтэнант Мікалай Львовіч Лобіч быў упартым халасцяком з арыгінальным быццёвым распарадкам. Ён прачынаўся каля дзясятай раніцы, піў гарбату і гадзіны з дзве працаваў. Затым адчыняў дзверы кабінета, каб выслухаць ад падначаленых даклады. У 34 дня ехаў у Сельскагаспадарчы клуб абедаць. Чаму менавіта туды? Неяк прызнаўся, што толькі там цяпер «Руссю пахне». Затым быў на працы да апоўначы, пасля чаго выпраўляўся ў той жа клуб гуляць у карты да 34 раніцы. Праз тую гульню заўсёды быў без грошай, хоць і меў з узнагароднымі ўтрыманне каля трынаццаці тысячаў у год Падобныя аказіі пераканалі яго ў тым, што вайскоўцам колькі ні дай грошай усё роўна будзе мала, а таму няма чаго рабаваць казну! Не снедаў сам і меркаваў, што не варта тым забяспечваць на службе і ніжэйшых чыноў. Ну і, да ўсяго, не ўхваляў шлюбы, паколькі быў перакананы ў шкоднасці іх у службе. А маладым жанацікам напачатку нават спачуваў. Аднойчы пасля даклада палкоўніка Берга ў тоне строгай вымовы начальнік Канцылярыі генерал-маёр Лобіч заявіў, што той можа не зяўляцца перад яго светлымі вачыма да сярэдзіны восені, пакуль у Ваеннай акадэміі не пачнуцца заняткі. Гэта і быў завуаляваны дазвол хоць і па-вайсковаму грубы на адпачынак.

 З цябе ўсё роўна толку як з казла малака,  падагульніў генерал.  Гаворыш, а ў вачах вунь жончыны цыцкі скачуць

Так і выбраліся Бергі ў Парыж. Па дарозе, праўда, запланавалі паваляцца ў лячэбных гразях (найперш Елізавета каб вырашыць жаночыя сакрэты) ды папіць гаючых водаў (падлячыць мужаў страўнік). Збіраліся старанна: паскуплялі па Пецярбурзе ўсе дарожныя даведнікі і без стомы распытвалі знаёмых, каму пашчасціла пабываць «за кардонам». Выпраўлялі ў вандроўку Бергаў, здавалася, усе канцылярскія службоўцы Генштаба Па Варшаўскай чыгунцы ў звычайным вагоне другога класа за двое сутак (з перасадкамі, амаль без сну) дабраліся праз Вільню, Горадню, Беласток, Варшаву, Уроцлаў да свайго першага прыпынку ў горным сілезскім Зальцбруне. З задавальненнем ездзілі на конным экіпажы па прыгожых горных мясцінах да старадаўняга замка. Вечарам пілі каву ў санаторнай рэстарацыі. Ну, а перад сном аддаваліся водна-гразевым працэдурам. Пашанцавала і з доктарам, патомным аўстрыякам, які, па расповедах, абездзіў паўсвету, вывучаючы ўплыў клімату на розныя чалавечыя хваробы, а цяпер штовосень практыкаваў у Зальцбруне.

На адным з «водных сеансаў» Віктар Аляксандравіч Берг і пазнаёміўся са шчырым і сяброўскім арыстакратам Генрыхам фон Люцыусам. Ён лячыў ці то гастрыт, ці то язву.

 Прабачце, вы не з Прусіі? Падаецца, у вас не зусім нямецкае вымаўленне  звярнуўся да Берга на другім ці трэцім сеансе фон Люцыус.

Яны сядзелі на тэрасе ўдвох і любаваліся ціхім адвячоркам, пацягваючы з гліняных піялаў мінеральную ваду. Палкоўнік расправіў каўнер махровага халата і, павярнуўшыся да суразмоўцы, старанна адрапартаваў:

 Дазвольце назвацца: падданы яго вялікасці расійскага імператара Віктар Берг. А з кім маю гонар лекавацца?

 Генрых Генрых фон Люцыус,  знаёмец хітнуў галавой, усміхнуўся і ўзняў піялу.  Накіроўваюся ў Парыж, каб праведаць жонку, у якой заканчваецца тэатральны гастрольны тур, і нагадаць ёй пра шлюбны абавязак. Ну а затым забраць яе ў Пецярбург.

 У Пецярбург?!  ажно прыўзняўся Берг.  Вы паедзеце ў Пецярбург?

 Так. Служу там дарадцам нямецкага пасольства.  Голас Люцыуса напоўніўся стомнымі бясстраснымі нотамі.  Пад ачолам яго эксцэленцыі пасла графа Пурталеса. Можа, чулі пра такога?

 Безумоўна, яго рэзідэнцыя на Вялікай Марской, у асабняку непадалёк ад «Асторыі».

Цяпер ужо ў неўразуменні ўзляцелі густыя бровы Люцыуса:

 Вы нават ведаеце, дзе гэта?..

 Ну так Мы жывём у Пецярбурзе, я на службе там па ваеннай лініі.

Генрых фон Люцыус яшчэ доўга выказваў сваё здзіўленне нечаканай сустрэчай, пасля чаго прапанаваў сваю кампанію ў падарожжы да Парыжа, балазе ў яго таксама заканчваўся санаторны тэрмін.

 Першы прыпынак зробім, натуральна, у Вене. Затым праз Зальцбург у Люцэрн. Рэкамендую чыгункай дабрацца да цудоўнейшай гары Пілатус Перакананы, што чалавеку з такім прозвішчам Берггара гэта будзе цікава! Паплаваем па тамтэйшым возеры, а адтуль у горна-альпійскі Андэрмат! Я пакажу вам знакаміты Чортаў мост, які пасля перавала Сен-Гатард з баямі пераадольваў ваш Сувораў! Затым паўз каскады бурлівай Роны конна дабярэмся да чыгункі і наперад да казачнага Мантро на Жэнеўскім возеры! І праз Понтарлье у Парыж! Згодны? Толькі не кажыце, што не зможаце

 Вы нават ведаеце, дзе гэта?..

 Ну так Мы жывём у Пецярбурзе, я на службе там па ваеннай лініі.

Генрых фон Люцыус яшчэ доўга выказваў сваё здзіўленне нечаканай сустрэчай, пасля чаго прапанаваў сваю кампанію ў падарожжы да Парыжа, балазе ў яго таксама заканчваўся санаторны тэрмін.

 Першы прыпынак зробім, натуральна, у Вене. Затым праз Зальцбург у Люцэрн. Рэкамендую чыгункай дабрацца да цудоўнейшай гары Пілатус Перакананы, што чалавеку з такім прозвішчам Берггара гэта будзе цікава! Паплаваем па тамтэйшым возеры, а адтуль у горна-альпійскі Андэрмат! Я пакажу вам знакаміты Чортаў мост, які пасля перавала Сен-Гатард з баямі пераадольваў ваш Сувораў! Затым паўз каскады бурлівай Роны конна дабярэмся да чыгункі і наперад да казачнага Мантро на Жэнеўскім возеры! І праз Понтарлье у Парыж! Згодны? Толькі не кажыце, што не зможаце

Ну хто ж ад такога адмовіцца?!

І ўсё было найвыдатна. Праўда, апошнія суткі дарогі па Францыі даліся цяжка: вагон адчайна хістала (напэўна, спазняліся), і ноччу не спалася

 Я думаў, што буду нудзіцца ў самоце, а тут лёс падараваў мне радасць сумеснага падарожжа ў вашай прыемнай кампаніі!  фон Люцыус пры развітанні быў нястомна галантны і мілы.

Яго дойч здаваўся мяккім і напеўным, амаль родным.

 Жадаю вам прыемных дзён у Парыжы. Ну і, спадзяюся, не адмовіце мне яшчэ ў адной сустрэчы. Хачу пазнаёміць вас са сваёй палавінкай. На жаль, у Клары ўжо закончыліся гастролі, на спектакль запрасіць не магу. Але ведаю някепскі рэстаран «Viktoіrе», каля Марсавага поля, насупраць Енскага моста. Рахунак прашу дазволіць аплаціць мне. Да сустрэчы а сёмай вечара заўтра

І вось яны Люцыусы і Бергі за шыкоўным сталом з па-французску вытанчанай вячэрай. З пянлівым віном і нядаўнімі ўспамінамі.

 Клара, ты не паверыш!  ажыўлена жэстыкуляваў Генрых.

На яго высокі лоб спадаў залацісты чуб, які нашчадак тэўтонцаў мусіў раз-пораз укладваць за вуха.

 На зальцбрунскім курорце я паспытаў «татарскі біфштэкс»! Гэта штосьці Мы доўга хадзілі па ўзгорі і страшэнна прагаладаліся. Папрасілі ў бліжэйшай сталоўцы чаго-небудзь гарачага, грунтоўнага. А там толькі лёгкія халодныя закускі І тады мой сябар Віктар настойвае на мясной порцыі. Нам і прапанавалі той біфштэкс. Ты ж ведаеш, Клара, як я люблю біфштэкс, таму ахвотна пагадзіўся. А нам падалі накрышанае сырое мяса ў анчоўсах з сырой цыбуляй! Аднак з якім імпэтам мы яго знішчылі ты б бачыла!..

Сябрына смяялася. Генрых узнімаў келіх, смачна выпіваў і няспешна закусваў, моцныя жаўлакі абуджаліся на прадаўгаватых сківіцах.

Віктар як сапраўдны палкоўнік прапанаваў тост за прысутных дам. Выпіў, задаволена прысеў і паправіў на манжэтах срэбныя зáпінкі, здавалася, што яны нязграбна чапляліся за канты рукавоў пінжака (аніяк не мог прывыкнуць да цывільнай вопраткі). У гэты момант пад бляскам пенснэ ў ягоных зрэнках закіпаў шакалад.

 Але вы, гер Генрых, пасля зальцбрунскага «татарскага біфштэкса» напоўніцу адыграліся ў Зальцбургу,  Берг ахвотна працягнуў недалёкія ўспаміны.


Зальцбург


 Памятаеце прапанаванае вамі венгерскае віно?! Такі душэўны рэстаран, як простая забягалаўка, дзе нават на сталах не было сурвэтак? Я замовіў тады нам два па паўлітра, аднак кельнер прапанаваў спачатку толькі па чацвярціне І гэтага хапіла, каб звязаць нам ногі! Мы яшчэ з гадзіну не маглі адарвацца ад лаваў

 А мне здавалася, Генрых, што ты збіраўся па дарозе да мяне падлячыць страўнік, а не дабіваць сваю печань,  падтрымала размову чароўная Клара, і ўсе бадзёра засмяяліся

Развітваліся запозна з настойлівай прапановай Бергаў сустрэцца ў Пецярбургу, ужо на іхняй кватэры.

 Адмова будзе прыроўнена да абвяшчэння вайны!  катэгарычна ўзняў указальны палец Берг, і пад яго чорнымі вейкамі і брывамі ўспыхнулі гарэзныя іскаркі.  А насамрэч выдатна, што нашыя краіны хаўруснікі. Гэта, я вам скажу, не Англія якая  ён пракаўтнуў недагаворанасць і прапанаваў «аглаблёвы» тост за дружбу сваіх народаў ды імператараў.

Да брытанцаў палкоўнік Берг таксама не меў асаблівай антыпатыі. Англія згадалася падсвядома: ён адно ведаў, што яшчэ з вясны адносіны з ёй праз уплыў на радовішчы Каспійскага мора абвастрыліся, і тое падштурхнула Генштаб да ідэі стварэння асобнага Закаспійскага корпуса, «Палажэнне аб кіраванні і каштарысе» якога перад адпачынкам і распрацоўваў начальнік аддзела Канцылярыі Ваеннага міністэрства палкоўнік Берг.

Назад Дальше