Беларуская лiтаратура - Уладзімір Аляксандравіч Навумовiч 13 стр.


1. У чым заключаецца спецыфіка рамантызму як літаратурнай плыні?

2. Якія прыёмы і сродкі рамантычнага адлюстравання выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі ў мастацкай творчасці?

3. Назавіце імёны пісьменнікаў-рамантыкаў у беларускай літаратуры.

4. Які асноўны пафас твораў У. Сыракомлі?

5. Што вы ведаеце пра таварыствы філаматаў і філарэтаў?

6. Якія фальклорныя зборнікі і творы Яна Чачота вы можаце назваць?

7. У чым вы бачыце сувязь творчасці Яна Чачота і Адама Міцкевіча з жыццём і культурай беларускага народа?

8. Ахарактарызуйце адну з выдатнейшых паэм А. Міцкевіча.

9. Якія малюнкі беларускага жыцця адлюстраваны ў творчасці А. Міцкевіча?

10. Назавіце галоўны літаратурны твор і вядомыя вершы Я. Баршчэўскага.

11. Назавіце імёны беларускіх паэтаў-дэмакратаў.

12. Ідэйны змест народнай паэмы Тарас на Парнасе.

13. Грамадзянская пазіцыя і асаблівасці драматургіі В. Дуніна-Марцінкевіча.

Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак

Рэалізм як адзін з прынцыпаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці існуе даўно, на працягу многіх стагоддзяў. Рэалістычныя рысы назіраліся ў антычным мастацтве пры паказе чалавечых характараў, карцін по быту, а таксама ў больш познія часы ў творчасці асобных пісьменнікаў і асабліва ў фальклоры.

Пачынаючы з эпохі Адраджэння рэалізм паступова сцвярджаў сябе ў мастацкай літаратуры. Ён сфарміраваўся ў творчасці еўрапейскіх пісьменнікаў Г. Флабера, Ч. Дзікенса, Стэндаля, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, А. Чэхава, мастакоў і кампазітараў І. Рэпіна, В. Сурыкава, Дж. Вердзі, М. Мусаргскага.

Галоўныя прынцыпы рэалізму ўключаюць раскрыццё праўды характараў і праўды абставін, паказ тыповых карцін рэальнага жыцця, спасціжэнне глыбіні пагружэння ў рэальнасць, асвятлення чалавека ў свеце і ўнутранага свету ў самім чалавеку.

У аснову рэалізму ў мастацкай творчасці пакладзены прынцыпы адлюстравання абектыўнага развіцця гісторыі і асобы, паказу шматбаковасці характару чалавека, раскрыцця складанасці яго псіхікі. Мастакі шукалі розныя тыпы свайго часу. Асаблівая заслуга ў сцвярджэнні прынцыпаў рэалізму ў мастацкай літаратуры Беларусі належыць народным пісьменнікам: Я. Коласу, Я. Купале, К. Чорнаму, М. Багдановічу, К. Крапіве, І. Мележу, Я. Брылю, В. Быкаву, І. Шамякіну, І. Навуменку, І. Чыгрынаву.

У першай палове ХХ ст. усталяваўся так званы сацыялістычны рэалізм, паводле якога перад творамі мастацтва (літаратурай, жывапісам, скульптурай, тэатрам, кіно, музыкай) ставілася задача ўмацоўваць заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак творы сацыялістычнага рэалізму не былі пазбаўлены ідэалізацыі, двайных стандартаў у паказе зяў рэчаіснасці, калі жаданне выдавалася за рэальнае, існуючае, даўно ўсталяванае.

У сучасным мастацтве поруч з рэалістычнымі падыходамі развіваюцца таксама авангардысцкія і постмадэрнісцкія тэндэнцыі.

Францішак Багушэвіч (18401900)

Ф. Багушэвіч першы вялікі нацыянальны паэт, які пісаў пра існаванне беларускай нацыі, выразна адзначаючы агульнасць псіхалогіі народа і яго мовы, якая і ёсць адзежа душы, акрэсліваючы межы роднай старонкі: Там, братцы, яна, дзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыра, ад Віцебска за малым не да Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак Так пісаў Ф. Багушэвіч у прадмове да сваёй паэтычнай кнігі Дудка беларуская, выдадзенай у Кракаве ў 1891 г. Пасля Ф. Скарыны ўпершыню Багушэвіч заявіў аб сваёй прыналежнасці да нацыянальнага паэтычнага свету да мовы народа пра якую ён пакінуў свой мудры запавет: Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем катораму мову займе а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Ён быў паўстанцам у 1863 г., выступаў са зброяй у руках, пазней стаў следчым і адвакатам мужыцкім заступнікам. Такім жа заступнікам гарапашнага люду ён стаў і ў літаратуры. У паэме Кепска будзе! Ф. Багушэвіч выводзіць на авансцэну героя юнака яшчэ падлетка пазбаўленага ўласнага імя. Беларускі люд, як той Аліндарка з каліндарка, упершыню пачынаў усведамляць, што яны, тутэйшыя жыхары,  беларусы, ідуць нялёгкімі шляхамі самапазнання і самавызначэння. Без долі нарадзіўся чалавек на гэтай зямлі, прайшоў праз здзекі, глум, гвалтаванне, бяспраўе, праз астрог і пастарунак, каб пераканацца, што датуль кепска будзе, пакуль людзі не адчуюць сябе людзьмі і не знойдуць праўду на свеце, не набудуць, як і герой паэмы, у рэшце рэшт, свайго імя.

Жыццёвая рэальнасць паўстае ў Ф. Багушэвіча ў трагічным асвятленні. Гэта была сапраўды трагедыя народа, за якім гора ішло па пятах, дыхаючы ў патыліцу (Гора), калі не надта свабодна ў гэтай свабодзе. Паэт завастрае праблемы гора і нядолі сялянства, паказвае іх узбуйнена, аголена, непрыхарошана. Вершы Бог не роўна дзеле, Праўда, Ахвяра, Не цурайся, Чаго бяжыш, мужычок?, Калыханка пабудаваны на народна-песенных традыцыях. Настраёвыя, эмацыянальныя, інтанацыйна багатыя, яны сваім размоўна-бытавым каларытам нагадваюць галашэнні, дыялогі, маналогі, сцэнкі, звароты, дзе падрабязна гаворыцца пра розныя жыццёвыя сітуацыі, нявыкрутку і тупікі, у якія траплялі простыя сяляне. Уражваюць дакладнасць мастацкіх дэталей, уменне паэта стварыць яркія і запамінальныя, сапраўды тыповыя малюнкі беларускай парэформеннай рэчаіснасці. Крытычны, выкрывальны пафас жывіць усю творчасць Ф. Багушэвіча, ён умела карыстаецца іроніяй, сарказмам. У многіх творах падаюцца народная філасофія быцця, маральна-этычныя законы, якія прымушаюць чалавека трымацца праўды, справядлівасці, сумленнасці.

Ф. Багушэвіч заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Заслуга паэта ў тым, што ён стварыў тыповы вобраз селяніна-беларуса, паказаў яго не заскарузлым мужычком, нехлямяжым, вечным няўдачнікам, а дасціпным, мудрым, іранічным, з трывалымі жыццёвымі каранямі і глыбокай філасофіяй. Ф. Багушэвіч ніколі не парываў свае сувязі з народам, і дзякуючы менавіта яму беларускі народ і беларуская літаратура набылі сваё ўласнае імя.

Эліза Ажэшка (18411910)

Мастакоў слова нараджаюць вялікія падзеі. Пісьменніцай Эліза Ажэшка (дзявочае прозвішча Паўлоўская) стала пад уплывам паўстання 18631864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага за свабоду Беларусі ад прыгнёту царызму.



Будучая пісьменніца нават хавала ў сябе дома пэўны час пасля разгрому паўстання аднаго з кіраўнікоў паўстанцаў камандзіра атрада Рамуальда Траўгута. Апавяданне З гадоў голаду, аповесці Нізіны, Дзюрдзі, Хам, раман Над Нёманам зявіліся вынікам глыбокага роздуму над трагедыяй жыцця беларускага сялянства з яго галечай, бяспраўем, вынішчэннем роду. Па ідэйным змесце і галоўным пафасе мастацкая проза Э. Ажэшкі блізкая да лірыкі Францішка Багушэвіча. Усё жыццё і творчасць пісьменніцы звязаны з Гродна, з Кобрынам. Свае творы яна пісала на польскай мове, але матэрыялам для іх заўсёды служылі лёс і духоўныя пошукі беларускага сялянства.

Аповесць Хам Э. Ажэшкі мае цікавы і займальны, напоўнены драматызмам сюжэт. Гэта твор аб сустрэчы звычайнага вясковага рыбака сялянскага сына з гарадской пакаёўкай, жанчынай, якая паходзіла з заможнага асяроддзя, але на долю якой прыйшлося столькі гора, бяды, здзекаў, колькі, мажліва, мала хто перажываў у вёсцы.

Ужо сваёй назвай аповесць скіравана да лёсу простага чалавека, якога абражаюць, з кім не лічацца, навечна, здавалася б, прыклеіўшы да яго здзеклівую мянушку Хам, але які выяўляе высокія духоўныя сілы, учынкі якога хоць і выклікаюць неўразуменне ў блізкіх яму людзей, але ва ўсім характарызуюцца паслядоўнасцю, пазначаны ўпартасцю характару. Вясковы працаўнік, які ўсё жыццё лавіў рыбу ў Нёмане, праяўляе высокія духоўныя якасці. Штодзённае існаванне на ўлонні прыроды, прастор і воля рачной плыні ўжо самі па сабе не даюць аніякай падставы думаць пра грубасць і хамскасць яго натуры, а тым больш не дазваляюць іншым персанажам пагардліва ставіцца да чалавека працы.

Аповесць Хам раскрывае лепшыя рысы душы чулага і свабоднага ў сваіх дзеяннях чалавека. Вольная душой асоба ніколі не стане хамскай. Унутрана свабодны чалавек валодае высокімі маральна-этычнымі прынцыпамі. Талстоўскія ідэі духоўнага ўдасканалення чалавека знайшлі адлюстраванне не толькі ў тым уплыве, які зрабіла на Паўла Кабыцкага каханне да Франкі, але і ва ўсёдараванні любімай жанчыне, у настойлівым імкненні дапамагчы блізкаму чалавеку ачысціцца ад спакусы, распусты, фанабэрыі, лёгкага бесклапотнага існавання. Дабратой ратаваў Павел сваю каханую Франку ад згубы.

Выдатнай польскай пісьменніцы Э. Ажэшкі не стала ў той самы год, калі памёр Леў Талстой, ля падножжа якога, па вобразным выказванні літаратуразнаўцы Алеся Адамовіча, узрасталі, уздымаліся многія мастакі слова іншых краін і народаў. Л. Талстой быў адным з настаўнікаў польскай пісьменніцы, якая атрымала ў спадчыну яго вучэнне аб паляпшэнні душы.

Назад Дальше