У беларускай Энеідзе захаваны толькі сюжэт паэмы Вергілія і асобныя імёны, назвы. Каларыт і стыхія жыцця глыбока народныя. Сваім ідэйным зместам твор скіраваны на антычалавечыя праявы сацыяльнага жыцця (А. Лойка).
Багі, як кажуць, маюць хіба што незямныя заганы. Для нас сёння цікавым зяўляецца рэалістычна-канкрэтны змест, замалёўкі быту, якія падаюцца ў творы, жывыя карціны натуральнага існавання сялянства, каларыт і стыхія жыцця беларускай вёскі і яе насельнікаў.
Твор выкрываў дзікунства побыту і ўмоў беспрасветнага існавання простага люду. У дапушкінскую эпоху яшчэ рана было высмейваць нешта ў айчыннай літаратуры. Гэта сатыра на існуючыя парадкі. Твор быў распаўсюджаны ў асяроддзі беларускай шляхты, якая ведала змест паэмы на памяць.
Больш выразны нацыянальны каларыт мае паэма Тарас на Парнасе, што прыпісвалася розным аўтарам (В. Равінскаму, Т. Манькоўскаму, В. Дуніну-Марцінкевічу, А. Вярыгу-Дарэўскаму, студэнту Горы-Горацкага земляробчага інстытута К. Вераніцыну, палясоўшчыку з-пад Клімавіч Я. Крупеньку), але дайшла да нас ананімнай.
Тарас на Парнасе сапраўды народная паэма. Беларус у вялікім свеце, сярод багоў, на Алімпе, сам пачувае сябе Богам, застаючыся пры гэтым простым і мудрым, таленавітым і дасціпным. Тыя самыя багі і маляваліся з вобразаў сялян. Паэма напоўнена жыццесцвярджальным пафасам. Яе герой, палясоўшчык Тарас, які апынуўся ў сне аж на небе, уяўляе сабой тып простага чалавека, дасціпнага жартаўніка, працавітага, кемлівага, іранічна-зедлівага, але ў той жа час і паблажлівага, памяркоўнага. Падобных літаратурных герояў шмат: Санча Панса і Дон-Кіхот, Кала Бруньён. Такі прыём скарыстаў А. Твардоўскі, ствараючы паэму Цёркін на тым свеце. Герой паэмы Тарас на Парнасе таксама нечакана апынуўся на тым свеце, але жыве ён на гэтым, змардаваным, спакутаваным, вычварным свеце. І ўсе рэальныя падзеі часу паўстаюць у іншым выглядзе, трансфармуюцца праз характары багоў, якія паводзяць сябе, як людзі, а часам і горш за людзей. Праз малюнкі побыту антычных багоў пазнаецца матэрыяльна-побытавая культура і сістэма маральных паводзін, выяўляецца народны погляд на рэчы. Так ідзе адкрыццё народа, яго высокіх духоўных і маральных каштоўнасцей. Багі і людзі падобныя, значыць, і людзі могуць жыць на гэтай Богам дадзенай зямлі па-боску, займаючыся кожны сваёй справай, выяўляючы свае здольнасці. Так у літаратуры адбывалася асваенне сялянскага мацерыка. Бог мора Нептун на лаўцы чыніць сеці, бог кахання Амур іграе на жалейцы і спявае дзяўчатам песні, у мужыцкі танец Мяцеліцу пускаецца Венера, скача, як скачуць вясковыя кабеты. Багі ядуць звычайныя сялянскія стравы, трымаюць свіней, мыюць у начоўках кашулі і парткі, падплятаюць лапці. Вялікі і малы свет, жыццё высокае, боскае і жыццё нізкае, сялянскае. Паэма Тарас на Парнасе паклала пачатак гістарычнага летапісу працоўнага сялянскага роду ў беларускай літаратуры.
Паэма скарбонка народнага гумару, фантазіі, вясёлага гуллівага смеху. Тарас з гонарам прадстаўляе свой народ у завоблачных высях. Ён і цярплівы, і кемлівы, і танцор спрытны:
Аж рот разінулі багі:
То ён прысвісне, то прытопне,
То шпарка пойдзе у кругі.
Тарас пры неабходнасці праяўляе высакароднасць духу, ён можа быць далікатным, пачцівым, выхаваным у свецкім духу чалавекам, які прытрымліваецца народнага этыкету.
Роўным сярод роўных адчувае сябе просты палясоўшчык Тарас сярод багоў. Характар галоўнага героя ўвабраў у сябе лепшыя нацыянальныя рысы мяккасць, дабрыню, лагоднасць, уменне сыходзіцца з іншымі асобамі, жыць у ладзе з самім сабою і з цэлым светам, з людзьмі на зямлі і з багамі на Алімпе.
Паэма нараджалася з жывой гутарковай мовы, яна рытмічная, вясёлая, жартаўлівая. Твор напоўнены мудрасцю, гумарам, народным светаразуменнем, светаўспрыманнем і светабачаннем. Зразумелыя і лёгкія для запамінання, дасціпныя вершаваныя радкі западалі ў душу кожнага, хто знаёміўся з паэмай, якая доўгі час бытавала на Беларусі як фальклорны твор.
Ідэйны змест народнай паэмы Тарас на Парнасе даволі глыбокі. Адзін з галоўных матываў твора услаўленне таленавітасці, жыццястойкасці, кемлівасці і дасціпнасці, жыццёвай спрактыкаванасці народа.
Заўважым, што нараджэнне новай, па-мастацку разнастайнай беларускай літаратуры звязана з адкрыццём новага героя, якім стаў таленавіты і працавіты чалавек з народа, звычайны беларускі селянін. Многае з паэмы Тарас на Парнасе адпавядала памкненням душы самога селяніна, увайшло ў яго плоць і кроў, стала неадемнай часткай ягонай свядомасці. Твор вучыў быць сумленным, любіць родны край. Паэма ўслаўляла духоўную сілу і магутнасць беларускага народа ў свеце.
Так узнікала новая, эстэтычна багатая, сапраўды нацыянальная літаратура.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (18081884)
Жыццёвы і творчы шлях Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча зяўляецца яркім прыкладам таго, як няпроста было пачынаць пісаць па-беларуску, як нялёгка адраджалася і сцвярджала сябе новая беларуская літаратура.
Для В. Дуніна-Марцінкевіча мастацкая творчасць была справай усяго жыцця, ён без рэшты аддаваў сябе стварэнню тэатра, напісанню драм, камедый, лібрэта опер, выявіў сябе ў паэзіі і прозе.
Тэатральныя калектывы, якія ствараў Дунін-Марцінкевіч, былі аматарскімі, у іх удзельнічаў сам аўтар і яго сямя. Уся сямя пісьменніка мела дачыненне да паўстання 18631864 гг., сам В. Дунін-Марцінкевіч апынуўся пад хатнім арыштам. Яму забаранілі пісаць па-беларуску, але ён працаваў. Беларускі Мальер В. Дунін-Марцінкевіч клапаціўся пра развіццё нацыянальнай драматургіі. На пачатку 40-х гадоў ХІХ ст. у Мінску ставілася адна з трох створаных ім опер Рэкруцкі яўрэйскі набор. Яна мела вялікі поспех. Тэксты лібрэта не захаваліся. Затое нам вядома пра поспех оперы Ідылія, якая была пастаўлена ў 1852 г. і музыку да якой на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча напісаў вядомы кампазітар С. Манюшка. Ідылія самастойны драматургічны твор (лібрэта оперы было надрукавана асобным выданнем у 1846 г.), сюжэт якога просценькі, сапраўды ідылічны, аднак даволі жывучы, можна сказаць, вандроўны ў беларускай літаратуры канца XIX пачатку і сярэдзіны XX ст. Ён не траціць сваёй актуальнасці, на жаль, і сёння. Сюжэт аб тым, як расхвальваецца ўсё чужое і ганіцца ўласнае, тое, што бытуе на Бацькаўшчыне, на чым чалавек узгадаваны.
В. Дунін-Марцінкевіч як мастак слова фарміраваўся пад уплывам перадавых ідэй часу, польскага рамантызму 4060-х гадоў XIX ст. А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Э. Ажэшкі, М. Канапніцкай, а таксама філасофіі Ж.-Ж. Русо, Вальтэра, Д. Дзідро, сусветнай класікі. Менавіта ён узняў беларускую песу на ўзровень сусветнай класікі. Яго творы сапраўды класічныя, яны не старэюць і прачытваюцца ў кожным часе па-новаму. Ён узнімае адвечныя праблемы неадпаведнасці знешніх прэтэнзій і ўнутранай сутнасці чалавека, як, напрыклад, фарс-вадэвіль Пінская шляхта (1866). Гэта першая беларуская камедыя. Шмат камедыйнага ў песе, але смех у ёй намнога глыбейшы, чым гэта можа падацца на першы погляд. Сварацца дзве сямі, дзве галіны аднаго сялянскага роду, толькі з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі абазваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. Рассудзіць іх прыязджае такі ж абмежаваны ў поглядах чалавек, чынадрал і судовы бюракрат суддзя Кручкоў, які нічым не адрозніваецца ад тутэйшага люду, любіць выпіць кубак крупніку, а на прашчанне просіць: заспяваем нашу родную песню ды паскачам на заручынах. Разяднанасць, рассяляньванне сялянства, падзел на касты і групы, эгаізм і фанабэрыя, затурканасць дазваляюць круціць мясцовым людам хто як захоча, крыўдзіць іх і абражаць, трымаць у невуцтве, выкарыстоўваць іх абмежаванасць, пасіўнасць і апатыю, каб зняць новае жніво.
Праблема самавызначэння беларускага народа адна з магістральных тэм у беларускай літаратуры. В. Дунін-Марцінкевіч ствараў народную літаратуру, адкрываючы народ і паказваючы народу шляхі духоўнага станаўлення.
В. Дунін-Марцінкевіч напісаў камедыю Залёты (1870), вершаваныя аповесці Гапон, Вечарніцы (абедзве ў 1855), Халімон на каранацыі, Купала (1856), Травіца брат-сястрыца, Шчароўскія дажынкі, Быліцы. Расказы Навума (1857), пераклаў на беларускую мову раздзелы паэмы А. Міцкевіча Пан Тадэвуш і інш.
Незвычайны лёс народнага творцы. Буркатлівым, змужычэлым гарбуном насмешліва называлі яго бацькі будучай жонкі, якія не хацелі выдаваць дачку замуж за беднага кансісторскага чыноўніка. Але яна, закахаўшыся, пайшла насуперак волі бацькоў. Пажаніўшыся, яны разам ладзілі спектаклі, разам спявалі, а пазней у хатніх спектаклях разам з імі прымалі ўдзел і іхнія дзеці дочкі Каміла і Мальвіна, сын Міраслаў. Толькі падмурак захаваўся на шляху з Івянца ў Мінск ад таго дома ў Люцінцы, дзе жыў Дунін-Марцінкевіч з сямёй. Падмуркам новай прафесійнай літаратуры на Беларусі была і творчасць гэтага выдатнага пісьменніка.
Пытанні для кантролю1. У чым заключаецца спецыфіка рамантызму як літаратурнай плыні?
2. Якія прыёмы і сродкі рамантычнага адлюстравання выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі ў мастацкай творчасці?