Адам Гурыновіч
А. Гурыновіч раскрываў нялёгкія шляхі беларускага народа да самапазнання, марыў аб сацыяльнай і духоўнай незалежнасці беларусаў.
З марай пра лепшую долю народа, з надзеяй на светлую будучыню заканчвалася ХІХ стагоддзе.
Пытанні для кантролю1. Калі сфарміраваўся рэалізм як асноўны напрамак у літаратуры?
2. Што ўваходзіць у паняцці рэалізм, рамантызм?
3. Назавіце творы рэалістычнага кірунку ў беларускай літаратуры.
4. Чаму Ф. Багушэвіча можна назваць заснавальнікам крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры?
5. У чым вы бачыце адметнасць біяграфіі пісьменніцы Элізы Ажэшкі?
6. Якія асноўныя рысы беларускага нацыянальнага характару знайшлі адлюстраванне ў аповесці Э. Ажэшкі Хам?
7. Асоба К. Каліноўскага ў беларускай гісторыі.
8. Якія асноўныя тэмы, ідэі, вобразы паэзіі Я. Лучыны?
Шляхі развіцця беларускай літаратуры першай паловы ХХ ст.
Беларускае друкаванае слова: Наша доля і Наша ніва
Пачатак новага стагоддзя для развіцця беларускай літаратуры бы п у многім спрыяльным. Дзякуючы творчасці пісьменнікаў-дэмакратаў у беларускай літаратуры набірала сілу грамадзянская лірыка. Паступова выкрышталізоўваліся характэрныя рысы беларускай літаратуры: дэмакратызм і рэалістычны змест, крытычны пафас, імкненне да філасофскага паглыблення. Беларускі народ адкрываўся свету, выяўляліся адметныя рысы нацыянальнага характару. ХХ стагоддзе несла беларускай літаратуры новыя падзеі і новыя расчараванні. На рэвалюцыйнай хвалі ажыўлялася нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў.
У Мінску пачала выходзіць газета Северо-западный край (19021905), у якой дэбютаваў першым вершам на беларускай мове Янка Купала. Пад уплывам рэвалюцыйнага абуджэння 19051907 гг. была знята забарона з друкаванага беларускага слова. Беларуская літаратура станавілася грамадскай трыбунай цэлага народа. З восені 1906 г. пачалі выдавацца легальныя газеты Наша доля і Наша ніва. Газета Наша доля першае перыядычнае выданне на беларускай мове была забаронена ў студзені 1907 г. Гэта былі сапраўды народныя газеты. Выдаўцамі іх сталі вядомыя дзеячы нацыянальнага Адраджэння А. Уласаў, В. Ластоўскі, браты Луцкевічы. Вакол гэтых перыядычных выданняў гуртаваліся амаль усе тагачасныя літаратурныя і навуковыя сілы, якія працавалі на адбудову Бацькаўшчыны. У розныя часы ў газетах Наша доля і Наша ніва працавалі А. Пашкевіч (Цётка), Я. Колас, Я. Купала, Ядвігін Ш., З. Бядуля, С. Палуян. У 19141915 гг. Я. Купала зяўляўся рэдактарам-выдаўцом Нашай нівы. Для Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага шлях у літаратуру адкрылі менавіта названыя выданні. М. Багдановіч падлічыў, што за 1910 г. у Нашай ніве надрукавалі свае творы 24 паэты і 30 празаікаў.
Значэнне газет Наша доля і асабліва Наша ніва ў пашырэнні сярод працоўнага люду беларускага мастацкага слова нельга пераацаніць. З усіх куткоў Беларусі ў рэдакцыю ішлі карэспандэнцыі, допісы, мастацкія творы, газеты вялі шчыры дыялог з сялянамі аб самым набалелым, надзённым, усялялі веру ў росквіт Айчыны.
Пачалі выходзіць таксама газеты Гоман, Дзянніца, альманах Маладая Беларусь, часопіс для моладзі Лучынка, працавала выдавецтва Загляне сонца і ў наша аконца.
Паскоранае развіццё і станаўленне літаратуры. Новыя імёны
Мастацкая спецыфіка новай літаратуры заключалася ў паскораным яе развіцці: яна хутка засвоіла здабыткі сусветнай культуры, стала ўпоравень з развітымі літаратурамі свету. Сапраўднай класікай стала беларуская лірыка (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Гарун), зявіліся выдатныя ўзоры нацыянальнага паэтычнага эпасу (рамантычныя паэмы Я. Купалы Курган, Бандароўна, Магіла льва, Яна і я, паэма М. Багдановіча Максім і Магдалена). Менавіта ў гэты час Я. Колас пачаў працу над паэмамі Новая зямля і Сымон-музыка. Пры адсутнасці трывалых традыцый нацыянальнай прозы якраз тады фактычна закладваліся яе асновы, выпрацоўваліся мастацкія стылі. Беларуская проза развівалася на пачатку ХХ ст. пераважна ў малых жанравых формах: алегарычнае, лірычнае, сацыяльна-бытавое, псіхалагічнае апавяданне.
Асаблівасцю тагачаснай літаратурнай творчасці было тое, што кожны твор мастацтва ўтрымліваў у пэўнай раўнавазе розныя стылі, напрыклад рэалізм і рамантызм (Я. Купала, А. Гарун, З. Бядуля). Шляхам узаемапранікнення і перапляцення розных стылёвых дамінантаў (сімвалізму, неарамантызму) ішло інтэнсіўнае жанрава-стылёвае ўзбагачэнне літаратуры, паглыбляўся яе агульначалавечы змест. Сваім глыбокім абноўленым зместам беларуская літаратура ўключалася ў агульнаеўрапейскі літаратурны працэс, набывала вагу і займала сваё месца ў кантэксце агульначалавечай культуры. Як пісаў М. Багдановіч, за восем-дзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год.
Асаблівасцю тагачаснай літаратурнай творчасці было тое, што кожны твор мастацтва ўтрымліваў у пэўнай раўнавазе розныя стылі, напрыклад рэалізм і рамантызм (Я. Купала, А. Гарун, З. Бядуля). Шляхам узаемапранікнення і перапляцення розных стылёвых дамінантаў (сімвалізму, неарамантызму) ішло інтэнсіўнае жанрава-стылёвае ўзбагачэнне літаратуры, паглыбляўся яе агульначалавечы змест. Сваім глыбокім абноўленым зместам беларуская літаратура ўключалася ў агульнаеўрапейскі літаратурны працэс, набывала вагу і займала сваё месца ў кантэксце агульначалавечай культуры. Як пісаў М. Багдановіч, за восем-дзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год.
У галіне драматургіі выступілі М. Гарэцкі, Я. Купала, К. Каганец. Выходзілі першыя беларускія лемантары (буквары), чытанкі для дзетак-беларусаў.
Зараджалася беларуская літаратурная крытыка, найперш у асобе М. Багдановіча, да якога далучыліся С. Палуян, В. Ластоўскі, Л. Гмырак, М. Гарэцкі.
Адным з пачынальнікаў беларускай прозы па праву лічыцца пісьменнік Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі, 18681922). Выйшлі зборнікі яго апавяданняў Бярозка (1912) і Васількі (1914), у якіх раскрыты каларыт і жывая стыхія народнага жыцця, паказаны яркія малюнкі штодзённасці. Боль, гнеў, абурэнне, спагада, захапленне такія пачуцці пераважаюць у творах, дзе высмейваюцца людская хцівасць і намаганні ўзвысіцца над усім родным, бацькоўскім (Дачэсныя, Падласенькі), раскрываюцца кемлівасць у характары і несамавітасць існавання гарапашнага люду (Гаротная, Цырк). Ядвігін Ш. зяўляецца аўтарам першага беларускага рамана Золата.
Ужо не адзінокай лучынкай свяціліся ў цемры для беларускага народа сапраўдныя таленты, паэты-самавукі, новыя інтэлігенты, духоўныя пастыры беларусаў, хто ўзяў на свае плечы развіццё многіх літаратурных жанраў. Сапраўдным каганцом (каганец свяцільнік, асвятляльная прылада ў хаце беларускага селяніна), асветнікам, настаўнікам, мастаком быў Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі, 18681918). Выхадзец са старадаўняга беларускага шляхецкага роду, Каганец марыў стаць мастаком, вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, а стаў вядомым беларускім драматургам. Будучы мастак афармляў Другое чытанне для дзяцей беларусаў (1909) Я. Коласа. У той жа час сам К. Каганец выдаў Беларускі лемантар (1906), а таксама Беларускую граматыку. Напісаў драму Сын Даніла, камедыю Модны шляхцюк (1910), у якой фанабэрысты, пыхлівы герой, які пагарджае духоўнымі асновамі народнага жыцця, ізноў выходзіць на авансцэну ў беларускай літаратуры.
Карусь Каганец
Альберт Паўловіч (18751951) выдаў у Вільні ў 1910 г. зборнік паэзіі пад назвай Снапок з лірычнымі і гумарыстычнымі вершамі. Апошнія карысталіся асаблівай папулярнасцю ў народзе.
Гальяш Леўчык (Ілля Ляўковіч, 18881944) аўтар зборніка вершаў Чыжык беларускі (1912), у якім выказаны глыбокі смутак, боль і трагізм беларуса, што пакутуе ад неразумення, ад нядолі, галечы, крыўды:
Каб усю так крыўду беднай Беларусі,
Стогны, боль, загубу (зносіць што ў прымусе),
Жальбы ўсе і гора сонцу паказаць,
То ад грому неба стала бы дрыжаць,
З перуноў-маланак хутка бы аглухла,
Ад пракляцця ж сонца б яснае патухла!..
Паэту падуладны таксама тонкія лірычныя перажыванні, філасофскія сентэнцыі.
Першым старшынёй Часовага ўрада Савецкай Беларусі зяўляўся відны грамадскі дзеяч і беларускі пісьменнік Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч, 18871937), які ў шматлікіх сваіх вершах (зборнік Песні), апавяданнях (зборнікі Трэскі на хвалях, Прысады), аповесцях, раманах (Сокі цаліны) адлюстроўваў духоўнае выспяванне рэвалюцыйных павеваў на Беларусі, дзе галоўнай фігурай быў рабочы рыцар працы цяжкай, носьбіт новай маралі і новых узаемаадносін у грамадстве. Цішка Гартны выдаваў у Петраградзе газету Дзянніца. Плённа працаваў як крытык і літаратуразнавец, публіцыст.
Цішка Гартны
Песенна-ўзнёслай была творчасць адной з першых беларускіх паэтэс Канстанцыі Буйло (Канстанцыя Калечыц, 18931986). Яна ўзбагаціла беларускую паэзію лірыкай тонкіх душэўных перажыванняў, меладраматызмам, пачуццёвасцю. Кожны яе верш не можа не выклікаць суперажыванне ў чытача. Патрыятызм і пафаснасць у вершах паэтэсы прапушчаны праз яе ўласнае сэрца, ацеплены, заземлены і гучаць як шчырая задушэўная споведзь. Такі верш Люблю (Люблю наш край, старонку гэту, / Дзе я радзілася, расла, / Дзе першы раз пазнала шчасце, / Слязу нядолі праліла). У творах Канстанцыі Буйло шчасліва ўжываюцца шчымлівасць настрояў і сімвалічнасць, квяцістасць радка і рубленасць фразы, узнёсласць апісанняў і рэалістычнасць планаў, маштабнасць вобразаў, панарамнасць карцін, бытавая канкрэтыка. У 1914 г. у Вільні выйшаў зборнік К. Буйло Курганная кветка.